Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Аднойчы быў такі выпадак. Чытач замаўляе ўсё, што толькі можна,
на тэму «электроніка ў побыце» перад ім на стале ўжо каля сотні кніжак. Паж, кемлівы хлопец, ведаючы правілы аддзелу, сыгналізуе мне, што адзін з чытачоў, як выглядае, ня спыніцца на сотні, а будзе патрабаваць болей: «Абслугоўваць яго далей, ці, можа, Вы пагаворыце?»
Я падыходжу да чытача і ціхенька пытаюся: «Спадар, мы больш ня можам Вам прыносіць кнігі на гэтую тэму, бо іншыя чытачы могуць хацець гэтыя кнігі, а яны ляжаць тут у Вас». Чытач таксама вельмі спакойна мне адказвае: «Мне гэтыя кнігі патрэбныя, я працую з электронікай, пішу кнігу «Handbook of Shoplifting» («Даведнік як красьці ў крамах»). Разумееце? Даведнік!» Чытач гаворыць гэта цалкам сур’ёзна, а я не разумею! Я перапытваю. Ён паўтарае, а на маё пытаньне, ці гэта законна, адказвае на поўным сур’ёзе законна! I адразу пералічае мне параграфы законаў, паводле якіх гэта легальна, і дадае: «Вы мяне законнасьці не вучыце!» Мяне гэта трохі «ўзварушыла», і я чытачу адрэзаў: «А Вы мне параграфы не цытуйце. Дапамога крадзяжу акт антызаконны. Гэтую размову з Вамі працягне наша бібліятэчная служба бясьпекі!»
Канец гэтай гісторыі быў такі, што чытачу дазволілі скончыць ягонае «дасьледаваньне», але ў аддзеле бясьпекі і з умовай, што калі кніга будзе надрукаваная, там будзе зазначана, што бібліятэка яму ў гэтым не дапамагала. Але тая кніга так ніколі й ня выйшла не знайшлося выдаўца, бо хоць кампіляцыю такога роду чытач мог рабіць «для сябе», аднак ужываць гэтую інфармацыю на практыцы ня меў права.
Аднак, побач з такімі дзівосамі, былі выпадкі, калі мы давалі парады якіх кніжак яшчэ няма, хоць у іх ёсьць патрэба, і часта на такія нашыя парады ствараліся добрыя кнігі.
Бывала, што парады бібліятэкароў дапамагалі канчатковым разьвязкам канфліктаў. Прыкладам (і я сам у гэтай справе ўдзельнічаў) канфлікту паміж кампаніямі GM і Ford у спрэчцы хто першы выкарыстаў электрастатычную афарбоўку для мэталу. Часта да мяне з пытанычямі зварачаўся знаны навуковец і журналіст газэты The New York Times Ўолтэр Салівэн напрыклад, ён пытаўся, ці я ведаю, хто з аўтараў працуе над тэмай «Мы не адзіныя ў сусьвеце». Менавіта ў нашым аддзеле «распрацоўваліся» ксэраграфічныя тэхналёгіі.
Супрацьзачаткавыя таблеткі як пацьверджаньне ўзросту
Іншы памятны выпадак з чытачамі, якому я быў сьведкам. Кнігу ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы мог атрымаць амаль кожны, хто зайшоў у бібліятэку кніга давалася ў карыстаньне толькі ў бібліятэцы, пазычаць кнігі было нельга. Праўда, каб атрымаць рэдкую
кнігу, былі пэўныя абмежаваньні, але 1 яны залагоджваліся на працягу гадзіны-другой. Але існавала ўзроставая «дыскрымінацыя», пад якую траплялі маладыя людзі да 18 гадоў, у асноўным вучні сярэдніх школаў. Бібліятэка ўважала, што школы павінны задавальняць чытацкія патрэбы вучняў, і таму школьнікам кнігі выдаваліся рэдка. Бібліятэкары, што дзяжурылі на даведачных сталах, правяралі ў маладых людзей дакумэнты вучні адсылаліся ў свае школы з тлумачальнымі нататкамі.
Аднойчы ў навуковы аддзел зайшла групка маладых дзяўчатак, і яны замовілі нейкія кнігі. Дзяжурнай пры даведачным стале была вельмі падрыхтаваная, старэйшая бібліятэкарка Сара Канінгхэм (я быў у той момант каля стала па іншай справе). Бібліятэкарка загаварыла зь дзяўчынкай гэтак: «Міс, Вы надта молада выглядаеце, ні не магла б я ведаць, колькі Вам гадоў? Вы маеце дакумэнт?» Дзяўчынка ж, не міргнуўшы вокам, досыць задзірыста кажа: «Мой дакумэнт супрацьзачаткавыя таблеткі. Гэтага хопіць? Гэта Вас задавальняе?» A Capa Канінгхэм у адказ: «Таблеткі можна мець і прыймаць у 14 гадоў. Пакажыце мне дакумэнт, што Вам 18!» Дакумэнтаў дзяўчынка ня мела, кніжкі не атрымала. Стала крычаць, што гэта дыскрымінацыя, але ўсе яны выйшлі.
Мы, бібліятэкары, пераглянуліся. Такое здараецца нячаста: супрацьзачаткавымі таблеткамі пацьвердзіць узрост!
Падарункі чытачоў
3 упэўненасьцю магу сьцьвярджаць, што дачыненьні бібліятэкароў з чытачамі былі добрыя, магчыма, нават вельмі добрыя. Часта мы дыскутаваліз чытачамі новыя кнігі, чытачыінфармавалі бібліятэкароў пра новае ў праграмах коледжаў, пра дасьледныя працы ў розных фірмах. Гэта не былі гутаркі дзеля гутаркі пра надвор’е ці нешта такое, яны былі цікавыя для абодвух бакоў. Відавочна, глыбейшыя дыскусіі, абмен думкамі адбываліся не ў чытальнай залі. He было рэдкасьцю, што чытачы прапаноўвалі бібліятэцы падарункі дарылі альбо свае кнігі, альбо рэдкія выданьні, а часам і цэлыя калекцыі кніг на вузкія тэхнічныя тэмы. 3 падарункамі заўсёды трэба было быць вельмі асьцярожнымі. Па-першае, любая «датацыя» бібліятэкі, мала важна ў якой форме (грошы альбо кнігі), мусіла афармляцца афіцыйна праз спэцыяльны аддзел. Калі зьяўляліся прапановы аб падарунках, мы ў Навуковым аддзеле альбо загадчык, альбо я стараліся спачатку азнаёміцца з падарункам неафіцыйна, 1 толькі пасьля такога азнаямленьня перадавалі справу ў адпаведны аддзел.
Вось пару такіх здарэньняў.
Першае Transfer Collection. У Навуковы аддзел даўгавата хадзіў чытач чытач сур'ёзны, працаваў з інжынэрнай літаратурай па
транспарце. I вось аднойчы ён мне заяўляе: «Хачу вам зрабіць падарунак перадаць вам калекцыю перасядачных квіткоў». Я, прызнацца, толкам не зразумеў, што ж такое ён хоча нам падараваць, але, ведаючы чытача як чалавека сур’ёзнага, разам з загадчыкам Робэртам Крупам мы паехалі паглядзець, што ж там быў за падарунак. Тое, што мы пабачылі, было сапраўды нешта ўнікальнае. Гэта была калекцыя перасядачных зь лініі на лінію квіткоў гарадзкога транспарту: трамваяў, аўтобусаў, мэтро. Той чытач, інжынэр паводле адукацыі, зьбіраў іх усё жыцьцё: каля 110тысячаў квіткоў з розных гарадоў сьвету. Ён сам распрацаваў сыстэму клясыфікацыі і анатацыяў і ўклаў квіткі ў сотні спэцыяльных скрыначак. Сапраўды ўнікальная зьява, асабліва таму, што ён зьбіраў квіткі для гісторыі транспарту.
Спачатку мы вагаліся, ці браць гэтую калекцыю. Абмеркавалі справу з «аддзелам падарункаў», і калекцыю ўзялі. Для гісторыі транспарту гэта адзіная падобнага тыпу калекцыя. Вагаліся мы таксама ці зьбіраць квіткі далей, каб прадаўжаць калекцыю. I гэтае пытаньне было вырашана станоўча: мы напісалі ў розныя транспартныя ведамствы, каб нам дасылалі перасядачныя квіткі. Калекцыя захоўваецца ў Навуковым аддзеле Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі пад назвай Walter Weichsel Transfer Collection.
Яшчэ адзін выпадак, які таксама трымаецца ў памяці «кнігі Мое Berg». У сярэдзіне 1970-х гадоў мне пазванілі з «аддзелу падарункаў» ісказалі, што паступіла прапанова дару Навуковаму аддзелу бібліятэкі кніжнай калекцыі Морыса Бэрга (у скароце: Moe Berg). Гэтая інфармацыя адразу захапіла маю ўвагу. Я выдатна ведаў, хто такі быў Морыс Бэрг і якой легендарнай славай ён карыстаўся ў сярэдняга амэрыканца. Морыс Бэрг, яўрэйскага паходжаньня, быў знаны прафэсійны бэйсбаліст, гуляў у Major Leagues, скончыў Прынстанскі ўнівэрсытэт і юрыдычны факультэт Калюмбійскага ўнівэрсытэту. У часе Другой сусьветнай вайны ён стаўся амэрыканскім шпіёнам выведнага ведамства Office of Strategic Services y галіне ядзернай тэхналёгіі. На доўгі час «зьнікаў» у Заходняй Эўропе, Югаславіі ды няведама дзе яшчэ, а потым зьяўляўся. Грамадзтва ідэалізавала Мо Бэрга як шпіёна-інтэлектуала-спартоўца. Памёр ён у 1972 годзе, пакінуў па сабе шмат кніг. He азнаёміцца з кнігамі Мо Бэрга я ня мог гэта быў бы вялікі мінус для майго прафэсійнага самаадчуваньня. Я паехаў у горад Ньюарк, штат Нью Джэрзі, у паўночнай частцы якога быў ягоны выдатны і, мабыць, дарагі асабняк. На жаль, мая рэкамэндацыя, якая склалася пасьля дзённага азнаямленьня з калекцыяй, была: узяць толькі кнігі з аўтографамі вялікіх спартоўцаў, а ў Навуковы аддзел толькі пару кніг з гісторыі навукі. Мая рэкамэндацыя была канчатковай: сам Мо Бэрг быў значна большы і важнейшы, чым ягоная кніжная калекцыя.
Навуковы аддзел і беларусіка
Спадзявацца на цікавыя моманты зь беларусікі ў Навуковым аддзеле, ясная справа, цяжкавата, але сёе-тое прыпамінаецца.
Прыкладам, калі Навуковы аддзел ладзіў выстаўкі рэдкіх кніг і выстаўляліся ўсе пераклады і лацінскі арыгінал працы Казіміра Семяновіча, зазначалася, што Казімір Семяновіч беларус.
Але быў адзін выпадак і з сучаснай беларускай кнігай, што запамятаўся. Недзе ў канцы 1970-х гадоў звоніць мне ў кабінэт дзяжурны бібліятэкар даведачнага стала і кажа: «Доктар Кіпель, вось перада мной чытач, і ён кажа, што ведае напэўна недзе выйшла англамоўная кніга пра АН БССР, і ён дамагаецца яе паглядзець!» Мяне гэтая навіна і патрабаваньне чытача зьдзівілі я пайшоў да даведачнага стала. Перада мной быў зусім прыстойны, «нармальны» чытач, які выкладаў у адным з коледжаў прадмет «Навука і навуковыя ўстановы СССР». Ён сказаў, што «наколькі ён ведае», НьюЁркская публічная бібліятэка гэта «бібліятэка апошняй інстанцыі», а ён якраз у Нью Ёрку і таму спадзяецца кнігу пабачыць.
Унутрана мне стала не па сабе няўжо прапусьціў, недагледзеў? Я стаў вельмі інтэнсіўна варушыць мазгамі. Праз пару сэкундаў у галаве пачалі круціцца нейкія вестачкі: ці не займаецца вывучэньнем навуковага жыцьця ў СССР нейкі аддзел амэрыканскага ўраду? Думка праскочыла 1 разьвілася: так, урад займаецца і перакладамі і выданьнем савецкіх матэрыялаў у рамках праграмы JPRS і гэта ў нас захоўваецца ў Аддзеле эканомікі. Іду я з чытачом у Аддзел эканомікі і праз 10 хвілін знаходжу інфармацыю пра кнігу В. Купрэвіча «Акадэмія навук БССР» (1958), якая была перакладзеная ў ангельскую мову. Бібліятэка мае гэтую кнігу, і праз хвіліну кніга была ў руках чытача а мы захавалі сваю рэпутацыю!
Іншым «хадавым» матэрыялам з БССР былі матэматычны ды інжынерна-тэхнічны часапісы. У нас былі ня толькі арыгінальныя камплекты гэтых выданьняў, але мы падгпсваліся і на пераклады, што было супраць правілаў бо перакладаў мы ў прынцыпе ня бралі. Важныя былі таксама працы з БССР у галіне спэктральнага аналізу. Відавочна, найбольш аўтарытэтная была БССРаўская біялягічная 1 мэдычная літаратура, але гэтыя навуковыя галіны «зьбіраліся» Нацыянальнай бібліятэкай мэдычных навукаў у Вашынгтоне і бібліятэкай Нью-Ёркскай акадэміі мэдычных навук.
Праца з кадрамі
Калі гаварыць пра неардынарныя здарэньні за гады працы, дык іх было болей у сфэры дачыненьняў паміж супрацоўнікамі. Але пры гэтым важна мець уяўленьне пра структуру бібліятэчных кадраў.