Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Беларуская палітыка: БЦР I БНР
БЦР у Менску
У Менску я газэт не чытаў, але з загалоўкаў даведаўся, што стварылася Беларуская Цэнтральная Рада. Часам на вячэры, калі бацька бываў у хаце, запытаесься, што там робіцца, дык бацька нешта буркне: займайся сваімі справамі, а я сваімі, БЦР гэта ўрад, кіруе ім Астроўскі, каля яго вельмі шмат заходнікаў, ты нікога ня знаеш. Майму бацьку расходзілася найбольш, каб пры немцах у школах пайшла беларусізацыя. I маці і бацька заўсёды былі прыхільнікамі таго, каб у школах было чым больш беларускага тады рух будзе жыць. I Астроўскі ставіўся прыхільна да тых плянаў, якія паўставалі і ў Аддзеле асьветы, і ў Навуковым аддзеле, якім кіраваў бацька. Гэта што тычылася станоўчага боку. Але шмат за сямейнай вячэрай было і адмоўных выказваньняў пра Астроўскага што ён тое ці тое няправільна робіць.
Гэта ўсё, што я зь Менску ведаў пра Астроўскага. Плюс адзін раз я яго бачыў на парадзе, дзе мы, СБМаўцы, ішлі ў калёне асобнай часткай як Менскі аддзел СБМ. Больш я яго ня бачыў ні ў часе эвакуацыі, ні пазьней у Бэрліне.
Значаньне БЦР для Беларусі было яснае, прынаймней у маёй галаве гэта быў урад, які мае нейкую ўладу. Якая гэтая ўлада была я ў той час ня мог ясна сабе ўявіць, бо я бываў на вуліцы, я бачыў немцаў, бачыў паліцыю, і для мяне было няясна належыць беларуская паліцыя да БЦР ці не належыць. Думаю, што звычайны мянчук майго ці крыху старэйшага веку таксама ня меў дакладнага ўяўленьня пра абсяг улады Беларускай Цэнтральнай Рады. Мы ведалі, што ёсьць беларускія школы, ёсьць беларускія «амты», бюро, а хто імі кіруе (бо яны існавалі і да БЦР, захаваліся і пасьля яе стварэньня) не зусім ясна.
Аб абсягу ўлады БЦР я мог меркаваць з таго, што казаў бацька: пра розныя паседжаньні БЦР, на якія прыяжджалі людзі з правінцыі значыць была беларуская ўлада і ў правінцыі, але як яно там дакладна было, гэта, як амэрыканцы любяць казаць, было beyond my grade.
Што было чуць пра БЦР у Нямеччыне
Прыехалі мы ў Нямеччыну, жывем, кожны займаецца сваім. Я быў звычайным прадстаўніком «усходняй хвалі» эміграцыі, але я вучыў мову ў Deutsches Institut fur Auslander там ладзіліся лекцыі, прысьвечаныя розным нацыянальнасьцям Усходу. Адзін раз я, памятаю, быў на румынскай лекцыі. Была і беларуская, якую арганізавала доктар Крэймэр, выкладчыца адных з курсаў 1 адначасна адміністратар. Яна прысьвяціла цэлую лекцыю Беларускай Народнай Рэспубліцы там я ўпершыню пачуў у дэталях, чым была БНР. I закончыла яна сваю лекцыю тым, што сёньня ў Бэрліне знаходзіцца Беларуская Цэнтральная Рада, якая ёсьць урадам такім, як ён быў у Беларускай Народнай Рэспубліцы. I тады ў маёй галаве бліснула: ага, дык БЦР гэта ня толькі тое, што пішуць у «Раніцы», якая прадаецца ў кіёсках, ці гаворыцца па радыё, а гэтая немка кажа, што была БНР, а цяпер беларускі ўрад гэта Беларуская Цэнтральная Рада. Так я гэта сабе ўявіў. Апрача гэтага я ніякіх сьведчаньняў існаваньня БЦР ня бачыў.
Магчыма, людзі, якія былі ў войску і стаялі бліжэй да Беларускай Цэнтральнай Рады, неяк больш гэта адчувалі. Але я быў з бацькамі а бацька адышоў ад БЦР і быў улучаны ў рух арганізацыі вайскоўцаў пры Ўласаве і пра БЦР мала чуў.
Калі ўжо закончылася вайна і пачалася беларуская арганізацыйная праца, я прыехаў у Рэгенсбург, дзе быў арганізаваны Беларускі Камітэт. Я спаў і жыў у гэтым камітэце 1 бачыў яго дзейнасьць. Старэйшыя асабліва, як я памятаю, Шыбут, Вайцяхоўскі, мы часта хадзілі ў сталоўку праваслаўнай абшчыны абедаць разам з гэтымі асобамі дык яны там гаварылі, успаміналі Астроўскага. Але я канкрэтна нічога ня бачыў і ня чуў і так адчуваў, што на арганізацыю той грамады, дзе быў я, ніякая БЦР ніякага ўплыву ня мае.
