Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
У штабе была група людзей, на розную дробную дапамогу якіх кіраўнікі разьлічвалі Кіпель, Карпенка, Вайтовіч, Кавалеўскі хлопцы маладыя, але пэўныя, шмат у чым штодзённым дапамагалі. Была такая група 1 сярод дзяўчат, і адна зь іх была Зора Савёнак. У Менску, як і паўсюль, ёсьць бліжэйшыя людзі, зь якімі ты ідэйна на адной ноце.
Калі я вучыўся ў прагімназіі, Зора пачала мне «трапляць на вочы». Найперш дзеля таго, што яна хадзіла ў форме СБМ, бывала ў штабе і хадзіла дахаты на Камароўку. Раз ці два мы з штабу ішлі дахаты разам. Аб нечым гаварылі, паступова збліжаліся, але ніякай «рамантыкі» паміж намі яшчэ не было. Хутчэй за ўсё мы пачыналі адно аднаму падабацца, бо заўсёды «траплялі» ў групы ахвотнікаў нешта рабіць у штабе. Таксама мушу падкрэсьліць, што Зора надта ж не любіла рынку і заўсёды мне казала: «Вітка! Як ты можаш бываць на базары і так добра там чуцца?»
Сьвяты
Сакавік сьвяткаваўся шырака толькі адзін раз у 1944 годзе. Гэта было самае вялікае сьвята за ўвесь час, што я быў у Менску. (У народнай школе дырэктар Кісель 25 сакавіка 1943 году прыйшоўу кожную клясу і расказаў пра сьвята вельмі дэтальна і вобразна, але ніякага агульнашкольнага адзначэньня не было.) Як сьвяты ў школе адзначаліся Дажынкі і Гуканьне вясны.
Досыць папулярнае сьвята было 1 травеня, бо адчынялася фабрыка-кухня непадалёк Чырвонага касьцёла, і тым, хто ўдзельнічаў у дэманстрацыі, давалі бясплатны абед па талёнчыках. На 1 травеня была дэманстрацыя працоўных і ў 1943-м, і ў 1944-м і я ўдзельнічаў абодва разы. Гэтае сьвята мала адрозьнівалася ад савецкіх часоў, розьніца была ў тым, што цяпер давалі паесьці і што ўсюды былі беларускія транспаранты.
У некаторых сем’ях прыватна адзначалі Новы год, але ў нашай сям’і гэткай традыцыі не было. Шабанавы адзначалі традыцыйна, бывала шампанскае, ставілі ялінку, бывала шмат гасьцей. У гэтыя дні былі і большыя пажары пачынала гарэць ад сьвечак вата, і пажарная ахова была, званілі ў званы, ехалі пажарныя...
Пасьведчаньне аб нараджэньні.
Вітусік. 22 чэрвеня 1929, Менск.
Дзіцячы садок. Налінск, 1933.
За гэтым хлявом пачыналася вялікая тайга.
Вітаўт у другім радзе зьверху пяты справа, у цюбяцейцы.
3 бацькам і маці. Налінск, 8.07.1933.
4-ая кляса 26-ай сярэдняй школы. Арол, 9 чэрвеня 1939. Пасярэдзіне настаўніца Анастасія Васілеўна Сьмірнова. Вітаўт сядзіць унізе, другі з правага боку.
Выпуск 29-й народнай школы на Траецкім прадмесьці, 3 ліпеня 1943. Стаяць Лёня Шкода, Н.Крыўчык, Рыта Хацкевіч, Вітаўт Кіпель, Маня Букацкая, Аўген Кулін, сядзяць настаўнікі Бранавіцкая (геаграфія), Пётр Сямёнавіч Кісель (дырэктар, беларуская мова і літаратура), біялягічка Марыя Міхайлаўна і фізычка Еўдакія Мацьвееўна, унізе Валя Чачнёва, Н. Капусьціна, Ліза Душкевіч, Трацэўская.
Перад адсылкай бацькі ў Вятку. Налінск, 25.07.1933.
Цёця Каця, Марыя Кіпель, Вітус, цёця Паша. Налінск, 1934.
Фота для пасьведчаньня СБМ.
Менск, 6 чэрвеня 1944, 2-ая гадзіна дня.
Der Stadtkommissar Minsk
Mittelschuie mit Aufbaukhsse
№
Bescheinigung
Die DienMsrdle bescheinigt. d»u
. . geK
. .der .-_..Klaesc Чіее
Mincer Mittelschuie mit Aufbauklassc ist.
Giihig bfe
Менсні Гарадзні Намісарыят
Сярэдняя школа з надбудаванымі клясамі
. ім4.
Даведка
Прад-яНк гэ«г4І^^-
— нараджэньн'й——году
сжіраў^ьзья^ ^.“-«лясы
Мемскай Сярэдняй школы, што і сьведчынца.
Mac нон да -/ 1944 года.
Вучнёўскае пасьведчаньне. Менск, 1944.
