• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Адзін раз была нагода прыехаць на зборку Інстытуту, калі польскі навуковец прафэсар Зымэр выдаў сваю кнігу «Кірылічны друк у Кракаве», і мы пастанавілі надаць яму тытул ганаровага сябра БІНіМу.
    Была вялікая ўрачыстасьць, і мы думалі, што Тумаш прыедзе, але ён не прыехаў. Інстытуцкія зборкі мы рабілі ў будынку Freedom House у цэнтры гораду, на 40-й вуліцы наймалі там памешканьне на 2-3 гадзіны за мінімальную, сымбалічную цану.
    Потым выйшла Тумашава кніжка «500 гадоў Скарыніяны». На прэзэнтацыю ён таксама не прыехаў. Скарыну ён прысьвяціў усё сваё жыцьцё, вельмі ім цікавіўся, лічыў, што трэба больш дасьледаваць архівы, бо ня высьветленае пытаньне Скарына /Іютэр, няяснае пытаньне пабыту ў Кёнігсбэргу. Але пасьля інсульту ён ужо больш ніколі да Скарыны не вярнуўся.
    Калі зь 1м здарыўся інсульт, кніжка гэтая наагул была яшчэ толькі ў скрыначках. Запруднік і Адамовіч узяліся скончыць Салаўя, а мы з Зорай узяліся за бібліяграфію Скарыніяны і давялі яе да канца. Магчыма, каб Тумаш працаваў далей, там было б і нешта большае але трэба было выдаць хоць так.
    Сям’я сказала забірайце бібліятэку і карэспандэнцыю. Тое-сёе, што было відавочна БІНіМаўскае, я забраў, а прыватнае пакінуў прыватны архіў і бібліятэка застаюцца ў ягоным доме і да сёньня. Сярод іншага, у яго была багатая перапіска з Ларысай Геніюш. Ён быў хросным бацькам яе першага зборніка, які выйшаў у Бэрліне, бо ён у той час быў рэдактарам «Раніцы». Вершы ў «Раніцы» яна пачала друкаваць яшчэ раней, 1 ён падаў ёй думку выдаць іх асобнай кнігай. Карэспандэнцыю з Геніюш я не чапаў, бо яна ішла не на Тумаша, а на малодшую дачку Галіну, там было шмат прыватных момантаў у іх былі супольныя знаёмыя. У Тумаша была сям’я брат і бацька. Бацька памёр досыць рана, ён жыў недзе пад Вялейкай, а брат, здаецца, пераехаў у Польшчу. Але ён мала расказваў пра сям’ю, ён быў такі чалавек, што надта не раскрываўся такая натура, праўда, калі запытаесься, то ён не рабіў з гэтага ніякіх сакрэтаў.
    Гэта была вялікая згуба, бо гэта быў чалавек вельмі інтэлектуальна падрыхтаваны, ведаў шмат, і наагул адыгрываў вялікую ролю ў беларускім грамадзтве. Так ён і адышоў дзеля таго, што яму выпала быць першым бургамістрам Менску пад нямецкай акупацыяй, і гэта была бірка на ўсё жыцьцё, яму гэта было ня надта прыемна, ён цяжка перажываў.
    Адыход доктара Тумаша быў вялікай стратай у дасьледаваньнях беларусікі. Так што таму, хто ініцыяваў справу перагляду іміграцыйных папераў доктара Тумаша ды ягонай дзейнасьці ў часе нямецкай акупацыі кажучы простай мовай данос у фэдэральнае агенцтва, гэтая справа ўдалася, і Тумаш быў выведзены са строю досыць рана, яму было толькі 72 гады (ён нарадзіўся 21 сьнежня 1910 году).
    У красавіку 1982 году на пасаду старшыні БІНіМу быў выбраны Ўправай я, Вітаўт Кіпель.
    Працяг літаратурнай сэрыі
    Хутка пасьля здарэньня з Тумашам кніга Салаўя была закончаная і шырака разыйшлася.
    Чароднай кнігай у сэрыі «Беларускія паэты й пісьменьнікі» было пастаноўлена выдаць творы Аляксандры Саковіч (Іны Рытар) сабраць ранейшыя й далучыць новыя пад загалоўкам «У пошуках праўды апавяданьні і аповесьці» (1986). У выданьні гэтае кнігі вялікую рэдактарскую дапамогу даў нам Аўген Каханоўскі муж аўтаркі. He было вялікай праблемы і зь фінансамі дапамагла кліўлэндзкая калёнія (і Рытар, і Каханоўскі старажылы, дзеячы кліўлэндзкай беларускай грамады). Тыраж кнігі А. Саковіч друкаваў Мікола Прускі мы зрабілі 750 экзэмпляраў і... пралічыліся. Кніга вельмі хутка разышлася: на прэзэнтацыі, толькі ў Кліўлэндзе, разабралі каля 200 экзэмпляраў. Мушу таксама падкрэсьліць, што на прэзэнтацыі кнігі было шмат амэрыканцаў, сяброў аўтаркі. Аўтарка падпісала некалькі даравальных экзэмпляраў і Кліўлэндзкай публічнай бібліятэцы.
