Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Справа Адамовіча была падобная, але інакшая ад Тумашавай. Адзін бок праверкі вызначэньне месца народжаньня (ці правільна яно пададзенаеў іміграцыйных анкетах канца 1940-х гадоў), а другі ці Адамовіч быў аўтарам антысэміцкіх і антыамэрыканскіх артыкулаў у «Раніцы» і іншых газэтах у 1943-1944 гадох. Адносна месца народжаньня справа разьвязалася хутка: у анкеце Адамовіч запісаў Менск што праўда, але нехта, не ягонай рукой, дадаў у дужках «Заходняя Беларусь». Цяпер на запытаньне сьледчых Адамовіч паўтарыў, што народжаны ў Менску, а дапіска справа не ягоная, з чым сьледчы пагадзіўся. Значыць, пры ўезьдзе ў ЗША ў Адамовічавых анкетах фальшу не было.
Тады перайшлі да разгляду другога пытаньня справы, якое датычыла палітычных артыкулаў антысэміцкага і антыамэрыканскага зьместу, якія друкаваліся ў бэрлінскай беларускай газэце «Раніца» 1 іншых выданьнях. Справа ў тым, што Адамовіч быў мусова перавезены ў Нямеччыну зь Менску ў 1943 годзе і там працаваў пад Бэрлінам ва ўстанове «антыінтэрнацыянальнага» профілю. Шмат друкаванае
прадукцыі гэтае ўстановы было пранацысцкай, антысацыялістычнай, антысавецкай, але ўсе артыкулы былі бяз подпісаў. Адамовічу далі паглядзець пару артыкулаў, і ён не прызнаў свайго аўтарства, як не прызнаў сваімі і пранацысцкія артыкулы ў беларускім друку. Амэрыканцам расходзілася таксама пра тое, хто пастанаўляў, зацьвярджаў да друку пранямецкія матэрыялы, На гэта Адамовіч даў адказ адразу: немцы (ён прыпомніў пару прозьвішчаў), а пра іншыя артыкулы ён выказаў думку, што гэта пераклады зь нямецкай мовы. Сьледзтва ў справе Адамовіча закончылася каля 3-й гадзіны па абедзе. Наагул іміграцыйныя ўлады ставіліся да Адамовіча зь меншай заўзятасьцю, чым да Тумаша. Прычым, на заканчэньне апытаньняў сьледчы таксама сказаў, што «Адамовічава справа» правяраецца з прычыны даносу, на думку сьледчага, у Адамовіча было «ўсё ў парадку».
Паколькі Лофтус рыхтаваў сваю кнігу недзе ўтым самым часе, яму была патрэбная рэкляма. Мабыць, ідэя была больш-менш такая: я адкрыю падпольныя цёмныя арганізацыі беларускіх фашыстаў, а слова «фашысты» ў Амэрыцы пампуе адрэналін. Ён хацеў зрабіць інтэрвію з Тумашам, але Тумаш адмовіўся, а Адамовіч на інтэрвію пагадзіўся. (Наагул Тумаш і Адамовіч былі розныя асобы. Адамовіч крышачку любіў, як яго недзе выстаўляюць, а Тумаш больш паводзіў сябе як заходні палітык да журналістыкі падыходзіў вельмі асьцярожна, «скажаш ім адно, яны напішуць другое».) Пасьля інтэрвію з Адамовічам было паказанае па тэлебачаньні. Яно было адрэдагаванае, і кавалачкі інтэрвію былі падабраныя так, што выглядала, нібы Адамовіч быў адзін з нацысцкіх супрацоўнікаў, а цяпер працаваў у Радыё Свабода! Дык /Іофтус стараўся паказаць грамадзтву, што «радыё прыцягнула да працы былых фашыстаў». Адамовіч адказаў на гэта, што з фашыстамі ён не працаваў і што супрацоўніцтва з радыё было абмежаванае. Для кіраўнікоў радыё гэта быў непрыемны момант, хоць тая справа нікому асабліва не нашкодзіла.
Новыя сілы БІНіМу
Пад канец 1980-х гадоў працаваць у БІНіМе станавілася цяжкавата, калі йдзецца пра выкананьне плянаў дзейнасьці. Цалкам адышоў ад працы доктар Тумаш, здорава «заламаўся» А. Адамовіч. На поўную пару працавалі я, Ян Запруднік, Зора, Антон Шукелойць, Том Бэрд ды «часовы памагаты» Мікола Прускі. Дапамагаў і Янка Юхнавец, а пазьней маладзейшыя Барбара Пякарская і Валік Сэльвясюк з Польшчы.
На шчасьце, сусьветная палітычная сытуацыя пачынала мяняцца: прачыніліся дзьверы ў Беларусь. Для БІНіМу гэта азначала шмат. У Нью Ёрку зьявіліся Юрэвічы-Кацнэльсоны. Алеся Казіміраўна з мужам Навумам і сынам Лявонам цалкам улучыліся ў БІНіМаўскую дзейнасьць на іх плечы легла выданьне твораў Дудзіцкага, Цэлеша, іншых кніг.