Студэнты
Нямецкага інстытуту для замежнікаў з дапаможнай брыгады муляраў.
Бэрлін, сьнежань 1944.
Вітаўт першы зьлева.
3 маці.
Бэрлін, канец 1944.
Студэнты Deutsches Institut fiir Auslander.
Потсдам, студзень 1945. Вітаўт сядзіць на бярозе.
Марыя Кіпель кіраўніца дзіцячага садку, стаіць ля дзьвярэй. Бэрлін, 1945.
Амэрыканцы далі майку. Гарміш, ліпень 1945.
Вучні гімназіі ў Рэгенсбургу на воднай прагулцы па рэчцы Рэген. Вясна 1946.
Міхельсдорф каля Каму, гімназія толькі пераехала з Рэгенсбургу, 28 лістапада 1946.
Нямецкае пасьведчаньне асобы.
Вучні спартоўцы Беларускай гімназіі у Міхельсдорфе, Баварыя, 1946: Слаўка Самохін, Павал Урбан, Вітаўт Кіпель, Кастусь Вайцяхоўскі, Ян Запруднік, настаўнік Іван Муха.
Зора. Рэгенсбург, 1946.
Зора. Гарміш, 1947.
Вітаўт. Гарміш, 1947.
Сталоўка: Цьвірка, Жучка, Запруднік, Кіпель.
Міхельсдорф, красавік 1947.
Дзень скаўцкай прысягі. Мітэнвальд, 22 лютага 1948.
Bielanwkaja Uimnazija CM
4>iJri>ta«i.J« CwnMfcre to -'“ 1 ■''■■■&"-•
МЛПКШ CEKHHCATE
MATURAL^AJE PASVIEDCANME
REIFEZEUGNiS
Матуральнае пасьведчаньне Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы.
Остэргофэн, 30.VI.1948.
Зора, Вітаўт, Ніна Палянская, Боб Петухоў, Марыенталь, лягер YMCA. Лета 1948.
Stydienbuch
fur
V
Dan Studienbuch gilt №r d!« gan« Stadfcnzeit und is» det Studlennadweis bet der Meldung 2u dtu Pruhmgen E8Wdwhalb22£S!21’iL^L2!!I^J^
Студэнцкая кніжка Цюбінгенскага ўнівэрсытэту.
Giiltigkeitsvermerke der Hochsdiulen
Ausweis
©Hntnerfemeffer 1°49 Uni oe r fi tdt
ШІпвеп
SBinferTemeffer 1948'49 Uniner fitat
Obingen
fur stud. .®ed
Universitat
der UniverslUiurtj
geboren am c * ' • k??Z In
Staatsangehbrigkelt: "-IsS PHth^nlsche.
Tfth ngen, den 26. Jan W
Студэнцкае пасьведчаньне, унівэрсытэт Цюбінген. Студзень 1949.
«Мы студэнты!!! Landeisarhofen 14.VI.49. Мо апошні дзень у Нямеччыне. Вітусь. Каханай Зорцы памятка ад сябра з пэрыяду на штэмплі (Tubingen)».
Рэлігія
Рэлігійнае жыцьцё ў горадзе было жывое, але я ў ім ня ўдзельнічаў і ў царкву не хадзіў. Для маёй маці рэлігія была важнай, бо і Васіль Паўлавіч Зубкоўскі, і Марфа Кандратаўна Ваўчок былі людзі рэлігійныя, 1 маці, калі ў Менску расла, сьпявала то ў адным царкоўным хоры, то ў другім. Ведаю, што ў царкве Аляксандра Неўскага дзед шмат дапамагаў у будаўнічых справах. Думаю, што наагул Зубкоўскія чуліся добра ў рэлігійных справах, але, мне здаецца, надта адданымі праваслаўнымі яны не былі.
Быў такі выпадак у Арле зь дзедам, я паўжартам у яго спытаўся: «А як ты памрэш, то як цябе хаваць?» А ён задумаўся і кажа: «Папа мне не заві». А я кажу: «Што, духавы аркестар?» «Ах ты, кусок арыштанта!..» Ну, я так думаю: ня хоча папа, на духавы аркестар крычыць, дык я яшчэ раз перапытваю: «Дзедка (так я яго клікаў), дык ты ня хочаш папа?» «Не!» быў цьвёрды адказ. Я, прызнацца, гэтай гутарцы не надаў вялікага значаньня. А калі дзед памёр, я ў маці пытаюся, калі мы зь ёй былі адны: «Мама, чаму дзед неяк так жартаваў...» «А ты ў яго што пытаўся?» «Пытаўся...» «А як жа ты сьмеў...» А пасьля расказала, што ў Вуглянах аб праваслаўным жыцьці пры цары былі дрэнныя ўспаміны там доўга з вуніі не хацелі пераходзіць у праваслаўе, дык прыслалі казакаў, і бывалі эксцэсы. I дзед гэта памятаў!
