• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    худеете». Прычым, адчувалася, што яна ставіцца да нас як да сваіх. Дык я пабачыў, што Саюз заставаўся шмат у чым такім, як я яго памятаў, хоць праўда, я не баяўся. Ва ўсялякім разе настрой у нас быў добры, напружаньне спала.
    У самалёце мы сустрэліся з швэйцаркай Монікай Банькоўскай яна таксама ляцела на кангрэс у Менск. Мы зацікавіліся, чым яна займаецца, трохі пагаварылі. На яе зрабіла вялікае ўражаньне, што нехта ляціць на кангрэс з Амэрыкі, а на нас што нехта ў Швэйцарыі займаецца Беларусьсю. Мы пачалі гаварыць зь ёй пра бібліятэкі а яна аж ускрыкнула, што працуе ў бібліятэцы і пабачылі, што ў нас зь ёй супольная мова ня толькі на тэмы палітыкі, але і ў шмат чым іншым, уключна зь бібліятэчнай справай. Мы разгаварыліся і пасябравалі.
    Прылёт у Менск
    Самалёт падняўся было ўжо цемнавата, калі прыляцелі ў Менск, было ўжо зусім цёмна. Нас сустрэла на аэрадроме грамада моладзі зь бел-чырвона-белым сьцягам. Гэта было вельмі прыемна, бо ўсё ж гэта быў яшчэ Савецкі Саюз дык у галаве эмігранта такая карціна стварала вялікі пералом: ага, ёсьць зьмены, нешта нацыянальнае робіцца. Бо мы сачылі за літаратурай, за друкам, я шмат часу праводзіў на радыё, мы ведалі, што ёсьць Фронт, што ёсьць рух моладзі. Ну але так, каб са сьцягам сустракалі на аэрадроме гэта яшчэ ў галаву не ўкладалася. Перажывалі мы вельмі прыемны час.
    Везьлі нас з аэрапорту на аўтобусіку ў Менск, і хоць было цёмна, я стараўся нешта пазнаць (наіўнасьць!), але гэта было цяжка. Разьмясьцілі нас у гатэлі «Юбілейны», дапамагалі нам Сяргей Шупа, Адам Мальдзіс і іншыя незнаёмыя людзі.
    Першая ноч у Менску пасьля амаль паўстагодзьдзя! Неяк дзіўна сябе адчувалі гаварылі, разважалі. Былі вельмі задаволеныя, што на жыцьцёвым шляху давялося вярнуцца ў Менск горад, дзе мы нарадзіліся!
    Першая раніцо
    Раніцай я выглянуў у акно і збольшага пазнаў аколіцы арыенцірам быў тэатар опэры і балету. Я кажу Зоры: хадзем выйдзем. А гадзіне сёмай мы выйшлі і пайшлі адразу пад рэчку. Я бачу стаіць рыбак. Падыходзім мы да рыбака, як заўсёды, асьцярожненька, бо рыбакі ня надта любяць, калі людзі за імі глядзяць. Закідае вуду нічога няма, закідае яшчэ раз нічога. Неяк пачынаецца гутарка, і я яму кажу, што мы прыежджыя з далёкіх краёў, але я ўспамінаю дзяцінства і гавару гэта па-беларуску і вось, кажу, на тым беразе якраз, паказваю месца, некалі і я рыбу лавіў, але былі іншыя часы, іншыя вудачкі, па-
    чынаю гаварыць пра рыбацтва. Але яго, відаць, беларуская гаворка ўзьдзёрнула, ён раптам па-расейску: «У меня всё в порядке! М документ есть!» Ён прыняў нас за нейкіх інспэктароў! Я кажу: ды не, землячок, я ж нічога не пытаюся! А ён нас заваліў сваімі дакумэнтамі. Такая дзіўная была сустрэча. Мы ўжо з Зорай адышлі, а ён яшчэ ня верыў, круціў галавой. 3 гэтага пачаўся наш пабыт у Менску ня надта прыемна.
    Прынагодна я ўспомніў мамэнт пра адно здарэньне ў Менску праз пару гадоў пасьля таго: я ішоў па Інтэрнацыянальнай ад плошчы Свабоды пад музэй Купалы, і ў канцы вуліца была зачыненая стаяў фанэрны плот, нешта будавалася, прайсьці не было як. Іду я там, разглядаю, а з боку Купалаўскай вуліцы чалавек выходзіць з-за плота, ідзе наверх мне насустрач, я ў яго пытаюся, як мне тут лепш прайсьці ў музэй? А ён пытаецца: «Какой музей?» Я кажу, што тут за 250 мэтраў пад рэчку музэй Купалы. «0 чем вы говорнте? Я уже 25 лет здесь жмву м хожу н нмкогда нм о каком музее не слышал!» Сапраўды дзіўныя, непрадбачлівыя бываюць мянчане. Думаю, што гэта рэакцыі не карэнных менчукоў, а прыбыльцаў.
