Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Стварэньне Рады не было вялікім сюрпрызам, аб магчымасьці гэтага гаварылася і раней, але «бомбай» сталася тое, што старшынём Рады быў прызначаны Вітаўт Кіпель прадстаўнік ад беларусаў штату. Ясна, найбольш спадзяваліся на старшынёўства ў Радзе прадстаўнікі большых нацыянальных групаў, асабліва палякі і гішпанскамоўныя групы, сярод якіх найбольш палітычна актыўныя былі кубінцы. Але старшынём зрабілі беларуса. Прыпушчаю, што зрабіў гэта губэрнатар Брэндан Бэрн не без уплыву Стывэна Рычэра.
Праца на пасадзе старшыні
Відавочна, пачынаць працу было ня лёгка адчуваўся супраціў. Але я ведаў шмат людзей у штаце, меў добрыя дачыненьні з адміністрацыяй, дык праца зрушылася. Рада атрымала свой офіс у аддзеле турызму, была прызначаная сакратарка, бюджэт для канцылярыі, і праца пайшла-паехала. Раз на тыдзень я вызваляўся ад працы ў бібліятэцы (за кошт дня адпачынку альбо адпрацоўваў гэты дзень у суботу) і ехаў уТрэнтан. УТрэнтане залагоджвалася карэспандэнцыя, а галоўнае узгадняліся пляны з канцылярыяй губэрнатара і аддзелам асьветы. Радзе прапаноўвалі рабіць даклады ў школах, выступаць ад імя губэрнатара на нацыянальных урачыстасьцях, сустракацца з замежнымі гасьцямі штату. Дзейнасьць была актыўная, трэба было каардынаваць з Радай паседжаньні, якія адбываліся штомесяц. Асабліва «горача» мне было на першым паседжаньні, калі мяне атакавалі і палякі, і кубінцы, але я з гэтымі «нападамі» справіўся.
У пару дзейнасьці Рады, хоць мне даводзілася шмат езьдзіць і выступаць, я перажываў вельмі прыемныя часы, бо заўсёды меў магчымасьць «закінуць слова» за Беларусь. Пачынаў я свае выступы перад рознымі аўдыторыямі зь дзесяткамі, а часам і сотнямі слухачоў словамі «Я Вітаўт Кіпель... буду гаварыць з акцэнтам, якога вы, думаю, ніколі ня чулі з акцэнтам беларускім...» і тады казаў пару
фразаў пра Беларусь. Такі ўступ заўсёды падкупляў слухачоў, 1 таму на сустрэчах я заўсёды чуўся вельмі добра і ўпэўнена.
За чатыры гады працы ў Радзе (дарэчы, гэтая праца не аплачвалася, але штат кампэнсаваў выдаткі на бэнзін) прыходзілася часта даваць інтэрвію ў прэсе англамоўнай і іншамоўнай, а таксама выступаць па радыё і пару разоў быць на тэлебачаньні.
Шмат даводзілася выступаць у школах. У штаце Нью Джэрзі панад 600 школьных акругаў. Загадчыкі акругаў школьныя супэр-дырэктары атрымоўваюць багата інфармацыйнае літаратуры пра тое, што робіцца ў штаце. Дзейнасьць Рады прыцягвала іхную ўвагу, і таму мне даводзілася выступаць у школах з дакладамі аб этнічных справах штату. Пры гэтым заўсёды я даваў інфармацыю пра Беларусь.
Даводзілася выступаць і на афіцыйных штатных мерапрыемствах.
Мушу сказаць, што ў адрозьненьне ад іншых арганізацыяў, дзе мне давялося супрацоўнічаць, найболыв частым і часаёмкім абавязкам у Этнічнай радзе было выступаць ад імя губэрнатара на розных урачыстасьцях. За чатыры гады ў Радзе я выступаў на армянскіх, славацкіх, польскіх, ірляндзкіх урачыстасьцях, быў прадстаўніком Рады на нарадзе пуэртарыканцаў. Аднак пару падзеяў асабліва ўрэзаліся ў памяць.
Аднойчы на пачатку лета 1979 году губэрнатар атрымаў запросіны ўзяць удзел у карэйскай урачыстасьці, якую ладзілі карэйскія вэтэраны ў горадзе Рэдбанк непадалёк ад Атлянтычнага акіяну. Губэрнатар запросіны перадаў мне 1 даручыў прачытаць адпаведную адозву. Я, выступаючы перад карэйскімі вэтэранамі, як і заўсёды, сказаў пра свой беларускі акцэнт, усё ішло, «як памазана». Але раптам кіраўнік урачыстасьці ў вэтэранскай форме ўстае і кажа: «На знак пашаны да Вас, паважаны Вітаўт, калі ласка, раскажыце нам пра краіну Вашага паходжаньня Беларусь». Я быў зьдзіўлены, але просьбу выканаў.
