Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
дзякаваць богу, што мы жывем, што можна паесьці, а ў якой клясе быць гэта ўжо ня так важна, хоць мяне гэты факт доўга злаваў.
Я спачатку аддаўся толькі навуцы бо і прапусьціў шмат, і ў украінскай гімназіі адчуў, што хоць гэта і паўтор, але трэба вучыцца, прыпомніць, што забыў.
Атмасфэра ў беларускай гімназіі была інакшая, чым у папярэдніх школах: па-першае, было менш вучняў, па-другое, мы ведалі шмат каго з настаўнікаў, па-трэцяе, вучні былі зь дзесятка розных школаў, быў разнабой у ведах. Варта прыпомніць пару словаў пра некаторых настаўнікаў, бо іх прафэсійнасьць і зрабіла гімназію.
Настаўнікі
Гісторыю выкладаў Антон Адамовіч, пазьнейшую гісторыю Іпаліт Паланевіч, мову таксама Адамовіч. Нейкі час гісторыю выкладаў Янка Станкевіч, але вельмі коратка. Быў такі выпадак: лекцыі гісторыі выкладаліся разам шостай, сёмай і восьмай клясе, часта там зачытваліся тэксты з кнігі «Пад Полацкам дажджы», і мы ўсё чакалі пачуць пра Скарыну адным словам, настаўнікі нам стараліся сказаць, што ёсьць літаратура на гэтую тэму. Янка Станкевіч нешта чытаў зь літаратуры, 1 ў тэксьце быў сказ «Князь сьвіснуў коней», і ён пытаецца, ці ўсе разумеюць, што гэта значыць. Ну вядома, усе вучні кажуць, што разумеюць, а Кастусь Вайцяхоўскі ўстае і кажа: «Ну што ведама, што князь скраў коней, што яшчэ...» А Янка Станкевіч гэтага жаргону, відаць, не разумее і пытаецца: «Што??? Што вы кажаце???» Але неяк сытуацыя разьвязалася, а Янка Станкевіч прачытаў нам лекцыю пра мову.
Найбольш строгім сярод настаўнікаў мы ўважалі Аўгена Каханоўскага (Калубовіча). Ён выкладаў беларускую мову і літаратуру ў старэйшых клясах. Гэта быў, бясспрэчна, вельмі патрабавальны настаўнік. Праграму ён выконваў цалкам было шмат працы ў клясе, і хатнія заданьні ён задаваў рэгулярна. Пры гэтым ён дапаўняў клясныя лекцыі кнігамі, якіх у яго было шмат і якія ён патрабаваў ад нас чытаць. Ведаю напэўна, што для лекцыяў літаратуры Каханоўскі пазычаў кнігі ў каго мог у лягеры (у Віцьбіча, Панькова, Золака і іншых). Да мяне ён быў асабліва «пільны». За ўсю маю сярэднюю асьвету Каханоўскі для мяне застаўся найбольш патрабавальным настаўнікам. Каб пашырыць нашыя веды ў беларускай літаратуры, ён арганізаваўу гімназіі літаратурны гурток, дзетаксама «праходзілася» беларуская літаратура. Я дзіўлюся калі выдаваўся часапіс літаратурнага гуртка «У Выраі», Каханоўскі папрасіў мяне напісаць для яго перадавы артыкул.
Сярод настаўнікаў, якіх мы лічылі вельмі сур’ёзнымі, быў і Meчыслаў Рагажэцкі, які выкладаў матэматыку. У Савецкім Саюзе ён
быў настаўнікам гадоў дваццаць, а ў гімназіі карыстаўся нямецкімі падручнікамі. Другім такім настаўнікам быў выкладчык геаграфіі Аляксандар Орса, які скончыў унівэрсытэт у Празе памятаю, як ён расказваў пра геамарфалёгію, як мяняецца паверхня зямлі. Здаецца, гэта была ягоная любімая тэма ён геамарфалёгію вельмі цікава выкладаў.
Наагул мы былі ўжо крыху старэйшыя векам і «з практыкай» 1 разумелі, што настаўніка можна і «абдурыць», бачачы, як настаўнікі пілнавалі беларускасьць. Вось прыклад. Лекцыі рэлігіі таксама былі для шостай, сёмай і восьмай клясаў разам, выкладаў айцец Лапіцкі. А гэты сьвятар вельмі ўшаноўваў Эўфрасіньню Полацкую. I вось вучань Алесь Хібінскі на лекцыі рэлігіі паднімае руку і кажа: «Вось вы ўсё Эўфрасіньня, Эўфрасіньня... А ў нас казалі Ахрасіньня!» I айцец Лапіцкі рэагуе: «А, казалі, цікава, трэба Янку Станкевічу сказаць...» I нешта сабе запісвае, а Хібінскі ўхмыляецца. Я пасьля кажу Хібінскаму: «Слухай, што ты дурака валяеш, якая Ахрасіньня?» А ён мне: «А што затое час прайшоў».
