Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Дарэчы, пазьней Барыс Сачанка пісаў мне, што ня змог прыехаць на кангрэс дзеля перагружанасьці працай: -Хацеў пабываць я і ў Англіі, але мне было даручана кіраваць рабочай групай па падрыхтоўцы праекту пастановы Савету міністраў БССР па рэалізацыі Закону аб мовах. А становішча з мовай у нас Вы ведаеце якое. Давялося ахвяраваць паездкай і сустрэчай з Вамі. Вам пра гэта пішу першаму, каб ведалі, чаму я ня змог прыехаць у Англію».
Грамадзкая дзейнасьць
Грамадзкая праца
Беларуская грамадзка-палітычная дзейнасьць у ЗША ў сваёй аснове адрозьнівалася ад беларускай дзейнасьці ў Заходняй Эўропе.
У пасьляваеннай Заходняй Эўропе засноўваліся беларускія палітычныя партыі, асяродкі, асновай ідэалёгіі якіх было мы эмігранты, мы беларускія дзяржаўнікі, наша Бацькаўшчына паняволеная камунізмам, мы ворагі камунізму. У ЗША да такое беларускае палітычнае плятформы дадавалася яшчэ адна вельмі важная задача: беларусы Амэрыкі ня толькі новыя імігранты, але 1 старажылы, будаўнікі сёньняшняй Амэрыкі. Беларуская нацыя адна з тых раньніх, што давалі Амэрыцы працоўную сілу. Гэткі прынцып быў і назаўсёды застаецца ў Беларускай Амэрыцы.
Мая грамадзкая дзейнасьць у ЗША ішла паралельна з працоўным жыцьцём, у гэтую дзейнасьць я ўкладаў энэргію, грошы, дасьведчаньне, а галоўнае праз гэтую дзейнасьць я выказваў свой сьветагляд, сутнасьць якога палягае ў тым, каб дамагацца інфармаваць небеларускі сьвет аб Беларускіх Ідэалах гістарычнасьці нацыі, дэмакратычнай дзяржаўнасьці і інш.
Удзелы-гічаў і працаваў я ў дзесяткох, часам вельмі кароткатрывалых амэрыканска-беларускіх арганізацыях, прафэсійных таварыствах, палітычных партыях, бываў на сходах царкоўных арганізацыяў, плаціў членскія складкі дзесяткам асацыяцыяў навучальнага профілю, а найбольш 1 найглыбей дзеіў у Беларускім Інстытуце Навукі й Мастацтва ў ЗША.
Асацыяцыя бацькоў і настаўнікаў
Пачну свае ўспаміны аб маім мэханічным але зь беларускім «ярлыком» удзеле ў сьціплай, але велізарнай амэрыканскай арганізацыі, ведамай у ЗША як РТА (Parents and Teachers Association) Асацыяцыі бацькоўі настаўнікаў. Прыпушчаю, што ўсеімігранты, якія маюць дзяцей школьнага веку, «завэрбаваныя» ў гэтую арганізацыю. Мэта арганізацыі дапамагаць школьным і пазашкольным праграмам ды ствараць «лобі» ціск на мясцовыя (і ня толькі!) улады, каб тыя дапамагалі школам. Арганізацыя вельмі шматлікая, сяброўства палягае ў тым, што плаціш складкі і... можаш выступаць на сходах.
Дарэчы, што добра пастаўлена ў гэтай арганізацыі месячныя сходы бацькоў і настаўнікаў. Гэты момант сходы нас з Зорай і прыцягнуў.
Ужо на першым сходзе, калі прадстаўлялі новых сяброў, нам была дадзеная магчымасьць «абвясьціць», што мы беларусы. Гэткая заўвага надзвычай важная, важна было, каб яе пачула кіраўніцтва школы, якое заўсёды на першых сходах РТА прысутнічае. Я ўважаю, што такая заява на такім хоць і нязначным, але важным адукацыйным форуме вельмі важная.
На беларускую прысутнасьць была зьвернутая ўвага ў тым мястэчку, дзе Алеся пайшла ў школу у Ўолінгтане. Ведаю таксама, што ў пару пачатковых школах у Пасэйку прадстаўленьне бацькоў беларусамі спрыяла 1 дачыненьням з адміністрацыяй, і прысутнасьці Беларусі ў адукацыйным працэсе. Калі казаць коратка: праз РТА настаўнікі даведваюцца, што ў школе ёсьць дзеці беларускага паходжаньня. Гэта важна, і гэта лёгка дасягаецца. Шмат дзе РТА дапамагала школам арганізаваць лекцыі пра Беларусь, зь якімі выступалі, прыкладам, сп-ня Плескач у Дэтройце, сп-ня Божка ў Пасэйку, сп-ня Рагалевіч ў Саўт-Віндзары і інш.
