• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Тым часам жыцьцё бурліла, сьвяткавальны ўздым быў у зэніце. Трэба было недзе бываць на зборках, сьвяткаваньнях, расказваць пра беларусаў-амэрыканцаў, устаўляючы ў гутарках Касьцюшку у той юбілейны сэзон інфармацыя пра беларусаў разыходзілася добра, людзі цікавіліся.
    Нараджэньне ідэі беларускіх фэстываляў
    Прыблізна ў пачатку лістапада 1975 году мне па лініі нацыянальных рэспубліканскіх клюбаў трэба было быць на афіцыйным абедзе ў горадзе Пэрт Амбой і выступіць там ад беларусаў. Гэта стары амэрыканскі прамысловы горад непадалёк акіяну з старой калёніяй «этнічных» амэрыканцаў. Я ведаў, што ў Пэрт Амбой гадоў 100 таму назад пасялілася шмат нашых землякоў, асабліва зь Віленскай і Менскай губэрняў, і што яны бралі ўдзел у пабудове царквы Сьв. Сьпірыдона. Я, прызнацца, на такія «зборышчы» ў старых прамысловых гарадох заўсёды, калі запрашалі, хадзіў. 3 дасьведчаньня ведаў, што гутарка пра беларусаў у кампаніі старажылаў шмат у каго адгукнецца і дапаможа мне «вылавіць» землякоў-піянэраў. Апрача мяне
    ў той дзень на імпрэзе выступалі славакі 1 палякі частыя кампаньёны «краянаў».
    Пасьля майго выступу мяне пазнаёмілі з прысутным на абедзе спадаром Фрэдам Вэкам, дырэктарам праграмаў нацыянальных фэстываляў у новаадчыненым Цэнтры мастацтваў. Пасьля стандартнага знаёмства хто, што, адкуль мы з Вэкам пачалі больш сур’ёзную гутарку аб перахаваньні этнічнасьці амэрыканцамі«этнікамі». Паходзіў Вэк з Чыкага, меў нямецка-ірляндзкіх продкаў, а пра беларусаў-амэрыканцаў, казаў ён, «нічога ня ведае». Для мяне было важна, што Вэк быў з Чыкага, а што пра беларусаў нічога ня чуў, мяне не зьдзівіла. Гаварыў я з Вэкам амаль гадзіну абед сабе ішоў, а мы вялі сваю тэму. Фактычна, гаварыў найбольш я прадставіў Вэку нашу беларускую «трагедыю»: прыехала ў ЗША больш за паўмільёна беларусаў, а знайсьці іх цяпер днём са сьвечкай цяжка. Я вяду гутарку, і раптам Вэк перапыняе мяне й кажа: «Вітаўт, ты лямантуеш, што цяжка выявіць вашых людзей, а яны ёсьць, і я табе веру, ты мяне пераканаў. А чаму б вам, беларусам, не наладзіць свой беларускі фэстываль у Цэнтры мастацтваў? Нашая квота сабраць у Цэнтар мінімум тры тысячы чалавек, г. зн. прадаць тры тысячы білетаў. Што ты на гэта?» закончыў тыраду Вэк. Я, як мне здалося, разгубіўся, страціў канцэнтрацыю. Фактычна, праносілася думка ці Вэк гаворыць сур’ёзна? Ці можа жартуе? Але спадар Вэк не спыняўся: «Я стаўлю табе пытаньне. Адважыцеся на фэстываль?» Тут у маёй галаве пачалі калейдаскапічна скакаць думкі: мне чыноўнік, адміністратар ставіць пытаньне. Я ацэньваю сытуацыю: гэта выдатна! Але ня проста. Тры тысячы ці зьбярэм? Што адказаць?.. Сам для сябе я рашэньне прымаю: трэба рабіць, трэба згаджацца. Але гэта ж толькі маё рашэньне, нягледзячы на маю ўпэўненасьць я Фрэду Вэку адразу даць згоды не магу усё гэта круцілася ў маёй галаве...
    Тым часам я сур’ёзна адказваю: «Спадар Вэк, Вашая прапанова цудоўная я Вам удзячны. Выглядае, што Вы мяне зразумелі. Але, хоць я настаўлены пазытыўна да прапановы, на сваю адказнасьць даць Вам адказ зараз я не магу. Я мушу пагаварыць зь беларускімі кіраўнікамі, з грамадзтвам. Абяцаю: канчатковы адказ Вы атрымаеце празь дзесяць дзён». На гэта Фрэд адказаў: «Вітаўт, ты падыходзіш да справы сур’ёзна буду чакаць адказу, магчымая дата фэстывалю канец травеня або пачатак чэрвеня». На гэтым мы моцна паціснулі рукі і разышліся.
    Дахаты я ехаў машынальна, дарогі не прыпамінаю. Галава была занятая фэстывалем. Сваім розумам я на фэстываль пагадзіўся. Даў сабе слова: зробім, выцягнем. Але сабраць тры тысячы з чаго пачаць? Трэба рабіць праграму. Хто згодзіцца працаваць? Мітусьня думак: то безвыходнасьць, то прасьвятленьне, задавальненьне. Во, брат, будзе рэкляма!
