Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Мушу падкрэсьліць, што ў арганізацыі беларускага скаўтынгу на эміграцыі скаўты балтыйскіх краінаў, асабліва латышы, вельмі шмат дапамагалі. Сувязь з латыскімі кіраўнікамі я трымаў яшчэ доўга.
Дадам і такую дэталь. Калі я прыехаў у Амэрыку, шукаў работу і часта заходзіў у бібліятэку аднойчы я сустрэў там спадара Клэтніекса. Я падышоў, ён мяне пазнаў, вельмі ўзрадаваўся, пацалаваў, старэйшы ўжо чалавек. У ЗША ён займаў пасаду дырэктара бойз-таўну ў Карні (Kearny, NJ). У Амэрыцы ёсьць такое сіротаў зьбіраюць у бойз-таўны, сірацінцы, дзе хлопцаў вучаць, пасылаюць у школу,
пасьля выхаванцы пераважна ідуць у вайсковыя школы і ўліваюцца ў грамадзтва. Дык ён мне кажа: «Ведаеш, што я пішу? Я пішу працу пра сувязь беларускіх і латыскіх арнамэнтаў!» Ён паходзіў з Латгаліі. Ня ведаю, ці ён закончыў тое дасьледаваньне, бо неўзабаве памёр.
Канец сярэдняй адукацыі
У гімназіі было чатыры выпускі тры ў старой, да падзелу, а чацьверты пасьля таго, як гімназію ў 1948 годзе разьвезьлі ў розныя лягеры. Я адвучыўся ў гімназіі сёмую 1 восьмую клясу і скончыў у сакавіку 1948 году. Скончыў, праслухаў усе належныя курсы і атрымаў дыплём. Такім парадкам, на тое, каб атрымаць сярэднюю адукацыю, мне спатрэбілася аж 13 гадоў, ад 1935 да 1948 году была вайна, давялося паўтараць клясы з-за розных школаў ды несупадзеньня праграмаў. Але вясною 1948 году ў мяне ў кішэні быў дыплём аб заканчэньні сярэдняй школы.
У асабістым пляне гэта была вельмі дадатная падзея, асабліва таму, што асьвета была здабытая ў беларускай установе гімназіі імя Янкі Купалы ў Нямеччыне. Словаў няма, я адчуваў сябе моцна ў беларусаведзе і ў вялікай меры заўдзячваю гэта гімназіі. Але разам з тым пляны на будучыню былі невыразныя. Паступіць ва ўнівэрсытэт у той час было ня так проста: ня ўсе ўнівэрсытэты ў Нямеччыне акрыялі пасьля вайны некаторыя былі зачыненыя. Была вялікая чарга на прыём, ільготы даваліся былым жаўнерам, якія вярталіся з палону, прыходзілі маладыя паваенныя немцы, і чужынцам бяз бацькаўшчыны месца заўсёды было толькі ў канцы чаргі. Аднак, надзея ня трацілася!
Дарога да Цюбінгену
У красавіку 1948 году, праз пару дзён па выпускным вечары 3-е матуры Беларускае Гімназіі імя Янкі Купалы ў Баварыі, дырэктар гімназіі доктар Орса паклікаў мяне ў настаўніцкую ды сказаў, што ёсьць магчымасьць паступіць на Цюбінгенскі Ўнівэрсытэт (стары ўнівэрсытэт у Нямеччыне), хоць для дырэктара і не было ясным, як і хто гэта аформіць. Мяне дырэктар проста спытаў: «Ну, а ты паедзеш?» «Ясна, што паеду», адказаў я. Тады ён сказаў, што пагутарыць 1 зь іншымі выпускнікамі. Пасьля доўгіх перамоваў згадзіліся ехаць у Цюбінген чатыры абітурыенты: Вітаўт Кіпель, Зора Савёнак, Оля Харытончык 1 Галіна Ганчарэнка.
Але ня ўсё ішло так гладка! Горад Цюбінген знаходзіўся ў францускай акупацыйнай зоне, а мы жылі ў зоне амэрыканскай. Дазволу на пераезд у 1ншую зону акупацыйныя ўлады не давалі, а вызначаныя міжзонныя межы ахоўваліся як нямецкімі, так і саюзьніцкімі
вартавымі. Таму мяжу трэба было пераходзіць нелегальна. Гэтак мы, даехаўшы да апошняе чыгуначнае станцыі на амэрыканскім баку (здаецца, гарадок Гэрэнбэрг), зьлезьлі зь цягніка і вечарком пешкі пайшлі празь мяжу ў францускую зону.
