• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Падобныя інтэрвію-кантакты адбываліся і зь іншымі студэнтамі 1, здаецца, сярод мадзярскіх студэнтаў пару чалавек паехалі на студыі ў Страсбур.
    Падкрэсьлю: настрой сярод усходнеэўрапейскіх уцекачоў, работнікаў у шахтах, студэнтаў быў такі, што вайна з Савецкім Саюзам пачнецца непазьбежна, і магчымае і прымальнае супрацоўніцтва зь любым саюзьнікам супраць СССР.
    У атмасфэры такога настрою адбывалася і вярбоўка парашутыстаў. Зь беларусаў у гэтую акцыю ўключыліся выдатныя беларускія
    патрыёты Янка Філістовіч, Міхась Вострыкаў, Міхась Кальніцкі і іншыя, якіх я ня ведаў. Філістовіча я ведаў вельмі мала, але з Вострыкавым доўгія гады быў у сяброўскіх дачыненьнях, ведаў ягоны настрой і магу сказаць, што той крок ён рабіў абдумана і пераканана. Падобны глыбока антысавецкі настрой быў і ў Кальніцкага, зь якім я блізка супрацоўнічаў у Саюзе Беларусаў у Бэльгіі. Ён ня раз выказваў шкадаваньне, што апынуўся на Захадзе, а не застаўся ў антысавецкіх партызанах.
    Што ў эміграцыі ведалі
    пра паваенную Беларусь
    Бальшыня студэнтаў, вядома ж, хацела ведаць як мага больш пра Беларусь Беларусь была ў думках у кожнага, вельмі малы працэнт студэнтаў думалі атайбоўвацца на Захадзе.
    Усе добра ведалі ранейшую Беларусь, даваенны рэжым, ад якога ўцякалі, зь якім змагаліся хто зброяю, хто словам. Але, на жаль, інфармацыя пра паваенную Беларусь траплялася толькі спарадычна. Былі перабежчыкі, ладна вестак даваў таксама «вялікі» францускі друк, але сыстэматычнай інфармацыі не было.
    Калі ж гаварыць пра савецкі друк, дык праблемаў з атрыманьнем гэтай пісаніны ніколі не было. Яшчэ з часоў UNRRA савецкія агенцтвы стараліся, каб іх друк трапіў да ўцекачоў. Прыпамінаю, што яшчэ ў лягеры Міхельсдорф гэта было прыблізна ў 1946 годзе амэрыканцы прывезьлі цэлую скрынку савецкіх часапісаў. Я памятаю, як Барыс Шчорс паказаў мне тыя часапісы (я кіраваў скаўтамі, 1 Шчорс думаў, ці ня даць іх у скаўцкую бібліятэку), але я параіў яму аддаць тыя часапісы Юрку Віцьбічу.
    У Бэльгіі беларускія савецкія часапісы «Полымя» і «Беларусь» прадаваліся ў магазыне «Цэлы сьвет». Ясна, савецкаму друку ніхто не давяраў, ніхто яго ня браў сур’ёзна. Падсьмейваліся з савецкага друку як крыніцы інфармацыі і бэльгійскія газэты. Праўда, больш мы ведалі пра Польшчу, бо з Полывчай каталіцкая царква на Захадзе мела кантакты і праз царкву інфармацыя больш праўдзівая або прынамсі менш савецкая трапляла ў шырокі друк.
    Што «астудзіла» беларускую студэнцкую грамаду, як зрэшты і шмат каго на Захадзе гэта сытуацыя вакол сьмерці Сталіна. Калі прыйшла вестка пра ягоную сьмерць, мы эмігранты думалі, што народ, які мы ўважалі «паняволеным», узьнімецца 1 ўзбунтуецца. Так думалі і заходнія назіральнікі. Але гэтага ня сталася! Як пісалася ў друку і ў чым мы пазьней пераканаліся ў гутарках зь землякамі, людзі (праўда, ня ўсе!) плакалі! Гэтая падзея падарвала і нашыя заходнія спадзяваньні, што за Жалезнай заслонай усталюецца дэма-
    кратыя кал1 ня поўная, дык хоць бы нешта падобнае да Югаславіі. У мяне асабіста настаў нейкі пералом у паглядах, бо ў часы майго дзяцінства таксама сталіншчыны Сталіна народ не любіў. Я ў сваёй галаве сьпісваў перамены ў стаўленьні савецкіх людзей да Сталіна на перамогу ў вайне. Выйшла так, што антысавецкасьць савецкіх людзей на Захадзе пераацанілі яны ўсё ж прынялі сыстэму, і Сталін, як выглядае, быў для іх аўтарытэтам.
    Фактычна па сьмерці Сталіна мы паступова пачыналі прыходзіць да думкі, што перамены ў СССР справа далёкай будучыні і што наўрад ці яны адбудуцца без ваеннага канфлікту. Мімаволі, але ўсё мацней і мацней станавілася рэальнасьцю думка пра тое, што, відаць, давядзецца заставацца на Захадзе.
