Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
У Швэцыю праз праліў я праехаў безь вялікіх уражаньняў, але затое ў Швэцыі пачаў «філязофстваваць»; вось я ў краіне, якая не ваявала пару сот гадоў усё тут цэленькае, памаляванае, новае. А за пару сотняў кілямэтраў на поўдзень краіны, якія ўвесь час ваююць. I што тыя войны даюць? Пад гэтым уражаньнем я прабыў у Швэцыі пару тыдняў.
У Стакгольм я дабіраўся аўтастопам. Знайшоў унівэрсытэт, прафэсара. Расказаў хто я і што раблю (праўда, мой прафэсар Таро напісаў яму перад гэтым рэкамэндацыйны ліст) і сказаў, што хачу падвучыцца тэхніцы аналізу сьлюдаў. Швэды прынялі мяне вельмі добра, дал1 месца для працы, шафу. Праўда, мне ўзяло ладна часу, каб растлумачыць, што я беларус, а не бэльгіец давялося прынесьці карты але ўрэшце ўсё стала на сваё месца. Гаварылі мы зь імі па-нямецку, бо па-ангельску я тады ведаў толькі мову геалёгіі і мінэралёгіі.
У Стакгольме мне паказалі некаторыя тэхнічныя дэталі аналізу, а таксама расказалі пра тое, чаго ня трэба рабіць, каб не губляць час адным словам, мне Швэцыя вельмі добра дапамагла. Далі мне з сабой 1 дзесяткі два працаў, якіх я ня меў раней некаторыя па-ангельску, адна ц1 дзьве па-швэдзку, так што я добра ўзброіўся і, вярнуўшыся ў Бэльгію, працаваў памысна над дактаратам.
Будучы ў Швэцыі, я схадзіў на кватэру Федарука, тамтэйшага беларуса але яго ў хаце не было, гаспадыня сказала, што была пятніца і ён выехаў на тры дні ён недзе гуляе, і тры дні яго ня будзе. А я прыехаў толькі на дзесяць дзён, працаваў цэлы тыдзень, і гэта
былі адзіныя выходныя. Так што Федарука я так і не пабачыў, і мае «беларускія пляны» ў Швэцыі ня зьдзейсьніліся. Але наагул знаёмства з Швэцыяй і дасьведчаньне зь лябараторыі мне дапамаглі і пакінулі ўражаньне на ўсё жыцьцё.
Назад з Швэцыі я вяртаўся цягніком: заашчадзіў досыць грошай на білет. Прыехаўшы ў Капэнгаген, я меў пляны зайсьці ў Беларускі камітэт, прадстаўнік якога 1 адрас падаваліся ў газэце «Бацькаўшчына». Дарэчы, калі ў Лювэне, задоўга да паездкі ў Швэцыю, я распытваў студэнтаў, ці ня мае хто зь іх сувязяў у скандынаўскіх краінах, Янка Жучка сказаў мне, што чалавек у Капэнгагене, які рассылае «Бацькаўшчыну», родам з-пад Сіняўкі, Жучка яго ведае, прозьвішча ягонае Лабейка. Жучка настойваў, што я абавязкова мушу яго знайсьці. Я з Жучкам сябраваў, лічыўся зь ім, ды мне й самому хацелася пазнаёміцца зь беларускімі актывістамі.
Камітэт гэты я знайшоў непадалёк ад цэнтру. Бачу, на дзьвярах невялікая дошчачка «Беларускі камітэт» (па-дацку). Пазваніў. Адчыняе дзьверы... чалавек з адной нагой, на мыліцах. Знаёмімся. Ну, заўсёды беларуская прыветлівасьць гутаркі, чарка. Бліжэйшае знаёмства расказ пра сябе. Лабейка ў Беларусі быў жаўнерам БКА, быў прызваны ўвесну 1944 году. Удзельнічаў у баях з партызанамі, быў паранены, але рана была хутка залечана. У часе эвакуацыі быў зноў паранены гэтым разам параненым быў пагружаны на карабель, і там давялося параненую нагу ампутаваць. Карабель дайшоў да Капэнгагену, 1 там яго здалі ў шпіталь. Так ён і трапіў у Данію, дзе жыве ўжо дзесяць гадоў. Гаворыць па-дацку, працуе. Сьведамы, дзейны беларус. У той самы дзень была гэта пятніца я пазнаёміўся яшчэ з паўтузінам беларусаў, якія прыйшлі да Лабейкі пагутарыць, распакаваць газэты. Вядомая справа, на ноч я застаўся ў той кампаніі.