У гімназіі я бачыў зблізу Янку Станкевіча першы раз і першы раз меў зь ім дачыненьні. Праўда, неўзабаве ён перастаў чытаць у нас лекцыі.
Што да іншых настаўнікаў, то хоць мы й ведалі, што яны знаюць шмат, але ў іх, на наш пагляд, было менш пэдагагічнага досьведу. Адну дэталь я запомніў на ўсё жыцьцё. Быў у нас так1 настаўнік Парфіры Трысмакоў інжынэр «да мозга касьцей», які працаваў да вайны ў Акадэміі навук, пасьля ў тэхнічным інстытуце ў Менску. Ён выкладаў фізыку, і на адной лекцыі а гэта быў пачатак 1946 году, DP-лягер, вучні з бору па сосенцы настаўнік вучням у глыбокім задуменьні кажа: будучыня тэхнічнага сьвету гэта электроніка. I тлумачыць нам, што такое электрон, якія рабіліся досьледы, і якое значэньне будзе мець электроніка ў вылічальных машынах (!), якія будуць думаць за чалавека. У той час расказаць нам пра электроніку, пра якую яшчэ ніхто не гаворыць... Гэта было незвычайна чуць, гэта сапраўды было нешта новае, 1 мы проста захапляліся такімі настаўнікамі, яны станавіліся для нас аўтарытэтам назаўсёды. Шкада, што Парфіры Трысмакоў быў на эміграцыі, бо калі б ён жыў увесь час у Менску, то шмат чаго б мог стварыць, бо ў яго быў творчы палёт, ён разумеў будучыню і стараўся захапіць гэтым вучняў.
Анатомію выкладаў Аляксандар Багдановіч доктар мэдыцыны, ён быў доктарам 1 ў лягеры, а таксама працаваў у нямецкіх шпіталях. Цікавая была настаўніца нямецкай мовы Іна Рытар, яна была адзіная, хто казаў, каб мы запісаліся ў нямецкія бібліятэкі і чыталі нямецкія кніжкі. Памятаю, у Міхельсдорфе, я аднойчы іду з Каму, дзе мне трэба было нешта адміністрацыйнае залагодзіць (рыхтаваліся да футбольнага матчу, 1 я ў аднэй пякарні мусіў дамовіцца, каб выпеклі столькі
1 столькі булак для пераможцаў), а яна ідзе ў Кам, адна, у полі сьцюжа, у руках нешта вялізнае, закручанае ў цырату яна ідзе ў Кам мяняць кніжкі! Яе прынцып у пэдагагічнай працы быў такі: інтэлектуальны патэнцыял найбольш разьвіваецца праз чытаньне. А калі будзеце чытаць па-нямецку, то будзеце разумныя, такія, што разумнейшых і на сьвеце няма! заўсёды жартавала спадарыня Рытар.
Ангельскую мову выкладала спадарыня Марыя Станкевіч матка Юрк1 і жонка Янкі Станкевіча. Гэта былі нашы першыя знаёмствы з мовай, а яна скончыла ў Амэрыцы ўнівэрсытэт і ведала мову добра. Сама яна была чэшка, па-беларуску гаварыла з акцэнтам і была першая для нас настаўніца, якая акрэсьліла розьніцу паміж брытанскім і амэрыканскім варыянтамі ангельскай мовы.
Іншыя настаўнікі, якія працавалі з намі, былі Іван Муха (фізкультура, спорт), Мікола Кругловіч (маляваньне), Мікола Сіцько (ангельская мова) усе яны прыкладалі максымум энэргіі, каб зрабіць лекцыі сваіх прадметаў паўнацэннымі.
Францускую мову выкладала Натальля Арсеньнева. Яна пабыла ў нас год ці два, заклала пачаткі, потым выкладала ў іншых клясах. Мы былі ёй удзячныя пасьля ва ўнівэрсытэце мы ўспаміналі двух настаўнікаў: яе, бо мы вучыліся па-француску, і матэматыка Перагуда-Рагажэцкага. Калі мы прайшлі праграму 8-й клясы і заставалася яшчэ пару тыдняў да канца школьнага году, Рагажэцкі нам кажа: я вам дам яшчэ дыфэрэнцыялы, пазнаёмлю з інтэграламі. I мы выйшлі з гімназіі знаёмыя з дыфэрэнцыяльным вылічэньнем досыць добра у тыя часы гэта было ўжо па-за праграмай сярэдняй школы. Калі мы прыйшлі ў Лювэн і там усё пачыналася з дыфэрэнцыялаў, перш чым перайсьці да аналітыкі, дык нам набытыя ў гімназі'1 веды вельмі спатрэбіліся.
