• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Працяг кангрэсу
    Затое працоўная грамада на зьезьдзе зрабіла на нас вельмі пазытыўнае ўражаньне. Хоць, ясна, мы адчулі, што блізкасьці вялікай няма, ёсьць кантакт, але ўсе вельмі да нас, амэрыканцаў, асьцярожныя. Шчырэйшы падыход быў з боку маладзейшых, чым людзей нашага веку і крыху маладзейшых за нас. Там ужо адчувалася, што перагародка існуе, ёсьць недавер. 3 нашага боку не было недаверу, была засьцярога.
    Але безумоўна пабыт у Менску быў у нашым жыцьці падзеяй значнай, бо на эміграцыі, да 1985 году, калі прыйшоў Гарбачоў, выглядала, што старэньне Савецкага Саюзу будзе цягнуцца вечна, а значыць вечная будзе і адарванасьць гэтай краіны. Але калі прыйшоў Гарбачоў, пачулася «гласнасьць», адчуліся павевы нечага іншага, то мы падумалі, што, можа, кантакт з Бацькаўшчынай прыйдзе. I калі ён наступіў у жыцьці гэта быў сапраўды выбітны мамэнт. У жыцьці кожнага чалавека ёсьць важныя мамэнты ён жэніцца, нараджаюцца дзеці, але калі ты жывеш на эміграцыі з думай пра Бацькаўшчыну і ўвесь час ад яе адарваны, то вельмі сумна, калі Бацькаўшчыны ня ўбачыш. А тут прыйшоў мамэнт, што ня толькі ўбачыў, а наладзіўся працоўны кантакт можна выступіць з дакладам, выказаць свае думкі гэта было прыемна 1 важна для жыцьця, бо ж на эміграцыі мы дзеілі для Беларусі, мы зь Беларусьсю жылі!
    Вільня
    Празь дзень-два Шупа пераканаў нас аб магчымасьці 1 патрэбе зьезьдзіць у Вільню, што мы зрабілі 1 былі вельмі задаволеныя. Зора баялася ехаць больш, чым я, баялася, што нешта ня так будзе з дакумэнтамі, скажуць, што няма візы, арыштуюць, пасадзяць на самалёт і адправяць. Мы не хацелі зрабіць нічога такога, што пазьней зрабіла б немагчымым прыезд на Бацькаўшчыну. Фактычна ў Вільню мы езьдзілі нелегальна мы ня мелі літоўскай візы і ня мелі паўторнай савецкай, каб вярнуцца назад. Хто яго ведае, як маглі зрэагаваць літоўцы а можа гэта беларуская правакацыя? Я гэта тады вельмі добра адчуваў, але жаданьне пабыць у Вільні было мацнейшае за ўсе магчымыя небясьпекі і перасьцярогі.
    Выдатна, што мы зьезьдзілі, паглядзелі Вільню. Вільня нам была як Мэкка: пабыць у Вільні абавязак у жыцьці, і мы яго выканалі. Вяртаючыся, заехалі ў Кушляны ў музэй Багушэвіча. Але Зора вельмі хвалявалася і пазьней гэтае хваляваньне часта ўспамінала, і, думаю,
    падставы для хваляваньня былі, але адведаць Багушэвічаву мясьціну 1 крыху расслабіцца там было апраўдана.
    Сустрэча з раднёй
    Безумоўна, была навязаная лучнасьць з раднёй, асабліва з Зорынай Зора зьезьдзіла і знайшла сваю радню на Глыбоччыне беларускамоўную, што там не такая рэдкая зьява. Рэдкае, можа, гэта будзе на Магілёўшчыне што ўся сям’я між сабой гаворыць па-беларуску. Была яна ў /Іужках, у Падсьвільлі і паўсюль гаварылі па-беларуску. Усталяваліся сталыя кантакты.
    Кватэра ў Менску
    У часе зьездаўскай актыўнасьці і занятасьці мы ўсё ж знайшлі хвілінку і, калі былі разам зь Пятром Краўчанкам, асьцярожна спыталіся ў яго: ці ёсьць магчымасьць амэрыканцам купіць у Менску кватэру. (Гэта была нашая першая мара ў думках вяртаньня, хоць 1 ня сталага, на Бацькаўшчыну.) Краўчанка адразу адказаў: пакуль у Беларусі няма заканадаўства, якое б абараняла ўласнасьць замежнікаў, а таксама няма заканадаўства аб двайным грамадзянстве. Так што практычнай магчымасьці набыць кватэру няма, але можна здымаць. Здыманьне нас не цікавіла, і гэтая тэма больш ніколі не ўзьнімалася. Думку мець кватэру ў Менску мы пахавалі задавольваліся тым, што хадзілі па мясцох, дзе стаялі некалі нашыя собскія хаты ды заходзілі да мае бабкі на могілкі.