Назаўтра Лабейка паабяцаў мне паказаць Капэнгаген, кругом паезьдзіць. Я думаю як жа я буду зь ім езьдзіць? Раніцай ён будзіць мяне і кажа: матацыкл з гаражу прывёз едзем! I так мы тры дні езьдзілі па Капэнгагене кругом, пасьля паехалі туды, дзе нарадзіўся Андэрсэн. У славутую астранамічную вежу я, праўда, ішоў сам, туды заяжджаць не дазвалялася, гэтаксама як і па парку Tivoli мы зь ім хадзілі пешкі. Гаспадар мой усё пытаўся: «Ты не баісься езьдзіць са мной?» Бо спачатку ён убачыў мой позірк... «Мяне, кажа, усе ведаюць». Я кажу: ня ў тым справа, але ж мы можам так хлопнуцца... А ён: «Мы ня хлопнемся, галоўнае, каб я ня быў п’яны. Бо я яшчэ й выпіваю».
Што мне яшчэ запомнілася з Капэнгагену, гэта калі я праз тры дні знаёмства зь беларускай грамадой садзіўся ў цягнік на Брусэль на вакзале ў кіёску на відным месцы я ўбачыў часапіс «Беларусь», які я,
ясна, купіў 1 ад коркі да коркі перачытваў падчас даўгаватага падарожжа з Даніі ў Брусэль.
Пачаткі сямейнай бібліятэкі
Ад дзяцінства я меў сапраўдную любоў да кніжак. Прыпамінаю, што была ў нас маленечкая калекцыя кніжак яшчэ ў Налінску, але я яшчэ чытаць ня ўмеў глядзеў на кнігі і вучыўся іх паважаць (помніцца, так казалі цёці Каця і Паша: «Кннгн надо уважать!»). Але затое ў Арле я чытаць ужо ўмеў, дык у нашым маленькім пакойчыку маці зрабіла месца для этажэрак, і на іх было поўна кніг мац1 купляла, выпісвала, падпісвалася (напрыклад, на сэрыю «Жмзнь замечательных людей»), Дзіву даюся, як мы там зьмяшчаліся: нас трох, мае птушкі і этажэркі! Спрабаваў я зьбіраць кнігі і ў вайну, але, на жаль, усё засталося ў Менску.
Калі ж нарэшце надышло нармальнае жыцьцё было гэта ў Бэльгіі дык мы з Зорай (а яна любіла кнігі бадай ці ня больш за мяне) пачалі зьбіраць бібліятэку.
Перш-наперш трэба сказаць, што Бэльгія кніжная краіна, іўЛювэне, і ў Брусэлі адбываюцца цудоўныя кніжныя кірмашы. У Брусэлі шмат букіністычных магазынаў, у пэўныя дні ў пэўных месцах бывалі кніжныя базары, а яшчэ ў Брусэлі быў магазын «Le monde entier» (Цэлы сьвет), левы, камуністычны, але там бывалі добрыя кніжкі з Савецкага Саюзу ня толькі новыя, але і ранейшыя выданьні.
Мы сабралі нядрэнную бібліятэку калі мы пераяжджалі ў Амэрыку, у нас было каля 1800 кніг прыйшлося заплаціць за перавоз каля 600 даляраў выдаткі на кнігі не пакрывалі ніякія харытатыўныя службы. Мы і охалі і ахалі і злаваліся, але заплацілі. Гэта былі пераважна францускія кнігі, іх было шмат, але ладная была 1 расейскаая частка. Перавезьлі мы ў ЗША амаль усе кнігі. Некаторыя кніжкі я пазьней аддаў у Нацыянальную бібліятэку Беларусі старыя францускія, што тычыліся нашых земляў. Адну кніжку я вельмі шкадую, бо часта сам разглядаў гісторыю пабудовы Суэцкага каналу ў трох тамах цудоўная кніжка, карты, ілюстрацыі... Я яе купіў, здаецца, у Парыжы і цягаў з сабой, а Зора сказала: «Аддамо ў Нацыянальную бібліятэку...» Яшчэ адна кніжка, што шкадую сэнтымэнтальны ўспамін мне пасьля выпуску прафэсар структурнай геалёгіі Асэльбэргс падараваў адзін зь першых геалягічных атласаў Эўропы, выдадзены ў Аўстрыі. Для сёньняшняй геалёгіі ён састарэлы, але само выданьне было вельмі прыгожае, а яшчэ падарунак ад Асэльбэргса, які тады быў дэканам факультэту.
Але месца кнігам у даступных бібліятэках. I нашыя кнігі ўсе-ўсе
пайшлі ў бібліятэкі часткова ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі, беларусіка у бібліятэку Прынстанскага ўнівэрсытэту, а вельмі шмат эміграцыйных выданьняў у Нью-Ёркскую публічную бібліятэку.
Дактарат
Праца над дактаратам займала вельмі шмат часу. У лябараторыі я праводзіў 12-15 гадзін штодзённа аналізы, знаёмства зь літаратурай. Я атрымаў дазвол на тое, каб англамоўныя мінэралягічныя і геалягічныя часапісы чытаць у лябараторыі. Шмат у аналізах дапамагаў мне асыстэнт прафэсара Таро Андрэй Міхайлавіч Дыкенштэйн, геоляг, расейскі эмігрант часоў рэвалюцьп. Гэта быў добры чалавек, ён ведаў геахімічную літаратуру і сачыў за маімі аналізамі. Хоць ён быў і старэйшы за мяне гадоў на 25-30, але я зь ім пасябраваў. Што было асабліва прыемна ён абсалютна не цікавіўся палітыкай, таму мае перакананьні а я іх яму часам выказваў не ўплывалі на нашыя дачыненьні.
