• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Вядомая справа, кнігі я паабяцаў «дастаць». У той дзень мы разышліся, але праз тыдзень-два Іван Чыгрынаў сам прыйшоў у бібліятэку і прынёс мне ў абмен пару кніжак, цукерак, вырабы з саломкі. Мы пасядзелі ў вэстыбюлі бібліятэкі, спакойна пагутарылі аб Нью Ёрку, напружаньня не было. Пасьля Чыгрынаў прыйшоў у бібліятэку яшчэ адзін раз каб разьвітацца.
    Таварыш Булат пару месяцаў прыходзіў «пагутарыць», але гутаркі ня клеіліся, і Булат проста зьнік.
    Вячаслаў Адамчык
    Найлепшае ўражаньне з усіх беларускіх пісьменьнікаў і гасьцей зь Беларусі ў Нью Ёрку зрабіў Вячаслаў Адамчык. Некаторых пісьменьнікаў Том Бэрд запрашаў у Queens College, дзе ён запачаткаваў сэрыю сустрэчаў «Вечары зь беларускімі пісьменьнікамі» усяго такіх вечароў адбылося чатыры з Рыгорам Барадуліным, Генадзем Бураўкіным, Віктарам Казько і Алесем Барскім зь Беласточчыны. А калі прыехаў Адамчык, то Тома Бэрда не было ў Нью Ёрку, 1 мы запрапанавалі зрабіць сустрэчу ў Фундацыі Крачэўскага ён прыйшоў і зрабіў добрае ўражаньне. Мы пачалі гаварыць пра русыфікацыю, а Адамчык кажа: слухайце, мы жывем у Беларусі, мы гэта ўсё ведаем, што вы нам соліце вочы? Мы ж лепш за вас гэта ўсё разумеем... Зьмяніць мы гэта ня можам так, як 1 вы ня можаце. I гэтая ягоная рэпліка стварыла вельмі шчыры кантакт паміж ім і аўдыторыяй трошкі абсадзіла самых зацятых крыкуноў. Адамчык прачытаў некалькі фрагмэнтаў з сваіх твораў ды падзяліўся творчымі плянамі.
    Алесь Адамовіч
    Алесь Адамовіч наведаў бібліятэку, калі быў у Нью Ёрку на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН. Праўда, калі мы запрасілі яго зрабіць даклад для эмігранцкае і студэнцкае аўдыторыі, адразу паўстала насьцярожанае пытаньне: дзе і хто будзе весьці сустрэчу? Адносна месца засьцярогаў не было. Што да вядучага, мы сказалі, што адкрые вечар, зробіць уступнае слова і будзе весьці да пэўнага часу прафэсар Том Бэрд, але пасьля яму трэба будзе адысьці, таму прадаўжаць будзе Вітаўт Кіпель. На гэта Адамовіч і яшчэ нехта прысутны разам зь ім зь місіі папярэдзілі, што згаджаюцца, але хацелі б, каб не было «правакацыяў» бо тады яны пакінуць сустрэчу. Мы запэўнілі, што «правакацыяў» ня будзе, 1 наагул, рабленьне правакацыяў гэта ня наш стыль.
    На даклад Алеся Адамовіча прыйшло шмат народу, улучна з тымі, што некалі зь ім сустракаліся ў Менску як, прыкладам, Андрэй Клёнаў і Аркадзь Рутман. Алесь Адамовіч хваліў савецкую літаратуру
    ды наагул выступаў як абаронца савецкай сыстэмы. Яму пачалі пярэчыць, асабліва Аркадзь Рутман (які, паводле «органаў», скраў дзьве бочкі салёных агуркоў 1 ўцёк у ЗША). Рутман пачаў з свайго досьведу казаць пра русыфікацыю, дыскрымінацыю, ціск, цэнзуру а ён сыстэму ведаў добра: франтавік, два дыплёмы, усё жыцьцё пражыў у БССР. Адамовіч відавочна пачынаў хвалявацца і сказаў: «За той час, як Вы, Рутман, зьехалі, шмат чаго зьмянілася». Я як вядучы сустрэчы спрабаваў зьмякчаць сытуацыю. 3 крытыкай дакладу выступалі і Мярляк, і Клёнаў, але я прасіў устрымоўвацца ад крытыкі і канцэнтравацца на пытаньнях дакладчыку. Вечар скончыўся спакойна, але на кіславатай ноце.
    Аб гэтым вечары, дакладзе, нясмаку, канфрантацыі эмігрантаў з Алесем Адамовічам я стаяў і думаў думаў аб беларускім лёсе 1 непрадбачальнасьці падзеяў на закладцы помніка на магіле пісьменьніка ўлетку 1994 году ў мястэчку Глуша, куды мы разам зь Янам Запруднікам былі запрошаныя і дзе мелі таксама шчырую гутарку зь мясцовым начальствам пасьля ўрачыстасьці на могілках. Там мы сутыкнуліся з правінцыяй, настроенай за Лукашэнку.