Як я зазначыў, наш удзел у гэтай арганізацыі быў больш «мэханічны» заявіць пра Беларусь. Сяброўства ў РТА канчаецца, калі дзеці пераходзяць у сярэднюю школу так было і з намі.
Праца з моладзьдзю. Амэрыканскі скаўтынг
Іншая амэрыканская арганізацыя, зь якой я супрацоўнічаў каля дзесятка гадоў, прыблізна ад 1966 да 1976-га гэта амэрыканскія скаўты, Boy Scouts of America, BSA. Сам я пазнаёміўся з маладзёвым рухам скаўтаў у 1945 годзе, хутка па вайне. Наагул мне маладзёвыя арганізацыі падабаліся я быў у піянэрах, у СБМ, а пасьля стаўся арганізатарам і хутка адным з кіраўнікоў беларускага скаўтынгу на эміграцыі арганізацыя атрымала назоў Згуртаваньне Беларускіх Скаўтаў на Чужыне, ЗБСЧ.
У працы зь беларускімі скаўтамі я атрымаў добрае дасьведчаньне і пазнаў глыбей выхаваўчую праграму скаўтынгу. Таму ў Амэрыцы, маючы сына-падлетка, які стаў сябрам BSA, я таксама вырашыў папрацаваць з моладзьдзю ў скаўтынгу. Я далучыўся да амэрыканскай скаўцкай адзінкі Troop 161, Tamarack Council, якая была заснаваная ў маім горадзе Радэрфорд у 1910 годзе, а спонсарам арганізацыі была прэсьвітэрыянская царква. У гэтай групе я прабыў ладны час на кіраўнічых пасадах, улучна з пасадай «скаўтмайстар» і «дырэктар падрыхтоўкі скаўтмайстраў у акрузе».
Ясная справа, што я меў нагоду гаварыць моладзі і пра Беларусь. На тыднёвых зборках адзінкі 25-35 чалавек скаўтмайстар кожны раз, зачыняючы зборку, мае сказаць «scoutmaster minute» нейкае
інфармацыйнае паведамленьне. Часта я ў гэтую хвіліну расказваў пра Беларусь, асабліва пра прыроду Беларусі, бо дзеці кожны месяц бывалі на прыродзе, рабілі кэмпінгі і маглі нешта параўнаць.
У скаўтынгу я яшчэ раз пераканаўся, як гэтая арганізацыя зможа дапамагаць Беларусі ўзгадаваньнем новых маладых лідэраў. У скаўцкі рух улучылася і мая сям’я: Юрка і ўсе ягоныя тры сыны здабылі ступень скаўта-арла 1 трымаюць лучнасьць з арганізацыяй і да сёньня.
Крыху дапамагаў я і дзявочаму скаўтынгу. Алеся была скаўткай, потым кіраўніцай, надрукавала свой першы артыкул у агульнаамэрыканскім дзявочым скаўцкім часапісе, калі ёй было гадоў 13-14.
Ідучы насустрач пажаданьню айца Лапіцкага, які быў прыхільнікам скаўцкае праграмы 1 арганізацыі, я арганізаваў скаўцкую адзінку Troop 225, Edison Council пры беларускай царкве Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт Рывэры. У адзінцы было 25 скаўтаў, больш за год я штотыдня езьдзіў на скаўцкія зборкі, хадзіў зь імі ў паходы. Аднак у шырэйшага беларускага грамадзтва ў Саўт Рывэры зацікаўленьня весьці гэтую амэрыканскую арганізацыю не было, і праз паўтара года арганізацыя зьліквідавалася, а моладзь пайшла ў іншыя адзінкі.
Дарэчы, ад імя скаўтаў-беларусаў музэю амэрыканскай скаўцкай арганізацыі была падараваная беларуская скаўцкая лялейка ў павялічаным выглядзе, выразаная з дрэва Алегам Махнюком.
Лягер для беларускіх дзяцей
Калі я бываў са скаўтамі ў лягерох, мне прыйшла думка арганізаваць лягер для беларускай моладзі. Я разьлічваў на дапамогу бацькоў і тых дзяцей, якія прайшлі праз амэрыканскі скаўтынг. Удалося гэта зьдзейсьніць, калі беларускае грамадзтва набыло цэнтар адпачынку Веіаіг-Менск.
