Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
яшчэ тры з паловай гады, каб скончыць сярэднюю школу! Ці варта заставацца?
Але ўсё ж я стрымаўся і ня кінуў школу выйшла на добрае, бо пазьней скончыў школу беларускую што мяне толькі і цікавіла.
Ва ўкраінскай гімназіі беларусаў набралася чалавек 15-20, мы пачуваліся добра, украінцы да нас ставіліся з сымпатыяй. Як я даведаўся пазьней, Зоры, Тусьцы Шчагловай і Ніне Палянскай экзамэнаў не рабілі проста ўзялі 1 пасадзілі ў шостую клясу. Усяго ў клясе было 15 чалавек, зь іх 7 беларусаў.
Украінская гімназія мясьцілася ў самым цэнтры Рэгенсбургу, у прыгожым доме вельмі старым, але ў цудоўным стане. Вучні жылі на прыватных кватэрах, але шмат украінскіх вучняў жылі на Ganghofer-Siedlung, дзе пачынаў арганізоўвацца міжнацыянальны лягер DP (Displaced Persons «перамечшаных асобаў»). Вучні-беларусы амаль усе жылі на Зідлюнгу. У гімназію трэба было хадзіць пешшу кілямэтры тры ў адзін бок. Паколькі я быў адзін, безь сям’і, мяне дырэкцыя гімназіі прыпісала да ўкраінскай бурсы (інтэрнату) на Зідлюнгу, але я туды хадзіў толькі паесьці два-тры разы на дзень, а начаваў у Беларускім камітэце. Ад камітэту да гімназіі хады было хвілін 10-15.
Ва ўкраінскай гімназіі я прабыў ад верасьня да сьнежня 1945 году. Для мяне гэты час быў цікавы найбольш дзеля знаёмстваў. Шмат з кім з украінскіх вучняў сяброўства захавалася на ўсё жыцьцё.
Аднак і ў гімназіі я сачыў і за беларускім жыцьцём у селішчы, мяне гэта цікавіла. Фактычна з Рэгенсбургу пачалося шмат што беларускае на эміграцыі, што трывае і да сёньня хоры, друк і г. д.
Калі ў сьнежні 1945 году адчынілася Беларуская гімназія, такім як я самотным далі пакойчыкі ў Беларускім селішчы ў Зідлюнгу, дзе камэндантам быў Янка Станкевіч. Усяго на Зідлюнгу беларусы атрымалі паўсотні хатаў. Расейцы іх было няшмат былі зарэгістраваныя як праваслаўная абшчына.
Беларускае селішча ў Рэгенсбургу
Будзе на месцы сказаць пару словаў пра Зідлюнг. GanghoferSiedlung паселішча на паўднёвым захадзе Рэгенсбургу, раней звалася Hermann-Gdring-Siedlung, там былі збудаваныя дамы для работнікаў авіязаводу Мэсэршміта. Пасьля вайны будынкі стаялі пустыя, і амэрыканцы вырашылі ўцекачоў, якія ня хочуць вяртацца ў Савецкі Саюз, пасяліць на нейкі час у тым Зідлюнгу. Быў гэта адзін зь першых лягероў DP у амэрыканскай зоне акупацыі. У селішчы былі людзі розных нацыянальнасьцяў, таму там арганізаваліся польскае паселішча, латыскае, літоўскае, эстонскае, украінскае і беларускае. Беларусы жылі на адной вуліцы дамоў пяцьдзясят. Дамкі
тыя былі двухпавярховыя, пакояў было вельмі шмат у кожным па пяць-сем пакояў. Для таго, каб мець асобнае селішча, трэба было, каб у камітэце зарэгістравалася ЮООчалавек. Усё лета 1945 году Русак сьцягваў людзей у Рэгенсбург, каб набраць тысячу. I калі Зідлюнг пачаў засяляцца, беларусам выдзелілі асобнае селішча, бо ў камітэце было зарэгістравана больш за тысячу чалавек. На гэтае засяленьне пайшла восень 1945 году гэта была каардынаваная праца Беларускага камітэту на Маршальштрасэ і амэрыканскіх уладаў, бо некаторым, каб прывезьці сем’і, амэрыканцы давалі свае машыны.