    Абмеркаваньні ў беларускіх колах
    Гэтая фэстывальная мітусьня ў галаве імгненна зьнікла, выпарылася, як толькі я запаркаваў машыну ў сваім двары ў Радэрфордзе. Раптам я вярнуўся ў рэчаіснасьць. Заходжу ў хату і з налёту выпальваю Зоры пра сустрэчу і гутарку з Фрэдам Вэкам. Апавядаю, бо ўсё ў галаве яшчэ сьвежае, ад першага да апошняга слова. Зора, вельмі спакойна выслухаўшы маю ўзьнёслую прамову, кажа: «Ты, я бачу, у сваёй галаве на арганізацыю фэстывалю пагадзіўся. Ня ведаю, што цябе можа стрымаць, але каб крыху астудзіць сытуацыю, паразважай аб наступным. Як мы будзем выглядаць перад Вэкам, перад нашым грамадзтвам, калі справу правалім? Ці зьбярэм мы тры тысячы людзей? Ты, Вітаўт, выдатна ведаеш наша грамадзтва: сваркі, нязгоды, падзелы. Калі згаджацца на фэстываль, трэба быць пэўным, што мы ўсе зьяднаемся 1 яшчэ прыцягнем новых людзей». Так Зора «астуджала» мяне, хоць сама і сказала: «Гэта ж надзвычайна, што нас запрашаюць. Нам вераць!» Мы яшчэ перакінуліся думкамі, і Зора закончыла вечар так: «Як кажуць, «утро вечера мудренее»заўтра пагутарым зь Янкам Запруднікам. Гэта вельмі важна!» Я крыху супакоіўся, пачаў думаць сам сабе. Але ноччу ня спалася.
    Назаўтра ў абед мы пайшлі да Янкі. Я перадаў яму так, як за дзень да таго Зоры зьмест гутаркі з Вэкам і ягоную прапанову. Янка, пачуўшы аб прапанове, выклікнуў: «Ого! Гэта, брат, навіна! Ты, я бачу, хочаш брацца за справу, але зразумей: я ўпэўнены, што праграму мы зладзім, сабраць тры тысячы народу справа няпростая. Мы ўтраіх гэтага ня зробім. Я згаджаюся з табой, што Вэку трэба будзе даць адказ, але справу трэба «павалкаваць». Дзесяць дзён добры тэрмін на развагі. Давай склічам сход грамадзтва, ты ведаеш, каго клікаць тых, хто будзе ахвочы працаваць!»
    Думку Янкі павалкаваць справу шырэй мы з Зорай падхапілі, і я прапанаваў зрабіць сходку ў Саўт Рывэры праз тыдзень, мяркуючы, што будзе якраз дзесяць дзён, калі будзе гатовы адказ Вэку. Я скантактаваўся з старшынямі арганізацыяў, блізкімі сябрамі, і на 14 лістапада 1975 годумысклікалісходу СаўтРывэры. Насходпрыйшло каля 50-55 чалавек, але дзейных, уплывовых. Я прадставіў справу так, як было запрапанавана спадаром Вэкам: беларусы арганізуюць фэстываль у Цэнтры мастацтваў трэба прадаць мінімум тры тысячы білетаў, а Цэнтар дапамагае беларусам рэклямай, неабходнымі для канцэрту фінансамі, залагоджвае адміністрацыйныя вымогі дамовы з прафсаюзамі (у Цэнтры мелі права выступаць толькі сябры музычных прафсаюзаў ЗША), страхоўкі і падобнае.
    Пачалася дыскусія. Над падрыхтоўкай праграмы дыскутавалася карацей былі прысутныя 1 кіраўнікі хораў, танцавальных групаў, і індывідуальныя выступоўцы дык яны з упэўненасьцю сьцьвердзілі,
    што праграма зладзіцца. Затое аб колькасьці гледачоў пачалася войстрая дыскусія. Бальшыня прысутных былі вельмі асьцярожныя прост ня верылі ў магчымасьць сабраць тры тысячы гледачоў. Тут мусілі выступаць больш дасьведчаныя ў грамадзкіх справах асобы, пераконваючы пэсымістаў, што сабраць тры тысячы насамрэч магчыма. Я паставіў справу на галасаваньне: ладзіць фэстываль або не. 90% прысутных прагаласавалі за. На старшыню арганізацыйнага камітэту аднагалосна выбралі мяне.
    Бярэмся правесьці фэстываль!
    Праз два дні на дзясяты абяцаны Вэку дзень мы паведамілі Цэнтру мастацтваў, што прапанову арганізаваць Беларускі фэстываль на ўмовах Цэнтру беларусы прымаюць.
    Наступна я меў сустрэчу ў дырэкцыі Цэнтру мастацтваў з Вэкам і іншымі начальнікамі паінфармаваў іх аб кроках арганізацыі фэстывальнага камітэту, які ў агульных рысах ужо фактычна быў сфармаваны, ды выказаў гатовасьць «поўнай парай» пачаць працу. Як кажуць... паехалі!