Ісьці трэба было кілямэтраў 8-10 да першае станцыі ў зоне францускай. Ісьці было невыгодна: мы мелі ладна рэчаў, ішлі напрасткі празь лясочкі й кустарнічкі, а ў гэты час месяц красавік зямля ў той мясцовасьці мокрая й чарнюшчая. Мы здорава ўпэцкаліся, было цяжкавата, асабліва цягнуць рэчы, бо адна з нашых сябровак мела не заплечнік, а вялізарную валізку! Алез прыгодамі той-сёй паваліўся, добра, што мінулі пагранічнікаў прыйшлі мы ў францускую зону ды вырашылі пехатой дабірацца да Цюбінгену (яшчэ кілямэтраў 6-8), бо баяліся, што можа быць праверка ў цягніку.
У палякі запісацца адмовіліся
Праз гадзінаў 12-15 пасьля таго, як мы вылезьлі зь цягніка ў амэрыканскай зоне, дабраліся да Цюбінгену. Прыйшлі на кватэру спадарства Гэльвігаў, адрас якіх атрымалі ад доктара Орсы. Хутка на той самай кватэры мы сустрэліся 1 з прадстаўнікамі арганізацыі, якая мелася ўладкаваць нас на ўнівэрсытэт. Выявілася, што гэтая арганізацыя польская, але ўся квота не запоўнена палякамі, дык кіраўнікі згаджаюцца дапусьціць праз сваю арганізацыю на ўнівэрсытэт і нас як былых грамадзянаў Польшчы. Ведама, што ў той час афіцыйна мы ўсе былі запісаныя як польскія грамадзяне, каб пазьбегнуць выдачы ў Савецкі Саюз. Адразу ж зь месца я й мае сяброўкі заявілі. што раз гэтая арганізацыя польская. мы ў яе ўступаць ня будзем мы не палякі. Гэткая нашая заява выклікала буру гневу пасыпаліся эпітэты «совецяжы». «кацапы», «пятая калёна», папрокі, штомы не паважаем аказанага нам даверу. He прамінулі сказаць, што, калі мы ня ўступім у гэтую арганізацыю, не атрымаем і паёк ад Палёніі, а паколькі мы з амэрыканскай зоны нелегальныя, дык нас могуць і арыштаваць. Але мы ні на якія пагрозы не зьвярнулі ўвагі, выйшлі з хаты ды пайшлі на вакзал, які ад гэтага часу стаўся нашым домам (хоць трэба было добра лавіраваць, каб не пападацца на вочы паліцыі). Вырашылі, што раз мы ў Цюбінгене, дык паспрабуем неяк уладкоўвацца самі.
Празь дзень-другі пайшлі ў рэгістрацыйны аддзел унівэрсытэту, дзе нам сказалі, што нямецкая адміністрацыя нічога ня можа вырашыць адносна студэнтаў-чужынцаў, а з гэтай справай трэба зьвяртацца ў вайсковую адміністрацыю. Сустрэўшыся зь некаторымі мясцовымі беларусамі, мы выказалі свой намер пайсьці да францускіх вайсковых уладаў і паспрабаваць атрымаць дазвол на запіс ва ўнівэрсытэт. Землякі палічылі нас за вар’ятаў: «Калі вы пойдзеце да французаў, вас усіх адразу арыштуюць і вывезуць у савецкую зону», так нас
застрашылі нашыя суродзічы. Ясна, што сытуацыя была нецікавая: мы ня мелі ні памяшканьня, ні харчоў, ні адпаведных дакумэнтаў. I тым ня менш, мы зь дзяўчатамі вырашылі паспрабаваць шчасьця.
Францускі палкоўнік
Ведаючы, куды зьвяртацца, мы паказалі вартавым пры будынку вайсковай адміністрацыі скаўцкія легітымацыі, якія выдаваліся Інтэрнацыянальным Скаўцкім Бюро для ўсяе Заходняе Нямеччыны. Пайшлі мы я і Галіна Ганчарэнка да палкоўніка Дзю Банэ (а можа, Дзю Манэ) і выказалі нашую справу. Той выслухаў нас спакойна, сказаў, што справа няпростая, мы для яго нелегальныя чужынцы і павінны быць адразу выдаленыя з францускай зоны, але паколькі мы хочам вучыцца ва ўнівэрсытэце, ён нам дазволіць сустрэцца з вышэйшым начальствам.
Празь дзень, гэтым разам ужо я сам адзін (дзяўчаты вырашылі, што ім будзе лягчэй нешта рабіць, калі б мяне затрымалі!) пайшоў да іншага француза-палкоўніка, які наглядаў за сыстэмай вышэйшае адукацыі ў францускай зоне. Палкоўнік сустрэў мяне ветліва, адразу спытаў, на якой мове будзем гаварыць (у маім моўным багажы ў той час была толькі адна нямецкая мова з заходніх моваў), і я пачаў сваё апавяданьне. Я расказаў яму пра Беларусь, паказаў кнігу Энгельгарта (гэтую кнігу я гадоў пяць вазіў у сваім заплечніку), вытлумачыў, чаму мы не вяртаемся на бацькаўшчыну (адно зь першых ягоных пытаньняў да мяне было ц1 ўсё ж я ня думаю вярнуцца ў Савецкі Саюз?), ды асабліва падкрэсьліў, што нам важна здабыць асьвету на Захадзе і служыць Беларусі.