    Пачатак кангрэсу
    Пасьнедаўшы, мы выйшлі з гатэлю. Сяргей Шупа павёў нас напрасткі ў Дом літаратара на вуліцу Фрунзэ, дзе праходзіў кангрэс. Я па дарозе справа і зьлева нешта пазнаваў, Зора нічога не пазнавала. Адчувалі сябе крыху разгублена, крыху прыўзьнята, але бачым: мы ўжо на Бацькаўшчыне! Падышлі мы да грамады, што чакала каля ўваходу ў парк Горкага (у маім дзяцінстве Сад Прафінтэрну): знаёмствы, пытаньні, невыразнасьць сытуацыі, вычэкваньне.
    Пачаўся кангрэс мастацкім выступам капэлы, яны вельмі прыгожа выканалі «0, Беларусь, мая шыпшына» гэта рабіла ўражаньне, камок пад горла падыходзіў, бо гэтага мы не спадзяваліся. На зьезьдзе выступленьняў было шмат, шмат знаёмстваў на перапынках паўсюль беларуская мова. Здавалася уся Беларусь такая, як тут на зьезьдзе. Так што першыя дні мы былі калі не захопленыя, то вельмі задаволеныя, Беларусь сапраўды выглядала такой, якой бы нам яе хацелася бачыць беларуская, людзі думаюць пра Беларусь, працуюць над беларускімі тэмамі. Мы яшчэ нікуды «далей» не выходзілі, сустрэліся з грамадой, якая была амаль такіх самых паглядаў, што і мы. 3 пэрспэктывы часу цяпер аналізуеш і разумееш, што трэба быць вельмі асьцярожным у сваіх высновах.
    Нам, эмігрантам, кідалася ў вочы, што было шмат маладых Шупа, Зайка, Сагановіч. Нам тады было па 65, мы ўжо былі людзі сталага веку, а на канфэрэнцыі было поўна людзей, каму было па 20-30, і на нас гэта зрабіла вялікае ўражаньне, бо мы, жывучы на
    эміграцыі, лічылі, што маладое пакаленьне адыходзіць, саветызуецца і мала чым беларускім цікавіцца. У значнай меры яно так і было, але ў тыя дні на зьезьдзе мы гэтага яшчэ ня бачылі з рэчаіснасьцю мы пазнаёміліся пазьней.
    Былі на кангрэсе круглыя сталы, часам даволі вострыя дыскусіі. Памятаю, я выступаў на круглым стале, і дакладчык, які быў перада мной Мацюнін закрануў кнігу Раманоўскага «Саўдзельнікі ў злачынстве», якую мы на эміграцыі добра ведалі ведалі яе значаньне 1 шкоду, якую яна нам рабіла. Я выступіў і сказаў: калі мы будзем базаваць нашыя дасьледаваньні і нашую статыстыку на кнізе Раманоўскага, то супольнай мовы для будучай дзейнасьці мы ня знойдзем.
    Але на такія дыскусійныя мамэнты асабліва ўвагі не зьвярталася, бо бальшыня людзей былі настроеныя на тое, каб пачуць нешта новае ад эміграцыі, нешта даведацца, прыгледзецца. Я працаваў над тэмай «Беларусы ў ЗША», да мяне было шмат пытаньняў у кулюарах, 1 гэта было рэальнае і прыемнае супрацоўніцтва.
    Прагулкі па Менску
    У перапынках працы кангрэсу мы мелі час прайсьціся па Менску. Якое было наша ўражаньне? У 1944 годзе мы пакінулі Менск цалкам разьбіты. Ясна, як Зора пісала, прыехаўшы праз 47 гадоў, мы не спадзяваліся пабачыць руіны. Але мы не спадзяваліся бачыць і такой адбудовы на наш пагляд цалкам мадэрнай. Бо мы прыехалі з Амэрыкі, дзе разбураюць стары будынак і на яго месцы будуюць мадэрны дык гэтая мадэрнасьць Менску нам спадабалася. Новыя будынкі, усё расчышчана, ёсьць клюмбы. Мне асабліва спадабаўся новы мост празь Сьвіслач, бо той, які я прыпамінаю, быў стараваты. Адным словам, Менск зрабіў добрае ўражаньне.