    Прыблізна ў гэтым часе пачалі паступаць у БІНіМ просьбы ад грамадзянаў і пісьменьнікаў, каб выдаць іхную кнігу ў выдавецтве БІНіМу. Базыль Косараў з штату Пэнсыльванія пытаўся, ц1 мог бы БІНіМ выдаць невялічкі ангельска-беларускі размоўнік, на што наш адказ быў: на дадзеным этапе да выданьня размоўнікаў мы не гатовыя. Да мяне асабіста зазваніла жонка памерлага пісьменьніка Уладзімера Клішэвіча і паінфармавала, што ў яе «стаіць сундук» з матэрыяламі мужа, дык ці ня ўзяліся б мы іх друкаваць? Мой адказ тады (і пазьней лістоўна) быў: прысылайце «сундук» пабачым, што ў ім, а тады будзем гаварыць далей. Але на гэтым кантакты спыніліся, і «сундук», відаць, стаіць дзе й стаяў.
    Зьвярнуліся й маладзейшыя сябры БІНіМу з просьбай выдаць свае ўспаміны напрыклад, Славік Шабовіч. Але мы яму парадзілі аб выданьні сваіх успамінаў паклапаціцца самому, праўда, паабяцалі літаратурную апрацоўку і вычытку. Такіх, як Шабовіч, было некалькі.
    На вялікі жаль, не атрымалася ў мяне (у БІНіМу бо я вёў гутаркі ад інстытуту) памыснага выніку, каб выдаць багатую й добрую мастацкую спадчыну аднаго з закладчыкаў і энтузіястаў БІНіМу паэта Рыгора Крушыны. Некалькі разоў БІНіМ вёў перамовы з сынам паэта, але гутаркі перапыняліся, калі мы закраналі фінансавае пытаньне мы ўважалі, найбольш дзеля гарантыі, што частку кошту друку павінна забясьпечыць радня. Перамовы заходзілі ў тупік, і сын друкаваў творы Крушыны ў іншых выдавецтвах.
    БІНІМ вёў перамовы адносна друку твораў зь Янкам Золакам, Масеем Сяднёвым, але пісьменьнікі ставілі свае ўмовы, на якія БІНіМ не пагаджаўся. Даўгавата мы гутарылі зь Янкам Юхнаўцом і ён, і БІНіМ былі зацікаўленыя выдаць яго выбраныя творы ў сэрыі БІНіМу.
    Але Юхнавец ніяк не згаджаўся на тое, што ягоныя творы «нехта будзе рэдагаваць». Падобная сытуацыя паўстала і з Кастусём Акулам, дзейным сябрам БІНіМу свае творы ён хацеў рэдагаваць сам. Праўда, былі пісьменьнікі, якія ўспрымалі рэдактарства БІНіМу нармальна, нават былі задаволеныя. Прыкладам, Алесь Салавей толькі й хацеў, каб ягоныя творы рэдагаваў Антон Адамовіч. Міхась Кавыль, калі ягоныя творы рыхтаваліся для друку ў БІНіМе, сказаў прыблізна так: «Мне Адамовіч дапамагаў ствараць санэты ягоная дапамога для мяне была вельмі важная». (Калі выйшаў том Кавыля «Міжагнёўе», паэт сказаў: «Мне Адамовіч зрабіў лешпую кнігу, чым бы я выдаў сам».)
    «Міжагнёўе» Міхася Кавыля
    Выдаць творы Кавыля на паседжаньні ўправы БІНіМу было пастаноўлена недзе ў чэрвені 1982 году, і ад таго часу пачалося зьбіраньне матэрыялаў. Міхась Кавыль шмат дзе друкаваўся, пачынаючы ад канца 1920-х у Беларусі 1 ад канца 1940-х на эміграцыі. Ён быў вельмі папулярны, шмат ягоных вершаў былі пакладзеныя на музыку і сьпяваліся амаль як народныя песьні («Расьцьвіталі ў жыце васілёчкі...»). Паэт таксама выдаў сам некалькі зборнічкаў вершаў, быў актыўны пісаў на патрэбы грамадзтва. Быў таксама вядомы паводле ацэнкі Антона Адамовіча як «першы ў беларускай літаратуры, хто стварыў вянок санэтаў». Адным словам, сабраць Кавылёву спадчыну было ёмістае заданьне. Але справа рухалася творы, карэспандэнцыя, бібліяграфія был1 «ў купе», трэба было рэдагаваць. Ясная справа, Адамовіч адразу заявіў, што Кавыля рэдагуе ён. Аднак заява заявай, але з рэдагаваньнем твораў Кавыля атрымоўвалася затрымка: чамусьці Адамовіч за працу ня браўся. Бывалі з Адамовічам такія «фокусы» 1 раней, ён затрымліваў працу, але тады быў дзейны Тумаш і ён часам гаварыў з Адамовічам бюракратычна-начальніцкай мовай. Цяпер Тумаша не было, а мы ні Зора, ні Ян Запруднік, ні я Адамовічу загадаць не маглі. Мы чакалі 1 ўвесь час яму «намякалі»; «Кавыль гатовы да рэдагаваньня!» Адамовіч маўчаў відаць была старэчая стомленасьць, асабліва пасьля афэры з Лофтусам, пра якую крыху пазьней.