Удакладню, што я хачу выказаць: Беларуская гімназія імя Янкі Купалы на чужыне была салідная навучальная ўстанова. Яна падрыхтавала дзесяткі маладых людзей для далейшага шляху ў адукацыйным працэсе да ўнівэрсытэту. Бясспрэчна, тагачасны беларускі нацыянальны актыў быў і дальнабачны і вельмі адказны: арганізацыя і вядзеньне беларускіх школаў, улучна зь беларускімі гімназіямі сьведчаньне адданасьці 1 ахвоты служыць Беларусі заўсёды і ўсюды і рыхтаваць адукаваныя кадры нацыянальнае інтэлігенцыі.
Інцыдэнт з крывіцкай шыльдай
Пмназія была ўстанова шырокага навучальнага профілю выкладаліся і гуманітарныя, і дакладныя прадметы. Навучальны тон гімназіі задаваў Аляксандар Орса, выдатны беларускі пэдагог. Ён быў добры настаўнік, добры дырэктар, добры адміністратар, вельмі любіў, калі вучні вучацца. Прынцып у яго быў такі: адрабіце лекцыі
паводле раскладу, пасьля вас будуць экзамэнаваць, будуць пытацца, што вы ведаеце, і дадуць вам адзнаку, і хто лепшы той будзе наперадзе. I ніякіх зьніжак ні на што ці ты заняты грамадзкай дзейнасьцю, ці не. Праўда, ён, як некалі Акановіч рабіў палёгкі вучням, якія займаліся грамадзкай працай. Калі я мусіў паехаць па скаўцкіх справах а гэта бывала вельмі часта ён выклікаў да сябе і злаваўся: «Зноў ты просіш дазволу! Чорт яго ведае гэта школа ці нейкія дзіцячыя гульні!» але ўрэшце адпускаў. Я яму шмат абавязаны ў маёй грамадзкай дзейнасьці.
Навучаньне ў гімназіі ішло безь вялікіх «падзеяў». Аднак адно ня надта прыемнае здарэньне мне ўсё ж урэзалася ў памяць. Сталася гэта ў Міхельсдорфе недзе глыбокай восеньню 1946 году. Палітычная атмасфэра ў лягеры была напружаная: ішло «беларускакрывіцкае» змаганьне. На гімназ11 вісела прыгожая, па-мастацку выкананая шыльда «Крывіцкая гімназія» яна вісела яшчэ ў Рэгенсбургу, дзе «крывіцкі тон» задаваў Янка Станкевіч 1 калі пераехалі ў Міхельсдорф, шыльду пакінулі. I вось аднойчы нехта зьняў гэтую шыльду з гімназіі і павесіў на прыбіральню і добра прыбіў цьвікамі. А прыбіральня ў лягеры адна: доўгі барак наўскрай лягеру і з аднаго боку напіс «мужчынская», а з другога «жаночая». I ўвесь лягер каля 1000 чалавек карысталіся гэтай установай, даводзілася хадзіць у яе «пешкі» мэтраў 50-60. I вось людзі 1 дуць у прыбіральню і чытаюць «Крывіцкая гімназія»...
Я прыходжу ў школу мяне выклікаюць у настаўніцкую. У настаўніцкай ужо сядзіць мой сябра Ўладзімер Цьвірка. Заходзіць дырэктар, а каля дырэктара сядае ягоная жонка, Натальля Орсіха. Дырэктар кажа: «Давайце, расказвайце!» А мы й ня ведаем, што расказваць. Цьвірку ўзбурыла, што сядзіць Орсіха: «Хай яна выйдзе!» «Хто гэта «яна»? Гэта настаўніца!» Цьвірка кажа: «Тут яна толькі як сьведка, што мы будзем казаць. А мы ня хочам, каб яна сядзела тут!» Я маўчу, думаю, нашто ты набраўся такога тону... Спадарыня Орса спакойна паднімаецца і выходзіць. Дырэктар пытаецца: «Хто перавесіў шыльду?» Мы адказваем: «Мы ня ведаем!» Мы бачылі шыльда вісіць прыбітая цьвікамі, і добра прыбітая, цьвікі загнутыя з другога боку, проста так ня здымеш. Тады дырэктар вядзе размову так: «Добра. Калі ня скажаце не разьлічвайце, што скончыце гімназію». Мяне ягоная гутарка раззлавала, і я кажу: «Слухайце, спадар дырэктар, трэба ж неяк...» А Цьвірка перабівае: «Спадар дырэктар, ня ў вас пачыналі ня ў вас скончым! Майце гэта на ўвазе. Мы гэтага не рабілі', і вы нам верце».