• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Падарожжы зь дзецьмі
    Як сям’я мы былі актыўныя ня толькі ў сваіх беларускай і амэрыканскай грамадах. Мы шмат езьдзілі. Падарожжы ў нашым жыцьці заўсёды мелі важнае значаньне. Перш-наперш, калі я пераканаўся, што няма кніжак пра беларусаў ЗША, то падумаў, што езьдзячы па Амэрыцы можна шмат чаго назьбіраць наведаць бібліятэкі, архівы. Зора пачала плянаваць паездкі зь дзецьмі па Амэрыцы вельмі рана.
    Мы паставілі сабе за мэту наведаць кожны штат, там калі ёсьць нацыянальныя паркі. На месцах мы праглядалі тэлефонныя кнігі, шукаючы, ці ёсьць там установы, у якіх можна было б знайсьці беларускую прысутнасьць. Гэтыя нашы паездкі пачаліся ў 60-х гадох, езьдзілі мы летам, маршрут плянаваўся загадзя. I шмат дзе сапраўды нейкая беларусіка сустракалася. Прыкладам, у штаце Мантана ў горадзе Гэлэн усэрбскай праваслаўнай царкве знайшлася ікона Эўфрасіньні Полацкай. У Алясцы ў праваслаўным манастыры нават атрымлівалі часапіс «Голас Царквы».
    Сямейныя падарожжы Зора разглядала як важны выхаваўчы момант. Па-першае, яна зь дзецьмі гэтыя паездкі рыхтавала гаварылі па-беларуску, дыскутавалі, гэта збліжала зь дзецьмі. А тады чатыры тыдніпрацоўная сыстэма ў бібліятэцы была досыць лібэральная, адпачынкі былі даўгія мы праводзілі разам зь дзецьмі, гэта ім шмат чаго давала.
    У ЗША мы зьведалі ўсе штаты й нацыянальныя паркі. Некаторую інфармацыю з падарожжаў я выкарыстаў для кнігі «Беларусы ў ЗША» (1993). У падарожжах і дзеці давалі нам ладна ведаў пра краіну: помнікі, бітвы, асобы. «Узамен» я часта даваў дзецям лекцыі пра карст і карставыя зьявы, калі мы езьдзілі па Флорыдзе, або тлумачыў, якая розьніца паміж базальтам 1 гранітам, калі мы был1 ў штаце Орэган ці Мэйн. Такі ўзаемны абмен нас вельмі збліжаў.
    Захаваньне беларускасьці
    Ці чыталі нашы дзеці кнігі па-беларуску? У раньнім дзяцінстве, калі змушалі бабкі так, але пазьней ня думаю. Кніжкі беларускія яны мел1, але працэс чытаньня пачынаецца вельмі рана, гэта працяглы працэс, і трэба ўжо добра налаўчыцца ў ім, каб пазьней чытаць таўсьцейшыя кнігі.
    Я прыпушчаю, што Алеся, калі яна займалася ва ўнівэрсытэце яна скончыла Прынстан, і там яна брала расейскую мову магла чытаць і беларускія матэрыялы. Дарэчы, пры паступленьні ў Прынстанскі ўнівэрсытэт яна сказала, што валодае беларускай мовай, і гэта ёй было плюсам. I пасьля, калі пісала тэзу пра дапамаговую арганізацыю АРА, яна шукала дакумэнты, якія да таго часу не былі ведамыя, і пазнаходзіла дакумэнты, якія датычаць Беларусі.
    Юра беларускія кнігі пераглядае, часам нават дыскутуем зь ім аб зьмесьце.
    Дзеці безумоўна ў асноўным гадаваліся ў амэрыканскім асяродзьдзі, але яны знаёмыя зь беларускім грамадзкім жыцьцём, арыентуюцца ў нашых падзелах на эміграцыі ды ставяцца да гэтага досыць холадна, бо лічаць сябе амэрыканцамі беларускага паходжаньня, для якіх беларускі палітычны падзел не такі важны.
    Ясна, яны падтрымоўваюць беларускую незалежнасьць, беларускую дзяржаўнасьць, але партыйны падзел беларусаў у Амэрыцы мае для іх малое значаньне.
    Беларускасьць да іх прыходзіла з розных бакоў, у тым ліку праз царкву і праз касьцёл. Бабка Апалёнія была каталічка, дзеці часта былі ў яе на фарме ў Памоне. Яна хадзіла ў касьцёл два разы на тыдзень, часта зь ёй хадзілі і дзеці, якія ўрэшце былі «двухканфэсійныя», бо бабка Апалонія мела на іх вялікі ўплыў, вучыла іх казаць малітвы пабеларуску. Прыпушчаю, што і з гэтай бабчынай навукі ў дзяцей ладна засталося.