    Анатоль Міхайлаў
    Анатоль Міхайлаў быў у ЗША даўгавата, гадоў пяць-сем. У ААН дзеюць розныя камітэты і інстытуты, і сярод іх Інстытут сацыяльнага разьвіцьця, установа больш філязофскага накірунку, якая сярод іншага займаецца вывучэньнем псыхалёгіі злачынцы, аналізам паводзінаў крымінальнага сьвету. I ў гэтым інстытуце Міхайлаў быў прадстаўнік ад БССР. Ён быў сябрам Бураўкіна, іхнае сяброўства ішло з кніжных кантактаў у Беларусі.
    Генадзь Бураўкін яго пазнаёміў са мной, 1 Міхайлаў пачаў прыходзіць у бібліятэку зь дзесяткамі сьпісаў кніжак дастань яму «Петлмстые ушн», дастань яму тое, дастань сёе. У яго заўсёды быў сьпіс цікавай літаратуры. Міхайлаў, як выглядала, меў шмат часу вельмі часта бываў у бібліятэцы. Апрача літаратуры яго мала што цікавіла.
    Аднойчы ён кажа, што едзе на Беларусь у адпачынак, і Зора мамэнтальна дала яму заказ: Анатоль, прывязі нам пару старых арыгінальных экспанатаў тэкстыльных вырабаў. Міхайлаў Зорыну просьбу выканаў, у Менску яму дапамагла гэта зрабіць Вольга Церашчатава. Яны знайшлі ў Слуцку спадніцу, якой сто дваццаць гадоў. Цяпер яна ці ў Кузьміцкай, ці ў Сокалава-Воюша. Тады яшчэ чорны збанок з Палесься ён цяпер у Юркі. I зь вёскі Неглюбка шасьцімэтровы ручнік ён цяпер у Алесі. I нават больш Міхайлаў прывёз зь Неглюбкі ліст ад Тацяны Дзеранок мы яе з Зорай адведалі ў 1995 годзе ліст да беларусаў Амэрыкі.
    Міхайлаў прывёз ліст ад Барыса Сачанкі, у якім той прасіў прывезьці шмат твораў эмігранцкай літаратуры. Я, кажа Сачанка, пішу кніжку пра літаратуру беларускай эміграцыі, і мне трэба тое і тое. I гэта было апошняе, што я зрабіў Сачанку празь Міхайлава, бо тады Міхайлава забралі. Яго паслалі ў Вену, а зь Вены адразу Беларусь адклікала. А ён у той час меўся стаць акадэмікам. У Менску Міхайлава «органы» пачалі пытацца: раскажыце нам пра эміграцыю. Вы ні чарта не рабілі ў сваім камітэце, а толькі шляліся невядома дзе і з кім. Ужо пайшлі і прозьвішчы, што ён знаёмы і з Запруднікам, і з Кіпелем што вы зь імі рабілі і гэтак далей. Міхайлаў кажа, што ён нават не падазраваў, што за ім так сачылі. Яго зьнялі з пасады, акадэмікам ён ня стаў.
    Пра ўсё гэта Міхайлаў мне расказаў у Менску ўжо значна пазьней, у 1990-х гадох. Тады ж Сачанка папярэдзіў нас з Зорай, што Анатоль Міхайлаў арганізуе ўнівэрсытэт, яму дапамагаюць Фонд Сораса і мітрапаліт Філарэт, але што гэта ня будзе беларуская ўстанова наадварот, беларусіка там ня будзе ў праграме, і ён, Сачанка, ня раіць нам мець ніякіх дачыненьняў з заплянаваным унівэрсытэтам.
    Зь Міхайлавым я адзін раз спаткаўся ў Менску, але ніякіх прапановаў наконт ЭГУ ён не рабіў, толькі казаў, што мае дачыненьне з амэрыканцамі, і яны яго з ЭГУ падтрымаюць, і што ў яго ёсьць перавага ён разам зь Філарэтам плянаваў адкрыць у ЭГУ тэалягічны факультэт.
    Анатоль Міхайлаў быў настроены антыкамуністычна ўвесь час, калі быў у Амэрыцы. Я пытаўся ў яго: «Як цябе церпяць?» А ў 1995-м Анатоль мне казаў: перажылі камунізм, але невядома, ці перажывем Лукашэнку. I далей: «Вітаўт, і ты верыш, што ён будзе толькі чатыры гады? Давай, кажа, закладземся! Я даю мінімум дваццаць гадоў». Гэта ягоныя словы.
    Ягоная варожасьць да беларускай мовы нас з Зорай заўсёды дзёргала 1 моцна дзівіла. Мы зь ім гаварылі пра гэта Анатоль заўсёды неяк выкручваўся. Але факт застаецца фактам: да беларускай мовы Міхайлаў варожы.
    Сустракаліся я і Запруднік з Анатолем у ЗША і ў 2009-2011 гадох. Тады выглядала, што ў ЭГУ палепшыцца справа зь беларусістыкай. Але гэта было толькі мары...
