Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Першы зьезд беларусаў сьвету
Наш наступны прыезд на Бацькаўшчыну адбыўся дзякуючы арганізацыі Зьезду беларусаў сьвету.
Ясная справа, калі ў сакавіку 1993 году мы атрымалі запросіны на Першы Зьезд беларусаў сьвету, які «Бацькаўшчына» арганізавала на пачатку ліпеня 1993 году мы гэтыя запросіны прынялі.
Зьезд адбываўся ў памешканьні опэрнага тэатру. Быў вялізарны маральны ўздым, выступалі прадстаўнікі 1 эміграцыі, 1 ўладаў Беларусі. Бясспрэчна, гэта была вялікая гістарычная падзея. Прабег Зьезду дастаткова апісаны ў друку. Аднак некаторыя мамэнты там ня згадваюцца, а яны мне запамяталіся.
Банкет. Навуменка
Заключны банкет зьезду. Мы з Зорай сядзелі ззаду, ня пёрліся наперад, кал1 раптам да мяне падыходзіць салідных гадоў і саліднай вагі чалавек зь нейкім другім, і той другі пытаецца: «Вы Кіпель?» «Кіпель». «Вы знаеце гэтага чалавека?» Я кажу: «Не, ня знаю». «Яго кніжкі перакладзены на дзесяць моваў». Я кажу, што ўсё роўна ня знаю можа, на тых мовах я й не чытаю. «А па-француску вы чытаеце?» Ну, я кажу, што чытаю, бо сем гадоў вучыўся па-француску ва ўнівэрсытэце. Праўда, прайшло ўжо ладна часу, гаварыць я можа так бегла й не гавару, але чытаць магу, «Ну дык вось, ягоная апошняя кніжка выйшла па-француску і яна добра разышлася». Я кажу, што па-француску выходзіла ў Парыжы кніжка Івана Навуменкі пра Купалу і Коласа гэта такая савецкая кніжка, што і Мазалькоў мог бы пазайздросьціць. Тады той вялікі кажа: «Гэта мая кніжка! Я Іван Навуменка! Вы ня чулі пра мяне?» Ууу, кажу, Іван Навуменка! Будзем знаёмы: Вітаўт Кіпель, і падаю руку, а ён не падае! Ну, не падае і хай сабе.
«Дык што вы скажаце пра тую кніжку?» Я кажу, што купіў тую кніжку: адна мая супрацоўніца, іранка, ехала ў Парыж і прывезла. Там многа савецкага і цытаты, іпагляды... «Ну, я з вамі ня згодзен!» Я кажу, што дакладна не прааналізаваў усяго, але, пасьля беглага перагляду кнігі ў мяне склалася ўражаньне, што тыя паэты не былі такія ўжо савецкія. Навуменку мой пагляд вельмі не спадабаўся, і ён, падпіўшы, пачаў лаяць эміграцыю.
I тут патухла сьвятло цёмна стала! Іван Навуменка літаральна зароў: «Гэтыя пазьнякоўцы ўсюды робяць шкоду мы да іх дабярэмся!» Праз пару хвілін загарэлася сьвятло, што здарылася ня ведаю. Бачу каля мяне Зора, асьцярожна торгае за рукаў, каб я толькі ня выпіў крышачку больш, хоць я тады ўжо й ня піў.
Але Навуменка не адыходзіў, ён хацеў сварыцца. Пачалася рэзкая дыскусія з Навуменкам, а ягоны «асыстэнт» быў Уладзімер Гніламёдаў. «Эміграцыя нічога ня вартая!» нападае Навуменка. Я кажу яму: «Слухайце, спадар Навуменка, калі мы будзем толькі лаяцца, то што з гэтага будзе? Нашто нам лаяцца, тут ва ўсіх такі вясёлы настрой, зьезд прайшоў, няма чаго сварыцца. Калі хочаце пагаварыць пра літаратараў, я вам скажу». Ну, ён трошкі сьціх, пытаецца: «Ну, як чытаюць мае кнігі?» Я кажу: «Вашы кнігі не чытаюць, бо яны нават нідзе не прадаюцца. Я ў сваёй калекцыі маю бо ў мяне 5-6 тысячаў кніжак». «Ну, я пішу пра вайну, і ўсе хваляць Быкава, але Іван Навуменка таксама добра піша. Чаму на эміграцыі пішуць толькі пра Быкава?» Я кажу, што, відаць, Быкаў падабаецца, дык яго чытаюць і пішуць пра яго, а я асабіста пра вайну ня надта й цікаўлюся чытаць.
«Я, як і вы, перажыў тую вайну, мы ведаем, як было, пісьменьнікі заўсёды могуць прыўкрасіць трошкі...» «Не, кажа, пісьменьнікі перадаюць самую сутнасьць!» Навуменка цяпер добра ўзьняў голас крычаў, вакол нас пачыналі зьбірацца людзі.
