Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Гаворка аб выбарах адразу пераходзіць у партыйную плашчыню: каторая партыя выйграла? У ЗША, як ведама, дзесяткі палітычных партыяў, аднак партыяў сапраўднай моцы, якія кіруюць краінай, толькі дзьве Дэмакратычная, большая паводле колькасьці сяброў, і Рэспубліканская, якая колькасна саступае дэмакратам, але за кошт беспартыйнага незалежнага галасаваньня досыць часта перамагае партыю-суперніцу і становіцца кіруючай партыяй краіны.
Непахісная рэчаіснасьць Амэрыкі: да ўлады партыю прыводзяць выбары, а ў выбарах кожны голас мае значаньне, таму змаганьне за галасы, падрыхтоўка да наступных выбараў пачынаецца адразу пасьля таго, як пройдуць выбары папярэднія. Партыі змагаюцца за галасы цярпліва і ўпарта. Перамога партыі перш за ўсё азначае працу для сотняў тысячаў актывістаў-бюракратаў, якія належаць да партыяў і працуюць (найчасьцей бясплатна) у выбарчых кампаніях. Магчымая таксама зьмена эканамічнай палітыкі павышэньне або зьніжэньне падаткаў і падобнае.
Перадвыбарчая мабілізацыйная праца скіроўваецца на розныя ўгрупаваньні, Найперш кіраўнікі перадвыбарчай кампаніі ўпэўніваюцца, што галасаваць прыйдуць усе члены партыі электаральная база, затым увага завайстраецца на розных пластох насельніцтва, прафэсійных групах і г. д. Адна зь дзялянак, дзе амэрыканскія выбарчыя мазгі шукаюць сабе падтрымку гэта нацыянальныя арганізацыі, бо да іх належаць некалькі мільёнаў людзей. Калі вы патрапіце гаварыць зь імі адной мовай 1 ім праграма партыі падаецца прымальнай, то ў пэўных месцах нацыянальныя арганізацыі могуць прывесьці да перамогі. Прыкладам, літоўская арганізацыя ў Чыкага вельмі моцная, і калі партыя іх «прыдбае» на свой бок, то яны істотна дапамагаюць. Таму перад нацыянальнымі арганізацыямі
напярэдадні выбараў заўсёды робяцца рэвэрансы кандыдаты ідуць да іх, агітуюць, прыводзяць патрэбныя аргумэнты.
Вывучаючы беларускае жыцьцё ў Амэрыцы, я бачыў, што дэмакраты былі першыя, хто зьвярнуў увагу на беларусаў. Кандыдат у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Эл Сьміт у 1928 годзе наведаў беларускі асяродак у Чыкага. Рэспубліканцы пачалі цікавіцца нацыянальнымі групамі значна пазьней. Але мне адзін рэспубліканецукраінец Мірон Лескіў казаў, што ў Нью-Ёрку з рэспубліканцамі быў беларускі прадстаўнік і ў 1930-х гадох, праўда, я пра гэта нічога ў літаратуры не знайшоў, але будзем шукаць і, можа, знойдзем.
Беларускія рэспубліканскія клюбы
Жывучы ў ЗША, я прачытаў у беларускім друку, што ў Дэтройце заснаваны рэспубліканскі клюб. Гэта было ў канцы 1950-х гадоў, арганізатарам клюбу быў беларускі дзяяч Васіль Пляскач. Напрыканцы 1971 году кіраўніком беларускіх рэспубліканскіх клюбаў ЗША стаў доктар Станіслаў Станкевіч. Яго выбралі, бо ён быў актыўны, хоць і ня надта быў інтэграваны ў амэрыканскае жыцьцё, але беларусы, якія мелі пару рэспубліканскіх клюбаў к таму часу у Дэтройце, Чыкага і Нью-Ёрку уважалі: доктар Станкевіч актыўны, дык няхай будзе старшынём беларускіх рэспубліканскіх клюбаў. Але якраз напрыканцы 1971 пачатку 1972 году пачала набіраць абароты выбарчая кампанія за прэзыдэнта Рычарда Ніксана, і доктар Станкевіч адчуваў, што ў кампаніі 1972 году беларусам трэба будзе актыўна ўдзельнічаць. Ён не ўважаў, што зможа аддацца гэтаму працэсу 1 таму зьвярнуўся да мяне: Кіпель, кажа, падыходзіць вялікая выбарчая кампанія вы Ніксана падтрымоўваеце, дык чаму б вам не далучыцца да рэспубліканскіх клюбаў?