    Радыё Свабода і Інстытут па вывучэньні СССР
    У той час «на поўную пару» дзейнічаў Інстытут па вывучэньні СССР. Была група людзей старэйшых і маладзейшых я, айцец Гарошка, Кабыш, Адамовіч, Станкевіч, Яловіч, Запруднік і з інстытутам пачалося супрацоўніцтва. Безумоўна, былі такія, як Урбан і Марговіч, якія пазьней поўнасьцю працавалі ў інстытуце, але тым ня менш інстытут меў сваіх супрацоўнікаў і па-за Мюнхенам. Да мяне з інстытуту часта зьвярталіся, каб дапамог знайсьці інфармацыю пра вытворчасьць солі або іншых выкапняў у Беларусі. Я напісаў пару артыкульчыкаў для дырэкцыі пра падрыхтоўку геолягаў, а таксама інжынэраў. Інстытут сярод іншага вывучаў сур’ёзна стан эканомікі ў Савецкім Саюзе. Пару разоў я езьдзіў у Мюнхен на канфэрэнцыі у 1954, 1955 гадах. 3 часам Інстытут пачаў заваёўваць аўтарытэт я ў гэтым пераканаўся, калі прыехаў у Злучаныя Штаты. Для мяне зусім не было дзіўна, калі на пачатку 60-х гадоў кіраўніцтва Савецкага Саюзу запатрабавала зачыніць гэты Інстытут, і немцы пайшлі ім насустрач і зачынілі яго (а амэрыканцы згадзіліся!).
    Штодзённы побыт
    Ясна, што галоўнае, чым жыў кожны студэнт, была навука. Затым былі грамадзкія абавязкі: удзел у хоры, грамадзкіх арганізацыях. Заставалася трохі часу і на «звычайнае жыцьцё».
    Што мы рабілі ў вольны час? Перш-наперш хадзілі ў кіно. Кіно было найбольшай аддушынай у напружаным жыцьці ў Лювэне. У горадзе было некалькі кінатэатраў, а фільмы мяняліся штотыдня, выбар быў. Квіток у кінатэатар каштаваў 7-10 франкаў. Ішлі пераважна фільмы амэрыканскія, але былі таксама выдатныя францускія і італьянскія. 3 амэрыканскіх фільмаў найбольшае ўражаньне пакінуў «High Noon», а з францускіх хітом быў любы фільм з Фэрнандэлем.
    Апрача кіно пару разоў на тыдзень хадзілі ў піўныя бары папіць піва (з бэльгійскіх напояў студэнтам найбольш смакавала піва Stella Artois), а таксама пагуляць у більярд або настольны футбол. Трэба сказаць, што ўсё лювэнскае студэнцтва любіла бары, а ў барах часта пілося ў доўг бармэн запісваў кліента <<на сьценку»: «той з вусамі» або «тоўсты» выпіў столькі і столькі адзначалася на дошцы палачкамі, а расплачваліся пазьней. Быў поўны давер.
    Папулярны быў і тэатар. Мы з Зорай бадай кожны тыдзень езьдзілі ў тэатры у Брусэлі было дваццаць-трыццаць тэатраў, большых ці меншых, дык думаю, мы ў Брусэлі мала прапусьцілі прэм’ераў.
    Зь Лювэну ў Брусэль хадзілі цягнікі, аўтобусы і трамваі, даезд быў вельмі лёгкі. Цягнік быў найдаражэйшы, тады аўтобус, а найтаньнейшы трамвай, але трамвай ішоў найдаўжэй, бо спыняўся ва ўсіх маленькіх вёсачках, маршрут трамвая быў пракладзены так, каб ахапіць найболей населеных пунктаў. Аднак мы езьдзілі пераважна аўтастопам выходзіш на дарогу, паднімаеш руку і «ловіш» машыну. Час ад часу з намі езьдзіў нехта яшчэ найчасьцей Юрка Сянькоўскі або Аляксей Арэшка.
    Аднаго разу Зора купіла тры білеты на п’есу Сашы Гітры, вельмі папулярнага актора і драматурга, і мы выбраліся ўтрох зь Юркам Сянькоўскім. Ну, вядома, як ідзеш у тэатар, дык крышку прыадзенесься, пачысьціш чаравікі, каб выглядаць «пры парадзе», як казалі франкамоўныя бэльгійцы endimanche. Выйшлі мы загадзя на краі Лювэну на шашу, каб нас нехта падабраў да Брусэлю. Тром сесьці ў адну машыну не заўсёды ўдавалася, дык мы дамовіліся, дзе сустрэнемся, калі даедзем паасобку каб не разгубіцца. I раптам бачым едзе катафалк, мы махаем рукой, і ён спыняецца, пусты. Мы селі ў катафалк, і даехалі на ім да самага тэатру. Падарожжа ў катафалку запамяталася.
