• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    сумневу, што Карася забілі камуністы дзеля застрашэньня маладых, каб тыя не працавалі на радыё. Халодная вайна тады была ў пачатковай стадыі, 1 Саветы добра разумелі, што маладзейшыя кадры на радыё вельмі непажаданая зьява для камуністычнае прапаганды. Ня ведаю, ці з маімі поглядамі пагадзілася паліцыя, але адзін з начальнікаў мне сказаў, што ў Мюнхэне поўна савецкіх агентаў і, бясспрэчна, яны тут дзейнічаюць. Пасьля паховінаў Лявона Карася я даваў на радыё нэкралёг-успаміны аб 1м. Запісваў інтэрвію са мною найбольш спадар Янка Ліманоўскі, а таксама гутарыў я зь Пётрам Сычом, блізкім сябрам Карася. Гэткі быў мой пачатак супрацоўніцтва з радыё. Матэрыял, які я даваў у рэпартажы, быў часткова пададзены 1 ў нямецкім друку.
    Пазьней, у 1955 годзе, я даваў на радыё «Вызваленьне» яшчэ колькі інтэрвіюў зьвязкуз маімудзеламу працах канфэрэнцыі Інстытуту Вывучэньня СССР у Мюнхэне ды супрацоўніцтвам у «Беларускім Зборніку», выданьні таго самага Інстытуту. Пару інтэрвію на радыё «Вызваленьне» было зроблена і аб жыцьці беларускіх эмігрантаў у Бэльгіі, дзе я тады студыяваў ды займаў пасаду заступніка старшыні Саюзу Беларусаў у Бэльгіі. Напісаў я таксама некалькі скрыптаў аб дзейнасьці беларусаў у Швэцыі й Даніі, якія я наведаў у 1954-1955 гадох цягам мае працы над доктарскай тэзай з геалёгіі пры Лювэнскім унівэрсытэце. У той час і ў Швэцыі, і ў Даніі былі шматлікія беларускія арганізацыі, і ў абедзьвюх краінах яны мелі свае офісы.
    Аднак у тым пэрыядзе маё супрацоўніцтва з радыё было эпізадычным. Сталае пачалося напрыканцы 1950-х гадоў, калі ў Нью Ёрку доктар Янка Запруднік запачаткаваў беларускае бюро радыё «Вызваленьне».
    Праца ў Нью-Ёркскім бюро
    Асноўнай тэматыкай маіх скрыптаў звычайна было жыцьцё беларускае дыяспары. Найбольш, відавочна, было скрыптаў аб жыцьці беларусаў у Злучаных Штатах і Канадзе. Фактычна з тых скрыптаў і пачалася сэрыя «Беларусы ў ЗША». У матэрыялах падавалася арганізацыйная структура беларускае групы ў ЗША, праграмы дзеяньняў арганізацыяў. Найбольш вызначальнымі былі скрыпты, у якіх паведамлялася пра беларускія нацыянальныя сьвяты, адзначэньні юбілеяў, прабег кангрэсаў, сходаў. Паступова пачалася і новая радыйная сэрыя «Беларусы ў амэрыканскім друку». У гэтым выпадку даваўся агляд штодзённага друку ды «Кангрэсавых Запісаў», падаваліся прамовы сэнатараў, кангрэсмэнаў і іншых палітыкаў. Прыкладам, калі ў 1973 годзе губэрнатар Біл Кэгіл у штаце НьюДжэрзі абвясьціў дзень, прысьвечаны Слуцкаму Паўстаньню, як
    Дзень беларускіх вэтэранаў, я ў праграму ўлучыў ня толькі праклямацыю губэрнатара, але й інтэрвію зь іншымі палітыкамі штату.
    Абсяг тэматыкі скрыптаў пашыраўся. Я пачаў стала сачыць за кніжным рынкам і падаваць праз радыё інфармацыю пра Беларусь у дасьледчых публікацыях, спачатку англамоўных, а потым наогул у заходніх мовах. Агляды кніжак дасьледчага профілю сталіся адной з важных тэмаў беларускага радыё. Мушу сказаць, што ў дадзенай дзялянцы агляды дасьледчае літаратуры мне дапамагала праца ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, дзе я працаваў і дзе праз мае рукі штодня праходзілі дзесяткі кніжак важных і цікавых для беларускага навукоўца, які з прычыны «жалезнай заслоны» быў пазбаўлены інфармацыі.
    Цягам працы ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, а таксама ў зьвязку зь дзейнасьцю Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва мне даводзілася вельмі часта бываць на навуковых канфэрэнцыях, зьездах, кангрэсах. Рэпартажы пра такія падзеі ды беларускую тэматыку, асабліва на славянаведных канфэрэнцыях, былі таксама сталай зьявай беларускае праграмы радыё.
