Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Першы беларускі фэстываль
На дзень фэстывалю 12 чэрвеня 1976 году каса прадала на Беларускі фэстываль панад 4 тысячы білетаў, а пачынаючы ад 1 -ай гадзіны фэстывальнага дня публіка магла прыходзіць бясплатна «паглядзець на беларусаў» прыйшло каля тысячы дадатковых гледачоў.
Дзень фэстывалю выпаў выдатны нам спрыяла надвор’е, настроі. Беларусы а іх, паводле маіх падлікаў, было на фэстывалі працэнтаў 75, рэшта небеларусы цешыліся. Гэты дзень выдатна апісаны як у беларускім, так і ў англамоўным друку. Але найпаўней фэстываль апісаў адзін зь яго кіраўнікоў і арганізатараў, мой найбліжэйшы ся-
бра Янка Запруднік у кнізе «Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі. Палітычная інфармацыя моваю мастацтва (1948-2011)». Ясна, гэтую кнігу-альбом я раю ўсім набыць і пачытаць. Выдатны дакумэнт пра беларускую мастацкую дзейнасьць, за што Яну найшчырэйшая падзяка!
Посьпех фэстывалю быў надзвычайны: грамадзтва было гэтулькі задаволенае, што экспромтам зладзілі вечарыну і аднадушна асобаў 200 выказалі пажаданьне зладзіць наступны фэстываль. Гэтаксама было выказана пажаданьне, каб і старшыня, і цэлы фэстывальны камітэт заставаліся тыя самыя. Гэтыя пажаданьні былі прынятыя пад увагу. Я скантактаваўся з дырэкцыяй Цэнтру мастацтваў, вусная згода на прадаўжэньне Беларускага фэстывалю была атрыманая.
Першы Беларускі фэстываль 12 чэрвеня 1976 году супаў з адзначэньнем 200-годзьдзя ЗША 1776-1976. У праграму фэстывалю былі ўлучаныя асабліва ў якасьці заключнага акорду амэрыканскія творы, прысьвечаныя і краіне, і юбілею.
Другі / трэці фэстывалі
Другі Беларускі фэстываль, 21 травеня 1977 году, апрача выдатнае беларускае праграмы адзначыўся і тым, што яго адчыніў губэрнатар штату Брэндан Бэрн. Для губэрнатара гэта быў першы візыт у Цэнтар мастацтваў.
Дзень трэцяга фэстывалю, 19 травеня 1979 году, выпаў дажджлівы дождж ліў як з цэбра, аднак білетаў было прададзена найбольш панад 4 тысячы. Кожны фэстываль мы сустракалі з большым дасьведчаньнем, прадавалі больш білетаўбеларусаў пазнавалі і цікавіліся імі.
«Глубокая работа сепаратйстов»
Для мяне ўдзел у арганізацыі фэстываляў быў важны тым, што я пазнаў шмат людзей, шмат палітыкаў, але й заняты быў вельмі моцна. Калі Ян Запруднік рыхтаваў кнігу пра беларускія фэстывалі і папрасіў даць якія-небудзь «гісторыйкі» вакол фэстываляў, я яму прыпомніў дзьве такія гісторыйкі.
У мяне быў добры знаёмы, зь якім я езьдзіў штодня аўтобусам на працу Інжынер Пэн, жыў за два кварталы ад мяне ў Радэрфордзе. Некалі ён зваўся Пэніёнчык, сам з Кіева, у міжваенным часе скончыў унівэрсытэт у Празе, а сам вельмі праваслаўны хадзіў у царкву, розныя каноны, усё такое. I вось, калі мы рыхтаваліся да першага фэстывалю, я пытаюся ў яго, ці ня мог бы ён у сваю царкву занесьці пару рэклямаў (для фэстывалю кожнай нацыянальнасьці
штат выпускаў тысячу рэклямных афішаў недзе 80x40 см). «0, да, почему же нет, конечно! Давайте!» Празь дзень ці два садзімся мы ў аўтобус, і я пытаюся «Містэр Пэн (мы па-ангельску гаварылі), як там нашы афішы?» «Не, кажа, не павесім». «Чаму? Бо дзе я ні прашу усюды вешаюць». А тады ён пераходзіць на расейскую мову: «Ну, вы знаете, чтобы повесмть такое в прнходе, надо же спроснть разрешення. Я пошел к батюшке. А батюшка говорш: нет, не разрешу! Я ему говорю: это же кулыурная работа. А батюшка: Эээ, вы не поннмаете, это глубокая работа сепаратмстов!»