    Былі і іншыя забавы інтэлектуальнага профілю. Час-часом былі палітычныя мітынгі, так, прыкладам, прыяжджаў з дакладам у Лювэн ПолТенры Спаак, вялікая палітычная фігура. Я часта бываў у флямандзкіх культурных цэнтрах і пазнаваў дасягненьні гэтага народу.
    Былі ў Лювэне шахматна-шашачныя клюбы, заходзілі мы і туды. Але найчасьцей наведвалі «Кола студэнтаў-чужынцаў», дзе штодня адбываліся даклады на розныя тэмы.
    Дзень Сьвятога Мікалая
    Падчас навукі ў унівэрсытэце напружаньне было вялікае, вучыцца трэба было шмат, трэба было здаваць экзамэны па-француску. Грамадзкая праца таксама займала ладна часу. Але часам надараліся вальнейшыя дні свайго роду аддушына. Прыкладам, у сьнежні ўнівэрсытэт адзначаў Дзень Сьвятога Мікалая яго адзначала цэлая
    Бэльгія, каталіцкая краіна. Дык у нас у студэнцкім доме ў гэты дзень было цэлае сьвята, спэцыяльны абед і нават мастацкая частка сіламі студэнтаў. Найбольшым прыхільнікам сьвята 1 цырымонімайстрам быў Васіль Шчэцька ён рыхтаваў народныя прыпеўкі пра Мікалая, прыкладам:
    Йшоў Мікола з таго сьвету, рымда-рымда-го, йшоў Мікола з таго сьвету, рымда-рымда-рымда-го, аглянуўся торбы нету, го-го-го...
    Гэта торбу з падарункамі, якую ён нёс, студэнты скралі...
    Стаў Мікола варажыці, рымда-рымда-го, стаў Мікола варажыці, рымда-рымда-рымда-го, дзе мог торбу ён згубіці, го-го-го...
    I прыпомніў наш Мікола, рымда-рымда-го, і прыпомніў наш Мікола рымда-рымда-рымда-го, што ў лунацікаў быў учора, го-го-го...
    /Іунацікі гэта студэнты, якія позна прыходзілі зь піўнушкі, тэарэтычна трэба было быць у хаце да 10-й ці 11-й, а яны прыходзілі а 2-й, а 3-й...
    Флямандцы
    У беларускіх студэнтаў быў адзін мамэнт «вінаватасьці» мы адчувалі, што нам трэба было больш быць зарэгістраванымі на флямандзкім факультэце. Флямандцы нам былі бліжэйшыя, яны змагаліся за сваю ідэнтычнасьць, імкнуліся вызваліцца ад цяжкога кулыурнага ціску францужчыны, бо яна панавала над флямандцамі і пануе да сёньня. Вельмі шмат флямандцаў нягледзячы на тое, што гэты народ вельмі шмат даў 1 ў культуры, і ў мастацтве, і ў літаратуры (Тыль Уленшпігель і іншыя пэрсанажы) адчувалі ў сабе комплекс другараднасьці. I мы, беларускія студэнты, разумелі, што трэба было і вучыць флямандзкую мову, і больш быць з флямандзкімі студэнтамі. 3 другога боку мы ведалі, што нам патрэбная француская мова, мы ў масе сваёй мала яе вывучалі, больш пашыраная была нямецкая. I ўсё ж на арганізацыйным узроўні ў нас было больш кантактаў з флямандзкімі, чым з францускімі студэнтамі. Я сам ча-
    ста хадзіў на зборкі флямандзкіх студэнцкіх арганізацыяў, а калі трэба было нешта сказаць, то карыстаўся нават нямецкай мовай для іх гэта было больш прымальна, яны былі больш задаволеныя, калі зь імі гаварылі па-нямецку, а не па-француску.
    Флямандзкую мову вывучала Зоя Жалязоўская, Люда Рагуля і, здаецца, Віктар Даўгаленка, быў такі малады студэнт, і больш ніхто.
    Лета ў манастыры
    Лювэнскае студэнцкае жыцьцё было такое, што вы рыхтуецеся да экзамэнаў, неабходна гэтыя экзамэны здаць увесну, каб мець свабоднае лета. Калі вы не здалі экзамэны ў веснавую сэсію, якая цягнецца да сярэдзіны чэрвеня, то трэба рыхтавацца летам. Бэльгійцы звычайна едуць да бацькоў і там рыхтуюцца, а нам быў выбар сядзець у студэнцкім доме, дзе ня будзе ні кухні, ні іншых бытавых выгодаў, і трэба самому харчавацца, альбо нам прапаноўвалі ехаць у манастыры, дзе за мінімальную працу дзьве-тры гадзіны можна было заставацца цэлы дзень і ноч і вучыцца. I так мы, тыя, хто ня здаў веснавую сэсію, разьяжджаліся рыхтавацца па манастырах. Я два разы ня здаў экзамэнаў у першай сэсіі і бываў летам у манастырах.