Паступова прыплыў новых працоўных галоваў павялічваўся і праца пашыралася. Мы, «старажылы», дастаўлялі матэрыял і фінансы, радзіліся часам бурна з «новымі», але вынікі былі станоўчыя: выдавецкая праца БІНіМу прадаўжалася.
Апошнім дзесяцігодзьдзем інтэлектуальная дзейнасьць БІНіМу значна ўзрасла дзякуючы прытоку новых, маладых дасьледчыкаў зь Беларусі а ў Беларусі была заснаваная Архіўная сэкцыя БІНіМу пры БДАЛіМе. Выданьне «Запісаў БІНіМу» ляжыць цяпер цалкам на плячах маладых на Бацькаўшчыне. Актыўна працуюць у БІНіМе /Іявон Юрэвіч (фактычна ён можа лічыцца вэтэранам БІНіМу, бо «цягне лямку» ад 1993 году), Зьміцер 1 Ілона Саўкі, Сяргей Шупа, Таня Кулакевіч, Юрась Гарбінскі, Алег Гардзіенка ды Натальля Гардзіенка (рэдактар «Запісаў»).
У 2005 годзе ад імя БІНіМу я падпісаў кантракт супрацоўніцтва з Польскай Акадэміяй Навук. Былі выдадзеныя ў Варшаве «Беларускі друк на Захадзе» (2006) 1 доктарская дысэртацыя Юрася Гарбінскага «Беларускі рэлігійны друк на Захадзе» (2009).
У супрацоўніцтве з польскімі навуковымі ўстановамі БІНіМ пачаў выданьне кніг на рэлігійную тэматыку. Мушу тут зазначыць, што ў мінулым беларускія арганізацыі, навуковыя 1 дасьледныя суполкі ўстрымоўваліся ад выданьня рэлігійнага друку, маўляў, «рэлігія ня наша справа». У БІНіМе мы прыйшлі да перакананьня, што і беларускі рэлігійны друк справа нашая. Нельга абыходзіць стараною такую важную галіну жыцьця народу, як рэлігія. Таму з у пэўненасьцю ў сваёй рацыі мы распачалі і рэлігійнае кнігавыданьне: былі выдадзеныя працы a. М. Лагпцкага (2005), які як сьвятар адрадзіў гістарычную традыцыю беларускія прыходы ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярха, а таксама працы мітрапаліта Мікалая, Першаярарха БАПЦ (2014), саліднага духоўнага практыка ды стваральніка рэлігійнай літаратуры для праваслаўных вернікаў.
У ЗША памыснае супрацоўніцтва адбываецца з БАЗА і БККА. Дарэчы, БККА (Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі) стварыў выдавецкую камісію: старшыня Алена Касоўская (Лапіцкая), сябры Бабі Цупрык, Жорж Навумчык, Жорж Арцішэнка, Ліза Літаровіч, Надзя Запруднік, В. і М. Сенькі, Таня Кулакевіч, Віталі і Ірэна Цярпіцкія. Была выдадзеная манаграфія пра БККА аўтарства Алега Гардзіенкі і падрыхтаваная кніга пра БЦР.
Ангельска-беларускі слоўнік
Падсумоўваючы кнігавыдавецкую дзейнасьць БІНіМу, я гляджу на яе як на найбольш працаёмкую: дзясяткі людзей пісьменьнікаў, дасьледчыкаў укладалі тысячы і тысячы гадзінаў, арыгінальныя творчыя думкі ў працу «для душы», для беларускай культуры, за
якую не атрымлівалі нічога апрача ўдзячнасьці чытача. Бясспрэчна, нешта мы зрабілі, нечага дасягнулі. Цяжка дакладна вызначыць, якая з тых кнігаў была «чэмпіёнам» па працаёмкасьці. Але прыпушчаю, што мэдаль належыць «Ангельска-беларускаму слоўніку», асноўная картатэка якога была ўкладзеная Валентынай Пашкевіч, а апрацоўка рухалася дзесяцігодзьдзямі пад кіраўніцтвам Зоры Кіпель і Яна Запрудніка пры канчатковым рэдагаваньні Сяргея Шупы. Каля 20 чалавек рэдкалегіі на працягу блізу 20 гадоў карпатліва, дзень у дзень стваралі кнігу, якую сёньня мае карыстальнік, а ў дзесяткох заходніх бібліятэкаў гэты слоўнік адзіны ключ доступу англамоўнай публікі да беларускай літаратуры.