    Відавочна, наладжаньне імпрэзы такога маштабу было для беларускага грамадзкага актыву зьявай новай. Заданьне перад намі было такое: падрыхтаваць 3-4-гадзінную мастацка-эстрадную праграму, наладзіць сыстэматычную шырокую рэкляму, вызначыць асноўныя мерапрыемствы на пляцы: спартыўныя спаборніцтвы, паказ касьцюмаў, інфармацыйны стол, сувэніры, кухня. А галоўнае пачаць продаж білетаў! Аб хадзе падрыхтоўкі я мусіў раз на два тыдні даваць справаздачы дырэкцыі Цэнтру. Прыблізна да сярэдзіны студзеня 1976 году падрыхтоўчы мэханізм фэстывалю быў укамплектаваны, і ў касе пачалі прадавацца білеты на Беларускі фэстываль.
    Падрыхтоўка
    Першае паседжаньне фэстывальнага камітэту адбылося ў студзені 1976 году, і першым пунктам парадку дня было: прысягнуць самім перад сабой, што мы ня можам дапусьціць сварак, гэта наш нацыянальна-грамадзкі абавязак фэстываль рэпрэзэнтуе Беларусь, 1 мы павінны яго зьдзейсьніць. I мы сваё слова стрымалі ніводзін сябра з камітэту ня выйшаў, усё ішло беззаганна. Бясспрэчна, некаторым даводзілася працаваць больш інтэнсіўна. Прыкладам, сэкцыя падрыхтоўкі праграмы там была надзвычай цяжкая праца. Вялі яе кіраўніцы I. Рагалевіч і Г. Русак і бліжэйшая група Н. Кудасава, /1. Літаровіч, I. Цупрык, А. Орса-Рамана, В. Леўчук, Р. Касьцюк. Продаж білетаў: адказныя В. Русак, М. Бахар, В. Цярпіцкі, група М. Сенька, У. Пеляса, Ж. Навумчык; выстаўкі і атракцыёны Т. Коль-
    ба, А. Шукелойць, 3. Кіпель, В. Бартуль; рэкляма В. Станкевіч, Ф. Рамана; дзейнасьць моладзі Ю. Азарка, Н. Махнюк, А. Кіпель, Ю. Кіпель, Н. Русак, /1. Русак, Г. Бартуль, В. Запруднік, Н. Запруднік; спорт Ж. Навумчык, Ж. Арцішэнка, Б. Цупрык хай прабачаць мне тыя, чые прозьвішчы выпалі з памяці век!..
    Я асабіста быў на сувязі і з Цэнтрам, і з усімі сябрамі камітэту. Бясцэнную дапамогу мне ў каардынацыі працы давалі мой пажыцьцёвы сябра Янка Запруднік (ён, дарэчы, быў вядучы на ўсіх фэстывалях) і мая жонка Зора. Болыв таго, паколькі ў Нью Ёрку Янка і я працавалі непадалёк адзін ад аднаго амаль побач мы штодзённа сустракаліся 1 радзіліся, Янка падключыў у камунікацыйную дапамогу фэстывалю свае тэлефоны магутныя! і я імі карыстаўся. Бывала, прыходжу ў будынак, дзе мясьцілася «Радыё Свабода», заходжу ў іхныя офісы, а Антон Адамовіч ягоная клетка-офіс была пры ўваходзе і ён сустракаў мяне першы голасна апавяшчаў: «Кіпель зьявіўся! Зараз пачне працаваць сыстэма» маючы на ўвазе тэлефонную сетку. Праз гэтую «сыстэму» мы (я, Янка і Зора) ведалі дакладна аб стане падрыхтоўкі.
    Падрыхтоўчы пэрыяд быў напружаны, але напружаньне дасягнула максымуму, калі трэба было «адбыць» яшчэ адно патрабаваньне Цэнтру мастацтваў правесьці ў Цэнтры дзьве генэральныя рэпэтыцыі. Я мусіў добра «адвакатаваць» перад кіраўнікамі Цэнтру, тлумачачы, што на дзьве рэпэтыцыі мы ня здолеем сьцягнуць усіх выступоўцаў. Цэнтар нам саступіў: адну рэпэтыцыю з удзелам каля 75% выступоўцаў мы правялі ў Грамадзкім цэнтры ў Саўт Рывэры, а другую 100-працэнтную у Цэнтры мастацтваў. Прыблізна ў сярэдзіне травеня мне паведамілі, што на Беларускі фэстываль прададзена 3000 білетаў. Шчыра кажучы, для мяне й маіхбліжэйшых сяброў і супрацоўнікаў гэта быў дзень вялікага адпружаньня амаль сьвята. Мы былі ў экстазе норму выканалі, хоць да дня фэстывалю заставаўся яшчэ амаль месяц. Як кажуць землякі на Бацькаўшчыне гэта было здорава!