• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    На сустрэчы з Папам былі іншыя цікавыя мамэнты. Папа даваў усім ружанец. У Зоры мама каталічка, і яна папрасіла два, а пры нагодзе дала Папу лекцыю колькі сярод беларусаў праваслаўных, а колькі каталікоў. Тое самае зрабіў Мальдзіс ён сказаў, што яго заб’юць, калі ён не прывязе жонцы ружанец ад Папы. Папа сьмяяўся, але адначасна Мальдзіс сказаў, што трэба забараніць распаўсюджваць польскія малітоўнікі.
    Па-за канфэрэнцыяй
    Рымская канфэрэнцыя ўспамінаецца 1 тым, што ў той самы час, як мы былі ў Рыме, была заснаваная суполка Таварыства Беларускай Мовы ў Італіі. Арганізатарам той сходкі быў Янка Мойсік, які ў той час быў кіраўніком беларускіх перадачаў Радыё Ватыкан ён сабраў ладную грамаду людзей, зацікаўленых беларускай мовай, беларусаў і небеларусаў.
    3 Рымам зьвязаныя і амаль гумарыстычныя ўспаміны. Мы прыехалі з Амэрыкі, у нас былі даляры, і мы вырашылі абмяняць крыху даляраў нам сказалі, што калі мяняць у той краіне, дзе ты знаходзісься, будзе лепшы курс. I вось мы я, Зора 1 Алеся ходзім па горадзе, і бачым, што ў банках вельмі вялікія чэргі на абмен валюты па сто чалавек, і нам часу няма, трэба быць на канфэрэнцыі. Алеся кажа: «Давайце пашукаем сыцылійскі банк». Я кажу: «Ты што, жартуеш? Па-першае, будзе тое самае». Але яна настойвае давай паспрабуем, бо нібыта кажуць, што ў сыцылійскіх банках усё адбываецца хутчэй. Запыталіся мы ў паліцыянта, дзе Bank of Sicily, прайшлі два кварталы і ў сыцылійскім банку няма чаргі! Зайшлі, за дзьве мінуты абмянялі, прычым выгадней, чым у іншых банках. Ясна сыцылійскія банкі спраўнейшыя!
    Яшчэ ўспамін арганізоўвалася экскурсія наведаць іншыя месцы Італіі, у прыватнасьці паехаць на Монтэ Касына. Прадстаўнік турыстычнага бюро, які арганізоўваў гэтую экскурсію, надта рэклямаваў тое Монтэ Касына, успомніў, хто там змагаўся, і сярод іх беларусаў. Гэта нам было вельмі прыемна пачуць. Мы не паехалі, бо былі абмежаваныя часам.
    У часе пабыту ў Рыме айцец Аляксандар Надсан паказаў нам горад, правёў па мясьцінах, зьвязаных з пабытам беларускіх ксяндзоў, бо на працягу XX стагодзьдзя ў Рыме вельмі шмат вучылася беларускіх ксяндзоў. Нам гэта было вельмі цікава, мы распытваліся пра тых ксяндзоў, некаторых мы ведалі, некаторыя адыгралі выдатную ролю ў беларускім нацыянальным руху. Янка Мойсік зрабіў экскурсію па ватыканскім радыё і расказаў пра пачаткі беларускіх перадачаў. Ад Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва я ім паабяцаў перадаць усе БІНіМаўскія публікацыі, што і выканаў.
    Вельмі прыемнае ўражаньне зрабілі на нас беларусы з Польшчы мы ўпершыню пабачыліся зь Юркам Туронкам, Альжбетай Смулковай.
    Беларуская дэлегацыя адзначалася тым, што мы прысутнічалі амаль ва ўсіх сэкцыях, і калі трэба было весьці некаторыя сэкцыі, то мы чаргаваліся беларусы з Захаду і беларусы з Усходу. Гэта была супольная беларуская прысутнасьць на міжнароднай канфэрэнцыі, між намі не было ніякага падзелу ці хто з БССР, з Захаду ці з Польшчы.
    Прадстаўнікі БССР зрабілі для жадаючых асобную сходку, на якой падрабязна расказалі, што адбываецца ў Беларусі. На сходцы прысутнічаў Норман Дэйвіс, брытанскі гісторык, ён задаваў пытаньні. Канфэрэнцыя «Рым» адбывалася ў красавіку, а за месяц перад тым, у сакавіку, прайшлі выбары ў Вярхоўны Савет, усё гэта было досыць жывое, тады, здаецца, забалятавалі Мальдзіса іГрыцкевіча. Гэтая інфармацыйная зборка пра падзеі ў Беларусі, якая не ўваходзіла ў праграму канфэрэнцыі, была вельмі цікавая, і на ёй вельмі шмат прысутнічала народу.