Пад вясну 1955 году я пабачыў, што неўзабаве скончу аналізы сьлюдаў і змагу зрабіць высновы. Аднак прафэсар Таро вырашыў, што дасьледаваньне трэба пашырыць трэба зрабіць рэнтгенавы структурны аналіз крысталаў розных сьлюдаў. Мы прыцягнулі да супрацоўніцтва прафэсара ван Мэрша з флямандзкага аддзяленьня, спэцыяліста ў галіне рэнтгенавага аналізу. Пад кіраўніцтвам ван Мэрша і мне давялося добра прастудыяваць рэнтгеналягічную тэхніку, а таксама прыстасаваньне рэнтгену ў мінэралёгіі.
На пачатку лета 1955 году прафэсар Таро кажа, што, як выглядае, да восені я пастаўленых мэтаў дасягну усе аналізы будуць скончаныя, і можна будзе сказаць нешта канкрэтнае пра прысутнасьць літыю ў магматычных растворах у дасьледаваным рэгіёне (у бэльгійскім Конга). У чэрвені я падаў вестку ў прафэсійныя таварыствы (геалягічнае, крысталаграфічнае), што ўвосень буду бараніць дактарат, таксама падаў заяву ў рэктарат (у Бэльгіі так1 звычай аб рыхтаванай абароне дактарату інфармаваць унівэрсытэцкія ўлады і калегаў па прафэсіі). Праўда, запаўняючы неабходныя бюракратычныя блянкі для дактарату, я мусіў падаць тое, што ў бэльгійскіх унівэрсытэтах называецца these-annexe дадатковую тэзу. Звычайна гэта тэза на тэму, якая жвава дыскутуецца ў прафэсійнай літаратуры трэба паказаць, што ты абазнаны ў гэтай тэме. Дадатковая тэма, аднак, ня мусіць быць зьвязаная з асноўнай наадварот, мусіць быць ад яе дастаткова далёка.
Я выбраў дадатковай тэму з палеанталёгіі клясыфікацыя фарамініфэраў паводле Парра (аўстралійскі геоляг). Палеантоляг прафэсар Марыюс Леконт на гэтую тэму згадзіўся. Для мяне гэта было проста
выдатна, бо з фарамініфэрамі я быў добра знаёмы з тых часоў, калі падпрацоўваў для кампаніі Shell.
Абарона дактарату адбылася 29 кастрычніка 1955 году. Тэза мая называлася «Les lepidolites de la pegmatite de Manono (Katanga)». У аўдыторыі было чалавек 20: некалькі прыежджых з унівэрсытэтаў Льежу і Брусэлю, астатнія свае, лювэнскія. Я прадставіў праблему, даў аналіз працы, сказаў, што зроблена новымі дасьледчыкамі ў Канадзе і Швэцыі, і пазнаёміў з сваімі вынікамі. Мне было пастаўлена пару пытаньняў, але на ўсе пытаньні я аўтарытэтна адказаў. Апрача «публікі» ў залі на першай лаве (за сталом) засядаў кансыліюм шэсьць прафэсараў зь Лювэну, якія атрымалі копію дысэртацыі месяц перад тым і якія меліся даць свой прысуд перад унівэрсытэцкімі ўладамі адносна мяне і мае працы ці вартая гэтая праца ўзроўню доктарскае распрацоўкі. Пасьля мае прэзэнтацыі кансыліюм выйшаў у сумежны пакой на нараду, і я здорава хваляваўся, бо бывалі выпадкі, што дактарантам раілі яшчэ сёе-тое дапрацаваць!
Хвілін праз 15-20 кансыліюм вярнуўся ў аўдыторыю і яго старшыня прафэсар Фэлікс Кейзэн прачытаў прыблізна гэткае: «Пасьля азнаямленьня з прадстаўленай нам раней працай і пасьля праслуханьня абароны пастаўленае тэзы, мы лічым, што дактаранту Вітаўту Кіпелю наш унівэрсытэт можа надаць тытул доктара навук, а праца, праробленая дактарантам, заслугоўвае адзнакі grande distinction». Пачуўшы гэта, я ледзь не самлеў кансыліюм мяне віншуе, а я проста мычу. Я ведаў, што працаваў шмат і нямала зрабіў, але на адзнаку «grande distinction» я не спадзяваўся. Думаю, што маю працу найбольш ацаніў і зразумеў мой уклад прафэсар Таро хоць ён і ня быў членам кансыліюму, але мог ускосна мяне перад імі пахваліць. Але гэта толькі мае здагадкі.