• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Сустракаліся мы зь Пятром Глебкам і ў бібліятэцы, ён прыходзіў разоў дзесяць. Пятро Фёдаравіч мне сказаў, што будзе ў бібліятэцы працаваць увесь час, бо ён у місіі папрасіў дазволу, і яму зрабілі выключэньне каб не хадзіць на сходы асамблеі. Іншым не дазвалялі, а яму дазволілі, 1 ён увесь час праводзіў у бібліятэцы.
    Я, ясна, сказаў маці, што Глебка ў Нью Ёрку і згадваў пра яе. Яна кажа: запытайся пра аднаго пісьменьніка, яўрэя, што жыў недалёка ад Залатой Горкі, маці зь ім вучылася 1 зналася перад тым, сустракалася, як прыяжджала ў Менск, дык Глебка сказаў, што пасьля 1937 году ніхто пра яго ня чуў. He прыпамінаю, хто гэта быў.
    У часе працы ў бібліятэцы Глебка занатоўваў, якія эмігранцкія кнігі ён хацеў бы ўзяць з сабой. Ён падрыхтаваў даўгаваты сьпіс кніг і даў яго мне. Я ў сваю чаргу зьезьдзіў у Саўт Рывэр, атрымаў там усе кнігі Кавыля, Сяднёва, «Драбы» Случанскага і яшчэ зь дзесяток
    выданьняў і перадаў Глебку добры пачак. Пятро Фёдаравіч быў «на дзясятым небе», гараваў «як я з табой расплачуся за такі падарунак»? Ён выйшаў зь бібліятэкі, па яго прыехалі людзі зь місіі, зь якімі ён дамаўляўся яго прывозілі, бо сам мог згубіцца. Праз пару дзён ён прыйшоў да мяне і кажа, што пры ўваходзе ў місію афіцэр, які там сядзіць, забраў тыя кніжкі і сказаў: «Не беспокойтесь, мы нх вам пошлём, дайте адрес». Ён надта перажываў, ледзь ня плакаў, казаў мне, што мае дазвол на прывоз кніжак, але што зробіш... Кнігі ў яго забралі.
    Калі ўжо заканчваўся ягоны пабыт, Глебка кажа, што яму хацелася б набыць 500 мэтраў лёскі у яго быў цэлы сьпіс сваякоў, каму патрэбная лёска. На 42-й вуліцы быў спартовы магазын «Hermann», я там купіў яму лёску 1000 мэтраў.
    Увечары перад ад’ездам яны з Адамовічам самі недзе пайшлі на абед ні мяне, ні Запрудніка зь ім1 не было. Адамовіч нам сказаў, што хоча пагутарыць з Глебкам сам-насам, як старыя сябры.
    Пятро Глебка другі раз
    Праз пару гадоў у 1965-м, Глебка прыехаў зноў і тады ўжо не бываў у бібліятэцы так часта, але толькі часам прыходзіў. На маё пытаньне, ці атрымаў ён кнігі, якія ў яго «ўзялі дзеля перасылкі» пры ўваходзе ў місію падчас мінулага побыту, Пятро Фёдаравіч моцна крутануў галавой на знак адмовы, і больш пра гэта гутарак не было.
    Гэтым разам Глебка падрыхтаваў сьпіс кніжак раней. Сьпіс быў даўгаваты, але я сказаў, што ўсё падрыхтую. Ён моцна мяне абняў, сьціснуў руку 1 як бы па сакрэце мне шапнуў: «Цяпер я кнігі правязу». Ня ведаю як і што, але калі я аддаў яму гэтыя эміграцыйныя кніжкі, то зь імі ён ужо не садзіўся ў машыну а нехта прыйшоў зь беларускай місіі і ўзяў пачак. Глебка быў рады. Там у місіі, відаць, былі «свом ребята», яны зналі, хто такі Глебка, адным словам, нейкае раздваеньне там было.