Царкоўны падзел
У 1945 годзе, калі арганізавалася Беларускае селішча ў Рэгенсбургу, беларусы, будучы народам рэлігійным, збудавалі на селішчы і царкву бадай ці ня першую ў беларускай дыяспары 1 назвалі яе ў гонар сьв. Эўфрасіньні. Пачынальнікам гэтай акцыі быў сьвятар Мікалай Лапіцкі. Як айцец Лапіцкі, гэтак і шырокае беларускае грамадзтва, будуючы сваю царкву, ведалі, што ў беларусаў на эміграцыі ёсьць царкоўнае кіраўніцтва епіскапат, які ў 1944 годзе выехаў зь Беларусі. Епіскапат выяжджаў як самастойная царкоўная адзінка з сваёй юрысдыкцыяй, ён атрымаў паўнамоцтвы прадстаўляць Беларускую праваслаўную царкву ад Сабору ў Менску ў 1942 годзе. А Сабор 1942 году працяг дзейнасьці беларускага духавенства па
стварэньні Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, запачаткаванай у Менску ў 1920-х гадох.
Аднак беларускі епіскапат 1940-х гадоў, апынуўшыся на эміграцыі, таемна ад беларускага грамадзтва далучыўся да Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквы. Гэты здрадніцкі акт парушаў пастановы Сабору 1942 году. Дзеля таго, што япіскапы далучыліся да Расейскай зарубежнай царквы, зьявіўся тэрмін «зарубежнікі». I гэтая падзея больш як што прычынілася да падзелу беларускай эміграцыі на два лягеры «крывічоў» і «зарубежнікаў».
Беларуская палітычная эміграцыя апынулася ў непрывабнай сытуацыі няма япіскапаў, няма царкоўнага кіраўніцтва, што рабіць далей? Некаторыя сьвятары казалі, што будуць разам зь япіскапамі, іншыя што ня будуць. I тады адбываецца дадатковы палітычны падзел на сцэну выходзяць БНР і БЦР. Тыя, што аб’ядналіся вакол БНР, кажуць: мы знойдзем новых япіскапаў. А БЦР кажа: мы з старымі япіскапамі будзем весьці перамовы далей. «Ах, вы з Зарубежнай царквой? Дык вы зарубежнікі!» «А вы хто? А, тыя, хто за Крывію? Дык вы крывічы!» I хоць сярод БНРаўцаў «крывічоў» было вельмі мала, гэты назоў за імі замацаваўся і жыў гадоў 50 ня ведаю, ці ён цяпер яшчэ жывы, бо новая эміграцыя вялікага зацікаўленьня да гэтага пэрыяду беларускай гісторыі не выказвае.
Прыехаўшы ў Амэрыку, адзін з былых супрацоўнікаў япіскапаў, але не прыхільнікаў «зарубежніцтва» айцец Лапіцкі вырашыў так: ён не прызнае, што зрабілі япіскапы, яны яму нават забаранілі служыць, а грэкі на падставе гістарычных фактаў праваслаўе ў ВК/1 было ў кананічнай сувязі з Канстантынопалем дазволілі заснаваць структуру беларускіх праваслаўных прыходаў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярха.
Я аб царкоўных беларускіх справах на эміграцыі выказваюся: маю свае пагляды, падтрымваю найперш БАПЦ, але таксама беларускія прыходы Канстантынопальскага патрыярхату жадаю ім афармленьня ў асобную дыяцэзію. Я жадаў бы, каб і беларусы-каталікі атрымалі каталіцкага япіскапа на эміграцыі. Я жадаю посьпеху беларускім уніятам і пратэстантам. Але справы рэлігійныя былі і застаюцца для мяне другаснымі па-за маёй грамадзкай дзейнасьцю.
Расколы
Разьдзелы сярод беларусаў пачаліся, калі з цэнтру Рэгенсбургу беларусы пачалі пераяжджаць на Ganghofersiedlung і там арганізавалася «Крывіцкае селішча». Вось тады пачалі фармавацца паасобныя групоўкі. Мне быў прыпісаны як адзін з маіх кватарантаў Вітаўт Рамук, ён прыяжджаў зь Мюнхену забраць свае прадукты, бо лічылася,
што ён жыве са мной. Дык ён мне першы сказаў, што тут пачынаюць групавацца ён сустрэў сваіх знаёмых, якія працавалі ў БЦР. Мая энэргія ішла на арганізацыю моладзі, там ніякага падзелу ці бэцээрства не адчувалася.
