Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Такое бывала часта: сябры БІНіМу закладалі аплату за друк сваімі грашыма. Сьвежы прыклад: Ян Запруднік выдаў кнігі пра фэстывалі (2013), а БІНіМ недабраў да патрэбнай сумы, і 7 тысячаў даляраў даплацілі Янка і Надзя Запруднікі. Так бывала раней, так бывае й цяпер для справы ахвяраваць ня грэх. Мая шчырая падзяка і Янку з Надзяй, і іншым «змушаным» ахвярадаўцам.
Сьцьверджу з задавальненьнем аднак тое, што эмігранцкая літаратура сёньня налічае дзесяткі і дзесяткі пазыцыяў. Ганна Сурмач у нядаўна выдадзенай кнізе «Беларусь бязь межаў» (2013, рэдактар Валянціна Трыгубовіч, прадмова мая) склала сьпіс кніжных выданьняў «пра беларускую эміграцыю», куды ўвайшло панад 60 кніг пра беларускую эміграцыю, зь якіх 52 у беларускай мове. Перагортваючы ацалелыя пажоўклыя падшыўкі фінансавых дакумэнтаў (хоць і ня ўсе яны захаваліся), я падлічыў, што на кніжна-выдавецкую дзей-
насьць БІНіМ за мінулыя 60 гадоў выдаткаваў панад $250.000! Сума немалая. Але і кніжак выдалі нямала: паводле майго павярхоўнага падліку, каля 50 назваў. За ўсё гэта падзяка беларускаму грамадзтву, Фундацыі імя Пётры Крачэўскага, сотням індывідуальных ахвярадаўцаў ды асабліва сябром БІНіМу, людзям небагатым, але сьведамым і ахвярным заўсёдным падтрымальнікам беларускай справы.
Падтрымка грамадзтва
Паколькі мне давялося найчасьцей мець дачыненьне з друкам, кніжнай прадукцыяй, я заўсёды шчыра дзякаваў грамадзтву, а цяпер выкажу такую думку, падкрэсьлю яе на аснове блізу 60-гадовае дзейнасьці. Якое б малое і раздробленае ні было грамадзтва, але калі яно пераконваецца, што робіцца патрэбная справа грамадзтва справу патрымае. Я верыў у грамадзтва, калі працаваў у БІНіМе, арганізоўваў фэстывалі, беларускія імпрэзы. Веру я ў падтрымку грамадзтва 1 сёньня, хоць перажываем мы, беларусы-эмігранты, пераважна «ціхі» пэрыяд нашага побыту на Захадзе. Мушу таксама падзяліцца з чытачом 1 такім прыемным мамэнтам: павышаецца ўзровень адрэналіну, калі, адведваючы, прыкладам, бібліятэку Прынстанскага ўнівэрсытэту або Ўнівэрсытэту штату Вісконсін, бачыш, як на паліцах адкрытага доступу на відным месцы стаяць «Архівы БНР» ці Ангельска-беларускі слоўнік. I не «стаяць» гэтымі выданьнямі карыстаюцца тысячы студэнтаў. Няма словаў, выдатнае пачуцьцё!
«Запісы»
Да кніжнай прадукцыі трэба дадаць і выданьне «Запісаў» у2015годзе выйшаў ужо 37-ы выпуск. Праўда, на «Запісы», пачынаючы ад канца 20-х выпускаў, мы рэгулярна атрымоўвалі дапамогу ад Фундацыі Крачэўскага, якая пакрывала 70-75% выдаткаў. (Да таго «Запісы» цалкам утрымліваліся беларускім грамадзтвам з дадаткам сумаў ад падпіскі. ) Такая «формула» працягваецца і цяпер, калі выданьне «Запісаў» ад 21-га нумару амаль цалкам у руках дасьледнікаў зь Беларусі Сяргея Шупы, Лявона Юрэвіча, Алега і Натальлі Гардзіенкаў, Зьмітра і Ілоны Саўкаў. Юрася Гарбінскага. Праўда, галоўным рэдактарам «Запісаў» ад 18-га выпуску і да 2015 году быў наш блізкі сябра і супрацоўнік прафэсар Томас Бэрд, якому мы ўдзячныя за ўсё англамоўнае, што выходзіць пад грыфам БІНіМу, а таксама за шырокае ўвядзеньне «Запісаў» у англамоўны акадэмічны сьвет. Паважаны Том, вялікая падзяка табе за доўгія гады супрацоўніцтва!
Выданьне «Курапатаў»
Прыпамінаючы аб кніжнай прадукцыі БІНіМу, ясная справа, неабходна расказаць і аб «Курапатах», Гэтая кніжка фактычна дакумэнтальны помнік мільёнам замардаваных савецкай уладай беларусаў. БІНіМ разаслаў яе ў каля 800 установаў сьвету, якія вывучаюць злачынствы нарадагубстваў. Цікавай была гісторыя яе выданьня.