    Перадавалася й пра розныя беларускія выставы. Прыкладам, Нью-Ёрская публічная бібліятэка, розныя ўнівэрсытэты, Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ладзілі выставы, прысьвечаныя беларускаму друку, Янку Купалу, Якубу Коласу, беларускім юбілеям.
    Шмат увагі зьвярталі на беларускую дасьледчую дзейнасьць: рабіліся агляды друкаў Крывіцкага Навуковага Таварыства, БІНіМу, выдавецтваў «Беларуская Думка», «Беларускі Сьвет» 1 пад.
    У скрыптытаксамаўлучаласяхронікадзейнасьцідыўзаемадзеяньня беларускіх арганізацыяў зь іншымі нацыянальнасьцямі. Гэтак на адзначэньнях армянскага Галакосту беларускія прадстаўнікі праводзілі паралелі між Армэніяй і Беларусьсю, дзе адбываўся культурны этнацыд цягам блізу двух стагодзьдзяў. Пры сустрэчах з кардыналам Міндсэнты беларусы падкрэсьлівалі цяжкое становішча нашых вернікаў на Бацькаўшчыне асабліва дзеля таго, што ў Беларусі няма сваіх беларускіх ярархаў.
    Беларусы супрацоўнічалі бадай з усімі нацыянальнасьцямі, якія імкнуліся аднавіць сваю незалежнасьць, а таксама з палітычнымі групамі на Захадзе, што падтрымоўвалі незалежніцкія погляды. У тэматыку такіх праграмаў уваходзілі таксама рэпартажы пра беларускія дэлегацыі ў Вашынгтоне, на сустрэчах з амэрыканскімі палітыкамі.
    Значную ролю ў маіх скрыптах адыгрывалі й амэрыканскія падзеі, прыкладам у канцы 1970-х гадоў адзначаўся юбілей (стагодзьдзе) нью-ёркскага мэтро. У часе працы з гарадзкімі архівамі я ўбачыў, што ў стварэньні сыстэмы гэтае падземнае магістралі ўдзельнічалі некалькі інжынэраў беларусаў, а калі ў 1920-х гадох мэтрапалітэн дабудоўваўся, на тых будоўлях было таксама шмат беларускіх
    эмігрантаў. Гэта, на мой погляд, была цікавая інфармацыя для нашага суродзіча на Бацькаўшчыне.
    Наогул мушу падкрэсьліць, што ў падборы тэматыкі я й іншыя супрацоўнікі беларускае сэкцыі рады «Вызваленьне» («Свабода») кіраваліся найперш тым, каб даць інфармацыю, цікавую беларускаму слухачу, падаць беларусаведны матэрыял, які ня быў даступны на Бацькаўшчыне. У сваю чаргу, у часе адзначэньня 200-годзьдзя ЗША, калі мне даводзілася частавата выступаць па амэрыканскім радыё й тэлебачаньні, я ўспамінаў маё супрацоўніцтва з радыё «Свабода» ды гаварыў амэрыканскаму слухачу пра патрэбы й зацікаўленьні беларускае аўдыторыі на Бацькаўшчыне.
    Ці ўплывалі падзеі ў Беларусі на тэматыку праграмаў? Вядома ж, што ўплывалі, хоць на мае скрыпты, магчыма, гэты ўплыў быў мінімальны. Прыкладам, у часе візыту прэзыдэнта Рычарда Ніксана ў Менск у 1973 годзе мы далі вельмі шмат інфармацыі пра беларускаамэрыканскія дачыненьні ды ці раз падкрэсьлівалі, што менавіта з ініцыятывы беларусаў-амэрыканцаў гэты візыт і адбыўся.
    Гаворачы агульна, кожная значная палітычная й культурная падзея ў БССР аналізавалася й камэнтавалася з пункту гледжаньня беларускае справы, пад поглядам беларускасьці.
    У пляне асабістым хачу зазначыць, што мне й маёй спадарожніцы жыцьця Зоры давялося спатыкацца й гутарыць з прэзыдэнтамі Рычардам Ніксанам, Джэралдам Фордам, Джымі Картэрам, сэнатарам Робэртам Доўлам, ды гэтыя асабістыя ўражаньні таксама адзначаліся ў скрыптах.
    Як выглядала праца:
    ад напісаньня скрыпта да радыёхваляў
    Трэба сказаць, што радыё было своеасаблівым цэнтрам. Тыя дні, калі людзі прыяжджалі на радыё, яны заходзілі таксама ў НьюЁркскую публічную бібліятэку, якая мясьцілася за паўквартала ад радыё, 1 гэтыя сустрэчы былі досыць прыемныя.
