• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Упарадкаваньне членства
    У Амэрыцы ў БІНіМе ў першую чаргу я ўзяўся ўпарадкаваць членства ў Інстытуце і сяброўскія складкі. Я перагледзеў крытычна картатэку сяброў БІНіМу. Тых, хто запоўніў анкеты, было чалавек 85. Разаслалі для запаўненьня 150 анкет. Некаторыя даслалі лісты, што ня хочуць запаўняць анкеты бо баяліся анкет але будуць належаць і дасылаць складкі.
    Паколькі ў БІН1Ме ў той час было каля сотні членаў, а складкі (здаецца, $30 гадавых) не зьбіраліся я правёў інтэнсіўную кампанію збору недаплачаных складак, а прынагодна ў сотнях лістоў прасіў, каб людзі рабілі фінансавыя ахвяраваньні на інстытут. Галоўная матывацыя была: БІНіМ павінен больш друкаваць, а на друк патрэбныя грошы. I трэба сказаць, што людзі адгукнуліся праз год-два ў касе БІНіМу налічвалася некалькі тысячаў даляраў. Можна было думаць пра сталую выдавецкую праграму.
    3 больш актыўных, якія адгукнуліся, быў, прыкладам, Аляксандар Ружанцоў, які хоць 1 быў зь літоўцамі, але запоўніў анкету, упарадкаваў складкі і сказаў, што мы можам поўнасьцю разьлічваць на яго супрацу. Ён быў вельмі дзейны чалавек кіраваў Літоўскай бібліяграфічнай службай, выдаваў месячны бюлетэнь, супрацоўнічаў у Літоўскай энцыкляпэдыі. Вельмі актыўна далучыўся да працы БІНіМу Аўген Вярбіцкі, фінансавую дапамогу прыслалі Леў Акіншэвіч, Францішак Кушаль, Часлаў Ханяўка, Віктар Войтанка, Язэп Малецкі і шмат іншых.
    Упарадкаваўшы сяброўства, складкі і фінансы БІНіМу, мы пачалі думаць аб плянавым выданьні дасьледчага матэрыялу. Управа БІНіМу была ў Нью-Ёрку, яе складалі Тумаш, Адамовіч, Кіпель, Запруднік, Шукелойць, Гарошка. Апрача Гарошкі нас пяцёра сустракаліся амаль кожны тыдзень пераважна ў бібліятэцы, куды прыходзіў працаваць Тумаш. У сярэдзіне 1960-х пасьля заканчэньня бібліятэчнага факультэту да нас далучылася Зора. Часта сустракаліся мы і ў памешканьні Радыё Свабода, якое разьмяшчалася ў той час на 42-й вуліцы, непадалёк ад бібліятэкі. Гэта было вельмі цеснае супрацоўніцтва. Сябры БІНіМу Паланевіч, Міцкевіч, Гуткоўскі, Кушаль таксама часта заходзілі ў бібліятэку. 3 «пэрыфэрыяй» мы пераважна ліставаліся. Карэспандэнцыя ішла пераважна на адрас доктара Тумаша.
    Пляны наладжаньня кнігавыдавецтва
    Напрыканцы 1960-х пачатку 1970-х гадоў дзейнасьць БІНіМу ішла амаль у «плянавым парадку»: адбываліся месячныя зборкі, распрацоўваліся новыя тэмы для дакладаў, пачалася дыскусія вакол тэмы «Беларусы ўЗША». Ад 12-га выпуску «Запісы» зноў «перабраліся»
    ў Нью Ёрк, фінансавае становішча паляпшалася за кошт рэгулярна зьбіраных складак і продажу кніжак. У вузейшым коле я, Зора, Ян Запруднік і доктар Тумаш падумоўвалі пачаць друк рэгулярнай кніжнай прадукцыі мастацкай літаратуры, бо пісьменьнікаў і паэтаў, якія супрацоўнічалі зь БІНіМам, было парадачна.
    Відавочна, той, хто сочыць за беларускім кнігавыдавецтвам на эміграцыі, мог бачыць, што БІНіМ і раней, у 1950-х гадох, удзельнічаў разам звыдавецтвам «Бацькаўшчыны» ў Мюнхене ў выданьні шмат якіх мастацкіх твораў, забароненых саветамі, ды выдаў таксама зборнік Купалавых твораў «Спадчына» (1955), падрыхтаваны Тумашам 1 Станкевічам. 3 арыгінальных працаў вылі выдадзеныя «Беларуская музыка» Міколы Куліковіча (1953), «Міцькевіч і беларуская плынь польскай літаратуры» Сымона Брагі (1957), праца А. Багровіча аб жыхарстве БССР паводле перапісу 1959 году (1962).
