Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
У бібліятэцы ўнівэрсытэту Джонса Гопкінса была нядрэнная беларуская калекцыя кніжак, але мяне дзівіла, што яны выпісвалі шмат газэт. Ці там гэтым нехта спэцыяльна займаўся я так і не даведаўся, бо закоратка там прабыў. У геалягічнай бібліятэцы ў мяне адбылася цікавая сустрэча зь бібліятэкаркай. УГеалягічным інстытуце была вялікая бібліятэка, якой я часта карыстаўся, бо трэба было шмат чытаць, сачыць за літаратурай. А я пачуў, што бібліятэкарка гаворыць з акцэнтам, і адзін раз яна ў мяне пытаецца, хто я і адкуль. Я кажу, што беларус, і пытаюся хто яна. «А я, кажа, латышка. Скончыла ў ЗША бібліятэчны факультэт, а дома я была настаўніцай і працавала недалёка каля Дзьвінску». I кажа, што чуецца нядобра, бо часта даводзілася беларускіх дзяцей ляпаць лінейкай, калі яны гаварылі міжсобку па-беларуску. Я са зьдзіўленьнем спытаўся чаму так? «А нам было загадана так рабіць», сказала яна...
Разьвітаньне з Балтыморам
Хоць у Балтыморы мы пражылі ўсяго пару гадоў, 1956-1958, у гэтым горадзе адбыліся памятныя для мяне падзеі: нарадзілася дачка Алеся, пачалі ўваходзіць у амэрыканскае жыцьцё, зьявіліся першыя сябры-амэрыканцы (як, прыкладам, прафэсар Данэй, зь якім мы пазьней доўга трымалі лучнасьць і супрацоўнічалі), наладзіліся трывалыя кантакты з амэрыканскімі беларусамі. У Балтыморы я пачаў зьбіраць дакумэнтацыю пра беларусаў Амэрыкі. Гэты быў наш з Зорай пачатковы пэрыяд амэрыканскага этапу жыцьця. Быў ён аптымістычны, поўны спадзяваньняў і цьвёрдай перакананасьцімы самыя, сваімі сіламі, верай, дасьведчаньнем павінны будаваць сваю будучыню.
Кантакт, праца ва ўнівэрсытэце давалі ўпэўненасьць, што тут можна затрымацца і працаваць, аднак было відавочна, што станавіцца на ногі, рухацца ўгору на асыстэнцкай зарплаце непэрспэктыўна. Трэба шукаць нешта іншае, больш платнае. Зора ў Балтыморы працавала ў крысталаграфічнай лябараторыі ў прафэсара Данэя, ён тады рыхтаваў даведнік «Crystal Data» ідэнтыфікацыя крысталаў паводле аптычных і рэнтгенамэтрычных парамэтраў. Так мы з Зорай пастанавілі: дабудзем да канца акадэмічнага году, г. зн. да чэрвеня, а тады паедзем альбо ў Нью Ёрк, альбо куды-небудзь далей. Можна было перабрацца і ў Вашынгтон, там я меў пару знаёмых, але Вашынгтон быў ня надта адпаведным месцам для шуканьня працы на дадзеным этапе. Кампаніі, якія займаліся геалягічнымі справамі, былі зьвязаныя адміністрацыйна зь дзяржаўнымі структурамі, а я пакуль што ня меў амэрыканскага грамадзянства, таму атрымаць працу ў такіх кампаніях было немагчыма.
Жыцьцё на фарме ў Памоне
У чэрвені 1958 году Зора з дачкой Алесяй паехала жыць да бацькоў у Памону. Пераезды нашы адбываліся лёгка: я знаходзіў студэнта, які меў машыну, той грузіў наш багаж, і паехалі! Рэчаў у нас было вельмі мала, а кнігі, якія мы прывезьлі з Эўропы, амаль усе завезьлі на фарму да Савёнкаў, бо Зорын бацька прасіў прывезьці да іх усе кнігі на славянскіх мовах.
У гэтым пэрыядзе нашага жыцьця ў ЗША нас выручала фарма невялічкая хата і 10 гектараў зямлі ў сельскай мясцовасьці, куды зь Нью Ёрку ў 1954 годзе перабраліся спадарства Савёнкі. Справа была такая: Савёнкі прыехалі ў ЗША ў 1950 годзе і пасяліліся ў Нью Ёрку. Ім пашчасьціла хутка знайсьці працу і добра зарабляць, асабліва спадару Лявону. Але ў пачатку 1954 году абое страцілі працу, і эканамічная сытуацыя была такая, што выглядала працу знайсьці будзе нялёгка. Абое былі «ў гадах». Каб не апынуцца на вуліцы і бяз грошай, вырашылі заняцца сельскай гаспадаркай купілі фарму і пачалі разводзіць курэй. I праца, 1 заробак! Гэтак Савёнкі дацягнулі да пэнсіі.