Кажучы шчыра, палітыка Рэспубліканскай партыі мне падабалася толькі ў адным аспэкце: у вонкавай палітыцы. Рэспубліканская плятформа прадбачала цьвёрдую антыкамуністычную палітыку, падтрыманьне «Радыё Свабода», будучае самавызначэньне і дзяржаўнасьць рэспублікаў СССР, адзначэньне Тыдня паняволеных народаў. А ў Дэмакратычнай партыі я бачыў шмат таго, што ўважаў нармальным і правільным у нутраным жыцьці ЗША. Але вонкавае пераважала, таму я далучыўся да рэспубліканцаў.
«Беларусы за Ніксана»
Палітычная сытуацыя ў1971 годзе была складаная. Прэзыдэнт Ніксан баяўся, што яго не перавыберуць, бо ён перад тым абяцаў, што скончыць вайну ў Віетнаме, а яшчэ ў 1971 годзе вайна была незакончаная. Да таго ж, Ніксана недалюблівалі шмат за што зь ягонай
папярэдняй дзейнасьці за хітрасьць, невялічкія інтрыжкі, усякія ўлоўкі. А тут на пачатку 1972 году стаўся «Ўотэргейт»: асобы, блізкія да кіраўніцтва рэспубліканскіх колаў, улезьлі ў штаб-кватэру Дэмакратычнай партыі. Сам па сабе факт крымінальны, а ў дадатак Ніксан і ягонае асяродзьдзе сталі выкручвацца, ілгаць, круціць, прыкрываць гэты факт узламаньня. Гэтыя падзеі стваралі непрыемную атмасфэру, і падставы баяцца, што яго не перавыберуць, у Ніксана чалавека вельмі амбітнага былі.
Асабіста я быў перакананы, што трэба галасаваць 1 пераабраць Ніксана на другі тэрмін, 1 ўважаў, што трэба ўлучыцца ў беларускі рэспубліканскі рух. Тым болей, што ўтвараўся Камітэт пераабраньня прэзыдэнта Ніксана, які ўлучаў ня толькі рэспубліканцаў, але галоўным чынам незалежныхі «дэмакратаўза Ніксана». На зборцы беларускага рэспубліканскага актыву ў Кліўлэндзе доктар Станкевіч са згодай актыву кіраўніцтва Камітэтам пераабраньня Ніксана даручыў мне, улучаючы ў гэты камітэт і беларускія рэспубліканскія клюбы.
Беларускіх рэспубліканскіх клюбаў было ўсяго некалькі, а кіраўніцтва выбарчай кампаніі ў Вашынгтоне ціснула, каб прадстаўніцтвы Камітэту за пераабраньне Ніксана былі ва ўсіх штатах. Я ўзяў адпачынак на працы і блізу 6 тыдняў аддаваўся выбарчай кампаніі. Я езьдзіў як па сумежных зь Нью Джэрзі штатах, так і далей у Чыкага, Кліўлэнд, Бостан. Беларускія клюбы «за Ніксана» былі створаныя больш, чым у дзесятку мясцовасьцяў.
Што было новага пры стварэньні клюбаў, дык гэта тое, што сябры, якія згаджаліся ўступіць у клюб, запаўнялі невялікія анкеты, дзе пацьвярджалі, што будуць актыўна працаваць у выбарчай кампаніі, 1 плацілі за сяброўства адзін даляр. Гэты сымбалічны даляр адбітак амэрыканскай псыхалёгіі: маўляў, калі плаціш за нешта грошы гэта справа сур’ёзная! Мараль з гэтага будзеш працаваць і галасаваць за Ніксана. Але для мяне найважнейшае было тое, што здаваныя ў Вашынгтон анкеткі залічаліся ў нацыянальнасьць таго, хто іх здае. За першыя два тыдні я сабраў панад тысячу анкетак (падпісваліся ібеларусы, 1 небеларусы) ікалі здаваў тыя дакумэнцікі ідаляры ў галоўную выбарчую кватэру ў Вашынгтоне, то на рахунак беларусаў было ўпісана панад тысячу добраахвотнікаў выбарчае кампаніі. За ўсю кампанію гэты лік склаў некалькі тысячаў.