    Раён, дзе я некалі жыў, зьмяніўся, але дамкі, якія зьніклі я ніколі не лічыў, што драўляныя дамкі з мохам на страсе былі надта прывабным для разгляду аб’ектам. Дык адсутнасьць тых драўляных дамкоў ня надта мяне і засмуціла. Дом Васіля Паўлавіча Зубкоўскага быў адзін зь лепшых на Горным завулку, ён быў ашаляваны і кожныя трычатыры гады фарбаваўся і выглядаў, як новы. А іншыя дамкі былі стараваценькія. Асабліва мне не падабаўся мох на стрэхах я цярпець ня мог, а таксама брамы кожны дом меў браму якія ў некаторых дамах былі напалову перакошаныя. Цяпер на тым месцы аднатыпныя двухпавярховыя дамкі, гэтая ўраўнілаўка нам была спачатку незразумелая, але пасьля нам расказалі, што іх будавалі нямецкія палонныя, а потым яшчэ чэхі, і яны былі падобныя адзін на адзін. Як бы там ні было, але «майго» Горнага завулку было шкадавата.
    Мы пайшлі на могілкі, я знайшоў магілу маёй бабкі, і на мяне зрабіла добрае ўражаньне тое, што за могілкамі нехта даглядае. На
    магіле маёй бабкі была падстрыжаная трава, пасаджаныя кветкі я й дасюль ня ведаю, хто гэта рабіў. Наагул беларускія могілкі выглядаюць больш закінутымі ў параўнаньні з амэрыканскімі, дзе іх даглядаюць і ледзь не нажніцамі стрыгуць траву, робяць зь іх нейкі садзік. Але Вайсковыя могілкі зрабілі добрае ўражаньне, быў відаць дагляд, нічога не развальваецца, шмат кветак, пафарбаваныя агароджы.
    Мне асабіста прыемна было тое, што тыя два паўкруглыя дамы на плошчы Перамогі былі дабудаваныя, бо ў часе, калі я выяжджаў, яны будаваліся і былі збудаваныя да паловы. Я падумаў: добра, што пасьля вайны іх не ўзарвалі, а дабудавалі, і гэта прыгожая архітэктура мне падабаецца наагул, калі архітэктура не просталінейная, а калі ёсьць трошкі фантазіі, мастацтва.
    Сумнае...
    Пазьней, калі мы пайшлі ў горад спадабаўся стадыён, перш за ўсё ён быў на тым самым месцы, што і некалі. Што зрабіла непрыемнае ўражаньне гэта барахолка каля стадыёна. Божа, што там было! Мне гэта нагадала базары, на якія я хадзіў у ваенным Менску, але ж тое была вайна а тут цяпер хапаюць за руку: «Посмотрмте, может вам кофточка нужна?» Для сталіцы, у гэтым месцы гэта, як мне здалося, было не на месцы і не на часе. Такі базар мусіў быць за дзесяць кілямэтраў ад Менску недзе ў лесе едзь туды і купляй. Але ў горадзе такому ня месца.
    Сумнае ўражаньне пакінула таксама тое, што не было ўжо зусім «польскіх» могілак на Залатой Горцы. Я ведаў, што там не хаваюць там не хавалі і раней. Але гэтыя могілкі жылі ў маіх успамінах, бо мой дзед сюды прыходзіў, у жніўні заўсёды было вялікае сьвята а тут ужо няма нічога! Зьнішчана мінулае. Залатую горку я асабліва назіраў, калі бываў летам у дзеда. На сьвята 15жніўня сюды прыяжджала шмат людзей зь вёсак навакольныя завулкі былі застаўленыя вазамі. I мой дзед у той дзень прападаў на тых могілках, бо прыяжджалі былыя «землякі» зь вёсак Вугляны, Юзафова. Часта дзед не прыходзіў дадому напэўна выпіваў, а дома «Маня» заўсёды сварылася, калі дзед быў нападпітку.
    Зусім мы спахмурнелі, калі пайшлі паглядзець на Нямігу і не знайшлі яе! Гэта быў шок. Мне Няміга прыпамінала дзеда ён заўсёды хадзіў на Нямігу сустрэцца зь сябрамі, а пры немцах я ўважаў Нямігу за цэнтар гораду. I сапраўды яна такая была: сотні і сотні людзей, і калі на базарах людзей з зоркай Давіда амаль не бывала, на Нямізе яны былі!
    Што яшчэ было вельмі дзіўна натоўпы на трамвайных прыпынках. Натоўпы! Бо ў Амэрыцы стаіць чарга людзей можа й больш, чым у Менску, але стаяць даўгой чаргой адзін за адным. А там натоўп.
    Трамвай прыходзіць і ўсе з боем у тыя дзьверы. Гэта было дзіўна інепрыемна.