Калі Зора абзавялася сям’ёй, а свае хаты мы яшчэ не набылі, фарма для нас сталася «сваёй хатай», асабліва для дзяцей (Юра нарадзіўся 25 верасьня 1958 году ў Атлантык Сіты). Для дзяцей фарма была раем прырода, лес, грыбы, ягады, зьвярушкі. Дзеці разам зь дзедам «Нёням» (Лёням) і бабкай (бабак звалі толькі «бабка») і даглядалі курэй, і садзілі гародніну, і качалі ваду са студні усё было натуральнае, прыроднае. На фарме часта бывалі і госьці-беларусы: Стомы, Канарчукі, Паланевічы і іншыя. I яшчэ дзеці гаварылі па-беларуску! Няма словаў, фарма Савёнкаў была і для нас, 1 для ўнукаў утульным беларускім прыстанішчам памятным на ўсё жыцьцё.
Бібліятэка
Пошукі працы ў Нью Ёрку
Я тым часам больш бываў у Нью Ёрку, начаваў у маіх бацькоў ды шукаў працу. Дарэчы, шукаў ня толькі ў Нью Ёрку езьдзіў і ў штат Канэтыкат, іў Пэнсыльванію. Абяцальна выглядала адна праца ў Трэнтане сталіцы штату Нью Джэрзі, але як толькі выявілася, што я ня маю амэрыканскага грамадзянства, усё лопнула. Шукаў я працу пераважна як геоляг-палявік, але разглядаўся і на ўнівэрсытэты з надзеяй на большую зарплату, чым у Балтыморы.
Пару разоў я меў падработкі ў Амэрыканскім інстытуце нафты пераклады, праца гэтая добра аплачвалася, але была часовая. Пару месяцаў працаваў зь пяскамі штату Нью Джэрзі, аналізуючы працэнт мінэралу рутылу (вокіс тытану) у пясках, але кампанія неўзабаве перабралася на захад краіны, стаўшы субкантрактараму фэдэральным урадзе, і ўзяць мяне туды не маглі, бо ня меў грамадзянства.
Наагул, пошукі працы справа невясёлая, прыгнятальная, а шукаць працу ў геалёгіі, ня будучы грамадзянінам ЗША, як я спасьцярог справа літаральна безнадзейная. Аднойчы, ходзячы ад фірмы да фірмы, я зайшоў у кафэтэрыю, купіў кубак кавы, дастаў з сумкі бутэрброд, ем сабе і думаю, а мэнэджэр падыходзіць і ціхенька кажа, што з сваім бутэрбродам у кафэтэрыю заходзіць нельга, наступным разам пагоніць вон...
Праўда, знаходзіліся кароткатрывалыя працы каля месяца я працаваў у NJ Zink, аналізуючы буравыя шурфы непадалёк ад Нью Ёрку. I ўсё ж мы з Зорай упорыста верылі, што ў Нью Ёрку знайсьці працу Ўдасца.
Празь нейкі час я атрымаў адказы на высланыя раней рэзюмэ, што магчымая праца будзе ў штаце Нью Джэрзі ў прыватнай кампаніі, а яшчэ кампанія Shell можа мець вакантнае месца ў геахімічным аддзеле. Але ўсё гэта азначала: чакаць, чакаць... Выглядала, што ў Нью Ёрк трэба было перабірацца, атайбоўвацца на даўжэйшы час. Настрой быў ні к чорту. Асабліва злавала тое, што пакінулі Балтымор, дзе можна было сядзець і працаваць, шукаючы працу праз пошту і тэлефон. Але тое ўжо ня вернеш!
Затрымаліся мы, знайшлі й нанялі кватэру ў Нью Джэрзі таньней, чым у Нью Ёрку у горадзе Ўолінгтан. Гэта малы, амаль цал-
кам польскі гарадок, хоць кватэру мы знайшлі ва ўкраінцаў. На нейкі час Ўолінгтан стаў нашай базай. Зора пачала падзарабляць друкаваньнем на машынцы (для Янкі Станкевіча ў камітэце па перакладзе Бібліі на беларускую мову), а я прадаўжаў пошукі працы, падзарабляючы аказійна: рабіў карту старога закінутага кар’еру, пераклады для ААН (артыкулы з эканамічнай геалёгіі) усё, што трапляла пад руку.
Паступова праскоквала думка а мо ўзяць некалькі дадатковых лекцыяў у Калюмбіі і пайсьці ў гуманітарна-эканамічныя навукі? Прызнаюся, што беларусіка мяне прыцягвала ўвесь час. Памятаю, як аднойчы, яшчэ ў Балтыморы, калі я быў у геалягічнай экспэдыцыі, кіраўнік партыі, убачыўшы ў мяне беларускую кніжку, сказаў праўда, жартам каб я чытаў нешта з геалёгіі.