Разважаючы пра беларускую эміграцыю і накрэсьліваючы яе радавод яшчэ ад 1920-30 гадоў, трэба асобна падкрэсьліць вось што. Першым арганізатарам палітычнай эміграцыі дзейнай ад 1945 году, на мой погляд, трэба ўважаць Аляксандра Русака. Русак быў вельмі дальназоркі дзяяч, які пайшоў да амэрыканскіх уладаў па дазвол на заснаваньне Беларускага камітэту. I камітэт стаўся якраз тым агеньчыкам, на які пачалі зьлятацца людзі, што былі ў беларускай адміністрацыі пад немцамі і наагул беларускія перасяленцы ў Нямеччыне улучна з остаўцамі якія не жадалі вяртацца на Радзіму. Гэтыя людзі і далі пачатак шматлікім беларускім арганізацыям, якія пачалі шырокую вонкавую дзейнасьць.
Роля Аляксандра Русака застаецца неадзначаная: будучы бургамістрам Баранавічаў пры немцах, пайсьці ў 1945 годзе да амэрыканцаў, атрымаць дазвол так1 крок патрабаваў палітычнай сьмеласьці, і Русак гэты крок зрабіў.
Штодзённае жыцьцё ў селішчы
Восень 1945 году ў Рэгенсбургу была вельмі актыўным беларускім пэрыядам. Паколькі я спаў у камітэце і харчаваўся то ў бурсе, то ў праваслаўнай абшчыне, кожны дзень я бачыў шмат новых людзей, прыяжджалі сем’і, іх рэгістравалі, плянавалі беларускі лягер. У Русака былі дзьве легкавыя машыны, якія формай мне нагадвалі ЗіСы, я тады Кадылакаў ня знаў: чорныя, з аднаго боку амэрыканскі сьцяг, з другога беларускі. У яго былі таксама два шофэры: Іван Нядзьвіга і Іван Тугалукаў, першы з Кубані, другі з гораду Асколу, яны сьмяяліся: «Цяпер мы беларусы». Калі Русак заснаваў камітэт, ён атрымаў дазвол на аўтамабіль, нават два. Патрэбныя былі шофэры, дык ён пайшоў з амэрыканцамі ў лягеры для палонных і запытаўся: «Ребята, кто умеет воднть машнну?» I гэтыя два мамэнтальна вызваліся, што ўмеюць. Няважна да каго, абы вырвацца зь лягеру палонных і амэрыканцы іх выпусьцілі, на просьбу Беларускага камітэту.
Трэба падкрэсьліць, што абодва Іваны назаўсёды засталіся зь беларусамі. У Нямеччыне Іван Нядзьвіга кіраваў шафёрскімі курсамі ў беларускім лягеры, а Іван Тугалукаў служыў тэхнікам. У ЗША або-
два належалі да беларускіх арганізацыяў і выпісвалі беларускія газэты! Быў час, калі ў ЗША ў горадзе Пасэйку ажно тры Іваны (Тугалукаў, Нядзьвіга і Іван Гукоўскі са Случчыны) мелі сваю заправачную станцыю і рамонтную майстэрню, якая называлася «Three Ivans» «Тры Іваны».
У Рэгенсбургу наладзілі Іваны машыны, прымацавалі белчырвона-белыя сьцяжкі 1 езьдзілі па блізкіх і далёкіх ваколіцах гораду і зьбіралі людзей. Толькі пазьней я зразумеў чаму гэтая акцыя праводзілася вельмі хутка Русаку трэба было стварыць селішча і дзеля гэтага набраць тысячу чалавек. Іх трэба было аднекуль сьцягнуць і зарэгістраваць у камітэце, а камітэт як пераходная інстанцыя перадасьць іх селішчу.
Калі заснавалася Беларускае селішча, пачаліся беларускія праграмы, вечары, выступы. Беларуская дзейнасьць каардынавалася зь іншымі, бо ў гэтым селішчы было ладна ўкраінцаў, шмат палякаў думаю, польская група была найбольшая, другая украінская, а трэцімі паводле колькасьці маглі быць беларусы. Былі там і балты разам літоўцы, латышы і эстонцы. Апрача гэтага была праваслаўная абшчына найменшая колькасна, гэта былі этнічныя расейцы, пераважна зь Югаславіі, але было сярод «абшчынцаў» шмат 1 былых савецкіх.
Ад мамэнту, калі камітэт перасылаў людзей у селішча, уцекачы атрымоўвалі амэрыканскі дакумэнт, які сьведчыў, што яны пад наглядам UNRRA (Агенцтва ААН для апекі над уцекачамі). Гэтыя людзі набывалі афіцыйны статус DP (Displaced Persons) і атрымлівалі матэрыяльную дапамогу праз UNRRA. Магчыма, сродкі ад UNRRA атрымоўваў і камітэт усё ж у камітэце былі дзьве машыны (і ўвесь час езьдзілі зь бел-чырвона-белым сьцяжком), а трэба было мець сродкі і на бэнзін і на ўтрыманьне машын. Як я пазьней даведаўся ад А. Русака, UNRRA забясьпечвала ўтрыманьне машын і працаўнікоў камітэту.