    У канцы 1980-х Алеся і Юрка езьдзілі ў Беларусь з танцавальным гуртком. I пасьля таго Алеся езьдзіла некалькі разоў і ў Лужкі на Глыбоччыне, адкуль паходзяць Савёнкі, і на Глушчыну, адкуль паходзяць Кіпелі і нядрэнна там чулася. Я быў зьдзіўлены, калі прачытаў у «Запісах» інтэрвію, якое рабіла зь ёй Алеся Сёмуха ў рамках рубрыкі «Дзеці эмігрантаў», дзе Алеся кажа, што зь людзьмі зь Беларусі ў яе кантакты заўсёды былі добрыя, але што яна зь некім пасябруе і што будзе мець найлепшых сябровак зь Беларусі гэтага яна й сама не чакала.
    Унукі. Лучнасьць зь Беларусьсю
    Ціраз я зазначаў, што выхавальны працэс дзяцей быў больш у Зорыных руках, чым у маіх. Я стараўся дапамагаць у іх беларускім выхаваньні, але дапілноўвала гэта Зора. Тым ня менш я поўнасьцю задаволены, бо ўнукі тры Юркавы сыны, хоць гавораць па-ангельску, а па-беларуску разумеюць, па духу яны адчуваюць у сабе прысутнасьць беларускасьці. Я лічу, што гэта зусім нармальна у дыяспары трэба, каб людзі былі зь беларускім духам. Добра, калі яны ведаюць або разумеюць мову, але яны маюць у першую чаргу дачыненьне зь іншым сьветам, 1 ў тым іншым сьвеце трэба пашыраць беларускасьць. I яна з большым посьпехам будзе пашырацца празь людзей, народжаных у Амэрыцы. Так што тут маё сумленьне цалкам спакойнае мы з Зорай выканалі свой абавязак выхаваньня дзяцей у беларускім духу.
    Характэрная зьява калі ўнукі бачаць новую кніжку, дзе згадваецца Беларусь, яны заўсёды стараюцца яе купіць і даць мне, хоць я не магу сказаць, што прадаўжаю зьбіраць кніжкі але яны адчуваюць абавязак падтрымаць беларускасьць, купляючы кніжку або паштоўку. Амаль заўсёды пры гэтым яны й самі пераглядаюць новую кнігу.
    I Алеся і Юрка маюць сталую лучнасьць з роднымі ў Беларусі. Юрка больш карэспандэнцыйна, шле паштоўкі трэцяму пакаленьню сваёй радні, а Алеся мае лучнасьць з нашчадкамі Кіпеляў і Раткевічаў у Беларусі праз электронную пошту. Яны актыўна падтрымоўваюць
    беларускія выдавецкія праекты, харытатыўныя арганізацыі гэта, я лічу, абавязак новага пакаленьня дыяспары, народжанага ўжо паза Беларусьсю.
    I дзеці, і нявестка Лёрэйн (італьянска-ірляндзкага паходжаньня) належаць да БАЗА, да беларускай царквы парафія Божай Маці Жыровіцкай (БАПЦ) у Гайлэнд Парку і Сьв. Кірылы Тураўскага (БАПЦ) у Нью Ёрку.
    Дзеці вырасьлі амэрыканцамі і беларусамі
    Аглядаючыся на жыцьцёвы шлях ды ўводзячы ў фокус гады сталеньня дзяцей, магу сказаць, што я задаволены. Дзеці вырасьлі, сталіся і амэрыканцамі, і беларусамі сьмела можна пісаць праз злучок: амэрыканска-беларускія, двухмоўныя. Бясспрэчна, сям’я была асноўным элемэнтам у выхаваньні, але мелі значаньне і беларускія арганізацыі, і школка, і сямейнае сяброўства. Мы ж, бацькі, імкнуліся спалучыць у выхаваньні і беларускасьць, і амэрыканскасьць, бо ўсё ж Амэрыка краіна іх нараджэньня. За сямейным сталом пераважна за вячэрай ці за нядзельным сьнеданьнем мы гаварылі пра справы і амэрыканскія, і беларускія. Часта, калі з намі бывалі бабкі Марыя 1 Апалёнія, мы «разьбіралі» зь імі школьныя заняткі дзеці вычарпальна прадстаўлялі нам свае школьныя будні, пазашкольную дзейнасьць, а мы з бабкамі аналізавалі і прыпаміналі «старыя часы». Такія дыскусіі былі захапляльныя і павучальныя. Магчыма, наша сямейная атмасфэра была крышку больш інтэлектуальная, чым у суседзяў, але я ўпэўнены, што дзеці нейкай іншасьці не адчувалі апрача адрозьненьня ў краіне паходжаньня бацькоў і дзядоў. Кругом нас суседзі мелі карані ў Італіі, Нямеччыне, Ізраілі, Бэльгіі, Францыі, Пуэрта-Рыка.
    Дзеці былі вельмі актыўныя ў школе і добра вучыліся. Закончылі ўнівэрсытэты: Алеся адвакат, Юра доктар мэдыцыны. Прызнаюся: і на бібліятэчнай зарплаце мы за вышэйшую адукацыю дзяцей усё сплацілі гатоўкай пазыкаў ня бралі. Унівэрсытэцкая навука дзяцей каштавала каля $200,000, і гэта ў 1970-х гадох.