    Прадаўжэньне «Рыму»
    На канфэрэнцыі ў Рыме адбыўся таксама арганізацыйны сход прадстаўнікоў нацыянальных установаў, дзе мы вырашылі выбраць камітэт, які меўся плянаваць наступныя канфэрэнцыі Рым-ІІ, Рым-ІІІ, Рым-IV 1 гэтак далей. (Там жартавалі «усе дарогі вядуць у Рым».) У новую арганізацыйную структуру арганізацыйна-кіраўнічы камітэт «Рым» увайшоў ад беларусаў Адам Мальдзіс, так што мы, БІНіМ, адчувалі, што выканалі місію: першапачаткова арганізатарамі былі мы, а цяпер перадалі эстафэту навукоўцам з Бацькаўшчыны. Выдатнае адчуваньне: беларускасьць жыве!
    Былі таксама прынятыя рэзалюцыі, каб падрыхтаваць агульны падручнік па гісторыі, які будзе перакладзены на ўсе працоўныя мовы гэтай канфэрэнцыі. Поўнасьцю гэтая ідэя не была рэалізаваная, але ўсё ж пазьней Захар Шыбека і Генадзь Сагановіч супрацоўнічалі ў гэтым кірунку.
    Бясспрэчна, канфэрэнцыя ў Рыме сталася «форткай», якая адчыніла нам дарогу на Беларусь.
    Тым часам «рымскія» канфэрэнцыі мелі пасьпяховы працяг. Арганізацыйны камітэт канфэрэнцыяў, які ўзначальваў прафэсар Ежы Клачоўскі і ў якім Беларусь прадстаўляў Адам Мальдзіс, правёў другую канфэрэнцыю ва Ўкраіне Камянцы-Падольскім.
    Канфэрэнцыя «Рым-ІІІ» адбыласяў Любліне, і мы тамузялі актыўны ўдзел, была вялікая беларуская дэлегацыя з самой Беларусі чалавек 40-50, вельмі шмат прыехала зь Беласточчыны. Гарадзкія ўлады Любліна зрабілі прыняцьцё ў гістарычнай будове, якая брала пачаткі ледзь не ад Люблінскай уніі, што было вельмі Імпазантна. Важную ролю ў падрыхтоўцы канфэрэнцыі адыгрываў Захар Шыбека, што было вельмі прыемна. Зь ім у нас адразу склаліся добрыя, даверлівыя дачыненьні. (Мы пазнаёміліся ў ліфце, калі першы раз увайшлі ў гатэль у Менску. Нехта яго прадставіў: «Захар Шыбека», на што я адразу адрэагаваў: «Той Шыбека, які напісаў кнігу пра Менск?» «Той самы». «Слухайце, кажу я, я гэтую кнігу прачытаў пару разоў цудоўная, несавецкая кніга...» Ліфт спыніўся мы выйшлі, але по-
    тым з Захарам сустракаліся ня раз.) Адчувалася, што ўЛюбліне мы калі й не зусім гаспадары, то прынаймней адны з гаспадароў. Была таксама зладжаная культурная імпрэза, было шмат студэнтаў зь Беласточчыны.
    Міжнародная асацыяцыя беларусістаў
    На першай канфэрэнцыі ў Рыме былі абгавораныя і ўзгодненыя кантакты для далейшага супрацоўніцтва навукоўцаў з эміграцыі і Беларусі. У Рыме Адам Мальдзіс сказаў, што ў Міністэрстве юстыцыі зацьвярджаецца Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, чыя галоўная сядзіба будзе ў Менску, і што ў Менску плянуецца правесьці кангрэс гэтай асацыяцыі. Мальдзіс тады неафіцыйна запрасіў нас на гэты кангрэс. Мы прынялі гэта з усьмешкай: ну ясна, ну добра, плянуйце, а там будзем бачыць ці дадуць нам візы.
    Яшчэ ў тым самым 1990 годзе Мальдзіс прыехаў у складзе дэлегацыі Беларускай ССР на генэральную асамблею ААН 1 паведаміў, што асацыяцыя ўжо аформленая і што прынятая пастанова правесьці ў травені 1991 году ў Менску сусьветны кангрэс беларусістаў. Неўзабаве ўсім будуць высланыя фармальныя запросіны. Тады ж, у Нью Ёрку, мы пачалі канкрэтнае супрацоўніцтва. Адным зь першых супольных праектаў Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва (ЗША) і Нацыянальна-асьветнага цэнтру імя Скарыны (Менск) была падрыхтоўка сэрыйнага выданьня бібліяграфіі Скарыніяны.