НаКангрэсебеларусістаўу Менскуў травені 1991 годуя даведаўся, што манускрыпт «Курапатаў» ужо падрыхтаваны, але яшчэ нікім ня выдадзены. Гэтаксама ў кулюарах кангрэсу мне сказалі, што спробы перадаць манускрыпт на Захад былі, але «недзе нешта не пайшло». Пачуўшы такія непрыемныя весткі, я ўсё ж вырашыў даведацца аб «Курапатах» болын канкрэтна.
Хоць у стаўленьні да нас, «амэрыканцаў», на Кангрэсе адчуваўся халадок, з Мальдзісам я чуўся добра, адкрыта, таму, гуляючы па вуліцах каля Дому літаратара, павёў зь ім гутарку пра «Курапаты». Мальдзіс шчыра сказаў, што пра манускрыпт шмат ня ведае , але запросіць да сябе ў хату на невялічкае прыняцьцё пасьля Кангрэсу Зянона Пазьняка, расказаўшы яму папярэдне, што БІНіМ цікавіцца манускрыптам.
Гэтак і сталася. На «гарбатку» (а было і да гарбаткі!) прыйшоў Пазьняк, і я зь ім пачаў гутарку, спытаўшыся, у якім стане выданьне «Курапатаў». Пазьняк расказаў пра розныя спробы выдрукаваць манускрыпт, але ўсе яны былі няўдалыя. Я яму кажу: «Давайце мне манускрыпт, мы надрукуем і распаўсюдзім». Пазьняк дастаў з партфэля немалых памераў манускрыпт і асьцярожна, молячыся да ўсіх сьвятых, ня вельмі ахвоча перадаў яго мне. «Майце на ўвазе, сказаў ён, гэта нацыянальны скарб! Ён ня можа згінуць». Думаю, паколькі мы сустракаліся ўпершыню, Пазьняк ня надта мне давяраў, але тым ня менш рызыкнуў.
Атрымаўшы манускрыпт, я пачаў думаць, як яго перавезьці. Палёт назад праз Маскву могуць «шманаць». Але калі мы ляцелі, я манускрыпт схаваў пад ніжнюю кашулю, трымаў не «на пузе», а на сьпіне, здавалася, мой выгляд быў больш-менш натуральны! У Маскве праз мытны кантроль прайшлі бяз клопатаў, але на багажным канвэеры я заўважыў, што мой чамадан мытнікі соваюць туды-сюды. Я трохі спалохаўся, падумаў калі прычэпяцца да чамадана, то могуць і мяне абмацаць. Падыходжу я да мытнікаў 1 кажу: «Ребята, вам что-то неясно в чемодане, да?» «Да нет...», сьмяюцца мытнікі. Кажуць, вось адну бутэльку расчыталі «Белавежская», а другую ніяк ня могуць, дык што гэта за бутэлька? Ребята, кажу, я сам ня надта памятаю, але прапусьціце чамадан, а невядомая бутэлька ваша! Праўда, бутэльку пры людзях яны ня ўзялі, я прынёс ім яе пазьней, але аддаў бы ім усё абы яны не пабачылі «Курапатаў».
Вось так манускрыпт «Курапатаў» выехаў зь Беларусі і пасьля быў надрукаваны ў Нью Ёрку. Манускрыпт пераклала ў ангельскую мову Вера Рыч, рэдактарам кнігі быў Том Бэрд. Тыраж першага выданьня быў 3 000 экзэмпляраў. Кніга шырака разыходзілася, былі водгукі ў друку, даводзілася мець «міні-канфэрэнцыі».
Здаецца, у Дэнвэры (штат Калярада) на гадавым зьезьдзе амэрыканскіх славістаў мне давялося выступіць, і там амэрыканскі журналіст спытаўся, ц1 ў беларусаў ёсьць іншыя дакумэнты, падобныя да «Курапатаў». На што я адказаў: так, ёсьць вялікі грунтоўны дакумэнт, праца маладзейшага беларускага гісторыка Генадзя Сагановіча «Невядомая вайна. 1654-1667», у якой аналізуюцца падзеі, зьвязаныя з наступам маскоўскіх войскаў на тэрыторыю ВКЛ і вынішчэньнем беларускага насельніцтва. Як прааналізаваў аўтар, колькасьць насельніцтва ў межах Беларусі за той пэрыяд зьменшылася амаль напалову, страты Беларусі фізычнае вынішчэньне і вываз палонных у Расею дасягнулі каля 53 працэнтаў. Думаю, што не памылюся, калі сьцьверджу, што гэта было першае нарадагубства беларускага народу з боку Масквы. Фактычна, Беларусь пасьля таго генацыду так і не акрыяла. Дык, казаў я журналісту, Курапаты ў XX стагодзьдзі гэта працяг зьнішчэньня Беларусі ад XVII стагодзьдзя і пазьней. Мушу таксама прызнацца, што мы ў БІНіМе пастанавілі перакласьці ў ангельскую мову і выдаць гэтую працу Сагановіча. Справа пайшла ў рух перакладаць узялася Вера Рыч, але яна была нагэтулькі занятая іншымі справамі, што «поўнай парай» пераклад ня рухаўся і ўсё спынілася, калі Вера Рыч адышла. Прыпомню, аднак, маладзейшым, што пераклад «Невядомай вайны» мусіць быць зроблены у даўгой чарадзе дакумэнтаў аб зьнішчэньні Беларусі Масквою.