    Але гэта яшчэ не канец. Глебка захацеў таксама мець альбом Пікаса ды яшчэ спытаўся колькі можна было б купіць шарыкавых ручак. Ці можна, скажам, дзьвесьце? Я кажу: «Ня ведаю, Пятро Фёдаравіч. I з альбомам таксама нічога ня ведаю дзе і як яго шукаць». Але Глебка пра альбом усё ведаў: дзе можна купіць і колькі каштуе пра гэта я сказаў Адамовічу. Альбом быў велізарны і каштаваў 420 даляраў, і Адамовіч Глебку яго купіў.
    Пра ручкі я паабяцаў даведацца. Іду я да Кудайбергена і расказваю яму пра Глебкаву просьбу. Кудайберген кажа сваёй манерай ён гаварыў у нос: «Подождн, нмчего не покупай». У яго ёсьць прыяцель узьбек, які працуе на складзе. Я кажу: «Кудайберген, я са складам ніякіх справаў мець не хачу. Мне патрэбны рахуначак, каб
    паказаць, што гэта куплена, каб калі ў яго запытаюцца, не было скандалу». Назаўтра ён прыходзіць і кажа, што гэта будзе каштаваць 270 даляраў тысяча штук! ОК, кажу я, можа мы з Адамовічам і Запруднікам утрох складземся і купім. Так мы 1 зрабілі купілі Глебку 1000 шарыкавых ручак! Ён аж ахнуў, а для мытні мы далі яму рахунак аб куплі тых ручак.
    У тым часе ў Глебкавым інстытуце выйшла кніга «Беларускае мастацтва», і было ведама, што тую сэрыю па-беларуску спыняць. Але тады якраз пачынаўся праект «Беларуская народная творчасьць». Глебка тое «Беларускае мастацтва» нам падараваў.
    Эдуард Цыганкоў
    Найбольш шчыры ў гутарках са мной і з Зорай быў Эдуард Цыганкоў тагачасны загадчык урадавай бібліятэкі, які ў ЗША быў на экскурсіі. Прыйшоў сам, без суправаджэньня, выклікаў мяне 1 Зору і проста пачаў казаць: нічому ня верце, што цяпер пішацца, русыфікацыя паўсюдная і моцная, прымітывізм у літаратуры страшэнны. Усё, што пішуць гэта туфта. Мы проста разявілі раты так адкрыта ён гаварыў. Ён расказваў пра бібліятэкі як іх змушаюць купляць што загадаюць, пра тыражы, якія залежаць ад таго, хто піша кніжку а не ад таго, што трэба чытачу. Наагул, спадар Цыганкоў вельмі пацьвердзіў нашыя ўяўленьні пра стан русыфікацыі і камунізацыі БССР.
    Ігар Жолудзеў
    Цікавыя былі даўжэйшы час сустрэчы зь Ігарам Жолудзевым. Ігар Жолудзеў бібліятэкар, рускі па нацыянальнасьці, ваяваў. Калі скончылася вайна, вярнуўся, ажаніўся зь беларускай і застаўся жыць у Менску. Спадар Жолудзеў здаў экзамэн па конкурсе на загадчыка бібліятэкі пэрыядычных выданьняў ААН і гады два быў там загадчыкам. Пазнаёміў нас Міхайлаў. Ігар Жолудзеў быў падрыхтаваны бібліятэкар, ведаў літаратуру. Мы зь ім сустракаліся часта ці то ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, ці ў Бібліятэцы ААН. Размовы былі пра літаратуру, бібліятэчныя справы, Беларусь. Мы востра крытыкавалі русыфікацыю, Ігар часам з намі згаджаўся, але настойваў, што ў той сыстэме спыніць гэты працэс нельга. Перад выездам ён кажа: «Вітаўт і Зора, зойдземце ў кафэтэрыю». У кафэтэрыі ён сарамліва паўтарыў разоў дзесяць: «Я мушу вам гэта сказаць!» I вось што ён сказаў: «Цяпер, пасьля двух гадоў, я мушу запытацца ў вас тое, што ў мяне прасілі запытацца ў «Голасе Радзімы», бо мне ўвесь час бубняць, дураць галаву. Ці ў вас ёсьць радня, дзе яна жыве?» Мы сьмяемся. «Ну, кажа, малаважна, што вы мне адкажаце. Галоўнае, што я запытаўся».