Раптам падыходзіць Пазьняк. Навуменка на яго: «Во, яны давядуць Беларусь, гэтыя Пазьнякі!» Пазьняк глянуў, сківіцы сьціснуў і адышоў, ён не хацеў канфрантацыі. Але Навуменка якраз шукаў канфрантацыі, літаральна шукаў я спрабаваў яе сьцішыць увесь час. Урэшце Гніламёдаў сказаў Навуменку нешта на вуха, той паспакайнеў і адышоў
Аднойчы, праз год-два, я працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы у залю ўваходзіць Іван Навуменка, мы ледзь ня стукнуліся лоб у лоб, ён глянуў на мяне, нашы пагляды сустрэліся, ён адвярнуўся і выйшаў з залі.
Кантакты зь беларускімі ўстановамі, асобамі
Гэтак мы апынуліся ў Беларусі!
Пасьпяховасьць дачыненьняў зь Беларусьсю безумоўна не вымяраецца толькі прыватнымі кантактамі, хоць мне было прыемна было пазнаёміцца зь людзьмі і ў Магілёве, і ў Полацку, і ў Віцебску, і ў Горадні, 1 ў Глыбокім, 1 ў іншых гарадох. Я пабываў амаль ва ўсіх беларускіх унівэрсытэтах, 1 вельмі шмат дзе мяне папрасілі даслаць эмігранцкую літаратуру. Апрача Нацыянальнай бібліятэкі мы завезьлі сотні кніжак у Горадню, сотні кніжак у Скарынаўскую лябараторыю Гомельскага ўнівэрсытэту. Вельмі шмат кніжак мы завезьлі ў Полацак, рэктар Эрнст Бабенка сказаў, што іх цікавіць эканоміка, і я сабраў кнігі ня толькі беларускіх выдавецтваў, але і расейскіх, калі яны датычылі эканомікі Беларусі, а таксама каля дзесятка кніг іншамоўных: ангельскіх, францускіх.
У бібліятэкі на Бацькаўшчыне БІНІМ завёз некалькі дзесяткоў тысяч кніг, лічу, што гэта было важным крокам да супрацоўніцтва. Апрача таго мы рассылалі кнігі сотням (!) жадаючых.
Вельмі прыязныя працоўныя дачыненьні ўстанавіліся з Нацыянальнай бібліятэкай. Галіна Алейнік і Людміла Рабок былі дзьве асобы, якія гэтаму спрыялі, і мы зь імі часта радзіліся, казалі, чаго не хапае, 1 мы стараліся гэтае супрацоўніцтва разьвіваць. Дзякуючы Людміле Рабок, мы пазнаёміліся зь Нінай Ватацы, якая ўжо была ў салідных гадох зрабілі зь ёй фатаграфію: тры пакаленьні бібліятэкароў Ніна Ватацы, Зора Кіпель і Людміла Рабок.
Наагул я лічу, што кантакт і супрацоўніцтва зь Беларусьсю ў мяне ў першую чаргу прайшло праз кнігі. Мне хацелася, каб беларускія дасьледнікі мелі доступ да літаратуры, гэтую патрэбу яны выказвалі, і я мог яе задавальняць.
Разьвітальны ліст губэрнатара Бэрна, 19.01.1982.
Фэстываль у Джэрзі Сіты, 1982(?).
Апошні тыдзень працы на Радыё Свабода. Кабінэт Адама Акуліча. Сьнежань 1988.
3 Папам Янам Паўлам II. Травень 1990.
Вітаўт Кіпель і Сяргей Шупа. Сакавік 1992
Сяргей Шупа і Вітаўт Тумаш. Вялікдзень 1992. (Апошняе прыжыцьцёвае фота В. Тумаша.)
Падчас канферэнцыі Рым-IV у Горадні, ліпень 1993. Стаяць Запруднік, Кіпель, сядзяць Вера Рыч, Віктар Шалкевіч.
Падчас канферэнцыі Рым-IV у Горадні, ліпень 1993.
Вітаўт і Зора ў Горадні, ліпень 1993.
Горадня, 1993.
д ы п л о м
Ганаровага доктара навук
№ 1
г.Гродна
ГРОДЗЕНСКІДЗЯРЖАУНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
Рашэннем
Вучонай рады ўніверсітэта ад 30.06.1993г. (пратакол № /3)
г. Гродна 1993 г. Чэрвень
Дыплём ганаровага доктара Гарадзенскага ўнівэрсытэту.
Чэрвень 1993.
Вольга Іпатава, Арсень Ваніцкі, Адам Мальдзіс, Вітаўт Кіпель.
Менск, чэрвень 1994.
Сустрэча са студэнтамі ў Гомелі. 11 траўня 1994.
All
Сям’я Кіпеляў на дэманстрацыі пратэсту з нагоды візыту Лукашэнкі ў Нью Ёрк, верасень 1995.
На Другім міжнародным кангрэсе
ў абарону дэмакратыі і культуры. Іслач, верасень1995.
Юры Хадыка, Зора, Васіль Быкаў, Вітаўт, Дзьмітры Бугаёў, Адам Мальдзіс, Уладзімер Конан.
