Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Зора ія
У новым сьвеце ўся жыцьцёвая энэргія накіравалася на ўладкаваньне ў новых абставінах. Ад старога сьвету нязьменнымі засталіся толькі пачуцьці ды ўнутранае адчуваньне, што трэба поўнасьцю ўпарадкавацца, закласьці сям’ю. Таму прыпомню пра дачыненьні з Зорай, пра каханьне, супольныя пляны.
Часта бывае ў жыцьці, што сужэнства замацоўваецца хутка: як кажуць, закахаліся зь першага позірку і пад вянец. У маім жыцьці да вясельля і сям’і дайшло не «з налёту», хоць і запалі мы адно аднаму ў душу зь першае сустрэчы. Каханьне было першае ды збліжэньне з каханай асобай пачалося даўнавата, зь юнацкіх гадоў, але сям’я Зоры Савёнак і Вітаўта Кіпеля аформілася пасьля ладнага пэрыяду «хаджэньня».
Мы з Зорай пазнаёміліся ў Менску ў 1943 годзе. Калі мы першы раз сустрэліся ў сэмінарыі на вуліцы Цнянскай, у мяне на сэкунду мільганула пачуцьцё, што гэтая дзяўчына мне нечым спадабалася, але вытлумачыць чым? я ня мог. Было ў ёй нешта такое, што мне падабалася і прыцягвала. Найбольш, хіба, добрая ўсьмешка і беларуская мова: калі б і дзе б яна ні гаварыла гэта заўсёды было мякка, ветліва й па-беларуску. У тым мяшчанскім менскім асяродзьдзі беларускасьць заўважалася і прымалася прыхільна.
Далей сустракаліся мы на зборках СБМ, і нам было прыемна вяртацца разам дахаты на Камароўку, дзе мы абое жыл1. Часам мы выпадкова сутыкаліся лоб у лоб у будынку школы 1 абавязкова перакідаліся слоўцам, жартавалі. Раз мы былі гасьцьмі на адной вечарынцы, пазьней Зора падсьмейвалася зь мяне, прыпамінаючы тую вечарыну! Ужо тады ў Менску мы адчулі, што падабаемся адно аднаму 1 што мы цьвёрдыя беларусы.
Зь Беларусі мы выяжджалі ў адным вагоне, але ў Бэрліне разьехаліся: яна ў Сілезію, я ў Пазнань. Мы перапісваліся і абмяняліся фотакарткамі. Пасьля вайны мы ў той самы дзень прыехалі ў Рэгенсбург, шукаючы ў разьбітай паваеннай Нямеччыне беларускае асяродзьдзе. Гэта была бяссрэчная выпадковасьць, але яна была сымбалічная мы злучыліся.
У Рэгенсбургу мы пачалі вучыцца ў беларускай гімназіі ў адной клясе. Часта я, Зора, Ніна Палянская 1 Туся Шчаглова рабілі разам хатнія заданьні, гулялі па Рэгенсбургу. Нейкі час, калі паўстала беларускае селішча Ganghofer-Siedlung, я харчаваўся ў Савёнкаў. Працавалі мы з Зорай разам у скаўтынгу я болей, яна крыху менш, бо ў яе зьявіўся ўхажор, Лёня Карась. Вядомая справа, у маладыя гады ўхажоры мяняюцца, 1 ў нейкім часе Лёньку падмяніў Вітаўт. Але ўсе мы заставаліся вельмі добрымі сябрамі.
Скончыўшы гімназію, мы паступілі ва ўнівэрсытэт у Цюбінгене, нас было чатырох: я, Зора, Галя Ганчарэнка і Оля Харытончык. Вучыцца далей Зора паехала ў Бэльгію, куды праз пару месяцаў летам 1949 году прыехаў і я. У Бэльгіі мы з Зорай пачалі збліжацца болей, была на гэта і свая падстава: амаль усе курсы для хімікаў 1 геолягаў былі супольныя, а чацьвёра вушэй схоплівалі больш і лепш тое, што прафэсар выкладаў у францускай мове. Разьбіралі праслуханыя
лекцыі разам. Збліжаў і матэрыяльны момант: на білеты ў кіно часта прыплачвалі адно аднаму.
I так паступова сяброўства перайшло ў каханьне. Часам гаварылі пра закладаньне сям’і. Зора была больш настойлівая, прапанавала, каб на трэцім годзе навукі мы ажаніліся. Я пагадзіўся. Але галоўную згоду Зора хацела атрымаць ад мамы, Апалёніі Савёнак, якая з мужам жыла ў ЗША. Мама адказала дачушцы вельмі строга: жаніцца будзеш калі скончыш унівэрсытэт і прыедзеш у Амэрыку. Мы чакаем. Зору мамін адказ вельмі абескуражыў, але як паслухмяная дачка яна згадзілася, сказаўшы мне, што трэба заручыцца, а на заручыны яна мамінага дазволу не патрабуе. Я згадзіўся на ўсе ейныя прапановы.