    У 1997 годзе мы з Зорай прысутнічалі на сьвяткаваньні 70-годзьдзя Нацыянальнай бібліятэкі. Сьвяткаваньне праходзіла на добрым узроўні: чыталіся даклады па сэкцыях мы таксама выступалі, былі наладжаныя выстаўкі, прыехала шмат гасьцей з розных бібліятэкаў з замежжа. Мы сябеадчувалі цудоўна. Гаспадыняй гэтайурачыстасьці была дырэктар бібліятэкі Галіна Алейнік, зь якой у нас былі вельмі добрыя дачыненьні. Карыстаючыся зь сяброўскіх адносін з Алейнік, Зора ёй гэтак і сказала: «Мы хацелі б схадзіць у тэатар там будзе прэм’ера «Ладзьдзі роспачы»«. Ясна, такая просьба зьдзівіла Галіну Алейнік. Яна спрабавала нас адгаварыць, замяніць тэатар нечым іншым. Але Зора ўперлася хачу і ўсё. Празь нейкі час Алейнік прыбягае і кажа сёньня прэзыдэнцкая ложа пустая. He, кажа Зора, у прэзыдэнцкую ложу не пайду. «Не, ну прэзыдэнта ня будзе!» «А, тады пайду». Пайшлі мы ў прэзыдэнцкую ложу вечар пакінуў незабыўнае ўражаньне на ўсё жыцьцё. У перапынку бачу з партэру нехта мне махае, у вайсковай форме. Я ў адказ махнуў рукой, бачу чалавек падняўся 1сьці да нас наверх. Я вохнуў Ігар Жолудзеў! (Наагул, ён гаварыў па-беларуску нядрэнна, але толькі калі яго змусіш.) Я пытаюся: як ты, Ігар, тое-сёе. Ну, кажа, з жонкай разыходжуся, пятае-дзясятае. Я кажу: пачакай, ты ж добры кадр для Лукашэнкі ты браў Бэрлін, рускі па нацыянальнасьці. He, кажа, «мяне туды не запрашалі і не запросяць, і я туды не пабягу».
    Іван Чыгрынаў
    3 Іванам Чыгрынавым мы сустракаліся некалькі разоў на пачатку 1980-х. Гэта былі незабыўныя, дзіўна-цікавыя сустрэчы.
    Першая сустрэча зь пісьменьнікам адбылася падчас літаратурнага вечару 20 лістапада 1978 году ў залі Нью-Ёркскага Гарадзкога Ўнівэрсытэту на 42-й вуліцы, насупраць бібліятэкі. Іван Чыгрынаў прачытаў падрыхтаваную раней лекцыю пра беларускую савецкую літаратуру з падкрэсьлена савецкім падыходам: літаратура багатая, адлюстроўвае новае жыцьцё, статыстыка, ніякіх праблема няма. Праўда, пісьменьнік пачаў хвалявацца і не даваць адказы на пытаньні (аўдыторыя была чалавек 40-50, пытаньні сыпаліся з ус1х бакоўі), а адказваў штампамі, чырванеў.
    Праз пару дзён мы я 1 Зора сустрэліся зь ім у бібліятэцы. Пісьменьнік, прывітаўшыся, адразу рэзка спытаў: «Дзе каталёг?» Я паказаў яму стары картачны каталёг, а Зора, падышоўшы, стала тлумачыць, што кампутарны каталёг пачынаецца ад 1972 году 1... Але Чыгрынаў ня слухаў, нэрвова гартаў карткі старога каталёгу і нешта занатоўваў на паперачку. I раптам загаварыў а чаму таго пісьменьніка няма, і гэтага няма? Ён узбуджаўся. Зора, скеміўшы, што Чыгрынаў хоча сварыцца, кажа: хадземце паесьці. Чыгрынаў згадзіўся. На абе-
    дзе гаварылі шмат аб чым і «ўзьбіліся» на літаратуру. Я асьцярожна сказаў, што ў БССР усё ж ёсьць цэнзура, «я так зразумеў з Вашай лекцыі ва ўнівэрсытэце». Чыгрынава гэтая мая думка ўзарвала, ён устаў і абурана сказаў: «Я з Вамі сам-насам ня буду спатыкацца, але калі і спаткаемся, дык я некага з сабой прывяду, бо я ня мушу выслухоўваць тое, што Вы гаворыце на Савецкі Саюз гэта для мяне абраза».