Беларускае селішча на Ganghofer-Siedlung фармавалася паступова камітэт прысылаў людзей у новасфармаваную адміністрацыю селішча. Быў выбраны камэндант селішча, камэнданта паліцыі зацьвярджала UNRRA. Трэба сказаць, што камэндант паліцыі быў вельмі важнай асобай ён меў дачыненьне 1 з UNRRA, і з амэрыканскай вайсковай паліцыяй (MP), а часам і зь нямецкай паліцыяй. Камэндантам беларускай паліцыі на селішчы быў Даніла Клінцэвіч прафэсійны вайсковец, вельмі паважаны і тактоўны чалавек.
Першым камэндантам селішча быў доктар Янка Станкевіч, але яго хутка пераабралі, і камэндантам стаў Францішак Кушаль. Янка Станкевіч спрабаваў пераназваць Беларускае селішча ў «Крывіцкае селішча», на канцылярыю нават павесілі шыльду «Крывіцкае селішча», але гэтая «крывіччына» адразу сустрэла моцны супраціў сярод пасяленцаў, і як толькі Кушаль быў абраны камэндантам, «крывіцызацыя» спынілася, хоць мянушка «крывічы» прыжыла-
ся і была прылепленая да актыўнай часткі беларускай эміграцыі. Вось дзе дзіва эпізод з увядзеньнем тэрміну «Крывія» ў масы быў вельмі кароткатрывалы, два-тры месяцы, але наступствы, прычым не заўсёды пазытыўныя, трывалі добрых паўстагодзьдзя.
Крывія ці Беларусь
Наагул спроба зьмены назову (Крывія замест Беларусь) была на мой пагляд несур’ёзная і непрадуманая. Яна ўнесла разлад у грамадзтва, антаганізавала людзей. Можна было пра гэта дыскутаваць тэарэтычна але не рабіць на такім узроўні і ў тым часе. Добра наагул, што людзі былі ў беларускім лягеры і хоць так трымалі беларускасьць. А галоўнае як можна на эміграцыі мяняць назоў краіны і нацыі? Аб гэтым можна было толькі акадэмічна дыскутаваць, а не праводзіць у жыцьцё! Такі быў мой пагляд ад пачатку і застаецца цяпер я не прыхільнік зьменаў назоваў. Калі некалі і дойдзе да зьмены назову, то гэта мусіць рабіцца на дзяржаўным узроўні, праз спэцыяльныя камісіі, узгадненьні. Згаджаюся, назоў «Беларусь» нам накінуты, ня надта падыходзіць, прыйдзе час можа й зьменім. А пакуль хай застаецца, бо нам трэба прабівацца палітычна, каб нас заўважылі як асобную нацыю. Калі ж мы пачынаем сварыцца з-за назову гэта не спрыяе нашаму палітычнаму дынамізму, абгрунтаваньню нашай сёньняшняй дзяржаўнасьці.
Беларуская гімназія
У сьнежні 1945 году была адчыненая беларуская гімназія. Прыблізна месяц яна мясьцілася ў адміністрацыйным будынку на Беларускім селішчы, а зь сярэдзіны студзеня 1946 году і беларуская гімназія, і беларуская школа былі пераведзеныя ў агульны адміністрацыйны будынак, дзе мясьцілася таксама ўкраінская гімназія, амэрыканская (УНРРАўская) адміністрацыя селішча, а таксама скаўцкая адміністрацыя. У тым самым вялікім двухпавярховым УНРРАўскім будынку была вялікая тэатральная заля і спартовая заля. Амаль увесь другі паверх будынку займаў шпіталь.
Пераходз украінскайгімназііў беларускуюадбыўсятак. Украінская гімназія дала нам пасьведчаньні, што мы праслухалі такія і такія курсы, экзамэнаў яшчэ не здавалі, а беларуская гімназія нас прыняла ў тыя самыя клясы, у якіх мы былі ў украінскай. Тыя, хто прыходзіў у беларускую гімназію не з украінскай ім рабілі ўступны экзамэн, а нас проста перавялі з шостай клясы ў шостую. Мы былі незадаволеныя нас сем чалавек прыйшло з украінскай гімназіі ў шостую клясу беларускай, мы ведалі, што мы шостую клясу перарасьлі, але не хацелі сварыцца. Тады, пасьля ваеннага напружаньня, быў настрой: