• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Бібліятэка яшчэ ніколі не была ў фінансавым крызісе, каб абмежаваць набыцьцё кніжак. Былі фінансавыя «замінкі» ў кадравым аддзеле, на пэўны час абвяшчалася «замарожваньне» пэўных пасадаў не запаўняліся вакантныя месцы, але на куплю кнігаў бюджэт не абразаўся ніколі. Аднак у будучыні можа быць усякае. Прыкладам, зьявіцца ў продажы Скарынава Біблія 1517 году і на яе будзе высокая цана. Калі бюджэт ня будзе дазваляць купіць Скарыну, то сума, якой недастае, можа быць узятая якраз з нашага Фонду беларускай кнігП Фонд быў створаны на выпадак патрэбы. Першапачатковыя сумы фонду былі 10-20 тысячаў даляраў. Фундатарамі былі Вітаўт і Зора Кіпелі, далей фонд прадаўжаюць Алеся, Юрка і /Іёрэйн Кіпелі. Цяперашняя сума (2013) каля 60 тысячаў, а плянуецца давесьці яе да ЮОтысячаў даляраў. Сума не такая вялікая, але паколькі фонд амаль не выкарыстоўваецца, а прыбытковыя працэнты растуць, фонд будзе расьці і расьці.
    Эмігранцкі друк у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы
    Ці раз мне даводзілася падкрэсьліваць важнасьць кнігі для беларускай нацыянальнай культуры. Кніга, а пагатоў кнігазбор беларускага эмігранцкага друку дакумэнтуе і непамерна ўзмацняе нацыянальнае адраджэньне, якое стала і мэтадычна нішчыцца і громіцца на Бацькаўшчыне. Эміграцыя гэта дакумэнтавала, дапамагала адраджэньню, а мы, наколькі гэта было магчыма, гэты друкаваны даробак эміграцыі сабралі. Сабраную калекцыю беларускага друку на эміграцыі мы перадалі ў калекцыі беларусікі Нью-Ёркскае публічнае бібліятэкі.
    Ніжэй зьмяшчаю згадку Лявона Юрэвіча пра беларускі эмігранцкі друк у бібліятэцы.
    «У 1999-м годе Зора і Вітаўт Кіпелі падаравалі Нью Ёркаўскай Публічнай Бібліятэцы калекцыю беларускага й беларусаведнага друку 171 скрынку пэрыёдыкі й манаграфічных выданьняў: кніжак, адозваў, памфлетаў. Калекцыя «Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе» ахоплівае каля
    90 адсоткаўусяго, што друкавалася беларускімі арганізацыямі, прыватнымі асобамі, друкарнямі на эміграцыі, пачынаючы ад 19-га стагодзьдзя. Калекцыя ўнікальная, бо адзіная ў сьвеце такой паўнаты й цэльнасьці. Відавочна, дапаўненьні да калекцыі будуць: трэба мець на ўвазе, што на эміграцыі не было адзінага цэнтру. Але Нью Ёркаўская Публічная Бібліятэка становіцца адным з цэнтраў досьледаў беларускага эміграцыйнага друку побач з Нацыянальнаю Бібліятэкаю ў Менску, Скарынаўскаю ў Лёндане ды Кангрэсоваю ў Вашынгтоне.
    Пад тэрмінам «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе» разумелася друкаваная прадукцыя, якая стваралася беларусамі, беларускімі арганізацыямі, цэрквамі, установамі ў беларускай і небеларускіх мовах (ангельскай, нямецкай, францускай і інш.). У паняцьце «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе» ўлучыліся гэтаксама друкі-кнігі, улёткі, падручнікі, што ствараліся-друкаваліся небеларускімі ўстановамі, арганізацыямі, асобамі небеларускага паходжаньня, але якія маюць значэньне для беларускай культуры прыкладам, лісты, дэкрэты і пасланьні Папы Рымскага ці Канстантынопальскага Патрыярха, дзяржаўныя друкі Кангрэсу ЗША ці Міжнароднае Лігі Правоў Чалавека, якія тычацца Беларусі».
    Сталы кантакт зь бібліятэкай
    Ад «хлебазаробкавай» працы ў бібліятэцы я адышоў даўнавата. Але бібліятэка і да сёньня для мяне застаецца месцам, дзе мы «трымаемся» то нешта правяраем, то шукаем, то пішам, то сустракаемся зь сябрамі, то наведваем канфэрэнцыі. Праўда, зьмены ёсьць: на адзначэньні 100-гадовага юбілею бібліятэкі ў 2011 годзе было ўсяго некалькі асобаў з тых, што ў 1961 годзе адзначалі 50-гадовы юбілей. Кампутары замянілі каталёгі, зьявілася шмат іншага, новага. Калі гаварыць аб новым, то для мяне найважнейшае супрацоўнікі-беларусісты, а менавіта Лявон Юрэвіч, які і працуе бібліятэкарам, і пілнуе беларусіку.
    Я згадаў пра канфэрэнцыі. Лявон выступаў за беларускасьць на некалькіх сустрэчах зь бібліятэкарамі зь Беларусі, выдатна камунікаваў зь Сьвятланай Алексіевіч. За гады ў бібліятэцы ён добра падняўся па працоўнай лесьвіцы (15 гадоў таму ён закончыў Бібліятэчны факультэт), за гэты час закаталягізаваў тысячы беларускіх дакумэнтаў.
    Што памятаецца найбольш
    Пражыўшы ў ЗША амаль 60 гадоў, я ў нейкай меры ўжо настроіўся на амэрыканскі лад. Амэрыканец на гэтым месцы абавязкова запытаўся б: «А што Вам запамяталася найбольш зь бібліятэчнага жыцьцёвага эпізоду?»
    Пытаньне не такое й простае: пасьля доўгай працы на «скрыжаваньні сьвету» 42-й вуліцы і 5-га авэню ў Нью Ёрку з магутнымі
    рэсурсамі Публічнай Бібліятэкі, у кантакце з сотнямі тысяч людзей шмат чаго бачылася і памятаецца. Але найбольш запамяталіся два эпізоды, зьвязаныя зь беларусікай. Вось яны.
    Недзе напрыканцы 1960-х гадоў, у часе перапынку на абед, каля 1-й гадзіны, я працаваў у кнігасховішчы, правяраючы нейкую цытату ў друках NATO. Падыходзіць да мяне паж і кажа: «Доктар Кіпель, Вас шукае спадар Сэдоў (Арнольд Сэдоў, бібліятэкар)». Я адразу кідаю тое, што я рабіў, і іду ў бок кабінэтаў, каб сустрэцца з Арнольдам. Думаю: напэўна ён ня зможа сёньня (чацьвер) дзяжурыць вечарам ён працаваў увечары па чацьвяргах, так мы дамаўляліся, калі я яго браў на працу. У мяне з Арнольдам былі выдатныя дачыненьні: ён, немалады ўжо чалавек, адслужыў 25 гадоў у арміі, удзельнічаў у Другой сусьветнай вайне, а цяпер пару дзён на тыдзень падрабляў у бібліятэцы. Ён меў бібліятэчную адукацыю і працаваў на паўстаўкі, улучна з тым вечаровым дзяжурствам. Паводле паходжаньня ён быў яўрэй, дзед быў зь Менску і зваўся Садоўскі. Так я іду да яго 1 думаю, што сёньня да 10-й вечара давядзецца працаваць мне. Але бачу здалёк Арнольд сьмяецца і крычыць мне: «Вітаўт, выйдзі хутчэй на 5-е авэню паглядзі, што робіцца каля рэклямы выстаўкі «450-годзьдзе беларускага друку!» (Тады якраз была тая беларуская выстаўка.)
    Я выйшаў хуценька з будынку на 5-е авэню, і тое, што я там убачыў, не забудзецца ніколі. Пры абочыне вуліцы стаяў жоўты школьны аўтобус, зь яго выходзілі вучні і невялічкімі групкамі, па 3-4 чалавекі, фатаграфаваліся на фоне бібліятэкі каля рэклямнага пляката ў вялікай меднай аправе выява Францішка Скарыны і інфармацыя па-ангельску і па-беларуску. Я падышоў, запытаў 1 кіраўніка, чаму яны вырашылі сфатаграфавацца «разам з Скарынам» (я сказаў, што беларус, працую ў бібліятэцы). Кіраўнік мне адказаў, што яны з-пад гораду Скрэнтан, штат Пэнсыльванія «прывязем у нашу школу памятку, якую рэдка можна пабачыць». Я яму падзякаваў і... згадзіўся.
    Другое здарэньне. Увесну 1983 году нехта з супрацоўнікаў у аддзеле мне кажа: «Спадар Кіпель, у друку ёсьць паведамленьне, што сёньня Дзень маркі БССР. Вы беларусікай цікавіцеся дык купіце марку». Я адразу пайшоў у аддзяленьне пошты на 43-ю вуліцу, думаючы, што змагу купіць марку там. Але мне сказалі, што марку выдала ААН і трэба ісьці туды. Ну, трэба дык трэба. Падышоў я да будынку ААН, а там велічэзная чарга! Пытаюся чаму гэта, што даюць? Зьдзіўлена на мяне глянуўшы, апошні чарговец прамармытаў: «Сёньня дзень маркі Беларускае ССР, тут усе стаяць, каб купіць марку». Я быў уражаны даўжынёю чаргі па «беларускі зьмест». Стаў я ў чаргу і таксама набыў некалькі марак, прысьвечаных БССР.