    Аднак БІНіМаўскае кнігавыдавецтва не было сыстэматычнае. Асноўная прычына «нерашучасьці» ў наладжаньні цяглага кнігавыдавецтва была ў недастатковасьці фінансавай базы. Над гэтай праблемай я доўга разважаў, пераглядаючы сьпісы сяброў ды прыхільнікаў БІНіМу. Нарэшце я (ясна, з падтрымкай Зоры і Яна Запрудніка) вырашыў, што калі ўзяцца за фінансы сыстэматычна, то мы з гэтай праблемай справімся! На паседжаньні ўправы БІНіМу мы вырашылі, што грошы з банкаўскага конта БІНіМу, якое я адчыніў у 1966 годзе, будуць здымацца толькі на патрэбы кнігадруку, а ўсе іншыя фінансавыя патрэбы будуць залагоджвацца зь бягучых прыходаў гатоўкай.
    Варта дадаць, што нам час ад часу дапамагала і Фундацыя Крачэўскага, яны мелі фінансавыя сродкі, невялікія, але нейкіх паўсотні тысяч даляраў у іх было. У 1960-х гадох Тумаш, будучы адначасна і сябрам Фундацыі Крачэўскага, і сябрам управы БІНіМу, запрапанаваўпрадаць дамыў Кўінсе, якіяфундацыянабылаў 1963 годзе, і купіць дом на Мангэтэне, які быў бы поўнасьцю пад адміністрацыяй БІНіМу. Але цэны ў той час былі ўжо не на нашу карысьць. Нават калі б мы прадалі ўсе тыя дамы, што фундацыя мела ў Кўінсе, то наўрад ці нам удалося б купіць нешта ў Мангэтэне мы з Тумашам перагледзелі, можа пяцьдзясят дамоў, і ў добрым раёне, у раёне 30-х вуліц на ўсход, яны былі ў цане ад паўмільёна да мільёна. Гэткіх грошай у нас не было, мы маглі б атрымаць пазыку ў банку, але не рызыкнулі навуковая інстытуцыя з сотняй сяброў, мы не маглі ад сяброў патрабаваць грошай на выплату тых дамоў. Таму мы як сталы адрас БІНіМу падавалі адрас Фундацыі Крачэўскага, а штодзённая карэспандэнцыя прадаўжала ісьці на хатні адрас Тумаша.
    Шчыра прызнаюся, я «ціснуў на ўсе кнопкі», гаварыў зь людзьмі будучымі ахвярадаўцамі, багацейшымі, студэнтамі каб наладзіць кнігавыдавецтва. Кніга гэта мой улюбёны космас. Зь дзяцінства я любаваўся кніжнай этажэркай у Арле, пазьней бібліятэчнымі
    паліцамі ў розных бібліятэках і нарэшце сваімі кнігамі! Я купляў і купляю кнігі праз усё жыцьцё і ніколі не шкадаваў на гэта грошай. Купіш нейкую рэч, а пазьней шкадуеш... А аб кнігах пачуцьця шкадаваньня не было ніколі, наадварот я заўсёды думаў: вот добра купіў кнігу, яна была патрэбная!
    Асэнсаваньне прыватнае калекцыі, знаёмства зь беларускімі кнігамі ў бібліятэках нарадзіла ў маёй галаве непрыемную думку беларускі нацыянальны рух мае мала літаратуры, кніжак наагул, і трэба гэтую хібу выпраўляць. Дакумэнтаваць усе праявы руху, друкаваць новых аўтараў пісьменьнікаў, дасьледчыкаў калі магчыма, друкаваць даведнікі. Я ўважаў, што кніга шмат дзе зможа замяніць асобу ды напэўна натхніць маладое пакаленьне. Кніга паспрыяе ўтрыманьню нацыянальнае чытацкае грамады. У БІНіМе я пераканаўся, што гэтак думалі і мае сябры і супрацоўнікі Ян, Зора, Шукелойць, Тумаш. А кніга выданьня БІНіМу ў амэрыканскіх бібліятэках яшчэ адзін напамін, што іншая, несавецкая Беларусь жыве.
    Пачатак літаратурнай сэрыі БІНіМу «Беларускія паэты й пісьменьнікі»
    На адной з штотыднёвых сустрэчаў з Тумашам у бібліятэцы на пачатку 1970-х гадоў (у 1974 ці 1975-м) было прапанавана, каб управа БІНіМу пастанавіла пачаць выданьне літаратурнай сэрыі. Тумаш да гэтага паставіўся пазытыўна, хоць сказаў, іранічна ўхмыляючыся: «Ну, калі Вы, Кіпель, дасьцё грошы, дык падтрымоўваю». Ён наагул любіў «падрэзаць», а ў гэтым выпадку і ня так беспадстаўна, бо вялікія грошы на выданьне я меў толькі ў плянах! Але пытаньне аб друку было вынесенае на паседжаньне ўправы.
