Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Бясспрэчна, я бачыў, што паміж БІНіМам і грамадзтвам наладжвалася супрацоўніцтва: здавалася, што грамадзтва ставілася да
літаратуры пасіўна, аж водгук давёў адваротнае. Аднак, плянуючы далейшыя выданьні, мы ўсё ж былі асьцярожныя, бо падтрымка выданьня твораў аўтарытэтнай і вядомай паэткі магло яшчэ й ня быць паказьнікам сапраўднага настрою грамадзтва. Арсеньнева як паэтка была ведамая ня толькі беларускаму чытачу, яе ведалі і ўкраінцы, і расейцы ды куплялі ейныя кнігі.
Аб кнізе Натальлі Арсеньневай прыпамінаецца ітакое. Сярод маіх знаёмых «па кніжнай справе» была ў Нью Ёрку арганізацыя «Міжнародны літаратурны клюб». Гэта амэрыканская ўстанова, якая распаўсюджвала эмігранцкія кнігі, галоўным чынам расейскія, такіх выдавецтваў як імя Чэхава або YMCA-Press. 3 гэтае ўстановы пазванілі мне на працу і сказалі, што хацелі б мець кнігу Арсеньневай «Між берагамі». Я пытаю: «Колькі экзэмпляраў жадаеце?» Адказ: «Тысячу». «ОК, прыяжджайце, вось вам адрас». Прыехалі, забралі, заплацілі (мы давалі зьніжку на 10%, калі бралі больш як 10 штук) і... паехалі. Кніга Арсеньневай нелегальна распаўсюджвалася ў СССР.
Узялі кнігу Арсеньневай кнігагандляры Szwede ў Каліфорніі, Камкін у Вашынгтоне, а таксама магазын «Тройка» ў Канадзе. Некалькі тамоў Арсеньневай запрасілі ў нас з былога чэхаўскага выдавецтва, а таксама індывідуальныя кнігагандляры, улучна з Аляксандарм Лашуком з Ангельшчыны.
(Прыпомніўшы аб вялікім закупе кнігі Арсеньневай, мушу згадаць і тое, што кнігу I і II падручніка «Fundamental Byelorussian» Валентыны Пашкевіч закупіла амэрыканскае вайсковае ведамства ў горадзе Сіэтл, штат Вашынгтон, колькасьцю сто экзэмпляраў, пасьля яны купілі і слоўнік.)
На кнізе Натальлі Арсеньневай мы здабылі дасьведчаньне: каб мець грошы на выданьне, трэба кнігу вельмі добра рэклямаваць і абавязкова зьвяртацца да беларускага грамадзтва малаважна, што чытацкая грамада не такая й вялікая, калі грамада адчувае працу будзе дапамога. Фактычна праз выданьне твораў Арсеньневай усталяваўся сталы лістоўны, тэлефонны і пэрсанальны («у царкве» падчас нядзельных сустрэчаў) кантакт з грамадзтвам, што забясьпечыла БІНіМу фінансавую падтрымку ў далейшым.
Інсульт
Незадоўга перад выхадам кнігі Арсеньневай (лета 1979) управа БІНіМу прыняла пастанову выдаваць наступную кнігу ў сэрыі «Беларускія паэты й пісьменьнікі» творы Алеся Салаўя. Галоўным ініцыятарам гэтай кнігі быў Антон Адамовіч (кнігу Арсеньневай «рухаў» Тумаш), хоць праца была разьмеркаваная паміж Тумашам, Зорай, Міколам Скабеем і іншымі.
У падрыхтоўцы зборніку твораў Салаўя «Нятускная краса» ўсё ішло паводле пляну: упарадкаваньне вершаў, бібліяграфія і нават збор грошай (асабліва падтрымоўвала выданьне беларуская грамадзтва Аўстраліі) выглядаў вельмі добра. Аж раптам як гром зь яснага неба! 8 сакавіка 1982 году ў доктара Вітаўта Тумаша здарыўся інсульт, які меў вынікам амаль поўную інваліднасьць.
У маёй памяці гэты дзень застаўся незабыўны. Каля 11-й гадзіны мая сакратарка на працы ў бібліятэцы кажа: «Доктар Кіпель, тэлефонны званок для Вас, але я нічога не разумею!» Бяру трубку і чую паўзразумелы хрыплы голас (я ледзьве пазнаў, што гэта голас Тумаша); «Прыяжджайце, мне дрэнна...» іканец, шум у тэлефоне. Я адразу расьпісаўся, што пакідаю працу, і паехаў да Тумаша. Праз гадзіну-паўтары я быў у яго ў пакоі.