Бібліятэка на 5-м авэню
Як бы там ні было, але пры пошуках працы прыходзілі ўсякія думкі. Калі настрой быў зусім прыбіты і жыцьцё здавалася беспрасьветным, сапраўднай аддушынай было пабыць пару гадзін у бібліятэцы на рагу 42-й вуліцы і 5-га авэню, куды я заходзіў пасьля дзённых працашукальных паходаў і сустрэчаў пачытаць часапісы, газэты, папытацца ў працаўнікоў пра новыя кнігі. На той час гэтая бібліятэка была бадай ці не адзінай, дзе выпісвалася з тузін газэтаў і часапісаў з БССР, атрымоўваліся амаль усе эмігранцкія беларускія выданьні, а ў навуковым аддзеле я мог азнаёміцца літаральна з усёй геалягічнай літаратурай сьвету. Па ўсіх маіх (і ня толькі!) стандартах гэта было выдатнае месца. Прычым, каб атрымаць літаратуру, не было ніякіх бюракратычных фармальнасьцяў. Запоўні цэтлік і за 10-15 хвілін часапіс у цябе ў руках.
Кудайберген Куджомбердыеў
Аднойчы чытаю я нешта беларускае а бібліятэчны пэрсанал ведаў, чым я цікаўлюся падыходзіць супрацоўнік, чалавек мангольскага тыпу, і кажа па-расейску з усходнім акцэнтам: «Я внжу, что ты белорус (перайшоў адразу на «ты»), ннтересуешься белорусскнмм кнмгамм». Я кажу, так. А ён мне: пойдзем вып’ем кубак гарбаты, я да беларусаў маю вялікую любоў, бо шмат чым беларусам абавязаны, а найбольш жыцьцём. Вядомая справа: запрашаюць, а я чалавек свабодны пайшлі.
Мой новы знаёмы прадставіўся: ён па нацыянальнасьці кіргіз, Кудайберген Куджамбердыеў. Паходзіць з аулу каля кітайскай мяжы ў Кіргізіі, быў у Чырвонай Арміі, пачалася вайна, трапіў у акружэньне ў Беларусі. У палон ня здаўся, доўгі час бадзяўся ў ра-
ёне Івянца, сям-там падрабляў. А потым, ужо ў 1942 годзе, у тых мясьцінах зьявіўся савецкі лейтэнант і кажа былым салдатам: вам усім у лес. Гэта савецкія вайскоўцы, скінутыя на парашутах, фармавалі партызанскі рух. Было вельмі цяжка, холадна, есьці не было чаго, туліліся ў зямлянках. Сьвежаскінуты лейтэнант ён называў прозьвішча, але я не запомніў кажа: «Ребята, я вас одену н обую». I вось аднаго дня пасьля Кудайберген даведаўся, што гэта былі Каляды партызаны акружылі касьцёл (ён прыпушчае, што гэта было ў Івянцы), дзе йшла калядная служба, сказалі ўсім мужчынам скінуць кажухі, боты, забралі ўсё і пакінулі іх так прадаўжайце маліцца! А партызанскі атрад добра апрануўся. Нікога не стралялі. Настрой у партызанаў быў узьняты, а ў насельніцтва, распранутага 1 разутага, прыбіты. Але калі партызаны адыходзілі, іх дагнала беларуская паліцыя. Паліцыі было значна больш, яна была лепш узброеная, пачаўся бой, партызаны прайгралі. Паліцыя шмат партызанаў пастраляла, стралялі на месцы. А яго, Кудайбергена, чамусьці не расстралялі. «Гэтага, сказалі, адправім у Нямеччыну». Першы пункт, куды, як ён памятае, яго прывезла паліцыя, была Вялейка, там яго перадалі немцам. Немцы пагрузілі ўсіх у таварныя вагоны і вывезьлі ў Нямеччыну.
Так Кудайберген трапіў у Нямеччыну. У Нямеччыне ён быў мабілізаваны ў туркестанскія вайсковыя фармаваньні, тыя фармаваньні былі кінутыя ў Францыю, дзе Кудайберген дачакаўся канца вайны, а тады перабраўся ўТурцыю. УТурцыі быў закон, што любы мусульманін, што туды прыедзе, можа стаць туркам. У Турцыі ён прабыў нейкі час пасьля вайны і чуўся там досыць добра, але яго ўсё адно цягнула ў Эўропу. Ён паехаў у Парыж, там улучыўся ў туркестанскі pyx, а адтуль выехаў у Амэрыку. Так ён трапіў у бібліятэку, куды яго ўзялі, бо там былі вялізныя залежы літаратуры арабскімі літарамі, якая друкавалася ў Савецкім Саюзе ў 1920-х гадах. Некаму трэба было ўсё гэта разабраць, бо прафэсар Олдсўорт з Калюмбійскага ўнівэрсытэту, займаўся вывучэньнем таго пэрыяду. I Кудайберген быў першым, хто пачаў тую літаратуру разьбіраць: ён ведаў татарскую 1 арабскую мовы.