Выступаў я ад імя губэрнатара штату Нью Джэрзі і ад беларусаў на адзначэньні Тыдня паняволеных народаў у Вашынгтоне. У рэпартажы з тае ўрачыстасьці ў 1979 годзе ў газэце «Беларус» цытуецца фрагмэнт майго выступу: «Часам раздаюцца галасы, што Тыдзень паняволеных народаў зьява застарэлая. Але калі мы параўнаем лік паняволеных народаў у 1959 годзе й сяньня, дык пабачым, што лік гэты ўсьцяж узрастае. Дык як жа можа застарэцца гэтая зьява! Наадварот, справа Паняволеных народаў справа жывучая й гэтак жа актуальная сяньня, як і ў 1959 годзе!»
Праект «Вусная гісторыя»
У дзейнасьці Рады апрача рэпрэзэнтацыйнай функцыі было ладна 1 працоўных абавязкаў. Шмат часу за гады майго старшынёўства ў Этнічнай радзе штату было адведзена наладжаньню праграмы «Вус-
най гісторыі» параўнаўча новага ў той час прадмету. Праграма «Вусная гісторыя» фінансавалася фэдэральным урадам, а ў Нью Джэрзі рухавіком праграмы была Гістарычная камісія штату Нью Джэрзі, якая адразу пачала супрацоўнічаць з Этнічнай радай. Зьмест праграмы складаўся з таго, каб запісаць на магнітныя стужкі дасьведчаньні імігрантаў у часе прыбыцьця і ў раньніх гадох жыцьця ў ЗША. Прычым праграма прадбачала ня толькі жыцьцёвае дасьведчаньне, але інструктавала таксама запісваць мову, калі былі асаблівыя звычаі, асьвятляць паходжаньне імігранта ў Старым Сьвеце. Я як старшыня Этнічнай рады ўваходзіў у групу кіраўнікоў, якія пад наглядам Гістарычнай камісіі плянавалі і праводзілі запісы інтэрвію. Было зроблена шмат запісаў зь беларускімі імігрантамі. Адзін зь беларускіх запісаў інтэрвію з спадарыняй Тамарай Кольбай (Тамара Стагановіч, псэўданім Ст. Тамара) быў выдрукаваныя ў форме кніжкі ў сэрыі New Jersey Ethnic Life Series, №10, 1986. (Дарэчы, беларуская мастачка Тамара Кольба аформіла каля дзесятка дзіцячых кніжак ведамых амэрыканскіх выдавецтваў ды мела сэрыю выставак сваіх твораў у Беларусі пад агульным назовам «Мая Амэрыка» каталёг выйшаў у Менску ў 1994 годзе.)
Дзе мы даведаліся пра Чарнобыль
Паколькі я шмат дапамагаў Гістарычнай камісіі, яны мяне «запрэглі» ў шмат якія адукацыйныя праекты, зьвязаныя з вывучэньнем нацыянальнасьцяў штату. Я супрацоўнічаў з камісіяй гадоў дзесяць. Падам адну памятную дэталь з часу гэтага супрацоўніцтва. Выканаўчым дырэктарам Гістарычнай камісіі ў 1980-х гадах быў спадар Бэрнард Буш, мой добры сябра й калега. Быў ён яўрэйскага паходжаньня дзяды зь Менскае губэрні. У нядзельны дзень 26 красавіка 1986 году Бэрнард Буш запрасіў мяне й Зору да сябе ў госьці ў мястэчка Джэймстаўн у цэнтральнай частцы штату Нью Джэрзі. Сядзім, гутарым, Бэрнард успамінае нешта пра дзеда. Гадзіна 3.30 папаўдні і раптам радыё перапыняе праграмы і даецца кароткае паведамленьне: скандынаўскія крыніцы перадаюць, што на захадзе СССР ці ў Беларускай ССР, ці ў Украінскай ССР адбыўся атамны выбух... Гэтак 26 красавіка 1986 году мы пачулі пра Чарнобыль. Пасядзелі мы ў Буша яшчэ хвілінаў 15-20 так, як і іншыя госьці, было не да гасьцяваньня іпаехалі дахаты.
Што такое Галакост
У Этнічнай радзе трэба было займацца часам і далікатнымі тэрміналягічнымі праблемамі, у аснове якіх ляжалі міжнацыянальныя дачыненьні. Справа, якую мне давялося разглядаць, была важная -
значэньне тэрміну Галакост. Яўрэйскія арганізацыі штату а іх сотні, і арганізацыі ўплывовыя дамагаліся, каб у публічных школах на лекцыях гісторыі праходзілі Галакост. Аднак паколькі гэтага дамагаліся яўрэйскія арганізацыі, тэрміну надавалася толькі адно значаньне зьнішчэньне яўрэяў. Супраць такога падыходу выступілі армяне. Справа дайшла да «штатных слуханьняў», куды запрасілі выступіць і мяне як кіраўніка Рады. Я, безумоўна, выступіў і моцна парэкамэндаваў, каб тэрмін Галакост ужываўся ня толькі ў дачыненьні да падзеяў Другой сусьветнай вайны, але і шырэй. У маім разуменьні гэта шырокі тэрмін, які павінен быць ужываны і ў дачыненьні да іншых выпадкаў генацыду такіх, як Галадамор, армянскі Галакост або менш ведамыя падзеі накшталт гвалтоўнага перасяленьня крымскіх татараў, беларусаў, іншых народаў.