Верасень 1995, Іслач.
Пасьведчаньне Беларускага ПЭН-Цэнтру.
Аляксей Пяткевіч, Зора, Вітаўт. Горадня 1995.
Вітаўт, Зора, Кастусь Цьвірка, на паседжаньні «Беларускага кнігазбору». Менск 1995.
Вітаўт, Анатоль Грыцкевіч, Валянцін Грыцкевіч, Адам Мальдзіс. Кангрэс беларусістаў, Менск, 1995.
Школа ў Неглюбцы з Уладзімерам Анічэнкам. 12.05.1995.
Радня ў Байлюках, каля хаты дзеда. 8.08.1997. Фота Г. Сагановіча.
Сустрэча з школьнымі сябрамі (1942-1944): Аляксандар Запарожац, Вітаўт Кіпель, Аўген Кулін, Лявон Шкода. Менск, верасень 1997.
Зь Нілам Гілевічам, музэй Я. Купалы. Восень 1997.
Зь Нілам Гілевічам. Менск, 1997.
3 Васілём Быкавым. Прага, 1997.
Васіль Быкаў, Вітаўт, Зора, Радзім Гарэцкі. Прага, 1997.
Каля дома ў Радэрфордзе, 1998.
Сям’я Кіпеляў: Лёрэйн, Юрка, Алеся, Вітаўт, Зора, Андрэй, Антон, Алесь. Канец 1990-х.
Вітаўт, Ян Запруднік, Надзя Запруднік, Зора. Ліпень 2000.
Сям’я Кіпеляў.
3 дачкой Алесяй і Тацянай Караткевіч падчас прэзэнтацыі кнігі «Беларускі ібеларусаведны друк на Захадзе».
Менск, 26 верасьня 2003.
3 Уладзімерам Арловым на 4-м Зьезьдзе беларусаў сьвету. Менск, 2005.
На фэстывалі ў Саўт Рывэры, 2006.
ТБМ
Дарэчы, дакладна ня памятаю, але на адной зь першых сустрэчаў з дасьледнікамі і пісьменьнікамі, на якой дыскутаваліся друкі, я пазнаёміўся зь Нілам Гілевічам, з творамі якога я быў добра знаёмы любіў ягоную паэзію, а цяпер пазнаёміўся зь ім і як з старшынём ТБМ. Я поўнасьцю падзяляў погляды Гілевіча на праводжаньне заканадаўства аб беларускай мове і на эміграцыі як мог падтрымоўваў ТБМ. Дзіўнае супадзеньне: доўгі час адным з тэхнічных рэдактараў «Нашага Слова» воргану ТБМ была Валя (Валянціна Восіпаўна) Караткевіч, Зорына кузынка, і часам раніцай мы з Валяй і Зорай ішлі разам аж да друкарні здавалі ў друк «Наша слова». Зь Нілам Гілевічам шмат гутарылася, я цалкам разумеў ягоны гнеў з таго, што ўлада зрабіла, цэнзуруючы Купалу, а таксама той шкоды, што нанесла цэнзура беларускай літаратуры ды ўзгадаваньню маладых пакаленьняў. Выдатныя працоўныя дачыненьні ў мяне былі і з наступнікамі Гілевіча Генадзем Бураўкіным і Алегам Трусавым. Гэтаксама я маю вялікую павагу да ТБМ, чыю дзейнасьць я разглядаю як адну з важнейшых у нацыянальным руху. Так на ТБМ я глядзеў ад пачатку, і таму, калі ў сярэдзіне 1990-х гадоў уТаварыстве быў адміністрацыйна-фінансавы крызіс, я дапамог, мабілізуючы для падтрымкі амэрыканска-беларускае грамадзтва.
Зьведваем «глыбінку»
Мы шмат езьдзілі па Беларусі. Першае падарожжа у Вільню, зь Сяргеем Шупам 1 Сержуком Сокалавым было больш турыстычнага профілю. Але пазьней ужо былі паездкі больш спэцыяльныя найчасьцей з Уладзімерам Арловым, калі ўдавалася нават і ў бібліятэках папрацаваць і сустрэцца зь людзьмі. 3 Уладзімерам, як і зь ягонай жонкай Валяй, мы добра пасябравалі. Уладзімер быў для нас выдатным гідам па старой гісторыі Беларусі ён цудоўна апавядаў пра мясьціны, будынкі, падзеі, асобаў. 3 Уладзімерам мы добра прайшлі практычную школу гісторыі.
Ладна часу я правёў і з прафэсарам Уладзімерам Анічэнкам рэктар Гомельскага ўнівэрсытэту Шамяткоў даў нам машыну, і мы аб’ехалі Гомельшчыну, заехалі і ў Крычаў, дзе некалі жыла Зора.
Вельмі цікавая была паездка ў Неглюбку, адкуль мы значна раней атрымалі ручнік. Мы знайшлі майстрыху Тацяну Дзеранок, пагаварылі зь ёй, зрабілі фатаграфіі.