Стыў Рычэр, губэрнатар Брэндан Бэрн
Другі мамэнт. Другі фэстываль, 1 перад фэстывалем я галоўнаму кіраўніку, Фрэду Вэку, кажу, што ў нас можа быць губэрнатар. Ён мне адразу паказвае на галаву: «Слухай, Кіпель, я ведаю, што ты надта заняты, але ж трэба быць рэалістам». Я кажу: «Фрэд, я ўпэўнены, што будзе. Я табе ня мусіў пра гэта казаць». Ну, ён толькі махнуў рукой. А было так. У мяне былі вельмі блізкія і добрыя дачыненьні з губэрнатарам, бо адным зь ягоных асыстэнтаў быў мой сябар Стыў Рычэр. I вось адзін раз я ў Трэнтане, ня памятаю па якой справе, зайшоў да Стыва і кажу: ведаеш, мы робім фэстываль. «Я, кажа, бачыў, я ведаў, што ты ў гэта ўцягнуты». А я кажу: добра, каб быў губэрнатар. Ён кажа: слухай, хадзем да Джэка Тапорэка (сакратара губэрнатара), ты зь ім добра будзеш гаварыць бо ён гаворыць паўзьбецку і па-расейску, ён гадаваўся ў Узьбекістане, польскі яўрэй, у вайну сям’я была там, пасьля прыехалі ў Амэрыку, тут ён скончыў права. Ну мы з тым Джэкам два-тры словы сказалі па-расейску, пасьля я яму кажу, што хачу. Ён пытаецца: ці сапраўды табе на гэтым так залежыць? Я кажу: вельмі залежыць! Слухайце, кажа, я так адразу не магу, ідзіце са Стывам паабедайце, а пасьля абеду я вам скажу. Пайшлі мы паабедалі, пасьля абеду прыходзім, а той кажа так: я зрабіў так, каб ён быў бо ён яшчэ ні разу ня быў у тым цэнтры. Калі б ён пайшоў на яўрэйскі дзень або італьянскі то пакрыўдзіў бы іншыя вялікія групы, а так ён выбірае малую групу а пасьля скажа, што ўжо быў у цэнтры і больш хадзіць ня будзе, каб не выбіраць. Але слухай, кажа, нікому пра гэта не гавары! Мы ўсё зробім тут, скажам паліцыі, яны ўсё залагодзяць. Так яно ўсё і йшло, а за дзень ці два мне той Тапорэк пазваніў і кажа: я табе прачытаю, што ён скажа, бо ён напэўна прыйдзе, а я пра Беларусь ні чарта ня знаю, каб пра Ўзьбекістан, дык я б сам сказаў, што і як казаць.
I вось я таму Вэку сказаў, а ён думае, што я вар’ят. Бо фэстывалі ўжо ідуць тры гады, і ні разу губэрнатар не прыйшоў. Ірляндцы злыя бо губэрнатар, Брэндан Бэрн, сам ірляндзкага паходжаньня, а яўрэі найбольшая група, яны зьбіраюць па 12 тысяч і запаўняюць ня толькі
амфітэатар, а наагул увесь цэнтар. А італьянцы кажуць калі мы прывязем з Італіі таго і таго, то й 25 тысяч прыйдзе! Дык губэрнатар не хацеў паміж імі выбіраць,
Перад самым пачаткам фэстывалю раптам бачу Вэк да мяне бяжыць. Слухай, кажа, мясцовую паліцыю адставілі, прыехала штатная паліцыя і кажуць гелікоптар прыляціць. Дык ты казаў праўду, а я ж думаў, што ты вар’ят! Гелікоптар прыляцеў, стаў каля таго цэнтру, два паліцэйскія перад ім, губэрнатар прыйшоў і цэлую гадзіну пратырчаў на гэтым фэстывалі!
Плён фэстывальнай дзейнасьці
Тры Беларускія фэстывалі зрабілі беларусам Амэрыкі вялікую рэкляму. Рэпартажы аб беларускай прысутнасьці друкаваліся ў дзесяткох газэтаў і часапісаў. Картатэка адрасоў Цэнтру мастацтваў налічала панад 25 тысячаў, па гэтых адрасах высылаліся рэклямы фэстывалю. Відавочна, дапамагала і газэта «Беларус». У газэце і я выдрукаваў колькі разважаньняў аб фэстывалі. Нас як беларусаў віталі кангрэсмэны, сэнатары, прэзыдэнты Форд, Картэр, шмат палітычных дзеячоў і выдатных амэрыканцаў. Дзень фэстывалю абвяшчаўся Днём беларускае культуры штату значная падзея. Рэкляма фэстывалю выйшла за межы ЗША, нас віталі Ларыса Геніюш, беларусы з Польшчы, Аўстраліі, Нямеччыны. Бясспрэчна, фэстывалі ў Нью Джэрзі вельмі спрыялі прапагандзе беларускасьці, беларусам у ЗША 1 беларускай незалежніцкай ідэі.
