• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    He магу ўстрымацца, каб не сказаць пару словаў аб некаторых з гэтых кніг. Найперш аб кнізе «Беларусы ў ЗША» майго аўтарства, якую я марыў напісаць ад пачатку майго побыту ў ЗША. Як рабілася кніга? Да гэтай кнігі цалкам падыходзіць банальны выраз «аўтар працуе над ёй усё жыцьцё». Як я зазначаў раней як толькі я, зусім новы імігрант, не знайшоў інфармацыі пра беларусаў у бібліятэцы гораду Пасэйку (калядная пара, 1955 год), у мяне зьявілася думка напісаць пра беларусаў у ЗША. Але колькі такіх думак скача ў галаве шмат іх проста забываецца. Думкі пра беларусаў у ЗША я не пакідаў. Ад таго часу, калі дзе што знаходзіў пра землякоў закладаў у папку. У гэтым выпадку выдатна падыходзяць радкі Маякоўскага: «Тысячн тонн словесной руды едмного слова радк». Сапраўды, часам перачытаеш сотні бачынаў газэт, старонак кніжак, пакуль знойдзеш слова «беларус» і тую публікацыю закладаеш у папку. За тысячамі перагледжаных друкаваных старонак зьведваліся архівы, падвалы цэркваў і падобнае. Нарэшце, я бачыў, што матэрыялу хапае. Кніга сунулася наперад. I гэтак сунуцца яна магла б яшчэ доўга, каб не... перабудова, развал СССР, паездка «дахаты»! Зьбег гэтых акалічнасьцяў спрыяў рэалізацыі задумы, і гэтаму дапамаглі некалькі канкрэтных людзей. Гэта Алесь Лукашук першы, хто пабачыў англамоўны манускрыпт і сказаў: «Трэба выдаваць»; Сяргей Шупа, рэдактар, які пераклаў манускрыпт з ангельскай мовы ў беларускую 1 падрыхтаваў макет; Адам Мальдзіс і Пётра Краўчанка адміністратары, якія дапамагалі ў Менску і залагоджвалі бюракратычныя пытаньні. Я ім шчыра ўдзячны!
    Сэрыя «Да гісторыі беларускай эміграцыі» дзейная і да цяпер. Выходзяць кнігі гэтай сэрыі ў Беларусі пад грыфам БІНіМу, зьяўляюцца «манумэнты» ў гэтай сэрыі і на эміграцыі.
    Адна з апошніх кніг «гістарычнай» сэрыі «Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі: Палітычная інфармацыя моваю мастацтва (1948-2011)» (Нью Ёрк, 2013) аўтарства доктара Яна Запрудніка. Кніга дзьвюхмоўная, ангельска-беларуская, прычым тэксты падобныя, але не ідэнтычныя. Кніга фактычна, каляровы альбом аформленая Ірынай і Мікалаем Дутко. Я напісаў прадмовы да абедзьвюх частак. Гэтая кніга, на мой пагляд, вельмі важная тым, што падсумоўвае грамадзка-рэпрэзэнтацыйную працу беларусаў у штаце Нью Джэрзі: сотні прозьвішчаў дакумэнтуюць агульную дзейнасьць. Другі аспэкт, які разьвівае кніга «запросіны» цяперашнім эмігрантам: стварайце новыя калектывы, рэпрэзэнтуйце Беларусь! Беларусь і надалей застаецца малаведамая, новыя эмігранты, цяпер ваша чарга! I далей, як, відаць, і плянаваў аўтар, кніга знаходзіць сваё месца на палічках ня толькі бібліятэкаў, але 1 ў сотнях хатаў унукаў тых дзядоў«першапраходцаў», якія 50-70 гадоў таму выступалі ад Беларусі. Хочацца думаць, што гэтыя тры аспэкты: багатая гістарычнахраналягічная спадчына, заклікі да новых эмігрантаў і «прыспаная энэргія» ўнукаў прычыняцца да стварэньня беларускіх эстрадных калектываў і да пашырэньня беларускай прысутнасьці ў шырокай амэрыканскай эстрадзе дзейнай і прыгожай у штаце Нью Джэрзі. Яшчэ адна спроба старэйшага пакаленьня прыцягнуць да грамадзкай працы «новых землякоў». Дарэчы, кніга доктара Запрудніка выдадзеная БІНіМам на грамадзкія ахвяраваньні пры вельмі шчодрай, каля $7.000, фінансавай падтрымцы Надзі і Яна Запруднікаў.