Заручыны ў студэнцкім доме на 19 Place Hoover мы адгулялі гучна й прыемна. Зора дамовілася з Васілём Шчэцькам яе партнэрам у народных танцах каб ён быў сватам. Васіль добра ведаў народныя звычаіі дасправы падышоўсур’ёзна. Ённедзе«адкапаў»у беларускіх работнікаў рушнікі, падабраў адпаведныя крэслы, пасадзіў нас на тыя крэслы, зьвязаў нам рушніком рукі ды пачаў сьпяваць заручальныя песьні, у якіх яму падпяваў невялічкі хорык. Сьпяваліся песьні і гаварыліся мудрасьці. Быў каравай і фармальная заручальная гулянка. Былі свае і госьці студэнты, асабліва Зора хацела, каб былі сяброўкі латышкі з Латгаліі, якія гаварылі па-беларуску. Заручыны нашыя адбыліся ў 1952 годзе, і мы былі вельмі радыя гэтай падзеі. Зора бачыла ў гэтым беларускую традыцыйнасьць, а яна традыцыі абагаўляла.
Ажаніліся мы ўжо ў ЗША. 25 лютага 1956 году адбылося вясельле ў грэцкай царкве ў Пасэйку, а вянчаў нас айцец Мікалай Лапіцкі. Мы абое былі аўтакефалісты 1, паводле амэрыканскага звычаю, адразу ў ЗША запісаліся да беларускай парафіі Сьвятога Кірылы Тураўскага (БАПЦ) у Нью Ёрку (будынку царквы на 401 Atlantic Avenue яшчэ не былі набыўшы). Але, ведаючы айца Лапіцкага яшчэ зь Беларусі і як сьвятара-незалежніка, і як грамадзкага дзеяча (яго ведалі і супрацоўнічалі зь ім сем’і Савёнкаў і Кіпеляў), мы бралі шлюб у яго, хоць ён і належаў да грэцкае юрысдыкцыі.
Як сям’я мы былі зьяднаная адзінка. У нас былі аднолькавыя пагляды і на беларускія справы, хоць Зора была больш прыхільная да лягеру БНР, але шанавала і нацыянальную групу БЦР. Я быў больш гаваркі ў абароне БЦР, хоць нам абаім было ясна, што БНР гэта асноўны сымбаль дзяржавы і што апошняе слова ў выбары дзяржаўнасьці будзе мець народ.
За два месяцы да сьмерці Зора расказала пра нашае супольнае жыцьцё як сужэнства ў інтэрвію для Радыё Свабода, і я вельмі хачу, каб гэтыя словы былі ў маёй кнізе ўспамінаў:
«Пазнаёмілася я зь Вітаўтам, калі мне было 15 гадоў, фактычна, калі нам было па 15 бо мы з аднаго 1927 году. I так ужо мусіць было наканавана, што шляхі нашыя ішлі разам праз усё далейшае жыцьцё школа, унівэрсытэт, жанімства, сям’я.
У жыцьці не было вялікіх фэервэркаў, зорак зь неба было спакойнае сужыцьцё, супрацоўніцтва, асабліва ў сфэры беларускасьці. Мы паходзім зь беларускіх сем’яў вельмі падобных лёсам і накіраваньнем, і гэта шмат дапамагала ў жыцьці. Мы стварылі адзінку. У ангельскай мове ёсьць вельмі трапнае слова team. У спорце гэта перадаецца як «каманда», у бізнэсе «група». У сям’і, мусіць, найлепш перадаць як «адзінка».
Мымаемрозныяхарактары,мынезгубілісваёйіндывідуальнасьці. Мы дапаўняем адно аднаго, дапамагаем адно аднаму, у выпадках стрымліваем адно аднаго, часам падштурхоўваем. Мы неразлучныя. Мы ўсё жыцьцё аддалі беларускасьці. Як Вітаўт любіць гаварыць, працуем для Беларусі па-за Беларусьсю.
У маладосьці Вітаўт быўхіба што больш сэнтымэнтальны. Пад старасьць зрабілася я. Я не ўяўляю свайго жыцьця бязь Вітаўта».
Вясельле
Наша вясельле адбылося 25 лютага 1956 году. Мы з Зорай гасьцей не запрашалі, бо мы былі «новыя» і шмат ня ведалі. Сваіх знаёмых запрасілі бацькі было чалавек 100-150. Праходзіла ўсё паводле амэрыканскага звычаю з аркестрам, сьцягамі, надзьмутымі каляровымі шарыкамі. Беларускасьць вясельлю задавалі свацьця й сват Лідзія Рыгораўна Янушкевіч і Сымон Жамойда. Лідзію Рыгораўну мы з бацькамі ведалі зь Менску яна ад пачатку 1920-х гадоў працавала ў Купалаўскім тэатры. На вясельлі яна сьпявала вясельныя песьні, а Жамойда дапаўняў сьпевы расказамі і жартамі. Былі й прамовы найболыл прачулую сказаў наш былы дырэктар гімназіі Аляксандар Орса.