Тумаш ляжаў на падлозе каля свайго стала, тэлефон боўтаўся, твар у яго быў жаўтавата-сін1, рот напаўраскрыты, ён слаба дыхаў, але мяне пазнаў і пачаў разводзіць рукой... Наўкол ляжалі рассыпаныя гранкі карэкты кнігі Салаўя. Я адразу ўзяў слухаўку праверыў, ці працуе тэлефон, тэлефон працаваў. Я пазваніў Яры, яна выклікала хуткую дапамогу. Я пасадзіў Тумаша, прыхіліўшы да сьценкі, і пачаў зьбіраць гранкі. Праз хвілін 10 прыехала хуткая і адначасна ў хату ўвайшла Яра.
У гэты дзень доктар Тумаш назаўсёды адышоў ад навуковай і грамадзкай дзейнасьці, ды наагул грамадзтва яго больш літаральна ніколі ня ўбачыла. Ён ні разу не зьявіўся на зборках. Апошні ягоны «публічны» здымак быў зроблены, калі мы наведалі яго на Вялікдзень 1992 году зь Сяргеем Шупам. У яго быў Інсульт з наступнай інваліднасьцю: падупадаў зрок, памяць.
Доктар Тумаш
Тут, мабыць, будзе хіба найзручней расказаць болей пра доктара Вітаўта Тумаша і мае зь ім дачыненьні.
Здаўшы ў канцы 1950-х экзамэн на доктара мэдыцыны паводле вымогаў мэдычных установаў, доктар Тумаш атрымаў дазвол на практыку ў штаце ігорадзе Нью-Ёрк. Вельмі кароткі час ён думаў адкрыць сваю прыватную практыку, але ўрэшце махнуў на гэта рукой 1 пайшоў працаваць у шпіталь. Працаваў ён пераважна як галоўны доктар прыёмнага пакою хуткай дапамогі. Як ён мне казаў, ён выбраў гэтую спэцыялізацыю таму, што праца ў хуткай дапамозе найбольш яму адпавядала: самыя гарачыя дні пятніца, субота і нядзеля, бо канец тыдня, людзі выпіваюць, б’юцца, рэжуцца, таму бывае завозна, затое астатнія дні вельмі спакойна, і тады можна думаць і пра Скарыну, і пра Вялікае Княства Літоўскае. Мэдыцынская практыка давала яму дастаткова матэрыяльнага забесь-
пячэньня у яго была сям’я, трое дзяцей, трэба было іх вучыць, яны яшчэ былі ў сярэдняй школе, трэба было плаціць гіпатэку за хату. А ў вольны ад мэдычнай працы час ён займаўся беларусікай, найбольш Скарыніянай. Ён вельмі шмат паўпрыватна перапісваўся зь Беластокам, там ў 1960-я гады жылі людзі, якіх ён ведаў з даваеннага жыцьця.
Я пазнаёміўся з Тумашам ужо ў ЗША і пачаў зь ім збліжацца, калі пачаў працаваць у бібліятэцы. Тумаш вельмі падтрымоўваў мяне, каб я застаўся ў бібліятэцы на стала. У першых гадох знаёмства ён быў для мяне як бы настаўнікам у беларускім руху: расказваў пра беларускае жыцьцё ў Вільні, даваў лекцыі з гісторыі веды ягоныя ў беларусістыцы былі вельмі сыстэматычныя й падмацаваныя фактамі, і так ён даў мне поўную карціну беларускага палітычнага руху ў Заходняй Беларусі. Прычым ён, асоба далікатная, навучаў вельмі асьцярожна, як бы «ў прыдачу» да нейкай іншай інфармацыі.
Паступова адбывалася збліжэньне і «жыцейскага» парадку. Галіна, малодшая, народжаная ў Амэрыцы дачка, падаравала свой непатрэбны веласіпед нашай Алесі; Іван Нядзьвіга на маю просьбу абсталяваў палічкамі нядаўна купленую хату Тумаша. Калі беларусы набылі адпачынкавы цэнтар Бэлэр-Менск, Тумаш некалькі гадоў апекаваўся як доктар дзецьмі ў тамтэйшых лягерох.
У беларускай працы мы таксама збліжаліся, хоць палітычна, можа, і ня цалкам супадалі ў паглядах. Доктар Тумаш быў вельмі мэтадычны: ягоныя тыднёвыя візыты ў бібліятэку дапамагалі нашаму збліжэньню. Часта мы сустракаліся зь ім «пад царквой» на 401 Atlantic Avenue у Брукліне.
У пачатку 1960-х гадоў Тумаш даў мне для перагляду манускрыпт пра жыхарства БССР (выдадзены пасьля пад псэўданімам Андрэй Багровіч), мы пачалі абменьвацца працоўнымі думкамі. Як толькі ў бібліятэцы пачала працаваць Зора, нашыя супольныя сьнеданьні і абеды зрабілі нас «кампаніяй утраіх», часам да нас далучаўся і Ян Запруднік. Любіў Тумаш і гумар, анэкдоты, распружаньне.