    Іншыя кнігі
    1980-я гады для выдавецкай праграмы БІНіМу былі вельмі спорныя і напружаныя. Апрача сэрыяў, выходзілі 1 іншыя кнігі. Так, у пачатку 1988 году праз Канаду, праз Кастуся Акулу прыйшоў да нас манускрыпт з суправаджальным лістом, дзе прасілі надрукаваць кнігу, якую ў БССР ніхто не хацеў друкаваць «Праз рок-прызму» Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мяльгуя. Прааналізаваўшы зьмест, БІНіМ пастанавіў гэтую кнігу выдаць. Праўда, тэхнічна гэта было ня так проста, бо набор рабіў Акула (Прускі быў заняты). Да супрацоўніцтва мы падключылі сябра БІНіМу Адама Акуліча (на той час «новага эмігранта», былога актора ТЮГу) ды Паўліну Сурвілу выкладчыцу амэрыканскага коледжу, спэцыяліста па музыкалёгіі. Фінансы я забясьпечыў асноўным чынам за кошт грамадзкіх ахвяраваньняў і невялікіх сумаў з боку беларускіх арганізацыяў БАЗА, Фундацыі Пётры Крачэўскага, БККА і БАПЦ. Кніга была гатовая ў 1989 годзе
    і хутка разышлася. Акула значную частку тыражу пераслаў у Беларусь.
    Аднак «на варштаце» былі ня толькі беларускія праграмы, мы шмат супрацоўнічалі з амэрыканскімі выдавецтвамі, празь якія можна было тлумачыць і пашыраць «беларускую справу».
    Эўрапейская спадчына
    імя БІНіМу я супрацоўнічаў і зь іншымі выдавецтвамі, у якіх друкавалася інфармацыя пра Ўсходнюю Эўропу, Беларусь. Адным з найбольш працаёмкіх праектаў была сэрыя кніжак пад назовам «Эўрапейская спадчына» (European Heritage), якую выдаваў New York Times, дакладней адно зь яго адгалінаваньняў, выдавецтва Arno Press. Была ідэя стварыць сэрыю выданьняў для амэрыканскіх коледжаў пра пачаткі эўрапейскай эміграцыі ў Амэрыку. 3 гэтым яны зьвярнуліся ў БІНІМ да мяне я ў той час ужо быў старшынём БІНіМу. Праца была такая: было пяць чалавек: рэдактар прафэсар з Mont Claire University, і чатыры асобы рэдкалегія. Нам трэба было выбраць кожнаму па некалькі сотняў доктарскіх дысэртацыяў на тэму эміграцыі і, перачытаўшы іх, падабраць каля 15 такіх, якія надаюцца для друку. New York Times хацеў выдаць сэрыю «Эўрапейская спадчына» ў 50 тамах. У выніку яны выдалі 49 тамоў. Нам трэба было аформіць гэтых 49 тамоў з агульнай базы каля тысячы доктарскіх дысэртацыяў. Гэта было даволі прэстыжнае і працаёмкае заданьне.
    Я прачытаў, можа, каля сотні дысэртацыяў. I толькі ў адной доктарскай дысэртацыі была згадка, што людзі выяжджалі зь Беларусі. Але паколькі кнігі былі рэклямай тым, хто працаваў у гэтай рэдкалегіі для New York Times я быў зь Беларусі, галоўны рэдактар быў італьянскага паходжаньня, яшчэ адзін быў шкоцкага паходжаньня гэта была і рэкляма для Беларусі. I ў маіх прадмовах да некаторых тамоў, якія я рэкамэндаваў да друку, я казаў, што я паходжу зь Беларусі і што лёс эміграцыі зь Беларусі падобны да таго, што апісваецца ў гэтым томе, які я рэкамэндую для друку.
    Гэтыя тамы выйшлі, нам быў заплачаны нядрэнны ганарар пару тысячаў кожнаму з нас, і мы атрымалі поўны камплект выданьня, я перадаў яго ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі, бо мне гэтыя 49 кніжак былі непатрэбныя яны ёсьць у амэрыканскіх бібліятэках.
    Супрацоўніцтва
    з энцыкляпэдычнымі выданьнямі
    Апрача працы ў рамках БІНіМаўскіх выдавецкіх праграмаў, я супрацоўнічаў з шматлікімі энцыкляпэдычнымі выданьнямі. Я даў артыкулы ў American Immigrant Cultures (1998) энцыкляпэдыю
    культураў Амэрыкі, разьлічаную на студэнтаў. Mae артыкулы выйшлі ў Dictionary of American Immigrant History (1990), y энцыкляпэдыях гарадоў i штатаў Encyclopedia of New York City (1993), Encyclopedia of Cleveland (1997), Encyclopedia of Chicago (2004), Encyclopedia of New York State (2005) ды ў іншых інфармацыйных выданьнях, якія ёсьць цяпер у бібліятэках тысячаў школаў і сотняў коледжаў.
    Пра беларускую эміграцыю я апублікаваў артыкул у Энцыкляпэдыі ўкраінскай дыяспары (2005).