На вясельлі мы сустрэлі шмат каго зь сяброў, зь як1м1 вучыліся яшчэ ў гімназіі Ніну Палянскую, Галіну Ганчарэнка, Косьціка Вайцяхоўскага, іншых. Яны канчалі ўнівэрсытэты ў Амэрыцы, былі ўцягнутыя ў амэрыканскае жыцьцё і былі ў гэтым сэнсе крыху наперадзе нас, былі ў нейкім сэнсе амэрыканцамі, асабліва з матэрыяльнага боку у іх ужо была «капейка», а мы пачыналі літаральна зь нічога, апрача дыплёмаў, якія мы атрымалі ў Лювэне, і, безумоўна, падтрымкі з боку бацькоў. Зорыны бацькі сказалі, што дапамогуць чым могуць, але не грашыма іх не было. Mae бацькі рэсурсаў надта ня мелі, але на выпадак патрэбы пару капеек заўсёды маглі даць. Гэтак пачыналася наша амэрыканскае жыцьцё, а вясельле сталася добрым уваходам у амэрыканска-беларускае грамадзтва.
Далейшыя пошукі працы
Пасьля вясельля інтэнсіўна працягвалася шуканьне працы: я рассылаў дзесяткі рэзюмэ, абыходзіў сотні кампаніяў у НьюЁрку браў тэлефонную кнігу, шукаў, што падыходзіць, і йшоў туды. Мы мамэнтальна зразумелі, што аснова для таго, каб стаць на ногі ў Амэрыцы гэта праца. Былі прапановы працы, але таксама адразу ставілася пытаньне, ці маем мы амэрыканскае грамадзянства. Гэта было першай перашкодай, каб атрымаць працу геоляга трэба было быць амэрыканскім грамадзянінам, і я з гэтым доўга меў цяжкасьць. На той час паводле бэльгійскіх законаў мы разглядаліся як апатрыды, асобы без грамадзянства. Амэрыканскія законы такога статусу не прадугледжвалі у амэрыканскім бюракратычным сьвеце ўлічвалася апошняе грамадзянства, якое чалавек меў. У анкетах я на гэта не зьвяртаў увагі і ўсюды пісаў «апатрыд», і гэта абярнулася мне вельмі непрыемным бокам. Значна пазьней, калі я падаваў дакумэнты на дзяржаўную службу, мяне аднойчы паклікалі ў іміграцыйную службу і загадалі, каб я нідзе больш не пісаў «апатрыд»: «Для нас вы савецкі падданы». Я запярэчыў, што я з Савецкім Саюзам нічога супольнага ня маю, мы зь ім у 1941 годзе разышліся. Так, кажуць бюракраты, але на дзяржаўную працу вы ня маеце права, бо належыце да катэгорыі «unfriendly aliens», непрыязныя чужынцы. Зь дзяржаўнай бюракратыяй змагацца не было сэнсу, і я цьвёрда вырашыў чакаць, пакуль стану грамадзянінам, а тады падаваць паперы на дзяржаўныя пасады або ў кампаніі, якія маюць дачыненьне зь дзяржаўнымі органамі.
Рэкамэндацыя прафэсара Таро
Адчуваньне было непрыемнае пачынаеш жыцьцё, а жыць няма з чаго. Праўда, у мяне была рэкамэндацыя ад майго прафэсара Жака Таро ў Лювэне да ягонага калегі прафэсара Джозэфа Данэя ў Амэрыцы, які эміграваў гадоў трыццаць перад тым і быў прафэсарам ва ўнівэрсытэце імя Джонса Гопкінса ў Балтыморы, штат Мэрылэнд. Я паехаў да прафэсара Данэя. Гэта была вельмі прыемная сустрэча. Прафэсар Данэй займаў ва ўнівэрсытэце пасаду загадчыка катэдры крысталаграфіі і неарганічнай хіміі. Я расказаў яму хто я і што я. Ён распытваўся, як маецца прафэсар Таро, зь якім ён ня бачыўся ўжо гадоў трыццаць. I пасьля ён кажа, каб з пачатку новага студыйнага году, у верасьні месяцы, я прыяжджаў у Балтымор, праца мне знойдзецца. He скажу, каб такі адказ мяне задаволіў, і я спрабаваў удакладніць, якая будзе праца. На што прафэсар Данэй адказаў, што дасьць мне пасаду асыстэнта (з правам прадаўжаць студыі) на катэдры геахіміі, або як яна тут звалася «пэтрагенэзу». Плата за працу невялікая парадку пару сот даляраў на месяц, а зьмест працы бу-