    На гэткай кіслай ноце мы разышліся. Але праз пару дзён пісьменьнік прыйшоў у бібліятэку была гэта субота, я дзяжурыў, 1 «яны» прыйшлі ў Навуковы аддзел, Чыгрынаў прыйшоў з кампаньёнам, ён прадставіў мне яго таварыш Булат. «Дарэчы, вёў далей пісьменьнік, таварыш Булат сын вялікага партызана з гадоў Вялікай айчыннай вайны Барыса Булата. Таварыш Булат працуе ў місіі БССР пры ААН у Нью Ёрку і можа ў выпадку патрэбы быць вам карысны», скончыў уводзіны Чыгрынаў. Булат паціснуў мне руку, сказаў, што будзе заходзіць у бібліятэку, бо вось цяпер мае знаёмага земляка (гэта значыць мяне!). Па-беларуску Булат гаварыў добра. Іван Чыгрынаў таксама сказаў, што ён аб нечым хоча мяне папрасіць, дык пагутарым даўжэй і, можа, пойдзем на абед плаціць ён, 1 яны з Булатам зарагаталі. Я ж весела адказаў цудоўна, мне менш траціцца, пойдзем!
    Каля 12-й гадзіны мы пайшлі на абед у рэстаран на рагу 42-й вуліцы і Lexington Ave. Замовілі ежу. Булат сказаў, што ў яго ёсьць «нешта моцнае», але я яго стрымаў, бо рэстаран быў безалькагольны. Булат вёў гутарку ў бок акупацыі 1 сказануў, што беларускія эмігранцкія пісьменьнікі «вінаватыя» ў нямецкіх злачынствах. Мяне такая гутарка паступова насьцярожвала, і я ў адказ такім самым тонам сказаў, што гэта паклёп, пісьменьнікі-эмігранты ні ў чым не вінаватыя, гэтаксама як нельга вінаваціць беларускіх пісьменьнікаў у злачынствах савецкай улады. Чыгрынаў тут падскочыў, хапае паліто і крычыць: «Гэта паклёп! Савецкая ўлада ніякіх злачынстваў на сабе ня мае! Я не магу такое слухаць!» і літаральна выбягае з рэстарану. Мы з Булатам засталіся сам-насам, я расьсьмяяўся, Булат чуўся ніякавата, але маўчаў. Сядзім, перакідваемся словамі. Непрыемнае становішча. I раптам... хвілін праз 15-20 варочаецца Іван Чыгрынаў і мне ціха кажа: «Я абражаюся, калі чую паклёпы на савецкую ўладу». На што я ў адказ пытаюся: «Дык закончым сустрэчу?» А Булат: «Чаму ж? Навошта? Гаварыць можна кантакты павінны адбывацца. Пярэйдзем на іншую тэму...» Булат прадоўжыў сустрэчу на гадзіну-дзьве. Праўда, Чыгрынаў сядзеў надзьмуты, маўчаў, але... даў мне замову на эмігранцкую літаратуру! Ён папрасіў дастаць яму кнігі Масея Сяднёва, Натальлі Арсеньневай, Станіслава Станкевіча і Антона Адамовіча пра беларускую савецкую літаратуру шмат чаго. Я, прызнацца, трохі зьдзівіўся, што Чыгрынаў гэтак настойліва хацеў набыць эмігранцкія кнігі.