Рэдактар слоўніка Сяргей Шупа ў інтэрвію з нагоды выхаду кнігі з друку сказаў, што слоўнік быў створаны на энтузіязме. Так, энтузіязму ў працы было шмат. Дыскутавалі картатэку ўсюды, улучна з паседжаньнем у Менску ў кабінэце старшыні Саюзу Пісьменьнікаў Беларусі Вольгі Іпатавай БІНіМ шчыра ўдзячны паэтэсе. Аднак гэты энтузіязм быў падмацаваны кампэтэнцыяй і вялікай працай. Прыпомню такое: калі слоўнік быў гатовы да друку, рэдкалегія вырашыла праверыць, вычытаць яшчэ раз англамоўную частку. Канчатковая чытка была за прафэсарам Томам Бэрдам. Мэханіка гэтага цыклю працы выглядала наступна: у 2004-2005 гадох кожную сераду і кожную другую суботу я ехаў з матэрыяламі слоўніка да Тома ў Куінз Коледж, дзе ад 8.30 да 16.30 чыталася англамоўная частка. Я вёў каляндарык працоўных дзён. Дык вось, на канчатковую вычытку англамоўнае часткі было патрачана 132 дні, а калі перавесьці ў гадзіны каля 1000 гадзін. Нядрэнная падтрымка энтузіязму!
Як зьбіраліся грошы на кнігавыдавецтва
Ясна без асаблівых тлумачэньняў: не было б выдавецкай дзейнасьці БІНіМу, калі б не было фінансавай базы. Сяброўскіх складак БІНіМу на выдавецтва не хапала, фінансавую аснову трэба было стварыць. Я каардынаваў фінансы БІНіМу, але вельмі часта нарады аб «грашох» адбываліся з Запруднікам, Шукелойцем, Зорай і нашым «практычным» дараднікам Міколам Прускім. Фінансавую базу дзейнасьці БІНіМу стваралі шырокае беларускае грамадзтва, датацыі Фундацыі імя Пётры Крачэўскага, аказійныя сумы ад беларускіх арганізацыяў (БАЗА, БНР), ахвяраваньні сябраў БІНіМу, індывідуальных дабрадзеяў і... прыбыткі з продажу кнігаў.
Працы хапала. Перад кожным кніжным праектам рассылаліся сотні лістоў-тлумачэньняў: што мы плянуем рабіць 1 колькі праект будзе каштаваць. Тлумачэньне грамадзтву плянаў БІНіМу было гарантыяй падтрымкі. Прычым падкрэсьлю, лісты з адозвамі, заклікамі і просьбамі слаліся з нагоды кожнага новага пачыну, будзь то малая
кніга аб Браніславу Туронку (1990) ці вялікі праект «Архіваў БНР» (1998) грамадзтва такую інфармацыю вельмі дацэньвала і дзейнасьць БІНіМу падтрымоўвала.
На «багацейшых» дабрадзеяў зьвярталася большая ўвага. Прыпамінаюцца і цікавыя здарэньні з практыкі здабыцьця фінансаў для БІНіМу. Было такое: у беларускай рэдакцыі «Радыё Свабода» ў Нью Ёрку людзі мяняліся гэта дапілноўваў Ян Запруднік. У канцы 1970-х у рэдакцыю прыйшоў новы журналіст патрыятычны, абазнаны ў беларускіх справах, былы актор ТЮГу Адам Акуліч. Адам аказаўся добрым калегам і сябрам. Праз пару гадоў Адам вырашыў купіць хату 1, як водзіцца 1 як бывала й раней з Анатолем Цярэшкам, зьвярнуўся шмат да каго, каб пазычылі грошай. Мы ўсе скінуліся па пару тысяч, а Адамовіч пазычыў Адаму 5 тысячаў. Праз год-два Адам пачаў сплачваць пазыкі і, аддаючы Адамовічу 5 тысячаў, пачуў такое: «От аддае! Я зьбіраюся ісьці ў дом старцаў там забяруць усе грошы. Ты, Адаме, аддай мае 5 тысячаў на БІНіМ». Адам гэтак і зрабіў.
Іншая цікавая гісторыйка. Юрась Гарбінскі апрацаваў вялікую кнігу пра беларускі рэлігійны друк на эміграцыі (выйшла ў 2009 годзе). Кнігу гэтую мы друкавалі ў Польшчы, але кошты друку поўнасьцю забясьпечыў БІН1М каля $15.000. Плацілі ў тры раты, 1 вось надышоў час слаць трэцюю рату час расплаціцца. Я званю «абяцальнікам»: шліце абяцаныя сумы! Званю ў Аўстралію Міхасю Лужынскаму (зь ім я быў знаёмы 1 сябраваў яшчэ з часоў скаўтынгу ў лягерах DP), кажу: «Міхась, шлі абяцаныя тры тысячы на кнігу Гарбінскага грошы патрэбныя зараз». А Лужынскі мне ў адказ: «Вітаўт, я цяпер еду ў турыстычнае падарожжа, закладзі за мяне». Ну закладзі дык закладзі. Я залажыў за яго тры тысячы. Але! 3 падарожжа Міхась не вярнуўся: у Пецярбургу пасьлізнуўся на жалезным трапе, упаў і паехаў у «лепшы сьвет»... Вечная яму памяць!