    Аркадзь Тоўсьцік
    Сустракаўся я з рэдактарам «Звязды» Аркадзем Тоўсьцікам, год ужо дакладна ня памятаю ён быў у складзе дэлегацыі БССР. Прыйшлі ў бібліятэку, ён адразу сказаў, што валодае мовай. Разгаварыліся, выявілася, што ён з-пад Глуску. У адрозьненьне ад іншых партыйных гасьцей, Тоўсьцік шмат ведаў пра Беларусь, шчыра цікавіўся беларускасьцю. Я зь ім чуўся няблага.
    Затое мне было вельмі непрыемна, калі праз добры дзесяток гадоў я з Аркадзем Тоўсьцікам сустрэўся ў Скарынаўскім цэнтры на вуліцы Рэвалюцыйнай 1 ён мне з папрокам сказаў, што ў кнізе «Беларусы ў ЗША» я сярод сваіх гасьцей у бібліятэцы не згадаў ягонага прозьвішча. Гэта была памылка, прыкры недагляд, а ў Тоўсьціка было ўражаньне, што я зрабіў гэта наўмысна. Я выбачыўся. Пазьней я з Тоўсьцікам сустракаўся яшчэ, калі ён быў членам камісіі «Вяртаньне» і шчыра там працаваў. Ясная справа, што ў англамоўным выданьні «Беларусаў у ЗША» я ўжо сустрэчу з Аркадзем Тоўсьцікам не прапусьціў.
    Ад Тоўсьціка я ўпершыню пачуў, што ён знаёмы з прозьвішчам Кіпель і што былі Кіпелі, якіх у вайну зьнішчылі немцы Тоўсьцік казаў праўду, такое было каля Глуску, а ён тыя мясьціны ведаў.
    3 Тоўсьцікам я, памятаю, закрануў пытаньне пра слуцкія паясы, забраныя зь Віленскага музэю. А ён: «Адкуль вы ведаеце, што яны забраныя зь Віленскага музэю?» Я сказаў, што ўзяў літоўскую кніжку, і там ёсьць рэпрадукцыі і напісана, адкуль узятыя паясы, і што гэта трэба на дзяржаўным узроўні закрануць, бо музэй быў беларускі. Тоўсьцік пачаў даводзіць, што як музэй застаўся ў Літве, дык ён Літве і належыць. Мне здавалася, што ў Тоўсьціка было жаданьне згадзіцца з нашымі довадамі, што Музэй Івана Луцкевіча гэта беларуская ўласнасьць, але адначасна ён апраўдваў і ўладу. Што запала ў памяць з гутаркі з Тоўсьцікам гэта яго пазыцыя, што і да паглядаў эміграцыі трэба прыслухоўвацца.
    Мікалай Сікорскі
    Знаёмства і кантакт зь Мікалаем Сікорскім адбыліся ў такіх абставінах. Сікорскі на пачатку 1970-х прыехаў на кангрэс у Вашынгтон, а затым завітаў і ў Нью Ёрк, а там і ў нашу бібліятэку.
    Аднае раніцы выклікае мяне дырэктар бібліятэкі да сябе ў кабінэт і кажа: заўтра ў бібліятэцы будзе савецкая дэлегацыя, і ў ейным складзе будзе дырэктар Ленінскай бібліятэкі Мікалай Сікорскі. I Сікорскі, будучы ў Вашынгтоне, заявіў, што гаворыць па-беларуску. Ты, Кіпель, умееш 1 па-руску 1 па-беларуску, ты будзеш нам патрэбны як перакладчык.
    Назаўтра прыйшла дэлегацыя, а сярод іх выдзяляецца высокі і сьціплы чалавек, якога прадстаўляюць як дырэктара Бібліятэкі імя Леніна ў Маскве. Дырэктар нашае бібліятэкі Джэймс Гэндэрсан прадстаўляе мяне Сікорскаму і кажа на мой адрас некалькі стандартных камплімэнтаў. Праўда, мы зь Сікорскім пачалі гаварыць паангельску, а тады я пытаюся: «Мне нібыта сказалі, што вы беларус?» А ён: «Угу, братка ты мой! Вось табе й амэрыканцы! Так, кажа, я беларус». Ну й я беларус. «0, кажа, ну тады справа іншая».
    Наш дырэктар Гэндэрсан усьміхаецца ад вуха да вуха. Дэлегацыю павялі па бібліятэцы у фінансавы аддзел, у каталягізацыю і гэтак далей. А я думаю далучуся да іх, калі яны будуць у Аддзеле рэдкай кнігі.
    У Аддзеле рэдкай кнігі ў нас зь Сікорскім пачаліся гутаркі на беларускія тэмы. Трэба сказаць, што ён добра ведаў беларускую кнігу. Ён спытаўся, ці ёсьць у нас віленскія друкі. Так, сказаў я зь віленскіх выданьняў маем некалькі. Потым гаварылі пра Скарыну.