    Адлёт з самаварам
    У Менску была адна вясёлая гісторыйка. Том Бэрд прыехаў позна, мы не былі пэўныя, ці прыедзе ён наагул. Я ў гатэлі пытаюся, ці маюць яны весткі ад яго, а гатэльныя начальнікі мне кажуць: «А вы зайдше на втором этаже в такой-то номер». Я пайшоў на той другі паверх, стукаю «войдмте». Заходжу я, а там Анатоль Абрамчык, супрацоўнік арганізацыі «па сувязях з суайчыньнікамі за рубяжом», якога я ведаў зь Нью Ёрку! Ну, мы павіталіся як старыя знаёмыя, і ён кажа ведаю, Том Бэрд прылятае такім і такім самалётам. Так што было відавочна, што ўлада яшчэ трымаецца «арганізацыя» ведала больш, чым гатэль! Абрамчык запрапанаваў сваю дапамогу, каб дабрацца да лётнішча, мы пагадзіліся. Тым часам Вацлава Вярбоўская, якая тады жыла ў Амэрыцы перадала сваёй радні ў Менск пяць ці шэсьць пар красовак, і каб аддзячыць нам, ейная дачка ў апошні дзень перад ад’ездам прынесла нам самавар. I вось нам ад’яжджаць а тут вялікі пузаты самавар! Зора кажа: выкінуць
    вон! А я не, ня выкінем. I з гэтым самаварам мы цягаліся, Абрамчык даў нам машыну, якая завезла нас на аэрадром, селі ў самалёт. А каля нас у самалёце сядзіць пан Цеханавецкі. Ён быў на зьезьдзе, там вакол яго ўсе «танцавалі», асабліва Мальдзіс нібыта гэты пан зробіць нас шчасьлівымі. /Іяцім мы ў Маскву, пралятаем над Смаленшчынай, а Цеханавецкі паказвае наніз і кажа: тут былі мае землі. Я наагул да «паноў» стаўлюся заўсёды з засьцярогай, а ў гэтым выпадку зрабіў канчатковае ўяўленьне пра спадара Цеханавецкага.
    3 польскім панам у Маскве
    Прыехалі мы ў Маскву, а там паводле раскладу трэба пераехаць на іншы аэрадром. Пан Цеханавецкі, які трымаўся каля нас, кажа: нікуды не выходзьце, мне тут пададуць лімузын, бо спадар Мальдзіс сказаў, што ў Маскве ўсё залагоджана. Я кажу: «Пан Цеханавецкі, я ня думаю, што спадар Мальдзіс у Маскве мае нейкую асаблівую ўладу». Ён кажа: не, зараз прыедзе лімузын, і вы на мой лімузын сядзеце і паедзеце. Пастаялі мы пяць мінут, Зора кажа: «Віта, ня будзем дурнямі, ніякага лімузына ня будзе». Я Цеханавецкаму кажу, што мы ўжо паедзем, а ён: не, нех пан зачэка, ешчэ пеньць мінут. Я ж, кажа, ня хто-небудзь, тут ведаюць, хто я. Я дзеля ветлівасыді стаю. Стаім мы яшчэ дзесяць мінут нічога няма. Я выходжу замовіць таксі, таксіст пад’яжджае і кажа: «Ммлейшмй, отечественных денег не берем!» Цеханавецкі ззаду хвалюецца: «Цо он муві?» А я махаю другому таксісту і той гатовы мне сказаць, што «ацечэственных» не бярэ. Я дастаю пачак цыгарэт Chesterfield таксіст адразу адчыняе: сядайце! Селі. Я Цеханавецкаму кажу, каб сядзеў спакойна. Ён ціхенька «бунтуецца»; не, дзесьці мусіць быць ягоны лімузын! Мальдзіс, відаць, яму нагаварыў шмат чаго, або можа гэтаму Цеханавецкаму хацелася быць нечым большым. Я пытаюся ў шафёра: я вам пачак даў, ці хопіць? Ён кажа: о, я вас два разы павязу туды і назад!
    Але гэта яшчэ не канец. Прайшлі мы мытню, ідзем далей. Цеханавецкі дзяўбе: відаць, лімузын спазьніўся. Зора дае мне «пінкара», каб нічога Цеханавецкаму не адказваў! Садзімся ў самалёт, а Мальдзіс купіў Цеханавецкаму білет у бізнэс-клясу, дык ён кажа: давайце разьвітвацца, а ў Лёндане каб мы да яго падышлі, ён нам дасьць сваю візытоўку як будзем у Лёндане, прыйдзем да яго, ён нас пакорміць і прыме. Стаім мы ў чарзе на рэгістрацыю, а сьцюардэса абыходзіць чаргу і глядзіць, што ў нас поўна багажу, а яшчэ я трымаю нешта круглае запакаванае. Яна пытаецца, што гэта мы вязем. Я кажу: у апошнюю хвіліну мне прывезьлі самавар як падарунак. Сьцюардэса кажа, што ні ў турыстычнай, ні ў бізнэс-клясе для самавара ня будзе месца, і яна нас пасадзіць у першую клясу. Я падумаў Цеханавецкі зараз будзе мець сардэчны прыступ. Мы селі ў першай клясе на тры
    круглыя крэслы я, Зора 1 самавар. А тады міма нас у бізнэс-клясу праходзіць Цеханавецкі і пытаецца, ці няма каля нас месца. Дзе там, кажу, тут жа во самавар... Мабыць, ён падумаў: нейкага хлопа з самаварам 1 ў першую клясу! Гэта была камічная сытуацыя. Больш з панам Цеханавецкім мы не сустракаліся.