    Паседжаньне было пашыранае, справу ў асноўным прадставіла Зора. Яна сказала, што на эміграцыі друкуецца нямала маленькіх кніжачак, зборнічкаў, твораў эміграцыйных паэтаў і пісьменьнікаў, твораў добрых, па-мастацку апрацаваных, але выходзяць яны фактычна «самвыдавам» 1 таму «прападаюць»: іх не каталягуюць бібліятэкі, а ў прыватных кнігазборах такія кніжачкі губляюцца. I тут Зора падала прыклады: «У каго сёньня знойдзецца выданьне зь лягеру DP Натальлі Арсеньневай ці Аўгена Кавалеўскага?» Тыя друкі сапраўды прапалі, загубіліся. Зора запрапанавала пачаць літаратурную сэрыю кніжак «Беларускія паэты й пісьменьнікі на эміграцыі», у якіх будуць выдрукаваныя і ранейшыя творы, а таксама дадасца шмат новых. Так паўстануць «тоўстыя тамы», якія 1 будуць каталягавацца, 1 будуць навідавоку ў прыватных калекцыях. Такія «тамы» не прападуць, а дададуць да беларускай літаратуры. Зора падмацавала сваё выступленьне «мэмарандумам», у якім разьвіла і структуру кніг новай сэрыі улучаць ліставаньне, бібліяграфію, пераклады і г. д.
    Прапанова, ясна, была зацьверджаная з удакладненьнямі аб «акадэмічнасьці» новых кніг ды з засьцярогай, што выдавецтва будзе забясьпечанае фінансава. Я паведаміў аб плянах збору грошай. Адным словам, тэарэтычна БІНіМ згаджаўся пачаць літаратурную сэрыю, пры гэтым заручыўшыся таксама згодай дапамагаць у тэхнічным афармленьні з боку мастачкі Ірэны Рагалевіч.
    Першая кніга:
    «Між берагамі» Натальлі Арсеньневай
    Першай кнігай у сэрыі было пастаноўлена выдаць творы Натальлі Арсеньневай, якая, багата пішучы, была «па вушы» ўцягнутая ў грамадзкую працу ды была нязьменным беларускамоўным сакратаром БІНіМу аж да ейнага выезду зь Нью Ёрку ў горад Рочэстэр, штат Нью Ёрк. Пачаўся збор матэрыялаў. Паколькі Зора адразу заявіла, што ўкладае ліставаньне й бібліяграфію твораў Арсеньневай матэрыялы зьбіраліся ў Зоры і ў хаце ў Тумаша. Рэдагаваць творы было даручана Адамовічу, што не было добрым выбарам, бо, як здавалася, паэтка не лічыла Адамовіча «адпаведным» рэдактарам. Яна з большай ахвотай згадзілася б, каб творы рэдагаваў Тумаш, які ейную паэзію цаніў вельмі высака, а Адамовіч быў «крытычны».
    Як толькі было пастаноўлена друкаваць творы Арсеньневай, я разаслаў ад БІНіМу ліст-інфармацыю аб запачаткаваньні новай кніжнай сэрыі, дзе прасіў грамадзтва дапамагчы фінансава ды прысылаць калі ў каго ёсьць лісты, фота, газэтныя выцінкі аб Натальлі Арсеньневай. Першы інфармацыйны ліст быў разасланы ў 700-800 копіях. Адказы пачалі прыходзіць амаль імгненна: Натальля Арсеньнева была дзейны грамадзкі працаўнік, ведамая паэтэса грамадзтва яе паважала, любіла і адгукнулася.
    Хутка за першым лістом я разаслаў другі, у якім паведамляў, што друк твораў Арсеньневай БІНіМ вырашыў рабіць у амэрыканскім выдавецтве Wm. Wise, Crowley & Co. y горадзе Джэрзі Сіты, бо нам там давалі найлепшую цану за друк, туды быў вельмі выгодны даезд, а друкарня была адчыненая 15 гадзін штодзённа. Мы замовілі тыраж 3000 асобнікаў, кошт быў ацэнены на 7-8 тысячаў даляраў, пры гэтым кожная кніга загортвалася ў гермэтычна зачынены канвэрт (для нас гэта было вельмі важна яшчэ і сёньня «ў падвалах» сустракаюцца асобнікі кнігі Арсеньневай і выглядаюць яны як новыяі). Суму на друк Арсеньневай я сабраў досыць хутка, але рассылаў лісты з напамінамі 1 далей (усяго разам разаслаў каля 5000 лістоў), маючы на ўвазе стварыць літаратурны фонд, бо ў плянах былі і далейшыя кнігі.