Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
У часе мае дзейнасьці ў БІНіМе мы пра гранты не клапаціліся. Чаму? Па-першае, мы сябе вельмі добра адчувалі, бо нашу дзейнасьць падтрымоўвала грамадзтва. Грамадзтва ганарылася, што ёсьць БІНІМ, і ганарылася тым, што можа яго падтрымаць. Гонар за сябе вялікі рухавік! А другая прычына, чаму мы не зьвярталіся па гранты бюракратычна-бухгальтарская працэдура, зьвязаная зь любой фінансавай дапамогай. Мы задавальняліся мінімальнымі справаздачамі і не жадалі павялічваць сваю канцылярыю. Дарэчы, нашыя сябры індывідуальныя гранты атрымоўвалі, карыстаючыся БІНіМам як базай сваёй дзейнасьці.
Падсумоўваючы, скажу, што выдавецкая праца ў БІНіМе ўзяла ў мяне гэтулькі ж часу, энэргіі 1 клопатаў так-так, клопатаў колькі й жыцьцёвая штодзёншчына зарабляньня грошай. Але гэтым этапам майго жыцьця я задаволены.
Мастацкія выстаўкі
Мастацкія выстаўкі на эміграцыі пачаліся яшчэ ў лягерох DP у Нямеччыне. Аднак сыстэматычна і часта рэклямаваць беларускае мастацтва на эміграцыі пачаў Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў 1950-х гадох. Трэба сказаць, што мастакоў у БІНіМе было некалькі і выстаўкі чаргаваліся.
Ініцыятарамі і каардынатарамі мастацкіх выставак БІНіМу былі Пётра Мірановіч, Тамара Кольба-Стагановіч, Галіна Русак, Ірэна ДуткоРагалевіч, Надзя Кудасава (Запруднік), а ў Канадзе Івонка Сурвіла і Раіса Жук-Грышкевіч.
Мая справа ў падрыхтоўцы і арганізацыі выставак была забясьпечыць фінансавую падтрымку выданьня каталёгаў, разаслаць рэкляму і падобнае. Трэба аднак сьцьвердзіць, што грамадзтва беларускае і шырэйшае амэрыканскае наведваючы выстаўкі, купляла карціны, а мастакі заўсёды імкнуліся даваць БІНіМу фінансавыя ахвяраваньні.
Навуковыя канфэрэнцыі
Дзялянка дзейнасьці ў БІНіМе, якая займала шмат падрыхтоўкі удзел у навуковых канфэрэнцыях. Праўда, я браў удзел у канфэрэнцыях задоўга да супрацоўніцтва зь БІНіМам гэта былі канфэрэнцыі Інстытуту па Вывучэньні СССР у Мюнхене ў 1950 гадох, а таксама канфэрэнцыі бэльгійскіх геалягічных таварыстваў. Арганізацыйны ўдзел адрозьніваўся ад асабістага: трэба было заўсёды паведаміць арганізатараў аб намерах выстаўляць і прадаваць свае кнігі, рэклямаваць БІНіМ, часам заплаціць дадатковыя складкі ад арганізацыі. Адміністрацыйныя справы трэба было залагоджваць за паўгода. Аднак удзел у канфэрэнцыях быў вельмі важны. Найперш, чытаючы даклад, я меў нагоду азнаёміць дасьледчыкаў зь беларускімі справамі. Па-другое, на канфэрэнцыях і кангрэсах навязваліся трывалыя знаёмствы і працоўныя сувязі з шырокім колам дасьледчыкаў. Трэцяе, шыльда «Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва» пры стале з выстаўкай кніжак сьведчаньне аб беларускай дзейнасьці і прысутнасьці.
Паводле сваёй формы канфэрэнцыі, ясна, былі розныя: канфэрэнцыі БІНіМу, канфэрэнцыі прафэсійных таварыстваў, тэматычныя ўнівэрсытэцкія канфэрэнцыі, міжнародныя кангрэсы.
Коратка прыпомню аб некаторых.
Канфэрэнцыі БІНіМу
У лютым 1977 году адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная 25-м угодкам БІНіМу. На маю прапанову месцам для яе правядзеньня быў абраны амэрыканскі ўнівэрсытэт Seton Hall у горадзе Саўт Орэндж, штат Нью Джэрзі. Матывацыя выбару вызначалася тым, што я быў добра знаёмы з загадчыкам катэдры гісторыі прафэсарам Джонам Цу, і празь яго ўнівэрсытэт даваў нам за мінімальную цану памешканьне, карыстаньне кафэтэрыяй, а ў выпадку патрэбы прыежджым дакладчыкам інтэрнаты для начоўкі. Да таго ж унівэрсытэт 50 тысячаў студэнтаў даваў нам рэкляму. Умовы былі выдатныя. Канфэрэнцыя прайшла вельмі добра, яе вынікі былі надрукаваныя ў 17-м выпуску «Запісаў» (1983) амаль увесь выпуск быў у ангельскай мове.