    Вынікі першага пабыту на Бацькаўшчыне
    Усяго мы пабылі ў Менску пяць дзён, было вельмі цікава. Для нас былі сапраўды важнымі знаёмствы зь людзьмі, з новай атмасфэрай, якая існавала тады на Бацькаўшчыне. Што асабіста для мяне было вельмі важна я дзесяткі гадоў зьбіраў матэрыялы для кніжкі «Беларусы ў ЗША», яна тады была ўжо падрыхтаваная па-ангельску, і тады ў Менску Аляксандар Лукашук, які быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларусь» (манускрыпт Алесь упершыню бачыў у ЗША), запрапанаваў выдаць кнігу ў яго і параіў Сяргея Шупу як перакладчыка. Дамовіліся мы летам 1991 году, у лютым 1992 году Шупа прыехаў у Амэрыку, у красавіку з гатовым перакладам ён выехаў у Менск, і за год да Зьезду беларусаў сьвету ў 1993 годзе кніга была надрукаваная тыражом 5000 асобнікаў. Як я чуў, друку паспрыяў і Пятро Краўчанка. Для мяне гэта было вельмі важна, бо матэрыялы па гэтай тэме я пачаў зьбіраць яшчэ сорак гадоў перад тым і думаў, што публікацыя па-ангельску зробіць у Амэрыцы ўражаньне, што мы заявілі сваё права на амэрыканскую спадчыну. А тут надарылася нагода выдаць кнігу па-беларуску, кніга разышлася ў Беларусі і за гэта я Лукашуку, Шупу, Мальдзісу 1 Краўчанку шчыра ўдзячны. Я быў вельмі задаволены, што кніга найперш выйшла ў Беларусі, уважаю, што мы заявілі наша слова на нашу спадчыну ў ЗША.
    Аб далейшых дасьледаваньнях беларусаў у ЗША
    Мушу дадаць яшчэ пару дэталяў да кніжкі «Беларусы ў ЗША». Я зьбіраў матэрыялы, безумоўна, у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, а таксама падчас нашых падарожжаў зь дзецьмі па Амэрыцы і дзеці мне дапамагалі, 1 ім самім гэта ў нечым дапамагала. Але мушу падкрэсьліць пару месцаў, якія будуць важныя для далейшых досьледаў. Перш за ўсё Гаваі. На Гаваях ёсьць Гавайскі нацыянальны архіў, там вельмі шмат лістоў Мікалая СудзілоўскагаРусэля. Я іх перагледзеў, глядзеў іх 1 нехта зь Беларусі, але там матэрыялаў Судзілоўскага друкаваных і рукапісных зьбярэцца яшчэ на адну такую кніжку, якую выдаў Ёська (кніжка нядрэнная, я на яе рабіў рэцэнзію). На Гаваях сабраная спадчына Судзілоўскага сотні артыкулаў, якія ён друкаваў у часе расейска-японскай вайны ён быў на японскім баку, супраць Расеі, выступаў за разьдзел
    Расеі. Яшчэ адзін важны цэнтар Балтымор, езуіцкія архівы, частка якіх захоўваецца і ў Нью-Ёрку. Так шмат папак карэспандэнцыі ксяндза Дзеружынскага па-расейску зь ягонымі сёстрамі, якія жылі ў Магілёве гэта 1840-1850-я гады. Прычым гэтая карэспандэнцыя ня йшла праз пошту яе перадавалі пасыльныя. Гэтая дзялянка застаецца недасьледаванай. Іншае месца архіў у Сэнт-Поле, штаце Мінэсота, дзе цяпер працуе айцец Ігар Лабацэвіч. Тамтэйшы архіў важны тым, што там захоўваецца вельмі шмат расейскіх газэт Амэрыкі, у тым ліку тых, якія існавалі кароткі час. Яшчэ там захоўваецца рэгістар Рускага праваслаўнага дома, які быў у Нью-Ёрку. На Алясцы захоўваецца архіў Вінакурава, якім перапісваўся з Варонкам. Я тых лістоў ня бачыў, але з выказваньняў Вінакурава выцякае, што паміж 1мі была карэспандэнцыя гэта ўсё варта пашукаць. Гэтаксама трэба перагледзець архіўныя матэрыялы былых паўстанцаў 1831-32 1 1863 гадоў: шмат хто зь іх уважалі сябе ліцьвінамі а гэта ў амэрыканскіх штатных архівах.