Зора выбрала сядзібу для губэрнатара
Яшчэ адна гісторыя, зьвязаная зь дзейнасьцю Этнічнай рады, якая мне добра памятаецца выбар сядзібы для губэрнатара штату. Калі ўтварылася Рада, быў прыняты статут і залагоджаныя ўсе фармальнасьці разьмеркаваньня функцыяў, на адно зь першых паседжаньняў цэлае Рады мы запрасілі губэрнатара. Перад тым паседжаньні адбываліся ў Трэнтане, але гэтае з буфэтам мелася адбыцца ў шыкоўным будынку, які стаяў пусты на паўночнай ускраіне Прынстану. На паседжаньне былі запрошаныя і госьці жонкі, урадоўцы. Само паседжаньне было фармальнае і вельмі кароценькае. Пасьля яго пачаліся гутаркі. У гутарцы з губэрнатарам Зора кажа: Спадар губэрнатар, у Прынстане вы жывяце зусім у халупе, малой хаце (праўда, гістарычна вядомай), а тут такі асабняк і пусты! Чаму б Вам не перабрацца з свайго Morven у гэты Drumthwacket? Губэрнатар Бэрн глянуў пранікліва, крутануў галавой 1 сказаў: «Спадарыня Зора, я гэтага рабіць ня буду, але новаму губэрнатару падкажу. Думка добрая». Гутарка гэтая была ў 1978 годзе, а ад 1982 году губэрнатары штату Нью Джэрзі жывуць у сядзібе Drumthwacket.
Вынікі працы Рады
Пры падтрымцы Рады ў школьныя праграмы штату ўвайшла як дадатковае чытаньне кніга «Этнічны досьвед штату Нью Джэрзі» (NJ Ethnic Experience, 1979), дзе згадваецца шмат нацыянальнасьцяў, улучна зь беларусамі, як прадстаўнікоў розных культураў, якія прычыніліся да будаваньня штату. Дарэчы, на вокладцы і супэрвокладцы гэтае кнігі была карціна Пётры Мірановіча «Беларускія эмігранты».
3 ініцыятывы Этнічнай рады ў горадзе Джэрзі Сіты пачаліся этнічныя фэстывалі, якія працягваюцца 1 да сёньняшняга часу. Дадам: перамовы і то складаныя наконт запачаткаваньня фэстываляў з «айцамі» гораду і з фэдэральнымі ўладамі праводзіў я. Складанасьць перамоваў была ў тым, што Этнічная рада жадала, каб фэстывалі адбываліся ў Парку Свабоды (Liberty Park), які знаходзіцца ў юрысдыкцыі фэдэральнай адміністрацыі.
Па лініі дзейнасьці Этнічнай рады ў штаце адбылося некалькі канфэрэнцыяў, прысьвечаных адукацыі ікаардынацыі інфармаваньня пра нацыянальнасьці штату. Прайшла бібліятэчная канфэрэнцыя, дзе падкрэсьлілі неабходнасьць мець у Штатнай бібліятэцы ў Трэнтане калекцыю кніжак пра нацыянальнасьці штату.
«Губэрнатар зь беларускай падушачкай»
Прыпамінаючы аб Этнічнай радзе, не магу не адзначыць і такога факту: тагачаснага губэрнатара штату Брэндана Бэрна (1974-1982) журналісты часта называлі «губэрнатарам зь беларускай падушачкай», ды губэрнатар пра тую падушачку расказваў і сам. Гісторыя была такая: як толькі ў 1974 годзе Брэндан Бэрн стаў губэрнатарам, да яго 25 сакавіка прыйшла беларуская дэлегацыя і падаравала яму вышытую падушачку, якую вышыла матушка Валянціна Лапіцкая, а Галіна Бахар, якая жыве ў Радэрфордзе, тую падушачку ўручыла. Праз год ці пра два беларусы зноў падарылі яму падушачку! Адну ён пакінуў у сваёй сядзібе ўТрэнтане, а другую ўзяў сабе ў машыну падушачка ляжала каля задняга акна машыны і была добра бачная, асабліва арнамэнт. А калі я ўжо стаў старшынём Этнічнай рады губэрнатар выступіў, прадставіў, паціснуў руку і кажа: вось у мяне падушачка ляжыць беларуская, а каб вы ведалі Кіпель таксама беларус! Ну, так яно прайшло, журналісты запісалі, але за падушачку ўчапіліся. I пасьля выйшла пара рэпартажоў, у якіх казалі: едзе машына, ззаду ляжыць чырвоная беларуская падушачка гэта паехаў губэрнатар! А там і губэрнатара не было сядзеў паліцэйскі.