    Пару думак і разважаньняў
    Бібліятэчны эпізод майго амэрыканскага пэрыяду жыцьця бадай ці не найгалаўнейшы на маім жыцьцёвым шляху. Бясспрэчна, праца ў тым часе была і «для хлеба», і для душы, хоць пэрыяд гэты быў вельмі напружаны. Па-першае, была штодзённая адказнасьць у абслугоўваньні некалькіх сотняў падрыхтаваных чытачоўспэцыялістаў. Я ўжо зазначаў, што абслугоўваньне чытача ў НьюЁркскай публічнай бібліятэцы было справай агульнаамэрыканскага маштабу: у амэрыканскім грамадзтве пануе думка, што бібліятэка на 5-м авэню мусіць для любога чытача-карыстальніка мець адказ «на ўсё». Кнігасховішчы «бібліятэкі паміж львамі» маюць нацыянальны статус, саступка ня робіцца нават Бібліятэцы Кангрэсу сапраўды Нацыянальнай Бібліятэцы, бо ў сваёй большасьці амэрыканцы лічаць БК толькі бібліятэкай Кангрэсу ЗША.
    Ясна, што такі падыход грамадзтва да справы ствараў стрэс у працы. Зь першага вынікала другое: пасьпяховасьць інфармацыі магла быць дасягнутая толькі праз падрыхтаванасьць бібліятэкара, што сядзеў за даведачным сталом: ён мусіў ведаць рэсурсы аддзелу, бібліятэкі, а гэта дасягалася падрыхтоўкай, трэнінгам, адукацыяй. I гэтая акалічнасьць «ціснула» штодзённа месяцамі, гадамі. 3 стрэсам трэба было спраўляцца, што 1 рабілася.
    У гэтым «бібліятэчным» пэрыядзе жыцьця расла 1 сталела наша сям’я. Вялікая ўвага надавалася выхаваньню дзяцей у школе і паза школай, найбольшы цяжар тут ляжаў на Зорыных плячах, хоць даводзілася пацець і мне, «памагатаму».
    Гэтаксама ў бібліятэчныя гады аддавалася вельмі шмат часу дасьледаваньню беларусікі: зьбіраліся матэрыялы пра беларусаў ЗША, рыхтаваліся бібліяграфіі.
    Але ўсё гэта праца, стрэс, выхаваньне, іншыя сямейныя клопаты рабіла жыцьцё поўным і цікавым, і мы поўнасьцю сваім жыцьцём цешыліся.
    Бібліятэчныя сустрэчы і кантакты
    Ніхто не запярэчыць, што бібліятэка выдатнае месца для сустрэчаў, кантактаў, знаёмстваў. У мастацкай літаратуры і кінафільмах бібліятэка часта бывае зьвязаная з завязкай шпіёнскіх сюжэтаў. За чвэрць стагодзьдзя, якія я памысна адпрацаваў у будынку ў цэнтры Мангэтэну, я сустракаўся і кантактаваў з тысячамі чытачоў, карыстальнікаў, дасьледнікаў.
    Для амэрыканцаў я быў функцыянэр, памагаты, прафэсійны бібліятэкар, заданьне якога дапамагчы карыстальніку знайсьці інфармацыю: старое амэрыканскае выслоўе «бібліятэкар чалавек, які злучае кнігу і чытача» дапасоўваецца і да цяперашняга часу, нават пасьля кампутарызацыі бібліятэчнай справы.
    Для карыстальнікаў з рэгіёну былога СССР, а асабліва БССР я быў «нацыяналіст» (а мо і «калябарант», але ў вочы мне гэтага ніхто не казаў), зь якім цікава было пагутарыць, хоць першапачатковы кантакт амаль заўсёды пачынаўся з пытаньня бібліятэчнага «ці ёсьць у Вас такая кніга?» (гэта для страхоўкі).
    Найчасьцей знаёмства адбывалася за даведачным сталом, але бывала, што сустракаліся і «паміж ільвамі» на 5-м авэню. 3 землякаміэмігрантамі, тымі, што распрацоўвалі беларускія тэмы, і з тымі, што сустракаліся каб пагутарыць, я звычайна дамаўляўся тэлефанічна. Землякі з БССР прыходзілі без папярэджаньня, у вольную для іх хвіліну. За гады працы ў бібліятэцы такіх сустрэчаў был1 сотні, я прадыскутаваў усе беларускія справы, шмат каму дапамог парадай, літаратурай.