    Вельмі прыемная зьява на гэтай дзялянцы прадстаўнікі «новай» эміграцыі, у першую чаргу /Іявон Юрэвіч, перанялі эстафэту ў пашырэньніінфармацыі. Лявон напісаўнекалькіартыкулаўу розныя энцыкляпэдыі, ён надалей выдатна супрацоўнічае з амэрыканскімі арганізацыямі і выдавецтвамі.
    У некаторых кнігах БІНіМу мы зьмяшчалі англамоўныя ўступы, якія чыталіся на славянскіх факультэтах. Дарэчы, дзе маглі, мы дапаўнялі англамоўныя выданьні кароткімі нататкамі аб беларускай перакладной літаратуры. Я асабіста напісаўу папулярны літаратурны дапаможнік Reader’s Advisor (1977) артыкул аб беларускай літаратуры ў ангельскай мове.
    «Сакрэт Лофтуса»
    1980-я гады былі плённымі ў працы БІНіМу, аднак навокал беларускай дыяспары адбываліся і адмоўныя падзеі, якія ўплывалі на працу. Няма словаў, адыход доктара Тумаша быў невымернай стратай. Але ў тым самым часе ўсплыла «справа Лофтуса», якая ўзяла шмат часу і сілаў на тлумачэньні і абарону ад нападаў на беларусаўамэрыканцаў безь перабольшаньня «чужых і варожых сілаў». Займала часу пісаньне апраўдальна-вытлумачальных мэмарандумаў, візыты да кангрэсмэнаў у Вашынгтоне, Нью Ёрку і Нью Джэрзі, а таксама гутаркі з адвакатамі.
    Кніжка Лофтуса «Belarus Secret» прадавалася, думаю, што ён на ёй зарабіў. Яна падавалася так, што вы, простыя грамадзяне, маўляў, ня ведаеце, а я працаваў з матэрыяламі і раскрыў гэтыя цёмныя беларускія справы. Пры гэтым у кнізе поўна ўсякай белібярды. Там такія моманты: на беларускіх могілках у Саўт Рывэры 95% пахаваных былі ў беларускай адміністрацыі ў часы нямецкай акупацыі, уключна з Астроўскім, Касяком, іншымі. Гэтыя могілкі маюць браму, у гэтай браме ёсьць невялікія весьнічкі, там трэба падняць клямку і ўвайсьці. Лофтус піша: «У іх зачыненая брама, я мусіў пералазіць праз каменны плот, а ўначы трэба лезьці вельмі асьцярожна, бо можа пабачыць паліцыя...» I далей усякае такое шэрлакхолмства. Я, прачытаўшы кнігу, думаю як жа ў іх там зачыняецца, паехаў у Саўт Рывэр, гляджу могілкі адчыненыя 24 гадзіны! А брама зачы-
    неная яна адчыняецца толькі калі ўяжджае катафалк або грузавік з помнікам.
    Карацей, камэрцыйны аспэкт Лофтусу ўдаўся, зрабіў ён прапаганду, але была гэта прапаганда 1 для Беларусі, бо ня ўсе ўспрымалі гэта так, нібыта беларусы ў часе Другой сусьветнай вайны нешта вялікае крымінальнае зрабілі. Шмат людзей казалі і выступалі ў газэтах, што ну што ж, была адміністрацыя, трэба было некаму працаваць і людзі працавалі. Я б сказаў, што ў агульным афэра Лофтуса зрабіла прапаганду для Беларусі можа й ня так, як нам бы хацелася, але і так пра Беларусь было мала ведама, дык шмат шкоднага не адбылося.
    Кніжка Лофтуса разышлася шырака. Езьдзячы па краіне, я, дзе ні прыеду, дзе ні зайду ў бібліятэку «Belarus Secret» ёсьць, заўсёды стаіць на паліцы. Умела зробленая рэкляма кнігі, умела распрададзеная.
    Справа Адамовіча
    Адыход ад дзейнасьці доктара Тумаша праз савецкія даносы быў вялікім ударам і тормазам у працы, але беларуская дзейнасьць мусіла прадаўжацца. Неяк наладжвалі працу. I раптам як гром зь яснага неба Адамовіча клічуць у Іміграцыйнае ведамства! Ня ведаю, ці гэтая кампанія была зьвязаная з справай Лофтуса, але падзея адбывалася больш менш у тым самым часе. Адамовіч паказаў мне позву і папрасіў ісьці разам зь ім. Бясспрэчна, ісьці з Адамовічам я мушу ён мяне ведае ад маіх 5-6 гадоў, зь Вяткі, да таго ж, «сьцежкі» ў Іміграцыйнае ведамства мне вядомыя, за паўгода перад тым я бываў там з Тумашам.