    Але ж бацькі ёсьць бацькі! Вялікае хваляваньне было, калі дзеці атрымалі правы кіроўцы і першы раз безь ніякага нагляду Алеся паехала зь сяброўкамі ў Пэнсыльванію, а Юра недзе «раскатваў» па горадзе. Мы купілі ім кожнаму машыну, калі яны скончылі сярэднюю школу.
    Праўда, адзін выпадак зь Юрам памятаецца. Аднойчы летам Юра і ягоны найбліжэйшы сябар Бары Грын (цяпер хірург у штаце Мэрылэнд) захацелі адведаць Вашынгтон. Ну мы, ясна, ідэю падтрымалі едзьце, вось вам пару капеек на музэі. «А між іншага, пытаюся я, сёньня пятніца, ці замовілі вы білеты?» «Мы едзем заўтра, але ня
    едзем, а ляцім». «Як ляцім?» пытаецца Зора. Адказ: «А так ляцім нанялі малы самалёт, Бары кіруе, я буду дапамагаць». У нас з Sopaid духі заняло нанялі малы самалёт, каб зьлётаць у Вашынгтон! Але охаць і ахаць было позна. Ноччу мы заснуць не маглі, а назаўтра ў нас была працоўная субота. Папрасілі хлопцаў адразу ж патэлефанаваць, калі прыляцяць. Працуем мы ў суботу 1 кожную гадзіну камунікуемся з Зорай ці пазванілі? He. 12-я гадзіна, 1 -я, 2-я, і раптам а 3-й тэлефон: «Мы ў Пэнсыльваніі». Калі прыляцелі пад Вашынгтон, не патрапілі ляцець паводле пляну, а зьбіліся з курсу, і іх вайсковыя самалёты, якія імгненна апынуліся побач, пад канвоем даставілі ў Пэнсыльванію. Цяпер іх правяраюць, і будзе штраф. Добра, што так абышлося. Мы з Зорай далей ужо й ня слухалі і былі шчасьлівыя.
    Сямейнае сяброўства
    У значнай меры на выхаваньне дзяцей мелі ўплыў і сямейныя сувязі. Сямейнае сяброўства, таварыскія сустрэчы усё гэта ў нас было, і дзеці былі часткай гэтага жыцьця. He скажу, каб мы вялі «замкнёны» лад жыцьця. Колькасьць людзей, якія ў нас бывалі, днявалі, начавалі, налічвае сотні. На прыняцьці з нагоды 1 -га беларускага этнічнага фэстывалю ў нас у хаце было каля 120 асобаў! Але захоўвалі мы ў сям’і і прыватнасьць.
    Ясна, былі вельмі блізкія сямейныя сябры, зь якімі мы дзяліліся праблемамі «жыцейскага мора», прыкладам, доктар Ян Запруднік і ягоная сям’я. Блізкія былі Алюньця (доктар Ала Орса-Рамана), Юля Андрусышына, Надзя Кудасава. Старэйшымі аўтарытэтамі для сям’і былі Антон Адамовіч, Антон Шукелойць, доктар Вітаўт Тумаш, аўтарытэт і блізкая асоба Лідзія Рыгораўна Янушкевіч, дзядзя Ваня Нядзьвіга. Перанятая ад бацькоў блізкасьць была зь сям’ёй Сымона Жамойды. Можа я каго й не пералічыў забываюцца асобы, прозьвішчы!
    Хачу падкрэсьліць адно: сямейнае сяброўства ўлучала поўнасьцю і дзяцей, хоць на сустрэчах дзеці «змываліся» ад стала раней, у іх заўсёды былі свае пільныя справы.
    Штодзённае амэрыканскае жыцьцё
    Удзел у амэрыканскім жыцьці гэта былі і штодзённыя дачыненьні з суседзямі, праблемы гарадзкога жыцьця, кантакты ў вольны час, а таксама ўдзел у дзейнасьці такіх арганізацыяў, як РТА (ParentTeacher Association, Супольнасьць бацькоў і сяброў школы), Воу Scouts of America і падобных.
    Прыкладам,скаўцкуюарганізацыюспансаравалапрэсьвітэрыянская царква, найбольшая ў горадзе Радэрфордзе, дзе я пражываў. Гэта значыла, што скаўцкі пакой, скаўцкія зборкі былі ў царкоўных будынках, і трэба было дамаўляцца, пілнавацца правілаў, мець дачыненьне з адміністрацыяй царквы. Цікавы такі факт: я належаў да скаўцкага руху ў горадзе каля 10 гадоў і ўвесь час меў справы з царкоўнікамі. У пэўным часе мне запрапанавалі далучыцца, стаць парафіянінам гэтае прэсьвітэрыянскае царквы, але я адмовіўся, матывуючы тым, што належу да царквы беларускай.