• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    БАЗА 7 БККА разам
    Гэтакжыцьцёішло.НябудучыраднымніБЦР,ніБНР,я супрацоўнічаў, а вельмі часта і прадстаўляў на розных амэрыканскіх палітычных форумах абедзьве гэтыя беларуска-амэрыканскія арганізацыі. Мушу таксама падкрэсьліць, што нягледзячы на зацятасьць палітычнага падзелу сярод беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў, былі дзялянкі палітычнай дзейнасьці, дзе прадстаўнікі абодвух бакоў выступалі раз-
    ам. Прыкладам, удзел у адзначэньні Тыдня паняволеных народаў парады заўсёды «ўмяшчалі» прадстаўнікоў і БАЗА, і БККА.
    Мушу падкрэсьліць, што ў падрыхтоўцы Тыдня паняволеных народаў амэрыканскім Кангрэсам уліпені 1959 году беларускія арганізацыі працаваліў поўнай згодзе БАЗА, БККА, БІНіМ, студэнцкія і маладзёвыя ўгрупаваньні падавалі Кангрэсу мэмарандумы, статыстыку, дакумэнтацыю, папярэдне ўзгадніўшы міжсобку. Я ў гэтым канчаткова пераканаўся, калі ў красавіку 1959 году прадстаўляў беларусаў на канфэрэнцыі «Эканамічны каляніялізм у СССР» (назоў прыблізны) у Калюмбійскім унівэрсытэце ў Нью Ёрку, дзе галоўным прамоўцам быў прафэсар Леў Дабранскі украінскі дзяяч, ініцыятар Закону аб паняволеных нацыях. У пасьляканфэрэнцыйных нарадах зь Львом Дабранскім ён мне аўтарытэтна і вельмі пазытыўна акрэсьліў беларускую аргумэнтацыю (ад розных групаў) для ўлучэньня ў тады праектаваны закон, які быў прыняты праз пару месяцаў пасьля канфэрэнцыі.
    Прыпамінаецца мне таксама вялікае адзначэньне ў 1977 годзе выхаду тому дакумэнтаў «Дэкалянізацыя Савецкага Саюзу», прымеркаванага да дня 7 лістапада. У Нью Ёрку шматтысячная дэманстрацыя прайшла ад 5-га да Зта авэню, я быў адным з прамоўцаў і падвёў вынікі што дала савецкая ўлада савецкім рэспублікам ад рэвалюцыі 1917 году і да 1977 году. Дарэчы, выдадзены том дакумэнтаў быў перададзены кожнай місіі ААН мы з спадаром Шукелойцем даручалі асабіста гэты том дзесятку ААНаўскіх дыпляматаў. Як выданьне кнігі, гэтак і шэсьце было падтрыманае абедзьвюма беларускімі палітычнымі плынямі, а ў дакумэнты былі залучаныя і пастановы 2-га Ўсебеларускага Кангрэсу 1944 году.
    Абедзьве арганізацыі запрашалі мяне выступіць з дакладам на розных сьвяткаваньнях: адзначэньня 25 Сакавіка, дня Слуцкага паўстаньня, угодак 2-га Ўсебеларускага Кангрэсу і іншых. Я рыхтаваўся да дакладаў паступова заўсёды імкнуўся знайсьці і ўставіць нешта новае. Але быў аб’ектыўны і ніколі ня лаяў нацыянальнае. Даклады працаёмкая дзейнасьць, я яе не цураўся, бо кожны даклад збліжаў з грамадзтвам. Рыхтуючыся да дакладаў, чалавек адкрываў новае, адукоўваўся сам. Даклады на дзесяткі тэмаў і ў ангельскай, і ў беларускай мовах для беларускіх арганізацыяў я чытаў у Нью Ёрку, Вашынгтоне, Дэтройце, Чыкага, Кліўлэндзе, Саўт Рывэры, Нью Брансўіку. Як старшыня Беларускіх Рэспубліканскіх Клюбаў я таксама дзеіў аб’ектыўна: як прадстаўніка ад беларусаў я папрасіў Міхася Бахара (Беларускі Кангрэсавы Камітэт) удзельнічаць у Белым Доме ў канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Фордам іГенры Кісынджэрам напярэдадні канфэрэнцыі ў Хэльсынкі (ліпень 1975).