Я ўвайшоў у дырэкцыю нованабытага дому адпачынку ВеіаігМенск. Гэта каля 35 гектараў зямлі, вялікае возера, некалькі дамоў у Sullivan county, штат Нью Ёрк, за дзьве з паловаю гадзіны язды ад гораду Нью Ёрку, там, дзе пачынаюцца Кэтскілскія горы. Вельмі прыгожая мясцовасьць, пераважна сасновыя лясы. Мясцовасьць нам спадабалася, і я лічыў, што трэба нейкі час аддаць на разбудову гэтага асяродку. Там я тры гады арганізоўваў і праводзіў дзіцячыя лягеры. Я лічыў так: калі дзеці прывыкнуць да той мясцовасьці, да таго лягеру, то й бацькі будуць езьдзіць. Я сам добра знаёмы з маладзёвым рухам гэта было арганізавана па форме скаўцкіх дзіцячых лягероў: дзеці сьпяць у палатках, некаторыя хто кашляе ці што сьпяць у будынках, раніцай прачынаюцца, і пачынаецца дзённая праграма. Гэтую праграму мы зрабілі чыста беларускай. Дзеці былі англамоўныя, але разумелі па-беларуску, зь імі займаліся сьпевамі, маляваньнем, беларускімі танцамі «Дявоніха», «Крыжачок».
Празь лягеры ў Belair-Менску прайшло панад сотню беларускіх дзяцей. Шмат для каго зь іх беларускія праграмы лягеру былі адзіным беларускім навучаньнем у жыцьці. Сёе-тое засталося ў іх у памяці. Але галоўнае засталося сяброўства: беларускія дзеці, якія былі ў лягерох, і да сёньня трымаюцца разам. Ясна, «трымаюцца» трэба разумець у шырокім сэнсе трымаюць лучнасьць электронную, тэлефанічную. Слоў няма, без дапамогі бацькоў лягеры было б цяжка арганізаваць, бацькі дапамагалі, асабліва шмат спадарства Кажуры. Мушу тут падзякаваць і іншым энтузіястам праекту: Зоры найперш, а таксама Яну Запрудніку, Але Рамана, Юрку Станкевічу, Івану Муху, Міхасю Сеньку. Асабліва ўдзячны я сьвятарам а. Мікалаю Лапіцкаму, а. Язэпу Строку і а. Францішку Чарняўскаму гэтыя сьвятары выступалі перад беларускімі дзецьмі хоць і з кароценькімі, але зьмястоўнымі гутаркамі аб рэлігіі і беларускай рэлігійнасьці.
Трэба сказаць, што ў ЗША пра выхаваньне беларускага пачуцьця ў моладзі пры беларускіх арганізацыях і цэрквах нямала думалася і экспэрымэнтавалася. На пачатку 1970-х гадоў у арганізацыі моладзі ЗБМА ў Нью Ёрку паўстала думка арганізаваць курсы беларусазнаўства для моладзі пад назовам «Дыялёгі». Гэта меліся быць лекцыі і дыскусіі пра Беларусь, яе гісторыю, культуру ды сучаснае становішча ў сьвеце. Мы зь Янам Запруднікам гэтую думку падтрымалі і пачынаючы ад канца 1972 і да 1975 году рэгулярна зьбіраліся на лекцыі то ў памяшканьні Freedom House на 40-й вуліцы ў Нью Ёрку, то ў Гарадзкім унівэрсытэце.
У 1974-75 гадох з ініцыятывы Галіны Тумаш, тады яшчэ студэнткі, і пры падтрымцы прафэсара Пятра Гоя з Гарадзкога ўнівэрсытэту на катэдры сацыялёгіі раз на тыдзень ладзілі лекцыі пра Беларусь, а я канкрэтна падрыхтаваў канспэкт «Беларуская эміграцыя», чаргаваліся тэмамі і лекцыямі з доктарам Янам Запруднікам.
Пасьля сэрыі беларускіх фэстываляў (1976-1979 гг.) Міхась Бахар арганізаваў сэрыю лекцыяў пра Беларусь для моладзі ў Саўт Рывэры. Дарэчы, для лекцыяў а іх было каля дзесятка я падрыхтаваў англамоўную бібліяграфію пра Беларусь, а Ян Запруднік зрабіў на ксэрографе канспэкт з артыкулаў пра Беларусь у тагачасным друку.
Бываючы ў Кліўлэндзе, асабліва падчас працы над манаграфіяй «Беларусы ў Кліўлэндзе» (1983), я ладзіў таксама і там лекцыі для моладзі.
Відавочна, што я «аўтаматычна» падтрымоўваў і дзейнасьць танцавальнага гуртка «Васілёк» пад кіраўніцтвам доктара Алы Орса-Рамана. Няма чаго й казаць, гэтая група найбольш зрабіла для выхаваньня беларускасьці дзяцей у ЗША, а таксама для рэклямы Беларусі. He памылюся, калі сьцьверджу, што «Васілёк» падтрымоўвала ўсё грамадзтва, якое яшчэ 1 да 1980-х гадоў дзялілася на БНРаўцаў і БЦРаўцаў, хоць межы паміж імі больш і больш расплываліся.