    Сам я на радыё не сядзеў толькі прыносіў і начытваў скрыпты. Адзінае калі Запруднік выходзіў у адпачынак, ён прасіў мяне рабіць раніцай палітычныя скрыпты. Палітычныя агляды звычайна выходзілі вельмі рана у той час яшчэ не было кампутараў, іх трэба было скончыць да паловы восьмай, каб пасьпець на самалёт у Мюнхэн.
    Сам працэс выглядаў так чалавек прыносіў скрыпт. Калі надрукаваны гэта яшчэ паўбяды. А так яго мусіла друкаваць машыністка некалі гэта была Натальля Арсеньнева, а потым Яніна Каханоўская. Гэты скрыпт друкаваўся ў некалькіх копіях адну табе чытаць, другую рэдактару, трэцюю глядзеў той, хто слухаў, калі гэта выходзіць у эфір. Рэдактар беларускіх скрыптаў спадар Запруднік, калі трэба,
    наводзіў глянец. Калі гэта хроніка дык там асабліва нічога не было, мы мелі свае стандарты як пісаць, па іншых скрыптах ён часам рабіў моўна-стылістычныя заўвагі. Тады вам вызначалася пэўная гадзіна, вы йшлі ў студыю, там з вамі нехта сядзеў, хто слухаў гэты скрыпт, ну і быў інжынэр, які гэта запісваў. Пасьля таго, як запіша стужка была на такім вялікім дыску ён хутка рабіў копію. Адну копію пакідалі сабе, а другую аддавалі і зьбіраліся стужкі з усіх службаў нейкі матацыкліст чакаў, каб хутка завезьці гэта ўсё на самалёт, які адлятаў у пэўную гадзіну. Прылятаў той самалёт у Мюнхэн, там, відаць, таксама на матацыкле а можа й на веласіпедзе, ня ведаю чакаў нехта іншы. Адным словам, спосаб перасылкі быў досыць прымітыўны, але ў выніку нашы скрыпты гучалі, як зь мюнхэнскай студыі. А друкаваліся скрыпты на такіх сініх матрыцах за два-тры дні яны выцьвіталі, і ўжо было немагчыма нічога прачытаць. Копіі скрыптоў пакідаліся, яны зьбіраліся, бо пазьней іх часам трэба было перагледзець, і спадар Запруднік месяцаў пару трымаў іх у сябе.
    Трэба сказаць, што тут, у Нью-Ёрку, пры Радыё Свабода была вельмі добрая бібліятэка, былі добра падрыхтаваныя кадры, 1 што тычыцца фактычнага боку справы, усё было вельмі добра. Часам я пісаў, напрыклад, скрыпт пра тое, што сёньня адчыніўся нейкі новы магазын, куды прынесьлі нібыта й нейкія беларускія цукеркі, 1 мне была патрэбная статыстыка. Дык я мамэнтальна мог яе знайсьці ў бібліятэцы Радыё Свабода. Безумоўна, я мог бы гэта знайсьці і ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, але там трэба было б доўга шукаць. Бібліятэка пры радыё была выдатна дапасаваная да патрэбаў тагачасных рэдакцыяў.
    Супрацоўнікі
    3 кім даводзілася працаваць за гэтыя даўгія гады? На памяць прыходзяць такія асобы: Тамара Наваградчанская, Ізыдар Плашчынскі, Аляксей Арэшка, Браніслаў Міркоўскі, Андрэй Клёнаў, Аркадзь Рутман. Пару разоў сустракаўся й меў дзелавыя дыскусіі з Эмілем Цяўлоўскім, меў частыя гутаркі зь Юркам Віцьбічам, доктарам Стасем Станкевічам, уладыкам Васілём. Непасрэдныя рэдактары маіх скрыптаў былі доктар Янка Запруднік і прафэсар Антон Адамовіч, а ў пазьнейшыя часы Адам Акуліч ды блізкі супрацоўнік і слухач Сяржук Сокалаў-Воюш. Мушу таксама падкрэсьліць, што наогул з рэдакцыяй радыё ў Мюнхэне, са шмат якімі яе працаўнікамі, у мяне былі сяброўскія дачыненьні, а гэта Ўладзімер Цьвірка, Юры Сянькоўскі, Павал Урбан, Пётра Сыч, Вячка Станкевіч. Выдатнымі памагатымі, а часта й дарадцамі ў шматлікіх пытаньнях адміністрацыйных ды ўспамінных былі Натальля Арсеньнева (якая, дарэчы, часта бывала са мною ў студыі) і Яніна Каханоўская.