Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Артыкул гэты быў успрыняты зь вялікім нэгатывам. Я лічу, што на эміграцыі былі два вельмі шкодныя выступленьні ў друку артыкул Адамовіча пра «квісьлінгаў» (надрукаваны, як кажуць, пасьля вялікай спрэчкі са Стасем Станкевічам, які стрымоўваў і не хацеў ні гэтага слова, ні нейкага аналізу колішняй дзейнасьці), 1 другая шкодная, можа, у меншай меры, публікацыя адозва Астроўскага ў ліпені 1950 году з заклікам ісьці добраахвотнікамі на Карэйскую вайну. У маёй галаве гэтыя два друкаваныя дакумэнты былі вельмі шкодныя для беларускай грамады ў эміграцыі. Яны дзялілі грамадзтва, падлівалі алівы ў пажар нязгоды, спрыялі таму, каб трымалася напружанасьць. Артыкул пра «квісьлінгаў» узбудзіў людзей, якія займалі спакойную пазыцыю ў беларускім руху, змусіў іх ісьці да рататараў і друкаваць розныя абвяржэньні. А адозва Астроўскага ў духу, што «будучы ў Карэі, мы змагаемся за Беларусь» выклікала неўразуменьне і насьмешкі «братка, ты з глузду зьехаў! што ты гаворыш?» Спадар Астроўскі, калі мы ўжо спакойна ставіліся да твайго мінулага, дык цяпер зусім дурацтва!
Ведаючы натуру Адамовіча патрыёт, інтэлектуал, моцны аналітык, літаратурны крытык, ён часам мог увайсьці ў нэрвовы стан і пачаць крычаць, істэрычна захлёбвацца і ўжываць ня надта прыемны лексыкон, гэтак сама было ў пісаньні я думаю, што той артыкул пра «квісьлінгаў» ён пісаў у экстатычным стане: ну, брат, я ім уклею!
Астроўскі ў Лювэне
У Лювэн да студэнтаў часта прыяжджалі беларускія палітычныя 1 грамадзкія дзеячы. Прыяжджалі Абрамчык, Сыч, калі ён яшчэ жыў, кампазытар Карповіч яны мелі гутаркі са студэнтамі
Юрка Сянькоўскі запрасіў у Лювэн Астроўскага ён меў зь ім бліжэйшыя дачыненьні, у Сянькоўскага жонка жыла ў Нямеччыне, і ён да яе часта езьдзіў і сустракаўся там з Астроўскім. Дык ён запрасіў яго на гутарку са студэнтамі. Студэнты на 95 працэнтаў, а можа і на 99, былі на баку Абрамчыка і БНР, але Сянькоўскі лічыў, што гэта было б нядрэнна. Я толькі спытаўся ў яго, ці ён гэта ўзгадніў з студэнцкім згуртаваньнем, бо публічная сустрэча зь нейкай асобай мусіла быць узгодненая. He, кажа, я нікому не гаварыў. I так атрымалася, што Астроўскі, едучы з Англіі, заплянаваў пабыць пару дзён у Лювэне.
Я пабег да пэра Рабэра па параду. Пэр Рабэр быў заходні дэмакрат, ён ведаў, што бальшыня студэнтаў за Абрамчыка, але ён дазволіў бы сустрэчу і з Астроўскім са згоды студэнцкага згуртаваньня. Але ёсьць нейкія правілы Беларускага дома, нейкія арганізацыйныя правілы сёньня прыняць яго ў доме ніяк ня можна. Хай, кажа, ён недзе пераначуе, я заплачу за гатэль.
Мы павесілі абвестку, што можна будзе сустрэцца з Астроўскім. Пагаварыць зь ім прыйшло пару людзей мы зь Сянькоўскім, здаецца, Арэшка. Мы сядзелі, абедалі гэта быў першы раз, што я гаварыў з Астроўскім. Я сказаў хто я і што я, ён запытаўся пра бацькоў, дзе я быў у Менску. Я сказаў, што адзін раз бачыў яго здалёк. На гэтым і скончылася ён пабыў і паехаў.
Раздача чыноў
У мяне з Астроўскім быў яшчэ такі інцыдэнт. Пасьля нашага першага беларускага фэстывалю я раптам атрымоўваю ліст за подпісам Астроўскага, дзе пішацца, што мне надаецца званьне палкоўніка. Праз тыдзень другі ліст. Мяне гэта ўзбурыла. Я адразу сеў і адказваю: «Спадар Астроўскі, спыніце дасылаць гэткія лісты. Я ніякіх чыноў не прымаю і наагул лічу Вашу дзейнасьць трохі ненармальнай, лепш бы Вы заняліся пісаньнем успамінаў аб дзейнасьці Беларускай Цэнтральнай Рады, якая адыграла значную ролю, чым Вам умешвацца ў грамадзкае жыцьцё беларусаў Амэрыкі».