Зрабаваная мастацкая спадчына
Іншы важны кніжны праект, з кіраўніцтвам якога я цесна супрацоўнічаў (БІНіМу была выказаная падзякаў друку) арганізацыя канфэрэнцыі «Зрабаваная мастацкая спадчына: Другая сусьветная вайна» 1 выданьне яе матэрыялаў. Канфэрэнцыя была скліканая ў Нью Ёрку на пачатку 1995 году амэрыканцамі (прадстаўнікі дзярждэпу, коледжы). Адна з кіраўніц канфэрэнцыі доктар Элізабэт Сімпсан (амэрыканка, прафэсар у Bard College, Нью Ёрк) зьвярнулася да мяне па параду, каго запрасіць на канфэрэнцыю зь Беларусі, паколькі яна ведала, што ў Беларусі не было дзяржаўнай структуры для ўліку зрабаваных каштоўнасьцяў. Я паінфармаваў спадарыню Сімпсан, што, хоць дзяржаўнай структуры такога кшталту ў Беларусі і няма, але ёсьць недзяржаўныя арганізацыі, а як прадстаўніка ад Беларусі на канфэрэнцыю 1 найбольш аўтарытэтную асобу ў гэтай справе я параіў
доктара Адама Мальдзіса. Спадарыня Сімпсан маю прапанову прыняла, запрасіла мяне ўзяць удзел у канфэрэнцыі 1 пусьціла ў ход справу афармленьня дакумэнтаў і візаў для Мальдзіса. Праз пару дзён я даведаўся ў Вашынгтоне, што новая адміністрацыя ў Менску на канфэрэнцыю хоча прыслаць свайго чалавека. Я сустрэўся з спадарыняй Сімпсан і прадставіў ёй справу. Яна адразу ж зьняла трубку і пазваніла ў Вашынгтон у беларускую амбасаду: альбо прыяжджае Мальдзіс, або Беларусь на канфэрэнцыі будзе прадстаўляць амэрыканец.
Праз тыдзень доктар Мальдзіс быў у Нью Ёрку, праўда, з багажнымі «пэрыпэтыямі». Ён выступіў з выдатным дакладам аб скарбах Беларусі, якія загінулі падчас Другой сусьветнай вайны. У канфэрэнцыі бралі ўдзел каля 500 аўтарытэтных навукоўцаў з Расеі, Нямеччыны, Францыі, Італіі, балтыйскіх краінаў, Украіны і, вядома, амэрыканцаў. Бальшыня амэрыканцаў былі старэйшыя векам навукоўцы, якія ў 1945-46 гадох знаходзілі ў Нямеччыне зрабаваныя каштоўнасьці. У дакладзе Мальдзіса сярод іншага гаварылася пра Крыж Эўфрасіньні, а я дапільнаваў, каб Крыж быў ня толькі ў тэксьце кнігі з матэрыяламі канфэрэнцыі, але і ў рэкляме зрабаваных каштоўнасьцяў Беларусі. Дарэчы, фатаграфія Крыжа была зробленая з паштоўкі БІНіМу 1966 году выданьня.
БІНіМ і гранты
I на заканчэньне разьдзелу пра выдавецкую дзейнасьць БІНіМу закрану такое пытаньне: ці маглі б мы ў БІНіМе атрымоўваць розныя субсыдыі, гранты, стыпэндыі ад ураду або нейкіх дабрадзеяў зь недзяржаўных арганізацыяў? Адказ мой станоўчы: так, мы маглі атрымоўваць такія датацыі і стыпэндыі наша дзейнасьць была празрыста дакумэнтаваная, а на гэта ў ЗША ёсьць ладна «арганізмаў», якія могуць дапамагаць. Наколькі я ведаю гісторыю БІНіМу, задоўга да майго прыезду ў ЗША тагачасныя кіраўнікі інстытуту па гранты зьвярталіся і атрымалі нейкую суму ад Фонду Форда. Было гэта ў 1951-53 гадох.