Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
прайшло -1 забудземся». Ніякіх успамінаў, ніякіх перажываньняў не пераказваў. Адзінае калі ён зь немцамі прыехаў і яны зь нейкай вайсковай групай абышлі горад, каб агледзець сытуацыю, ён расказаў пра гэта, што хадзіць не было як, вуліцы гораду былі для транспарту непраезныя. Давядзеньне гораду да ладу цягнулася каля месяца.
Падчас эміграваньня ўАмэрыкуу 1947 годзеён, як і ўсе DP ў ангельскай зоне Нямеччыны запаўняў іміграцыйныя анкеты. Яны былі вельмі дэтальныя, я ня ведаю што там дакладна было, бо сам іх ніколі не запаўняў напэўна, было пра тое, дзе вы былі і калі і што вы рабілі. I там ён так 1 напісаў што быў бургамістрам гораду і арганізоўваў адміністрацыю. Пазьней ён падазрае, што гэтая інфармацыя трапіла агентам, якія мелі сувязь з саветамі з гэтага зрабілася крыху большая праблема. Слова «адміністрацыя» HexTa праінтэрпрэтаваў, што ён быў адказны за арганізацыю гета так у гэтую гісторыю ўвайшоў зусім новы элемэнт. Хто ж арганізоўваў гета беларусы ці немцы? Сам Тумаш казаў, што да гета ніякага дачыненьня ня меў і дэталяў яго арганізацыі ня ведаў. У канцы 1940-х гадоў, калі адбывалася іміграцыя, на гэта ўвагі не зьвярталася, абы былі запоўненыя анкеты.
Слуханьні ў Фэдэральным будынку
I вось доктар Тумаш прыехаў у Амэрыку, нармальна працуе, займаецца грамадзкай дзейнасьцю, а потым раптам, у пачатку 1981 году, «вылазіць» гэткае яму прыходзіць заказны ліст, што «нехта» хоча зь ім сустрэцца ў Фэдэральным будынку. Ён пайшоў у Фэдэральны будынак, а там яму кажуць: ведаеце, у нас ёсьць дакумэнты, што вы был1 адзін з тых, хто прыехаў з Einsatzgruppe, і што ў вас было заданьне арганізаваць гета. Калі вы гэтаму пярэчыце, дык мы прызначым слуханьні ў гэтай справе, мы хочам пачуць ваш бок.
Слуханьні прызначылі на 10 сьнежня 1981 году. Тумаш з Фэдэральнага будынку адразу прыехаў да мяне ў бібліятэку, кажа: «Пойдзем разам» і паказаў мне ўсё той першы ліст, позву на 10 сьнежня зь пералікам, якія дакумэнты ён мусіць з сабой мець, і з просьбай, што гэта ўсё мусіць мець канфідэнцыйны характар. Ён папрасіў мяне: «Пазваніце ім туды і скажыце, што вы будзеце са мной». (Мы зь ім былі заўсёды толькі на «вы».) Я пазваніў урадоўцы нічога супраць ня мелі.
Юсьнежня мы сустрэліся з Тумашам раніцай каля Фэдэральнага будынку на Мангэтэне, паказалі швэйцару куды маем ісьці гэта быў закрыты паверх, куды нікога не пушчаюць, там былі сьледчыя ведамствы нічога нідзе не напісана, стаяць ахоўнікі ў цывільным, у іх трэба пытацца далейшай дарогі, і яны завядуць «куды трэба». Інтрыга!
Перш-наперш, калі мы толькі зайшлі ў Бюро, нас абавязалі прысягнуць, што мы нікому пра гэтую сустрэчу ня будзем гаварыць на працягу даўжэйшага часу здаецца, году ці двух. Затым пачаліся слуханьні. Сядзяць два амэрыканцы сьледчыя, адзін зь сьледчага аддзелу іміграцыйнага агенцтва Міністэрства ўнутраных справаў, а другі супрацоўнік FBI у якасьці дарадніка. Яшчэ прысутная жанчына, якая ўсё запісвае, а пры ёй афіцыйны перакладчык і яшчэ адзін чалавек збоку з апаратам, які запісвае ўсё, што вы гаворыце.
Гутарку распачаў прадстаўнік Іміграцыйнага агенцтва. Ён адразу заявіў, што агенцтва атрымала рукой пісаны ліст, у якім апісваецца Менск улетку 1941 году і зазначаецца, што Вітаўт Тумаш у тым часе быў «начальнікам гораду» 1 «арганізоўваў гета». Прычым прадстаўнік Іміграцыйнага агенцтва кажа, што ў яго арыгіналу ліста няма, але ёсьць дадатковы дакумэнт з подпісам Тумаша. Пры гэтым прадстаўнік дастае з тэчкі лістовачку. Даюць тую лістовачку Тумашу, дазваляюць узяць у рукі і глянуць на яе і мне.