I пасьля гэтага празь нейкі час здаецца, Астроўскі ўжо быў памёр і Мядзейка яго заступіў Мядзейка мне сказаў, што бачыў тыя лісты і даў ім адпаведны ход так, як я прасіў. Значыць: зьнялі зь мяне нададзены мне тытул. Мядзейка быў выбраны на прэзыдэнта БЦР, але ў мяне зь ім былі вельмі добрыя дачыненьні.
Што да гэтых лістоў з раздачай чыноў думаю, што ён быў ужо стары і не разумеў, што робіцца, а нехта зь ягоных супрацоўнікаў лічыў, што такая «акцыя» патрэбная. Гэта было ў сярэдзіне 1970-х гадоў, калі грамадзтва ўжо жыло тым, што мы амэрыканцы, мы хочам адрадзіць страчаную тут беларускасьць, даказаць, што 1 мы ўдзельнічалі ў разбудове Амэрыкі і тут раптам гэтыя БЦРаўскія лісты. На той час гэта быў выразны дысананс.
Мой пагляд на палітычны падзел
у беларускай эміграцыі
Магчыма, будзе на месцы выказаць мой пагляд на падзел у беларускім эмігранцкім асяродзьдзі на «крывічоў-БНРаўцаў» і «зарубежнікаў-БЦРаўцаў». Дарэчы, тэрміны «крывічы» і «зарубежнікі» я ніколі не ўжываў, бо яны неадпаведныя, зводныя, абразьлівыя. Уважаю, што падзел насамрэч быў на лягеры БЦР і БНР. У Амэрыцы па лініі гэтага падзелу ўтварыліся і дзьве беларуска-амэрыканскія грамадзкія арганізацыі Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА, на плятформе БНР) 1 Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі (БККА, на плятформе БЦР.)
Часта ў беларускім асяродзьдзі ставіцца пытаньне: хто больш «вінаваты» ў палітычным падзеле грамадзтва на эміграцыі Астроўскі ці Абрамчык? Хоць я лічу, што тэрмін «вінаваты» тут не зусім дарэчны, я б яго не ўжываў. Падзел эміграцыі на два лягеры я прыпісаў бы не «віне» названых лідэраў, а неразуменьню (ня поўнаму разуменьню) імі агульнай палітычнай сытуацыі і настрояў беларускага грамадзтва.
Разважаньні мае ідуць гэткім шляхам: Радаслаў Астроўскі асоба, дзейная ў беларускім палітычным руху ад пачатку і амаль да апошняй чвэрці XX стагодзьдзя. Пэрыяд немалы. Згодзімся, што ў нацыянальным руху было (і ёсьць) няшмат такіх «рабацягаў». Кульмінацыйнай фазай дзейнасьці Астроўскага, на мой пагляд, былі гады нямецкай акупацыі, 1941-1944, калі вышукоўвалася, фармавалася, структурызавалася беларуская адміністрацыя. Справа была нялёгкая, але яна была зробленая. Выехаўшы на эміграцыю ў 1944 годзе, тыя беларускія актывісты, адміністрацыя акупацыйных часоў, далі пачатак новай беларускай эміграцыі. Дасягненьне? Так, бясспрэчна. Але надышла новая рэальнасьць старонка дзейнасьці БЦР зачынялася. Прыходзілі новыя людзі. 1945 год стаўся пачаткам новай эры ня толькі для беларусаў. Трэба было зразумець, што БЦР аджыла сваё. Але таксама трэба было мець на ўвазе, што, пачынаючы новае, ня трэба ганьбіць старое. Старая старонка хай так старой і застаецца. Як выглядае, спадар Астроўскі ня быў гатовы зачыніць старонку цалкам, думаючы, што сваім аўтарытэтам змусіць беларускае грамадзтва апраўдаць ягоныя крокі. Грамадзтва думала інакш.
Цяпер аб Міколу Абрамчыку. Пачаўшы палітычную кар’еру ў Беларусі, ён рана, у пачатку 1920-х гадоў, выехаў на эміграцыю і большасьць свае дзейнасьці зьвязвае з Чэхіяй, Францыяй, Нямеччынай. Бясспрэчна, Абрамчык назіраў і разумеў, што на эміграцыі не атрымоўвалася супрацоўніцтва паміж БНРаўскай элітай у Празе і беларускімі масамі эміграцыі.
У 1945 годзе паўстала магчымасьць наладзіць кантакт і супрацоўніцтва, але над гэтым трэба было працаваць. Сытуацыя была няпростая: была магчымасьць зачыніць старонку дзейнасьці БЦР, бачачы ў ёй нацыянальную дзейнасьць, хоць і часовую, і ўлучаючы яе ў рэчышча нацыянальнага руху пад гаслам БНР руху краевугольнага ў новай беларускай гісторыі. Магчымасьць асягнуць гэта была толькі праз даўгую дыпляматычную працу і ўдумлівыя перамовы. Але Абрамчык падумаў, што хопіць ягонага аўтарытэту як дасьведчанага замежніка, дыплямата, знаўцы Заходняй Эўропы, і справа прызнаньня яго як беларускага эўрапейскага лідэра будзе вырашаная грамадзтва прызнае яго як лідэра беларускай палітычнай эміграцыі. Аднак рэальнасьць сталася іншай адзіным аўтарытэтам, бесканкурэнцыйным лідэрам Абрамчык ня стаўся.