Цікавае супадзеньне. 8 сьнежня 1978 году Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ўдзельнічаў у канфэрэнцыі ў тым самым унівэрсытэце Seton Hall у агульнаамэрыканскай канфэрэнцыі, прысьвечанай тэме «Ethnicity Humanistic Perspective», дзе я чытаў даклад «Беларуская этнічнасьць перадача пакаленьням». Бываў БІНіМ і на канфэрэнцыях, прысьвечаных адукацыі, якія ладзіліся ў гэтым унівэрсытэце ў 1980-х гадох.
Часта канфэрэнцыі БІНіМу спалучаліся ў часе з Сустрэчамі беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Так, у 1980 годзе БІНіМ разам з Кліўлэндзкім штатным унівэрсытэтам ладзіў канфэрэнцыю, прысьвечаную Статуту ВКЛ адначасна з 14-й Сустрэчай беларусаў. У 1984 годзе канфэрэнцыя, прысьвечаная пасяленьню беларусаў уЗША, адбывалася ўчасе 16-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі.
Удзел у амэрыканскіх, польскіх, украінскіх канфэрэнцыях
Амаль рэгулярна сябры БІНіМу (заўсёды Ян Запруднік, Зора і я, часта Уладзімер Сядура, Галіна Русак і Віктар Сянкевіч) бралі ўдзел у гадавых канфэрэнцыях Амэрыканскай Асацыяцыі Славянаведы (American Association for the Advancement of Slavic Studies, AAASS). Мы былі на канфэрэнцыях у Новым Арлеане, Г’юстане, Вашынгтоне, Нью Ёрку, Бостане, Калюмбусе, Канзас-Сіты, Дэнвэры і мелі там свае выставы, пераважна беларускіх кніжак. На адной з такіх канфэрэнцыяў AAASS у Новым Арлеане я меў даклад аб беларускай бібліяграфіі, які па дамоўленасьці з прафэсарам Сьцяпанам Горакам (украінскага паходжаньня) быў улучаны ў адзіны бібліяграфічны дапаможнік па нацыянальным пытаньні для амэрыканскіх коледжаў Guide to the Study of the Soviet Nationalities (1982). Пазьней БІНІМ
зрабіў з кніжкі адбітку. Мушу сказаць, што паколькі бібліяграфія была з англамоўнымі анатацыямі як падручнік, так і адбітка пра беларусаў карысталіся вялікім попытам. Я нават плянаваў зрабіць другое выданьне. Але хай зробяць маладзейшыя матэрыялу пра Беларусь цяпер хапае.
Ад пачатку 1980-х я рэгулярна ўдзельнічаў у гадавых канфэрэнцыях Польскага Інстытуту Навукі й Мастацтва, з дырэктарам якога доктарам Тэдам Грамадам я сябраваў некалькі дзесяткоў гадоў. Ян Запруднік 1 Антон Адамовіч былі дзейнымі сябрамі Ўкраінскай Акадэміі Навук і ўдзельнічалі ва ўкраінскіх канфэрэнцыях. Дарэчы, у студэнцкія гады ў Лювэне мы былі сябрамі з пазьнейшым старшынём Украінскага Навуковага Таварыства імя Шаўчэнкі доктарам Аўгенам Федарэнкам. Як цяпер прыпамінаю Жэньку ў беларускім студэнцкім доме з заклапочаным тварам: «Ну іцо, хлопці, невже не знайду нікого для покеру?» ён быў майстрам покеру.
Тэматычныя канфэрэнцыі ва ўнівэрсытэтах я стараўся дапілноўваць, пераглядаючы кожныя два тыдні ў Навуковым аддзеле бібліятэкі бюлетэнь «Навуковыя канфэрэнцыі, кангрэсы, сымпозіюмы», дзе адлюстраванае амэрыканскае інтэлектуальнае жыцьцё. Калі я бачыў нешта прыдатнае, рабіў заяўку. Да таго ж шмат унівэрсытэтаў, дзе вывучалася Ўсходняя Эўропа, прысылалі на БІНіМ свае календары. Унівэрсытэцкіх канфэрэнцыяў на працягу году ў ЗША адбывалася сотні трэба было выбіраць. Выбіралася толькі тыя, дзе можна было прадставіць беларускую тэматыку. Звычайна за год прадстаўнікі БІНіМу ўдзельнічалі ў паўтузіне канфэрэнцыяў. Некаторыя канфэрэнцыі мы проста не маглі прапусьціць. Прыклад: тэматычная канфэрэнцыя ў John Carrol University, Cleveland, Ohio, 10-11 ліпеня 1979 году «Нерасейскія народы супраць маскоўскага імпэрыялізму», з зазначэньнем у абвестцы: матэрыялы адразу ідуць у друк. На гэтай канфэрэнцыі мой даклад меў загаловак «Беларусь пад расейскай акупацыяй» і быў надрукаваны як асобны разьдзел у кнізе «Russian Empire: Some aspects of Tsarist and Soviet colonial practices».