    Іншая палітычная падзея, якая аб’ядноўвала прыхільнікамі БНР і БЦР адзначэньне Дня правоў чалавека 10 сьнежня. Падзея,праўда,
    адзначалася не штогоду, але мне добра запамяталіся 30-я ўгодкі ў сьнежні 1979 году, калі гэта адбывалася ў Белым Доме. Было гэта ў часы адміністрацыі прэзыдэнта Джымі Картэра, і я ў Белым Доме прадстаўляўі БАЗА, і БККА. Профільадзначэньнябыўвельмішырокі агулам каля 200 гасьцей: сэнатары, кангрэсмэны, прадстаўнікі навуковага сьвету, дыпляматы. 3 нацыянальнасьцяў былі запрошаныя беларусы, украінцы, літоўцы, латышы, эстонцы, палякі, чэхі і вугорцы. Дзяржаўны сакратар Сайрус Вэнс адчыніў урачыстасьць, пасьля выступаў Зьбігнеў Бжэзінскі і прадстаўнікі розных ведамстваў ЗША. Наапошку прамаўляў прэзыдэнт Джым Картэр. Ён падкрэсьліў, што ягоная адміністрацыя будзе адзначацца падтрымкай правоў чалавека. Пасьля былі прадстаўленыя госьці ад нацыянальнасьцяў (у тым ліку і я ад БАЗА1 БККА) ды адбылася працоўная гутарка, падчас якой быў акрэсьлены стан правоў чалавека ў асобных краінах, у тым ліку і ў БССР. Я, дарэчы, меў спэцыяльны мэмарандум на гэтую тэму, які перадаў шмат каму, а галоўнае мяне ўпершыню пазнаёмілі з сэнатарам Тэдам Кенэды, якому я таксама ўручыў гэты дакумэнт. 3 сэнатарам Кенэды я гутарыў хвілін дзесяць, і на разьвітаньне ён мне сказаў: «Нарэшце буду мець у сябе ў кабінэце 1 беларускія дакумэнты, як1я напэўна скарыстаю».
    Мушу падкрэсьліць, што я бываў вельмі часта ў Вашынгтоне, асабліва ў часы рэспубліканскіх адміністрацыяў, і БАЗА, і БККА даручалі мне іх рэпрэзэнтаваць.
    Супольная абарона ў «Справе Лофтуса»
    Асаблівая «супольнасьць» у супрацоўніцтве адчулася, калі з паклёпам на беларусаў выступіў Джон Лофтус, а прэса разьдзьмула гэтую справу. Аб «справе Лофтуса» я ўжо коратка згадваў, а тут толькі зазначу, што ў справе дзейнасьці Аддзелу спэцыяльных расьсьледаваньняў Міністэрства юстыцыі і зьвязаных з гэтым судовых працэсаў адбылося некалькі канфэрэнцыяў нацыянальных групаў з адвакатамі ў Вашынгтоне і Чыкага. У абедзьвюх канфэрэнцыях я ўдзельнічаў і прадстаўляў БАЗА і БККА.
    Беларуска-амэрыканскія арганізацыі для больш эфэктыўнага змаганьня супраць паклёпаў і абвінавачаньняў беларусаў у супрацоўніцтве з нацыстамі аб’ядналіся ў адну структуру Беларускаамэрыканскую кааліцыю супрацьдзеяньня паклёпам. Ад імя гэтай кааліцыі я выступаў у Вашынгтоне 4-5 лютага 1984 году. У канфэрэнцыі ўдзельнічалі каля 50 адвакатаў, прадстаўнікі прэсы, улучна з такімі «тузамі», як Патрык Б’юкэнэн і Ўорэн Роджэрс, якія добра разумелі, што абвінавачаньне некаторых амэрыканскіх грамадзянаў у супрацоўніцтве з нацыстамі ў часе Другой сусьветнай вайны гэта чарговая «вылазка» савецкіх спэцслужбаў з мэтай ачарніць
    амэрыканцаў румынскага, літоўскага, беларускага, нямецкага, украінскага, эстонскага 1 латыскага паходжаньня.
    У сваім дакладзе на канфэрэнцыі я даў агляд беларускага нацыянальнага руху і паказаў, як саветы спрабуюць і беларускае адраджэньне, і беларускі палітычны рух зьвязаць з яўрэйствам, Польшчай і нацыстоўскай Нямеччынай. Была створаная арганізацыя «Амэрыканцы за належную прававую працэдуру» (American for Due Process) i высланыя мэмарандумы прэзыдэнту Рэйгану і ў Дзярждэпартамэнт. Для легальных працэдураў, а ў выпадку патрэбы і для абароны ў судзе былі абраныя некалькі адвакатаў, якім былі перададзеныя тоўстыя папкі беларускіх дакумэнтаў.
    На канфэрэнцыі ў Чыкага ўвосень 1985 году адвакаты паінфармавалі нас, прадстаўнікоў нацыянальных групаў, што прадбачаныя судовыя працэсы не адбудуцца, а Бюро іміграцыі разгледзіць паасобна справы асобаў, на якіх саветы прадставілі «доказы злачыннай дзейнасьці» ў часе Другой сусьветнай вайны. На чыкагскай канфэрэнцыі нам стала ясна, што інсьпіраваная КГБ акцыя абвінавачаньня некаторых беларускіх эмігрантаў у ваенных злачынствах заканчваецца, бо абвінавачаньні, прадстаўленыя саветамі, неабгрунтаваныя.