На мой пагляд, самаўпэўненасьць абодвух дзеячоў прычынілася да падзелу грамадзтва. На гэтую тэму ў мяне была нагода гутарыць 1 з Астроўскім які ці раз размаўляў аб гэтым і ў Лювэне, і ў Нью Ёрку і з Абрамчыкам. Як ні дзіўна, кожны зь іх уважаў, што мае найбольш рацыі, а апазыцыйная ім частка грамадзтва была «дывэрсійным зборышчам». Астроўскі быў перакананы, што ў выпадку, калі будзе патрэбнае яднаньне, ягоны, Астроўскага, грамадзкі стаж пераканае ўсё беларускае грамадзтва ў патрэбе ягонага лідэрства, а Абрамчык уважаў, што ягоная заходнясьць, эўрапейскасьць, далёкасьць ад немцаў тыя фактары, што давалі падставы для ачоленьня беларускага палітычнага руху, а эвэнтуальна і кіраўніцтва дзяржавай. Як мне здаецца, такая самаўпэўненасьць ня мела поўнае падставы, і рэакцыя на гэта раскол грамадзтва гэта пацьвердзіла.
Такім парадкам, да расколу ў асноўным (ясна, былі 1 іншыя прычыны) прычыніліся неразуменьне грамадзтва гэтымі выбітнымі палітычнымі дзеячамі і іх упэўненасьць у сваім палітычным першынстве.
Чаму я не хацеў быць радным
Іншае пытаньне, якое мне час-часом ставілася: чаму я ня быў радным ні ў БЦР, ні ў БНР. Адказ пачну з асноўнага палітычнага пагляду: не ў маёй натуры, маім перакананьні быць асацыяваным на эміграцыі з плыньню, якая разумее сябе як «урад» а і БЦР, і БНР на эміграцыі, асабліва ў 1950-60-я гады, гэта падкрэсьлівалі. Аднак гэткі па-
гляд быў у мяне недзе глыбака нацыянальная дзейнасьць гэтых асамблеяў (гэты тэрмін асамблея мне падабаецца найбольш) магла мяне захапіць, і я мог стацца радным. Але былі іншыя «тармазы». Прапанову быць радным БЦР мне рабілі Астроўскі ў 1950-х і Мядзейка ў 1970-х гадох. Я адмаўляўся, матывуючы адмовы тым, што ўважаў: БЦР як кіраўнічы ворган пройдзены этап у нацыянальнадзяржаўніцкім руху, хоць гэта быў важны, пазытыўны эпізод. Стацца радным БНР мне прапаноўвалі ў Лювэне Янка Жытка, Барыс Рагуля і Мікола Абрамчык, а пазьней уЗШАВінцэнт Жук-Грышкевіч і Язэп Сажыч. Рагуля нават падаваў думку, каб я стаўся старшынём Рады БНР, што, на ягоны пагляд, аб’яднала б, злучыла б БНР і БЦР. Mae адмовы стацца радным БНР базаваліся на тым, што Рада БНР поўнасьцю ігнаравала дзейнасьць БЦР, нацыянальную дзейнасьць пад нямецкай акупацыяй, выкідаючы гэты эпізод з нацыянальнага руху, асабліва ў сваёй раньняй дзейнасьці. Я з такім паглядам ніяк не згаджаўся. He станавіўся я радным 1 з такога гледзішча: стаўшы амэрыканскім грамадзянінам, беручы ўдзел у амэрыканскім палітычным жыцьці, я часта мусіў запаўняць анкеты біяграфічна-палітычнага профілю, і зьяўленьне ў такой анкеце тэрміну Рада або Ўрад БНР пацягнула б за сабой неабходнае тлумачэньне. Асабліва гэта было б складаным, калі бывалі канфэрэнцыі ў Белым Доме, Дзярждэпартамэнце, тым часам як рэгістрацыя ў тых установах як прадстаўніка беларуска-амэрыканскай арганізацыі ішла безь ніякага тлумачэньня. Да таго ж сяброўства ці старшынства ў такой беларуска-амэрыканскай арганізацыі, як БІН1М, давала ў пэўным сэнсе свабоду быць прысутным і ў асяродзьдзі апазыцыйных арганізацыяў або нават тых, што стаялі не на нацыянальнай аснове. (Праўда, на просьбу доктара Рагулі, я ўрэшце стаўся радным БНР 1 нават заступнікам старшыні ў 1997-2001 гадох. Гэта быў пераходны пэрыяд, калі старшынёй Рады БНР была выбраная паважная грамадзкая дзяячка, мой доўгагадовы сябар, Івонка Сурвіла. На заканчэньне скажу: нягледзячы на тое, што я ня быў сябрам БНР, уважаю ўсю маю грамадзка-палітычную дзейнасьць ад паходаў па Менску са скарбонкай у 1942 годзе і да сёньня як дзейнасьць патрыёта-дзяржаўніка, незалежніка, будаўнікааднаўленца першаснай формы новай беларускай дзяржавы БНР.