У «Запісах» я вёў рубрыку «Удзел у канфэрэнцыях», рубрыка гэтая жывая і дагэтуль, але сёньня ахапіць усе канфэрэнцыі з удзелам беларусаў немагчыма!
Міжнародныя Кангрэсы па вывучэньні СССР
Міжнародныя кангрэсы параўнаўча новая падзея ў гуманітарных дасьледаваньнях, рэгулярнай зьявай яны сталі прыблізна ад 1970-х гадоў, і БІНіМ ад пачатку ўважліва сачыў за хадою справаў у гэтай дзейнасьці у міжнародных кангрэсах мы стараліся браць удзел.
Першыя лістоўныя кантакты з арганізатарамі Міжнародных Кангрэсаў па вывучэньні СССР у БІНіМе датуюцца канцом 1970-х гадоў, калі рыхтаваўся кангрэс у Гарміш-ГІартэнкірхене (Нямеччына). На жаль на той кангрэс, які адбыўся ў 1980 годзе, з ЗША ад БІНіМу ніхто ня браў удзелу, але мы дамаўляліся зь Верай Рыч з Ангельшчыны, што нашыя публікацыі будуць выстаўленыя, 1 яна гэта дапілнавала.
Наступны Міжнародны Кангрэс па вывучэньні СССР адбываўся ўвосень 1985 году ў Вашынгтоне, дзе пасьля доўгіх перамоваў з арганізатарамі мы зладзілі дзьве сэкцыі. Гэтым разам беларускія панэлі дапаўнялі Элізабэт Бэтц зь Нью-Ёркскага ўнівэрсытэту, Віктар Сянкевіч з Пшпаніі, Васіль Мельяновіч з штату Мэрылэнд. Я арганізаваў на кангрэсе выстаўку друкаў БІНіМу, і мы здабылі некалькі падпісчыкаў на «Запісы».
Шмат арганізацыйнай перапіскі трэба было ўзгадніць усе даклады было перад 4-м Сусьветным кангрэсам вывучэньня СССР 1 Ўсходняе Эўропы, які праходзіў 21-26 ліпеня 1990 году ў Гэраўгейце (Ангельшчына).
Аб прабегу кангрэсу зацытую пару пасажаў з рэпартажу Яна Запрудніка ў газэце «Беларус» (№372, 1990):
«На кангрэсе было прачытана каля 1200 дакладаў і ўзяло ўдзел больш за 1900 асобаў, у тым ліку 122 з Савецкага Саюзу, але не зь Беларусі.
На цырымоніі адкрыцьця гэтага зьезду адным з прамоўцаў быў савецкі акадэмік Алег Багамолаў, які, гаворачы ад імя савецкае дэлегацыі, сказаў: «Часы мяняюцца, і выявілася, што камунізм дыскрэдытаваў сябе, і заходнія спэцыялісты, якія вывучалі Савецкі Саюз ды іншыя краіны, былі ня так ужо й далёкія ад слушнасьці ў сваіх ацэнках нашага жыцьця і нашае мінуўшчыны».
У першы дзень працы кангрэсу адбыліся дзьве беларускія сэсіі на агульную тэму «Галоснасьць і адкрыцьці ўбеларускай літаратуры». Старшынявала на сэсіях брытанскі прафэсар д-р Дінда Г’юз. Дакладчыкамі былі: праф. Томас Бэрд (пра газэту «Наша Ніва»), д-р Янка Запруднік («Усевалад Ігнатоўскі як гісторык і дзяржаўны дзеяч»), д-р Вітаўт Кіпель («Белыя плямы ў беларускай бібліяграфіі»), праф. Джэймс Дынглі (творчасьць Натальлі Арсеньневай), Зора Кіпель, заст. дырэктара Славянскага аддзелу Нью-Ёркскае Публічнае Бібліятэкі (пра беларускія пераклады XVI ст. заходнеэўрапейскіх клясычных аповесьцяў «Трыстан» і «Тундаль»), паэтка Вера Рыч (пра паэтычнае наватарства Алеся Гаруна), праф. Аляксандар Баршчэўскі (пра Антона Луцкевіча як літаратурнага крытыка) [...]
Пра Беларусь часта згадвалася ў шматлікіх дакладах на экалягічныя тэмы [...]
Менск зрабіў недаравальную памылку, што ня выслаў сваіх навукоўцаў у Гэраўгейт і нават ня даў магчымасьці прыбыць на кангрэс пісьменьніку Барысу Сачанку, прозьвішча якога фігуравала ў праграме як камэнтатара дакладу праф. Дынглі».