    Беларускія дэманстрацыі ў Нью-Ёрку
    Я зазначыў, што найбліжэй у грамадзкім жыцьці ў ЗША я супрацоўнічаў з БАЗА, асабліва з шматгадовым кіраўніком гэтай арганізацыі Антонам Шукелойцем. Яму, жыхару самага цэнтру Мангэтэну, па лініі БАЗА даводзілася залагоджваць шмат рутынных бюракратычных справаў для арганізацыі. Прыкладам праводжаньне дэманстрацыяў. БАЗА бясспрэчна галоўны ініцыятар беларускіх дэманстрацыяў у ЗША. Управа пастанаўляла, а залагоджваньне вымогаў да дэманстрацыі звычайна ўскладалася на спадара Шукелойця. Паколькі я бываў у цэнтры гораду (я там працаваў, а падчас перапынку на абед быў вольны) спадар Шукелойць часта зварачаўся да мяне па дапамогу: зрабі сёе ці тое. Я дапамагаў. Але чаму я прыпомніў менавіта дэманстрацыі? А таму, што на дэманстрацыі трэба было атрымаць часам два, а часам і тры дазволы, і заўсёды адзін у паліцыі, ва ўчастку непадалёк ад будынку ААН. У той участак мы з Шукелойцем хадзілі дзесяткі разоў. I што мы заўважылі: у тым участку на сьцяне прыколатыя каляровыя сьцяжкі ўсіх дзяржаваў ААН. Калі вы просіце дазволу на дэманстрацыю, то першае пытаньне да вас ад паліцэйскага пад якім сьцягам будзе ваша дэманстрацыя. I адпаведна паліцэйскі зазначае ці апісвае ваш сьцяг. У нашым беларускім выпадку яны ведалі (а Шукелойця па вусах ведалі даўно!), што мы дэманструем пад бел-чырвона-белым сьця-
    гам. У 1995 годзе сьцяжок ва ўчастку так і не мяняўся, застаўся белчырвона-белы і мы надалей дэманстравалі пад гэтым сьцягам. Паліцэйскія дзівіліся! Бо каб зьмяніць сьцяжок ва ўчастку, патрэбнае было афіцыйнае паведамленьне з ААН, а «лукашэнкаўцы» ў ААН, відаць, аб гэтым ня ведалі. Была кур’ёзная сытуацыя, якая давала нам добры повад расказаць паліцэйскім аб нашых справах.
    Гаворачы аб дэманстрацыях мы з Васілём Шчэцькам у складзе дэлегацыі БАЗА дэманстравалі супраць прыезду ў 3UJA Кірылы Мазурава гэта было ў годзе 1959-м і трапілі ў вялікі друк. Потым я браў удзел у вялікіх дэманстрацыях у беларускіх калёнах на Парадах ляяльнасьці, дэманстрацыях, прысьвечаных Чарнобылю, беларускім дысыдэнтам і інш. Варта таксама падкрэсьліць, што ў Нью Ёрку беларускі рух у дэманстрацыях дапілноўвала БАЗА, але запросіны ўдзельнічаць слаліся таксама БККА, бо арганізатары разумелі на дэманстрацыях патрэбныя людзі.
    Пару словаў мушу сказаць і аб сягоньняшнім грамадзкім руху беларусаў у ЗША, у прыватнасьці ў Нью Ёрку. Трэба прызнаць, што рух ажывіўся, беларускія дэманстрацыі перад будынкам ААН амаль звычайная зьява. Маладыя эмігранты з арганізацыяў «Пагоня» і БАЗА выдатна прадаўжаюць беларускую рэпрэзэнтацыю. Зьявіліся новыя людзі, лідэры: Ганна Сурмач, Валянціна Трыгубовіч, Віталь Зайка, Марат Клакоцкі, Сяргей Трыгубовіч, Лявон Зубараў, Валеры Дворнік, Тацяна Красоўская. Надзвычай актывізавалася дзейнасьць у Вашынгтоне гурток БАЗА з актывістамі Алесяй Кіпель, Алесяй Сёмухай, Славам Бортнікам, Валерам Кавалеўскім амаль штодзённа дае весткі афіцыйнаму Вашынгтону аб беларускім руху!
    Амэрыканская палітычная дзейнасьць
    Выбары
    Кожнага году ў першы аўторак пасьля першага панядзелку ў лістападзе ў ЗША праходзяць самыя розныя выбары мясцовыя, штатныя, выбары кангрэсмэнаў, губэрнатараў, рэфэрэндумы. Раз на чатыры гады у высакосны год адбываюцца выбары прэзыдэнцкія, аб якіх бывае найбольшы розгалас як у ЗША, гэтак і ў цэлым сьвеце.