Лістовачка друкаваная, у ёй абвестка пра тое, што ў горадзе арганізуецца чыстка вуліц, дзе каму можна хадзіць, і згадваецца таксама гета і якія вуліцы ў яго ўваходзяць. I падпісана пропісьсю, рукою: Тумаш. Тумаш глянуў 1 кажа, што гэта не ягоны подпіс. Абсалютна. Тады яму даюць запоўніць вялікую анкету падобную да той, што ён запаўняў у 1947 годзе ён яе запоўніў. Чыноўнікі параўналі дзьве анкеты яны былі ідэнтычныя. Урадоўцы аж зьдзівіліся нагэтулькі ідэнтычнымі аказаліся анкеты, запоўненыя ў прамежку 50 гадоў.
Беручы назад лістовачку, чыноўнік Іміграцыйнага агенцтва патлумачыў мне маю ролю: я выступаю як перакладчык, але таксама магу разглядаць дакумэнты. Калі Тумаш хоча сказаць сам можа сказаць. Калі не я яму дапамагаю. Калі мы абодва нешта ня можам выказаць ёсьць афіцыйны беларуска-ангельскі перакладчык, я маю права ў яго запытацца пераклад нейкага слова, калі патрэбна.
Пасьля гэтага невялічкага ўступу галоўны сьледчы (ад Іміграцыйнага агенцтва) кажа: «Тут відавочны канфлікт. Мы маем дакумэнты аб Вашай дзейнасьці, а Вы, доктар Тумаш, адмаўляеце аўтэнтычнасьць гэтых дакумэнтаў. Таму мы пачнем разгляд справы».
Падрабязна разглядаецца ўся біяграфія дзе вучыўся, дзе працаваў, што рабіў. Ці былі каманды па ачыстцы вуліц? Былі. Як гэта рабілася? Немцы далі некалькі машын, мы езьдзілі па горадзе 1 заклікалі хто хоча ісьці разьбіраць руіны і расчышчаць вуліцы, за гэта будзе давацца ежа. А горад быў разьбіты, па Савецкай вуліцы не было як праехаць, тут разьбітыя грузавікі, там падбіты танк... Спачатку паехалі пад лягер палонных Там завэрбавалі пару дзесяткоў чалавек. Непадалёк была паходная кухня, і ахвотнікаў накармілі. Так пачалася расчыстка гораду.
Тады слуханьне даходзіць да пытаньня як плацілі тым, хто
працаваў. Тумаш кажа, што ніяк аплатай была ежа. А пазьней? Пазьней, калі прыйшлі цывільныя ўлады а расчыстка прадаўжалася далей, і трэба было мець каля 500 чалавек, каб за першыя 10-15 дзён усё расчысьціць Тумаш сказаў, што немцы будуць даваць соль, 2 кг солі за дзень працы. Ці плацілі грашыма? He. А ці вам паступалі грошы, кал1 вы былі бургамістрам? Паступалі. Зь якога банку? Мне плаціў вэрмахт у нас былі чэкі з штампам вэрмахту. Ці вам калі было сказана, які банк стаяў за гэтымі выплатамі? Ніколі не было сказана. Тады сьледчы паказвае блянкі, на якіх пазначаны банк. Тумаш кажа, што такіх блянкаў ніколі ня бачыў і пра такія банкі ніколі ня чуў усё было праз вэрмахт. На гэтым справа апытаньня доктара Тумаша пра першыя часы ў Менску ў 1941 годзе скончылася.
Затым пачаўся больш дэталёвы разгляд. Былі названыя канкрэтныя прозьвішчы. Працавалі ў вас такія? Працавалі. Вы ведалі, што яны яўрэі? Ведаў. Ц1 вы ведалі, што яны прыходзяць з гета? He, ня ведаў. Тумаш іх «знайшоў», і яны яму рабілі бухгальтэрыю... Такіх дэталяў у яго распыталі каля пяцідзесяці. Трэба сказаць, што апытвалі досыць прафэсійна. У часе аднаго пытаньня паставяць папярэдняе, вернуцца да пачатку. Апытаньне працягвалася гадзін пяць, да абеду. Перапынак на абед быў кароткі мы купілі пару бутэрбродаў з аўтамата.
Па абедзе апытаньне пачалося з жніўня месяца 1941 году. Паказваюць картачкі людзей у нямецкай уніформе ці мелі вы дачыненьні з такімі і такімі? Тумаш кажа: не. Ён добра памятаў, што меў дачыненьні з генэралам такім-та, з палкоўнікам такім-та. I так працэдура цягнулася да 9-й гадзіны вечара (а прыйшлі мы ў 8.30), адзін раз далі перапынак на абед, другі раз яны нас пакармілі.