    Ясна, што ўсё гэта мы ўспрымалі і з задавальненьнем, і зь нейкай асьцярожнасьцю. Хто яго ведае, што там на той Бацькаўшчыне будзе. Ну, кал1 гэта ў руках беларусаў, то ясна, што ня будзе ніякіх арыштаў, нічога такога. Але калі органы ўмяшаюцца ў гэта, то могуць быць пэўныя непаразуменьні мы не баяліся, не было падставаў ні для якага зьняволеньня. К таму часу наагул вятры ў палітыцы дзьмулі ўжо зусім іншыя, але, ведаючы непрадбачнасьць саветаў, мы ўспрымалі ўсё стрымана.
    Запросіны на Бацькаўшчыну
    Недзе пад канец 1990 году мы атрымалі запросіны я, Запруднік, Зора, Том Бэрд, Вольга Арэхва, усяго каля дзесятка асобаў на кангрэс, які мае адбыцца ў Менску ў травені 1991 году. Да пэўнай даты трэба было пацьвердзіць сваю згоду на прыезд і ўдзел у Кангрэсе.
    На пачатку мы нават і самі ня ведалі ехаць ці ня ехаць, успаміналі старое, якое было невясёлае, але глядзелі і на рэальнасьць, што сьвет мяняецца. Усё ж такі вырашылі, што мы паедзем. Я, Запруднік і Зора трымаліся найбліжэй у Нью-Ёрку, працавалі блізка, добра адно аднаго ведалі і вырашылі ехаць. Гэтае рашэньне мы нават
    не падавалі да шырокага ведама, бо яшчэ быў Савецкі Саюз і вось раптам мы едзем у Савецкі Саюз! Грамадзтва магло прыняць гэта адмоўна чаго вы туды прэцеся!
    А пакуль што трэба было афармляць візы візы савецкія. Hi ў Менск, ні ў Вільню, ні ў Кіеў міжнародныя лініі яшчэ ня лёталі трэба было ляцець праз Маскву, а з Масквы ўжо мясцовымі лініямі дабірацца да Менску. Так што зварачацца па візы трэба было ў савецкі кансулят. Я пайшоў у турыстычнае агенцтва, думаў, што праз агенцтва будзе хутчэй, але мне сказалі, што хутчэй гэта ня будзе, рабіце лепш самі, бо праз агенцтва будзе на 200 даляраў даражэй. Дык мы пачалі самі. Выявілася, што галоўны кансулят, які выдае савецкія візы, быўу Вашынгтоне. Мы запоўнілі ўсе патрэбныя анкеты, выслалі ў кансулят, але нешта ў тых дакумэнтах было няясна, і нам даслалі яшчэ дадатковыя анкеткі розных колераў я атрымаў аднаго колеру, Зора і Запруднік іншага. Трэба было пазваніць у Вашынгтон і ўдакладніць, што і як запаўняць. Я званю і пачынаю гаварыць, што я такі і такі, здаў дакумэнты на атрыманьне візы, а цяпер атрымаў ад вас анкетку такога колеру, а мае сябры іншага колеру. А мне адтуль: «А вам что цвета не нравятся? Давайте этм формальнос™ отбросмм н сделаем все по телефону». Гэта для мяне была проста бомба значыць бюракратыі ўжо няма, я ўбачыў нармальны падыход. Напэўна, пачуўшы пра колеры, тая жанчына-адміністратар рагатала ад вуха да вуха во, жыве яшчэ старпёр-эмігрант, баіцца невядома чаго. А я сапраўды быў у напружаньні, думаў, што гэты колер мае нейкае значаньне, а ў іх можа проста паперы не хапіла. Я расказаў пра анкеткі сябрам, і настой у нас крыху палепшыўся.
    Масква, самалёт
    Калі мы прыляцелі ў Маскву і вылезьлі з самалёта, быў кантроль рэчаў, а да пункту кантролю даўжэзная чарга. А Зора падышла да мытніка і ламанай мовай, каб падумалі, што мы старыя дзяды, папрасіла, каб нас, можа, хутчэй прапусьцілі. Нас прапусьцілі раней, і мы пачалі пачувацца зусім добра усё ідзе нармальна. У нас усё ж яшчэ моцна быў умацаваны ў галаве стэрэатып, што Савецкі Саюз гэта тое, што было раней, а тут уваччу сытуацыя мяняецца к лепшаму.
    У Маскве трэба было пераехаць з аднаго аэрадрому на другі, і калі мы ўжо пераехалі туды, адкуль ляцеў самалёт на Менск, то там трошкі павеяла тым Саюзам, які мы ведалі: самалёт быў брудны, спазьніўся. Мы нічога не купілі паесьці усё было зачыненае і я папытаўся ў сцьюардэсы, ці яны нас пакормяць у самалёце. А яна нам у адказ: «А что, вы не моглм купмть в аэропорту?» He, кажу я, было ўжо позна. «Ну нмчего, как-ннбудь потерпнте до Мннска, не по-