Калі мы пераехалі ў Міхельсдорф і пачалося разьдзяленьне, дык я фактычна даведаўся ад маіх сяброў ад Цьвіркі, ад Запрудніка што ёсьць БНРаўская група, і ў гэтай групе Каханоўскі мае сваю партыю і ім, Цьвірку і Запрудніку, прапануе ўступіць у тую партыю. Мне Каханоўскі ніколі нічога такога не прапаноўваў, але тады я ведаў ёсьць нейкая групоўка БНР і да яе належыць партыя. Беларуская Нацыянал-Дэмакратычная Партыя так, здаецца, яна звалася. Так што яшчэ да афіцыйнага стварэньня ц1 аднаўленьня БНР у сьнежні 1947 году групоўкі ўжо існавалі.
Потым у Міхельсдорф пару разоў прыехаў мой бацька з спадаром Жамойдам. I, здаецца, Жамойда мне сказаў, што скора будуць выбары 1 ўсе будуць галасаваць за Ігнатовіча. Я запытаўся што за выбары? Ну, кажа Жамойда, існуе міжлягерная рада, а крывічы хочуць накінуць сваю ўладу. У той гутарцы з Жамойдам я ўпершыню пачуў пра «крывічоў». «А што за крывічы?» «Ну, ты ж быў у гімназіі, тады была «Крывіцкая гімназія». Ага, дык гэта ўсё было невыпадкова, калі мяняліся назовы на «Крывіцкая гімназія» ці «Крывіцкае селішча» мне здавалася, што гэта было вузкое кола, якое пад уплывам Янкі Станкевіча хацела папулярызаваць назоў «Крывія». Я тады неяк арганічна паставіўся супраць, магчыма, мне нешта інтуіцыйна падказвала нашы людзі ня ўсе згрупаваныя ў беларускае грамадзтва, а тут мы яшчэ хочам нешта ўводзіць новае.
А тут ужо крыху пазьней у канцы 1946 ці пачатку 1947 году я чую, што ёсьць некалькі групаў, якія дзейнічаюць супраць «крывічоў». У маім «кацялку» тая міжлягерная рада, людзі, якія ў яе ўвайшлі, не былі для мяне аўтарытэтам: там былі Міхаіл Ігнатовіч, Герасім Галожын. Яны перад гэтым былі ў кіраўніцтве лягеру, я меў зь імі дачыненьні па скаўцкай лініі і бачыў, што ім нацыянальная праца са скаўтамі ня надта даспадобы, яны казалі: ну, вы там больш інтэрнацыянальнага давайце. Карацей, кантакт зь імі не выходзіў, наша хімія была занадта розная. Так што нягледзячы на тое, што я лічыў БЦР досыць аўтарытэтнай установай, зь некаторымі людзьмі, якія былі ў складзе БЦР, у мяне былі нацягнутыя дачыненьні і падозраньне да іх. Тым часам як да людзей, якія гуртаваліся ў БНРаўскім лягеры, я ніякіх засьцярогаў ня меў.
Я асабістаўважаю, што гэты падзел быўсапраўды палітычна вельмі шкодным, непатрэбным 1 неабгрунтаваным, бо ў маім разуменьні кожная з гэтых груповак лічыла, што вось-вось яны паедуць на Беларусь і ўлада, якая будзе ў іхных руках, будзе менавіта такой. Я пра
ўладу ня думаў, я бачыў, што мы ўлады ня маем, мы эмігранты, мне ўяўлялася як ты выехаў з Бацькаўшчыны, ты можаш весьці навуковую, палітычную, інфармацыйную працу, але выстаўляць сябе так нібыта ты «прадстаўнік ураду Беларусі» ты ня меў права.
Вайна ў друку
БНРаўскі бок у той час быў актыўны, нацыянальны, інтэлігентны, адукаваны. Бок БЦР быў значна менш актыўны, там было менш адукаваных людзей. Я думаю, што пры асьцярожным падыходзе ў сваёй дзейнасьці БНРаўскі бок мог бы запанаваць і з часам стаўся б адзіным, які б прадстаўляў беларускую эміграцыю. Калі ў 1947 годзе ў «Бацькаўшчыне» зьявіўся артыкул пра «квісьлінгаў», ён актывізаваў БЦРаўскі бок, абразіў людзей. Людзі вайсковага кшталту, якія пасьля вайны сядзелі спакойна іказалі: наша справа скончаная, мы працавалі там, дзе працавалі, у ня надта добры час, хай сабе беларускі рух ідзе далей бяз нас. I тут раптам: пачакай! мы сябе не адчуваем ніякімі здраднікамі ці прадажнымі людзьмі мы ў першую чаргу былі антысаветчыкі, чаго нам прыплятаць «квісьлінгаў»? Іх гэта ўзбурыла узбурыла «заснулую» частку БЦРаўскага крыла. I тады ўжо ого! пачынаюць пісаць людзі, якія ў тым самым часе пад акупацыяй займалі нейкія пасады.