Маці шчыра раззлавалася, калі даведалася, што я зь дзедам так захоўваўся. Аднак я гэта рабіў ня злосна, а проста «дурэў». Ясная справа, непрыгожа, аднак дзеці часам так невытлумачальна злосна захоўваюцца. Кажу гэта шчыра бо я дзеда моцна любіў.
Па лініі Кіпеляў да рэлігіі ставіліся без энтузіязму паважалі, перахоўвалі, але ў «Эпізодах» Яўхім Кіпель пра расейскую царкву выказаўся гэтак: расейскую праваслаўную царкву наагул нельга лічыць хрысьціянскай. I кропка.
Дарэлігійныхпачуцьцяўіншыхя быўвельміталерантны.Я часьцей заходзіў у касьцёл, бо некаторыя мае сябры былі веруючыя каталікі, і беларускасьць у касьцёле я адчуваў болей, чым у праваслаўных.
Я праўдападобна быў няхрышчаны, а Зору яе маці пахрысьціла, яна была больш веруючая, маці ў яе каталічка, 1 Зора паставіла ўмову перад жанімствам і ты пахрысьціся. I мяне пахрысьцілі ў праваслаўную веру ў сталым узросьце гадоў у 28.
Пры немцах мне прапаноўвалі ўлучыцца ў беларускае царкоўнае жыцьцё сьвятар Кушнер у царкве Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках, арганізаваў у царкве хор моладзі. Калі ён мяне часам бачыў як я працаваў на пагарэлішчах дык запрашаў, але я казаў, што ня маю часу аддавацца царкоўнай дзейнасьці, бо заняты нечым іншым. Сьвятар Кушнер быў актыўны чалавек, у царкве былі два
хоры старэйшы і моладзі. Яны і рэлігійныя песы-іі сьпявалі я пару разоў заходзіў і сьвецкія беларускія. Але я ня меў адпаведнага выхаваньня і падрыхтоўкі і хоць ставіўся вельмі талерантна, але бліжэй у царкоўную дзейнасьць не ўлучыўся.
Сьцяг, Пагоня
Пра бел-чырвона-белы сьцяг я даведаўся ў 1942 годзе, калі нас, вучняў, слалі са скарбонкамі зьбіраць грошы на сірацінцы. Як я ўжо згадваў, на сірацінцы я сабраў некалькі тысячаў, ходзячы са скарбонкай, упрыгожанай бел-чырвона-белым сьцягам у не зусім «нацыянальным» раёне. Варожасьці да сьцягу ў насельніцтва не было. Сьцяг вісеў над школай, на фабрыцы-кухні (хоць гэта была нямецкая ўстанова, у несьвяточныя дні там елі салдаты). Былі значкі са сьцягам іх прадавалі ў кіёсках на базары, саматужнікі выраблялі сувэніры зь сьцяжкамі.
Пагоні было відаць менш яе і маляваць цяжэй.
Калія выхоўваўсяў Арле, я чуўпраСкарыну, чуўпрапісьменьнікаў, чуў слова «нацдэмы>>, чуў шмат чаго нацыянальнага, але пра белчырвона-белы сьцяг н1 ад маці, ні ад бацькі ня чуў ніколі. Вельмі шмат яны мне расказвалі пра Скарыну, бо калі яны былі маладыя, сьвяткавалася 400-годзьдзе скарынінскага друку, выйшаў зборнік, дык у іх гэта засталося ў памяці, і яны мне гэта перадавалі.
Бамбёжкі
Савецкія бамбёжкі былі памятныя і моцныя, асабліва травеньская бамбёжка 1943 году, якая нарабіла і панікі. Да таго часу ніхто на гэта сур’ёзна ўвагі не зьвяртаў, ва ўсіх быў настрой, што савецкая авіяцыя разьбіта хоць яны сабе б’юцца і ваююць, але авіяцыі ў савецкага войска няма. А тады ў травені як наляцелі, дык шмат чаго разбамбілі. На Орг-Тодт, які быў пад Батанічным садам, пару бомбаў скінулі, і некалькі складаў згарэла гэта прыблізна за паўкілямэтра ад нашае хаты, дык было адчувальна, як гарэла, як тушылі, як выбухалі боепрыпасы. Травеньская бамбёжка была сапраўдная!
Пасьля травеня 1943-га бамбёжкі бывалі частавата. Савецкая авіяцыя бамбіла вакзал, вайсковыя аб’екты, майстэрні, склады. Бамбёжкі ўвайшлі ў штодзённае жыцьцё рэальнымі непрыемнымі эпізодамі. Цярпела і цывільнае насельніцтва, людзі гінулі, былі паховіны. I хоць людзі былі незадаволеныя, плакалі чаму гэта на нас, але ніхто нікога не вінаваціў, гэта ўспрымалася як стыхійнае бедзтва, непазьбежная частка ваенных дзеяньняў. Памятаю, бамбілі нямецкі аб’ект каля Сьляпянкі, ня ведаю штотам было, дык забілі двух немцаў і двух беларусаў, і ўсіх іх пахавалі на Вайсковых могілках немцаў