Безумоўна, у выбарчай кампаніі 1972 году беларусы прадэманстравалі сябе як сур’ёзная палітычная грамада. Але адзін элемэнт тае кампаніі я ўважаю за вельмі важны мы дамагліся вырабу выбарчых жэтонаў «Беларусы за прэзыдэнта Ніксана». Справа жэтонаў дыскутавалася на аднэй зборцы выбарчага камітэту, дзе былі прысутныя каля 25 прадстаўнікоў розных нацыянальнасьцяў і было ведама зь невялікае справаздачы, як лічбова ідзе справа ў Камітэце пераабраньня прэзыдэнта Ніксана. Я гэта, як кажуць, «намотваў на
вус». Выданьне жэтонаў галоўным выбарчым штабам у Вашынгтоне я ўважаў за вельмі важную справу агульнаамэрыканскага маштабу. Гэта азначала, што жэтоны будуць пасланыя ў выбарчыя штабы ў кожны штат. Там актывісты кампаніі будуць аналізаваць, дзе ёсьць якія нацыянальнасьці, і адпаведна слаць у тыя мясцовасьці жэтоны. Апрача таго, у кожным штабе будзе зладжаная выстаўка жэтонаў, і наведнікі змогуць такі жэтон атрымаць. На паседжаньні я запрапанаваў, каб тыраж сэрыі беларускіх жэтонаў быў ня меншы як 25 тысячаў штук. Якім тыражом дакладна былі выдадзеныя жэтоны, я ня ведаю, але што яны былі ва ўсіх штатах гэта факт.
Лічу, што выданьне тысячнымі тыражамі жэтонаў (былі дадатковыя выданьні) было для нас вялікай удачай, бо надзвычай спрыяла пашырэньню інфармацыі пра беларусаў.
Выбары, як ведама, прэзыдэнт Ніксан выйграў. Асобы, групы, камітэты, якія ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі, атрымалі лягчэйшы доступ да «палітычнага» Вашынгтону. У мяне як прадстаўніка беларусаў у выбарчым штабе ў Вашынгтоне спыталіся: ці я маю сьпіс асобаў, якія жадалі б атрымаць працу. Я, як прыпомню, падаў пару прозьвішчаў маладзейшых людзей, і некаторыя зь іх атрымалі працу лепшую або ў іншым месцы. Аднак я заўсёды падкрэсьліваў, што ў палітычных кампаніях мы, беларусы, у большасьці бярэмудзел дзеля прынцыпу, або падтрымваем вонкавую палітыку рэспубліканцаў і наагул іх стаўленьне да Савецкага Саюзу.
Знаёмства з Бушам-старэйшым
Паводле завядзёнкі пасьля выбарчай кампаніі былі розныя прыняцьці ў Белым Доме і па-за ім, новыя знаёмствы.
На Каляды 1972 году прэзыдэнт Рычард Ніксан зладзіў вялікае прыняцьцё для ўсіх кіраўнікоў выбарчых клюбаў нацыянальных групаў. Майстрам цырымоніі быў кардынал Крол, польскага паходжаньня. Палякі былі амаль стопрацэнтна за Ніксана. I вось, першы, хто вітаў гасьцей, быў кардынал Крол. (Калі мяне прадставілі яму як беларускага дзеяча мы былі з Зорай дык кардынал нам: скажыце мне мацней на вуха. Я кажу: можа, напісаць на паперцы? Ён бачыць, што я ўжо пачынаю кпіць, не, кажа, я ведаю, што такое Беларусь...) А потым абвяшчаюць: вас усіх прадставяць Ніксану, хоць мы Ніксана бачылі некалькі разоў у часе выбарчай кампаніі нас інструктавалі па апошніх пазыцыях Ніксана па розных пытаньнях. Ну і прадстаўляюць нас як беларускіх дзеячоў. За намі стаіць Бушстарэйшы, бацька мала хто яго тады ведаў. Буш пачуў пра беларусаў і пасьля прадстаўленьня бярэ мяне за рукаў: адыдзем убок. Я, кажа, цяпер прадстаўнік у Аб’еднаных Нацыях, часта зь беларусамі маю дачыненьне і ня ведаю, пра што зь імі можна гаварыць, ці можна
ім верыць. I так мы гадзіны паўтары правялі з Бушам, гаворачы пра БССРаўскіх прадстаўнікоў хто яны і што яны, што гэта такая за каша. I потым я з Бушам спатыкаўся ў Кліўлэндзе ён ужо тады ня быў прадстаўніком у ААН і ён мне дзякаваў за тую інфармацыю. Для яго гэта было нешта зусім новае. Сустракаўся я з Бушам і пазьней, калі ён стаў прэзыдэнтам ЗША.
Сэнатар Робэрт Доўл
У часе кампаніі 1972 году і пазьней мы завялі ў Вашынгтоне шмат цікавых і патрэбных знаёмстваў. Знаёмства з сэнатарам Робэртам Доўлам, прыкладам, было вельмі памыснае кал1 мы адзначалі 60-я ўгодкі БНР на Капіталійскім узгорку ў Вашынгтоне, сэнатар Доўл быў у нас галоўны прамоўца.