Фэстывалі таксама дапамаглі зблізіць, згуртаваць беларускую грамаду ў ЗША. Мы здолелі давесьці, што мы група дынамічная, працоўная, якая адраджае сваю «затуманеную» прысутнасьць у Амэрыцы. Праца ў фэстывалі надала энэргіі беларускай дыяспары. I хоць мы хваляваліся ці здолеем сабраць тысячы мы глыбака ў сабе верылі, былі ўпэўненыя, што выканаем пастаўленае заданьне. I мы яго выканалі ды пераканаліся, што калі самі згуртуемся вернем «загубленых» суродзічаў.
Мы як грамада фэстывалі маглі і можам прадаўжаць. Патрэбныя арганізатары. Шмат з тых, хто арганізоўваў фэстывалі, стаміўшыся пасьля трох, аддаліся іншай працы. Я асабіста поўнасьцю заняўся апрацоўкай кнігі «Беларусы ў ЗША». У акадэмічную дзейнасьць пайшліі доктарЯн Запруднік выдаў некалькі кнігз гісторыі Беларусі, і Зора пераклала на ангельскую мову «Беларускага Трышчана», іншыя стварылі нешта новае. Данчык, які дэбютаваў у фэстывалях, выдаў некалькі кружэлак, як і Ансамбль «Нова». Ірына Рагалевіч разам з Надзяй Запруднік і Валяй Рагалевіч стварылі мноства новых сувэніраў. Такім чынам актывісты першых фэстываляў аддаліся працы на іншых дзялянках. Фэстывалі былі адкладзеныя на пазьней, 1 гэ-
тае «пазьней» цягнецца дагэтуль. Аднак я ўпэўнены, калі знойдуцца актывісты фэстывалі адновяцца.
Фэстывалі выдатная падзея для рэклямы 1 інфармаваньня пра Беларусь, напамін пра беларускую спадчыну ў ЗША, стымул да супрацоўніцтва розных беларускіх групаў, адзін з моцных паказьнікаў, што Беларусь у ЗША жыве!
Радыё
Пачаткі «Радыё Вызваленьне»
Радыё «Вызваленьне» (пазьней «Свабода»), пачало вяшчаць на Беларусь у 1954 годзе. У беларускім старэйшым грамадзтве, асабліва ў колах БНР, якія праз прэзыдэнта Міколу Абрамчыка супрацоўнічалі з радыё ад самага пачатку прыпушчаю, што ён супрацоўнічаў з амэрыканцамі задоўга да зьяўленьня радыё дык паўтаруся, у грамадзтве паўстаў раскол адносна гэтага супрацоўніцтва маўляў, ці супрацоўнічаць з коламі, дзе прапаганда ў нейкай меры абмежаваная, стрыманая? У Радзе БНР над гэтай тэмай вяліся даўгія дыскусіі, бразгалі дзьверы. У той жа час, нам тады, маладому пакаленьню мы былі ў дваццатках, было зусім ясна, што з радыё супрацоўніцтва патрэбнае, яно неабходнае, калі мы жадаем, каб нашыя беларускія нацыянальныя ідэі траплялі на Бацькаўшчыну. Я й мае сябры разважалі, што амэрыканскае радыё было адной з наймацнейшых прыладаў у тым змаганьні сыстэмаў дэмакратыі й таталітарызму.
Супрацоўніцтва з радыё ў Мюнхэне
Маё супрацоўніцтва з «Радыё Вызваленьне»/»Радыё Свабода» працягвалася панад 35 гадоў: ад сярэдзіны 1950-х да зачыненьня бюро радыё ў Нью Ёрку ў пачатку 1990-х гадоў. Увесь час я быў пазаштатным супрацоўнікам, па-ангельску «freelancer». Імя маё ў радыё было Вітаўт Зубкоўскі прозьвішча, якое я меў ад 1935 да 1942 году (дзявочае прозьвішча маёй маці Зубкоўская, яна карысталася ім, каб зьменшыць магчымасьць быць арыштаванай як жонка Кіпеля, «ворага народу»),
Пачалося супрацоўніцтва з трагічнае падзеі восеньню 1954 году ў Мюнхэне быў забіты малады супрацоўнік беларускае сэкцыі радыё «Вызваленьне» Лявон Карась. Колькі дзён перад гэтым Лявон Карась быў у Бэльгіі, у /Іювэне, і я быў апошнім, хто зь ім разьвітваўся на вакзале, калі той ад’яжджаў у Мюнхэн. Мюнхэнская паліцыя хацела са мной паразмаўляць і выклікала мяне. Зь Лювэну ў Мюнхэн на паховіны Лявона Карася паехалі двое студэнтаў: я і Васіль Шчэцька. Паліцыі я сказаў, што Лявон Карась марыў рабіць кар’еру на радыё, быў гарачым патрыётам Беларусі. Для мяне асабіста не было ніякага