Будучы доктарам мэдыцыны, Тумаш харчаваўся «па навуцы», думаючы, што будзе жыць 100 гадоў. Прыйдзе ў бібліятэку, мы ідзем на сьнеданьне ці на абед, то ён выбера тварог, падліе алею еў толькі тое, што трэба, жыў «па-навуковаму». Мы зь ім заўсёды наконт гэтага жартавалі сёньня, кажа, я ем такую і такую дыету. Праз два дні прыйдзе, і ў яго ўжо іншая дыета. Ён так і лічыў калі жыць па кнізе, то пражывеш значна даўжэй. Ён расказваў, што быў такі расейскі навуковец Мечнікаў, які харчаваўся толькі кіслым малаком і ў 59 гадоў памёр Тумаш з гэтага заўсёды жартаваў і сьмяяўся.
3 часам у нас пачаліся гутаркі на біяграфічныя тэмы. Я ведаў, што Тумаш быў першым бургамістрам Менску пры немцах у 1941 годзе, на пачатку вайны. Прыпамінаю ягоны расказ пра гэты эпізод жыцьця.
Бургамістар Менску
Для яго гэта быў непрыемны момант у жыцьці, пра што ён наагул гаварыць не любіў, але сёе-тое з часам расказаў. У 1939 годзе, калі немцы і саветы дзялілі Польшчу, Тумаш быў у Вільні. Кал1 набліжаліся саветы, яны зь Мікалаем Шчорсам вырашылі ўцякаць селі на веласіпеды і паехалі на Валынь. Але і там казалі, што неўзабаве прыйдуць саветы, дык яны ўцякалі далей на Захад. Так яны даехалі, здаецца, да Ліцманштату, а адтуль Шчорс паехаў у Варшаву, а Тумаш у Бэрлін. I так выйшла, што ён ніводнага дня ня быў пад саветамі. У Бэрліне быў Мікола Шкялёнак, зь якім ён меў кантакт. Але Тумашу быць у Бэрліне было таксама на руку, бо ён хацеў там атрымаць дыплём па канкрэтнай мэдычнай спэцыялізацыі. I там ва ўнівэрсытэце ўпершыню да яго падышлі немцы з гестапа і пыталіся пра ягоныя пляны, але тады яшчэ ніхто не чакаў, што будзе вайна з СССР.
У 1941 годзе за тры ці чатыры дні перад вайной да яго зноў прыйшло гестапа і сказала нікуды не выяжджаць, сядзець у кватэры, бо ён ім будзе патрэбны, і сказалі дату недзе ў канцы чэрвеня. I вось 27 ці 28 чэрвеня, праз пару дзён пасьля пачатку вайны, да яго прыйшлі і сказалі: «Сёньня вы з намі едзеце ў Менск». I прывезьлі яго ў Менск. Яму сказалі проста: «Мы баімся, што пачнецца эпідэмія». Вэрмахт возьме Менск за пару дзён, лета падыходзіць, можа ня быць вады, ежа будзе нясьвежая, і можа выбухнуць эпідэмія. «Ваша заданьне арганізаваць адміністрацыю, не дапусьціць эпідэміі». Гэта было ягонае асноўнае заданьне, больш зь ім ні пра што не гаварылі.
Тумаш мусіў арганізоўваць адміністрацыю ў разьбітым Менску. Колькі ён мог, ён сваё заданьне выканаў. Тады ён падаў адзін ліст з адмовай ад пасады, яшчэ ў жніўні, і напісаў, што эпідэміі ўжо ня будзе, пасьля другі але ніхто не зьвярнуў на гэтыя лісты ўвагі. Урэшце ў канцы восені ён дамогся свайго, яму сказалі: на табе білет куды хочаш, і ён паехаўу Ліцманштат працаваць доктарам. Працаваў ён там гады два, а пасьля перабраўся ў Бэрлін.
Эміграцыя ў ЗША
Аднак менскі эпізод засеў у памяці на ўсё жыцьцё, гэта не было зь ягонай волі, ён хацеў пра гэта забыцца! Ён выканаў тое, што ад яго патрабавалі, нават крыху больш ён задаў пэўны беларускі тон, хоць немцам да гэтага не было ніякай справы. Ён так ніколі і не даведаўся, чаму на яго наагул выпаў гэты выбар: з нацыстамі ён ніколі ня меў нічога агульнага, меў левыя палітычныя схільнасьці, сябраваў з Танкам. Так што ён хацеў, каб тыя тры месяцы ў Менску былі проста выкрасьленыя з жыцьця. Пра той час ён казаў толькі: «Было,