Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Пасьля налёту 3 лютага 1945 году я яшчэ цэлы месяц быў у Бэрліне за гэты час горад бадай і не аправіўся ад той бамбёжкі. У друку пісалася, што бамбёжка Бэрліну 3 лютага была прымеркаваная да пачатку працы Ялцінскай канфэрэнцыі.
Выезд з Бэрліну
Лекцыі ў інстытуце спыніліся ў пачатку сакавіка, бо два будынкі, дзе мясьціўся інстытут, былі татальна зьнішчаныя. Я нават не пайшоў у адміністрацыю, бо бачыў, што з Бэрліну трэба выяжджаць, было ясна Бэрлін будзе заняты савецкімі войскамі.
Выехалі мы з Бэрліну ў пачатку сакавіка разам з эшалёнам уласаўцаў, бо бацька мой у той час адышоў ад БЦР і далучыўся да ўласаўскага руху там былі Пугачоў, Дземчанка, Сэлях, Анатоль Комар. Выехалі мы ў кірунку на Ляйпцыг, але зьмянілі кірунак на Пільзэн, а пасьля паехалі на Судэты. Цягнік рухаўся памалу, яго бамбілі, 1 ўрэшце праз пару тыдняў мы прыехалі ў Карлсбад нібыта там меліся фармавацца войскі генэрала Ўласава. Карлсбад, прыгожы чэскі гарадок зь лячэбнымі водамі, запоўніўся жаўнерамі.
Карлсбад
У горадзе апынуліся некалькі дзесяткоў беларусаў і некалькі тысячаў жаўнераў РОА. У 1945 годзе беларусы там адзначалі дзень 25 сакавіка была невялічкая акадэмія ў гатэлі «Рычманд», здаецца, Дземчанка рабіў даклад. Наагул у Карлсбадзе жыцьцё было невыразнае, але я да гэтага ня меў ніякага дачыненьня. Гэта быў пэрыяд нявызначанасьці, а тым часам у Карлсбадзе была ўжо чуваць кананада з усходу і днём і ноччу. Таму ўцекачы з былога Савецкага Саюзу імкнуліся чым хутчэй адтуль вырвацца. Адчувалася, што набліжаецца канец вайны.
Цікава, што ў Карлсбадзе а гэта Sudetenland у магазынах віселі шыльды «Гаварыць па-нямецку», але як толькі ты заходзіў і загаворваў па-беларуску, то можна было купіць і хлеб, і цукар безь ніякіх картачак можа, чэхі, прымалі нас за остаўцаў, але прынамсі ў мяне засталося ўражаньне вельмі прыемнае.
У Карлсбадзе ішла пераарганізацыя ўласаўскіх вайсковых фармаваньняў, меліся быць створаныя і беларускія вайсковыя аддзелы. Адным з кіраўнікоў беларускіх аддзелаў меўся быць Міхаіл Пугачоў. Гэта вайсковец родам з-пад Барысава, скончыў Беларускую аб’яднаную вайсковую школу, у Менску ў канцы 20-х гадоў быў беларускамоўны, быў у Чырвонай Арміі ў розных частках СССР, у часы акупацыі браў удзел у арганізацыі беларускай паліцыі ў Менску.
Дарэчы, жонка Пугачова і цешча, як казалі, былі яўрэйкі, Яны
вельмі добра гаварылі па-нямецку, я да іх пару разоў заходзіў. Цешчы была патрэбная спэцыяльная вопратка, якую можна было дастаць толькі праз Чырвоны крыж, і яны заўсёды бралі мяне больш для формы (я гаварыў па-нямецку і ня быў зь сям’і). Я чуў, як часам паміж сабой тыя жонка і цешча перакідваліся славечкамі на ідышы.
Пугачоў меў шмат справаў з арганізацыяй беларускіх вайсковых аддзелаў. 3 расейскімі афіцэрамі ён дамаўляўся адразу, але там, дзе былі немцы а іх было ладна то Пугачоў ні ў зуб нагой. Ён панямецку не гаварыў. I ў такіх выпадках Пугачоў клікаў мяне. Прычым справы зь немцамі паўставалі ня толькі ў Ost-лягерох, але і ў іншых структурах.