Гэтаксама, вёў я, нам, беларусам, патрэбныя свае арганізацыі, а таму, у выпадку нашае рэгістрацыі на ўнівэрсытэце, мы хацелі б мець беларускую студэнцкую арганізацыю. Гэтыя мае словы як бы ўзарвалі палкоўніка. Ён рэзка павярнуўся, ускінуўся ды разыошана выпаліў: «Што гэта вы сабе думаеце! Нелегальныя грамадзяне ў францускай зоне просяць зарэгістравацца на ўнівэрсытэт ды яшчэ проста нахабства хочуць стварыць новую арганізацыю. Гэта нечувана!» крычаў палкоўнік. Я ж спакойна яму паясьніў, што ня лічу нахабствам, калі нечага прашу. «Вы мне проста можаце адмовіць, аднак я яшчэ раз хачу падкрэсьліць, што раблю гэта з нацыянальнага абавязку, а не для задавальненьня асабістых патрэбаў». Пачуўшы мой спакойны тон, палкоўнік, здалося мне, неяк суцішыўся. А ў маёй галаве думкі скакалі, як у калейдаскопе: «Што рабіць, калі ён зараз пакліча варту й мяне арыштуюць?! Уцякаць няма куды, я у памяшканьні вайсковай адміністрацыі». Асабліва я напужаўся, калі палкоўнік, ня кажучы мне ні слова, зьняў тэлефонную трубку, глянуў на мяне ды пачаў набіраць нейкі нумар. «Ну, думаю, хана ...
« Відаць, мой твар выказваў вялізарнае занепакаеньне, бо палкоўнік зрабіў нейкі адчэпна-заспакаяльны жэст маўляў, ладна, сядзі...
I тое, што ён пачаў гаварыць у тэлефон, ашаламіла мяне. Я не хацеў верыць сваім вушам. Палкоўнік некаму сказаў, каб мяне прынялі і выканалі маю просьбу. Дарэчы, гутарка палкоўніка зь некім адбывалася таксама па-нямецку. Я быў на дзясятым небе. Хацелася сардэчна паціснуць гэтаму французу руку, але я сядзеў, не адважваючыся нічога сказаць. Павесіўшы трубку, палкоўнік растлумачыў мне, што ён гаварыў з канцылярыяй віцэ-рэктара, сказаў, каб я туды адразу ішоў нашая просьба будзе задаволеная. Ён нават не дазволіў мне выказаць словы ўдзячнасьці, перабіў мяне і заўважыў, што ён адступіў ад правіла, бо яму здалося, што я гаварыў шчыра. Ён, сапраўды, мог у гэтым не сумнявацца. I мая гутарка, і паводзіны ўсіх нас Галіны, Зоры, Олі кіраваліся толькі адным быць карыснымі беларускай справе. I ўсё, што мы рабілі, было шчырае.
Мы студэнты
Далейшы ход падзеяў быў просты (праўда, я на хвілінку завагаўся: ці знайсьці на станцыі дзяўчат 1 сказаць 1м навіну, ці ісьці адразу ў канцылярыю віцэ-рэктара). Вырашыў, што скажу пазьней, залагодзіўшы ўсе справы. Я прыйшоў да віцэ-рэктара, запісаў нашыя прозьвішчы, запоўніў патрэбныя анкеты і падаўся на вакзал шукаць дзяўчат. Празь некалькі дзён на галоўнай адміністрацыйнай дошцы зьявілася паведамленьне, што пры ўнівэрсытэце зарэгістраваная новая арганізацыя Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне. Былі таксама аформленыя нашыя ўнівэрсытэцкія дакумэнты, і на наша найбольшае задаваленьне (да нейкай ступені зьдзіўленьне) у нашых «аўсвайсах» (мы іх і цяпер захоўваем) нават нашая дзяржаўная прыналежнасьць была запісаная як «вайсрутэнішэ» беларуская! Гэтак мы пачалі студэнцкае жыцьцё.
Гэта было ў красавіку 1948 году. Зімовы сэмэстар цягнуўся ад студзеня да красавіка, а ад красавіка 5-6 тыдняў скандэнсаванага навучаньня гэта быў летні сэмэстар, а ўжо ў верасьні пачынаўся восеньскі усяго тры сэмэстры.