    Сытуацыя вытваралася непрыемная: праца ня рухалася, а ў нас ужо былі пляны на далейшае. Нарэшце, як кажацца, цярпеньне лопнула 1 Ян з Зорай заселі за Кавыля, нічога ня кажучы Адамовічу. Сталася таксама так, што два тыдні (дакладней, канцатыдні) запар нам траім давялося быць у Канадзе (1989), дык рэдагаваньне ішло іўдарозе, і ў Канадзе! У канцы сакавіка 1989 году манускрыпт быў адрэдагаваны. Далі «прадукт» для апрабаты Адамовічу, 1, як ні дзіўна, ён зь вялікім аплёмбам заявіў: «Манускрыпт можа ісьці ўдрук!» Друкавалі Кавыля ў друкарні Міколы Прускага, тыраж каля 500 экзэмпляраў.
    Мы былі вельмі задаволеныя, што «працэс пайшоў», бо пачыналі псавацца дачыненьні з паэтам зусім зразумела чаму. Праўда, друк узяў крыху часу: прэзэнтацыя кнігі адбылася толькі 13 красавіка 1991 году. Але прэзэнтацыя была цудоўная. У Беларускім Грамадзкім Цэнтры ў Саўт Рывэры сабралася каля 200 чалавек: сябры паэта, грамадзтва, студэнты з Ратгерскага ўнівэрсытэту. Былі прадстаўнікі і ад мясцовае адміністрацыі гораду гонар, што сярод іх жыве паэт! Ян Запруднік, Зора Кіпель, Том Бэрд зрабілі невялічкія аналізы творчасьці паэта, а Міхась Сенька падсумаваў паэтаву шырокую грамадзкую дзейнасьць. Ад імя БІНіМу я падзякаваў і саўтрывэрскаму грамадзтву, асабліва Ігару Шчорсу, за шчодрае фінансавае падтрыманьне друку. Мне і Зоры паэт падараваў кнігу з надпісам «Дарагім Зоры і Вітаўту Кіпелям «віноўнікам» блакітнага полымя «Міжагнёўя» ад шчырага сэрца».
    Пашырэньне выдавецкай дзейнасьці
    Гэтак, можна сказаць, сэрыя кніжак «Беларускія паэты й пісьменьнікі» пачалася і выдатна разьвівалася. Паступалі замовы ад бібліятэкаў, зьяўляліся рэцэнзіі, па меры магчымасьці пасылалі кнігі і ў Беларусь. Досыць хутка, на пачатку 1990-х, рэдагаваньне 1 апрацоўку кніжак у сэрыі ўзялі ў свае рукі новыя эмігранты Алена Юрэвіч, Навум Кацнэльсон, Лявон Юрэвіч. Яны сапраўды дадалі энэргіі, кніжкі пачалі выходзіць амаль пэрыядычна, прычым Алена Казіміраўна Юрэвіч, заслужаны беларусавед, навязала лучнасьць зь Менскам, і чаго не хапала да сэрыі (напрыклад, апавяданьні Міколы Цэлеша), мы атрымалі праз Людмілу Рабок зь Менску. Пачалася сапраўды супольная праца БІНіМу і Бацькаўшчыны.
    У сэрыі выйшлі кнігі Уладзімера Дудзіцкага, Антона Адамовіча, Міколы Цэлеша, Лявона Савёнка, Юркі Віцьбіча ды абагульняючыя літаратурныя працы Лявона Юрэвіча.
    Калі мы ўбачылі што літаратурная сэрыя «на добрай дарозе», пачалі рабіць пляны, каб пачаць іншую сэрыю бібліяграфічную. Справа ў тым, што як амэрыканскія бібліятэкі, так і бібліятэкі сьвету найперш імкнуцца набываць бібліяграфіі, бо бібліяграфіі ключ да далейшых пошукаў, знаёмства зь літаратурай. Беларускіх бібліяграфіяў, на жаль, было на кніжным рынку малавата, і мы ведалі, што амэрыканскія бібліятэкі беларускую бібліяграфічную сэрыю адразу прымуць. Забегшы наперад, скажу мы не памыліліся.