Прыпамінаецца такое: аднойчы я паехаў залагодзіць Пугачову адміністрацыйную справу ў Марыенбад другі горад, дзе разьмяшчаліся ўласаўскія часткі (трэцім «уласаўскім» горадам быў Эгер). Ён даў мне білет, рэзэрвацыю ў гатэль, і мне трэба было на другі дзень пайсьці ў нямецкую ўстанову і нешта там залагодзіць, і я ўсё гэта выканаў. Але калі я прыехаў у Марыенбад і пасяліўся ў гатэлі, у тым пакоі, што для мяне быў зарэзэрваваны, увечары зазваніў тэлефон. Я падняў слухаўку. Гэта звоніць з Прагі беларускі пісьменьнік Уладзімер Дудзіцкі які тады зваўся Гуцька і пытаецца, ці я ў такім і такім пакоі і што я раблю. Я сказаў хто я і што я. А ён кажа: «Праверце ў тумбачцы каля ложка я там забыўся свой пісталет!» Я адчыніў тую тумбачку, паглядзеў там нічога няма, «А, ну добра», кажа ён, і на гэтым размова скончылася. Дудзіцкі належаў да ўласаўскага камітэту быў у адміністрацыйных колах падрыхтоўкі беларускіх аддзелаў. Хадзіў у форме БКА, і пісталет у яго быў заўсёды.
За маю дапамогу Пугачоў яго называлі «капітан Пугачоў» даваў мне ладна Lebensmittel-картак, што мяне вельмі задавальняла.
У беларускіх уласаўцаў, як мне здавалася, праблемаў значных не было, асабліва зь немцамі былі ў беларусаў праблемы з Уласавым і ягоным штабам (так мне казаў бацька), але затое ў расейцаў былі праблемы зь немцамі.
Там, дарэчы, у мясцовасьці паміж Марыенбадам і Карлсбадам быў выпадак: адзін вайсковец застрэліў другога. Рэч у тым, што ў РОА быў загад насіць расейскія пагоны, а, відаць, афіцэры РОА любілі, каб ім казыралі. Там і нямецкія афіцэры любілі, каб ім казыралі расейскія афіцэры. I атрымалася так, што ў цягніку расейскі афіцэр не казырнуў нямецкаму, бо быў вышэйшы чынам за таго немца, але паводле пагонаў немец ня мог гэтага зразумець. Дайшло спачатку да слоўнага выбуху, а потым расеец выхапіў пісталет і немца застрэліў. Увесь Карлсбад быў вельмі напружаны чакалася, што з боку немцаў у адказ на гэта будуць рэпрэсіі, але нічога не было.
Уцёкі ад саветаў
У канцы сакавіка з Карлсбаду ўласаўскія войскі, як1я былі ў стадыі фармаваньня (фармавалася, здаецца, але я ня пэўны, 2-я дывізія, там было і шмат украінцаў і ідэль-уральцаў), накіравалі ў Тыроль, дзе меліся быць сфармаваныя нацыянальныя вайсковыя аддзелы для адсылкі на ўсходні фронт. Усе у тым ліку і немцы лічылі, што амэрыканцы хутка пачнуць вайну з саветамі. Панавала такая думка. Псэўдаабгрунтаваньне было такое, што Амэрыка з саветамі суіснаваць ня зможа гэтыя дзьве сыстэмы былі несумяшчальныя. I лічылася, што нацыянальныя войскі расейскае, украінскае будуць мець значэньне ў будучым паходзе на Савецкі Саюз. Такое было меркаваньне, якое абсалютна сярод тых людзей дамінавала.
Дарэчы, у раёне Карлсбаду-Марыенбаду, дзе былі шахты і здабываліся рудныя мэталы, было парадачна і остаўцаў зь беларусаў было шмат маладых дзяўчат зь Беласточчыны і з Пружанаў. Памятаю такое: у адным зь лягероў каля Карлсбаду ў нядзелю была забава (танцы), і там я пачуў і пабачыў дзяўчат у беларускіх вышыванках, якія сьпявалі беларускія народныя песьні у сярэдзіне сакавіка 1945 году!
Гарміш-Партэнкірхен
3 Карлсбаду два эшалёны ўласаўцаў эвакуавалі ў Аўстрыю. Праўда, ехалі пакручаста. Эшалёны часта, вельмі часта бамбілі. Хутка гэтыя эшалёны былі разьбітыя і разьдзеленыя. Адзін зь іх пайшоў на Баварыю на Плятлінг 1 Пасаў, дзе іх ушчэнт разбамбілі. У Плятлінгу, здаецца, у часе бамбёжкі загінуў Мікалай Будзіловіч. Дземчанка, як казалі, застаўся ў Карлсбадзе. 3 двух эшалёнаў да Тыролю засталося толькі пяць-шэсьць вагонаў, дзе ехалі пераважна беларусы і ўкраінцы.