Было ўжо пазнавата. Чыноўнік нам падзякаваў, і яны выйшлі. Мы з Тумашам таксама да дзьвярэй, але я затрымаўся і сам-насам у перакладчыка пытаюся: «Слухайце, магу я ў вас запытацца вы ж напэўна ня першы раз пры такім прысутныя... Ці нам далей будзе патрэбны адвакат?» Бо я бачыў, да чаго гэта йдзе. Перакладчык адказвае (аказалася, што ён латыскага паходжаньня); «Думаю, што вы можаце спаць спакойна». «Вы ўпэўненыя?» «Я амаль упэўнены. Гэта данос савецкай амбасады, 1 амэрыканцы правяраюць, ці Тумаш не зманіў у часе іміграцыі ў 1947 годзе». Паўтарае: справа закончаная.
Я пераказаў гэта Тумашу. Ён ухмыльнуўся і сказаў: «Я ведаю, што саветы за мной палююць, палююць і за сям’ёй у Беларусі і ў Польшчы. Але довадаў у іх, што я нешта зманіў няма. Будзем бачыць, што будзе далей». Была 10-я гадзіна вечара. Мы разам даехалі на мэтро да станцыі Times Square і разышліся кожны ў свой бок.
Праз пару дзён я пад’ехаў да Тумаша дахаты. Ён быў у прыбітым настроі: а што калі нейкая дэталь будзе разыходзіцца? Дэпартацыя? Прыдзецца выяжджаць у Заходнюю Нямеччыну, разважаў уголас Тумаш. Вядомая справа, я яго стараўся падтрымаць на духу і сказаў,
што мы зь Юрчыкам Андрусышыным (пазьней ён працаваў у FBI, а тады яшчэ толькі скончыў унівэрсытэт) пойдзем да адваката яшчэ раз пагутарыць аб «справе». Гэта яго падбадзёрыла. Але ён фактычна ўжо ніколі ад таго шоку не аправіўся. Ён страціў энэргію, стаў абыякавы, нават да Скарыніяны. У бібліятэку зайшоў мо раз ці два, а пасьля зь ім здарыўся інсульт. У сьнежні мы былі ў сьледчага, а ў сакавіку Тумаш трапіў у шпіталь.
Канец справы
Празь месяц-другі слуханьняў у справе Тумаша мы пайшлі зь Юрчыкам Андрусышыным да ведамага адваката забраў 650 даляраў яшчэ перад тым, як пачаў з намі гаварыць! Я расказаў яму ўсю справу, і ён кажа: ніякага суду ня будзе. Ніякіх доказаў няма, амэрыканцы толькі хочуць пераканацца, каб адказаць таму, хто на яго напісаў данос што з Тумашам пагаварылі, ён сказаў, што гэта няпраўда, і яны з гэтым згадзіліся. Уся «музыка», сказаў адвакат, пачынаецца з пытаньня, ці ён легальна прыехаў, таму й глядзелі, ці ён дзе ня зблытаецца пры запаўненьні анкеты. Калі б зблытаўся гэта б ужо была вялікая праблема. А ўсе тыя фатаграфіі і дакумэнты, што яму паказвалі, былі толькі на тое, каб праверыць, ці Тумаш гаварыў праўду пра анкетныя дадзеныя. Але паколькі ёсьць данос улады мусяць адказаць. У канцы сказаў, што мы можам на яго разьлічваць, і калі ён возьмецца за справу, то будзе браць па 350 даляраў за гадзіну. На гэтым справа доктара Тумаша канчаецца.
БІНіМ бяз Тумаша
Калі Тумаш захварэў і адышоў ад справаў, на ягоным стале ляжаў макет кніжкі Алеся Салаўя другая кніга ў БІНіМаўскай літаратурнай сэрыі. Ад гэтага моманту ўсё лягло на нас, і трэба было справу дацягваць. Я пачаў адведваць Тумаша два разы на тыдзень, потым раз на тыдзень. Спачатку ён і не чытаў, і не пісаў, а потым патроху пачаў чытаць з павелічальным шклом. Але ад таго часу Тумаш ужо ніколі на людзях не бываў.
У яго быў бранхіт думаю, яшчэ з польскіх часоў ён заўсёды кашляў, але цяпер хвароба пачала праяўляцца больш інтэнсіўна, і раз на паўгода ён клаўся ў шпіталь на два-тры тыдні, дзе яму прачышчалі лёгкія. Было відаць, што чалавек ад працы ўжо адбіты зусім. Пасьля гэтага ён пражыў яшчэ гадоў сямнаццаць, але жыцьцё гэтае было для Тумаша ўжо нецікавае.