3 гэтымі рэшткамі ўласаўскіх фармаваньняў мы праехалі праз усю Аўстрыю і пад’ехалі пад Бодэнскае возера. Там у адным мястэчку, здаецца Ізьні, мясцовы камэндант, немец у чыне капітана, сабраў бежанцаў і кажа: вы ўцякайце, бо вас будуць выдаваць саветам, а гэтую мясцовасьць зоймуць французы. Уцякайце ў амэрыканскую зону, у Баварыю можа, амэрыканцы вас ня выдадуць. I так мы ў масе людзей пайшлі па дарозе, з возікам памятаю, з намі доўга ішоў расейскі пісьменьнік з Кубані Яўціхі Каваленка. 3 гэтым Каваленкам мы дайшлі да мястэчка Вайльгайм, а там Яўціхі кажа: лепш павернем у бок Альпаў. Праз ноч мы прыйшлі ў горад ГармішПартэнкірхен. А там камэндант гораду абвясьціў амэрыканцам, што горад здаецца бяз бою.
Амэрыканскія танкі ўвайшлі ў горад з поўдня ў апошнія дн1 кра-
савіка, а на другі ц1 трэці дзень у горадзе былі расклееныя абвесткі: усе, хто паходзіць з былога Савецкага Саюзу, мусіць зьявіцца ў артылерыйскія кашары для ўліку. Рэч у тым, што каля Гарміш-Партэнкірхену ў гарах было шмат абаронных заводаў, дзе працавала шмат остаўцаў. Безумоўна, ні мы, ні іншыя бежанцы ў кашары не пайшлі, а прыйшлі ў першую вялікую нямецкую будову 1 кажам: слухайце, у вас вялікая сядзіба, ці можна ў вас пераначаваць? Кажуць: калі ласка, вось сарай, можаце там жыць, калі трэба, дык 1 даўжэй. Немцы, трэба прызнаць, падабрэлі ў той час.
Праз дзень-два мы з бацькам ідзем па вуліцы, шукаем, мо дзе што знойдзем паесьці, гаворым па-беларуску, і раптам падыходзіць да нас маладзейшы чалавек і пытаецца: «Я пачуў, што вы размаўляеце па-беларуску. Вы беларусы?» Мы зьдзівіліся. «I я, кажа, беларус». Гэта быў спадар Сымон Жамойда. Раней мы знаёмыя не былі, ён сам зь Вільні, потым быў у палоне, з палону прыехаў у Белую-Падляскую, быў настаўнікам. «Я, кажа Жамойда, тут даўно». «Як даўно?» «Я прыехаў у Гарміш на даручэньне Беларускай Цэнтральнай Рады каля году таму арганізоўваць дзіцячыя садкі ў гэтай акрузе. Тут шмат остаўцаў, шмат дзяцей, і я арганізоўваю беларускія дзіцячыя садкі. Я тут ведаю адміністрацыю 1 вам кватэру забясьпечу, хадземце са мною».
Для нас нібы зь неба анёл зваліўся. Ён нас павёў у барак для остаўцаў, якія там працавалі, да кіраўніка, які быў кіраўніком і пры немцах, на Martinswinkelstrasse. Той кіраўнік даў нам пакой, вось вам печка, вазьміце абавязкова печку, каб варыць есьці. Мы былі вельмі задаволеныя і засталіся ўдзячныя Жамойду на ўсё жыцьцё.
Гэтак зусім нечакана, дзякуючы дбайнаму земляку, мы атрымалі страху над галавой. На той час гэта азначала вельмі шмат.
Капітуляцыя Нямеччыны. Рэгістрацыя
Капітуляцыя Нямеччыны так, як мы назіралі ў Гармішы, адбылася абсалютна спакойна. Прыйшлі амэрыканскія войскі, назаўтра па горадзе езьдзяць танкі, а на іх напісана: «Deuschland hat kapituliert». I кажуць: больш не змагайцеся, калі ёсьць якая зброя кідайце на вуліцу. Палонных нямецкіх жаўнераў зьбіралі каля вакзалу, абгарадзіўшы вялікую плошчу дротам.
Кіраўнік барачка, дзе мы пасяліліся, немец, прыпушчаю, што колішні нацыст, кажа мне: «Слухай, патрэбныя будуць дакумэнты. Учора я вас зарэгістраваў, а сёньня бачыш амэрыканцы езьдзяць 1 кажуць, што вам трэба рэгістравацца. А вы ў мяне запісаліся як народжаныя ў Менску. Вам давядзецца ісьці ў кашары». У яго акуратна задакумэнтавана, і сытуацыю ён зразумеў. I я пытаю: «Дык што мне рабіць?» «Ідзі, кажа, у Rathaus, там сядзіць Гайнц, у яго
няма адной нагі адарвала каля Віцебску, скажы, што я цябе туды прыслаў. I выкладзі Гайнцу сваю справу». Я кажу: «Пачакай, учора ж прыйшлі амэрыканцы, улада зьмянілася, Rathaus будзе зачынены...» «Што ты! Амэрыканцы да гэтага нічога ня маюць, Rathaus не для іх. Rathaus хіба што толькі на Каляды будзе зачынены. Ідзі, Гайнц там будзе сядзець».