• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Кантакты ў Беларусі былі шырокія, працоўныя і сымпатычныя, Мы апавядалі пра эміграцыю, нашую працу, падкрэсьліваючы, што эміграцыя зь Беларусі зьява адмоўная, у будучыні яе не павінна быць. Нейкае месца, безумоўна, было адведзена і пэрсанальным
    справам. У першую чаргу Зора навязала кантакты зь сям’ёй на Глыбоччыне, уЛужках, уВяльцы. Ейнай цёці Нюце ў 1997 годзе было ЮОгадоў, Зора арганізавала адзначэньне яе юбілею. Цёця Нюта прынесла ўсё, што належала Зорынаму тату ручнікі, кашулі: «Зорачка, кажа, я пяцьдзясят гадоў трымала Лёневы рэчы, цяпер ты іх забірай». На тым сьвяткаваньні была Вольга Іпатава, яна зрабіла з гэтага тэлесюжэт мы былі ёй вельмі ўдзячныя.
    Я, дзякуючы Генадзю Сагановічу, навязаў лучнасьць з Байлюкамі, знайшоў там сям’ю Кіпеляў, свае карані. Мне асабліва спадабалася, што з намі езьдзіла і Алеся і таксама пабачыла, адкуль ейны род.
    Але найбольш разоў мы наведалі Полацак адбываліся там і канфэрэнцыі, але мы хацелі зьведаць Полаччыну больш падрабязна. Арганізатарам гэтых падарожжаў і нашым гідам па Полацку і Полаччыне быў Уладзімер Арлоў. Часам мы затрымоўваліся ў ягонай сястры Тані. Ясная справа, апрача гістарычнасьці Полацак нас прыцягваў Музэем кнігадрукаваньня і сяброўскімі сустрэчамі творчае інтэлігенцыі. Дарэчы, апрача ўнівэрсытэту, мы падаравалі ладна кніжак 1 выяву Сьвятой Эўфрасіньні скульптара Дэ Вінчэ музэю, а аб кіраўніцы Цэнтру й Музэю спадарыні Ладзісавай мы захавалі найлепшыя ўспаміны.
    Аднак, мушу тут падкрэсьліць ніхто нам гэтулькі не расказаў аб гістарычнай Беларусі, не паказаў нам шмат таго, што мы ведалі толькі з кнігаў, як Уладзя Арлоў. Шчырая яму падзяка!
    Зора апрача сваіх дасьледаваньняў «Трыстана» займалася тэмай «Капітан Сьміт на Беларусі». Капітан Сьміт быў першы губэрнатар Вірджыніі у 1604 годзе, калі Вірджынія яшчэ была калёніяй, брытанская каралева яго паслала туды губэрнатарам. А некалькі гадоў перад тым ён быў у Рэчыцы гэта быў ангельскі вайсковец, які біўся з туркамі на Міжземным моры, туркі ўзялі яго ў палон, ён уцёк з палону, праз Дон ішоў на поўнач, каб прайсьці ў Эўропу і дабрацца да Англіі. Так ён прыйшоў у Рэчыцу. Усё гэта ён апісвае ў сваёй кнізе «Сапраўдныя падарожжы», там ёсьць апісаньні Рэчыцы XVI-XVII стст., і Зора апублікавала артыкул пра гэта ў «Запісах».
    Мы паехалі ў Рэчыцу, каб знайсьці нешта гістарычнае. На жаль, тамтэйшыя архівы недаступныя, краязнаўчы музэй нічога ня ведае, яны разявілі рот. I пасьля такога расчараваньня мы был1 з Арловым вырашылі мы пайсьці ў рэстаран, каб паабедаць. А на рэстаране напісана: «Закрыто на обед»! Але гэта яшчэ не канец. Мы мелі машыну, рафік пазычылі ў Фронце едзем у бок Магілёва, і нас затрымоўваюць. Як адчынілі машыну там стаіць бел-чырвона-белы сьцяг. Міліцыянт казырнуў: «Едьте дальше!»
    Падчас наведваньняў Беларусі бывалі і сьмешныя мамэнты. У 1995 годзе памежнік на лётнішчы ў Менску пытаецца: што вы ў гэтых скрынках везяцё? Я кажу, што кніжкі. «А, кніжкі...» 1 паклікаў
    старшага, лейтэнанта. Той раскрывае першую скрынку, а там наверсе кніга Язэпа Малецкага «Пад знакам Пагоні». Дык ён кажа: «Ну вот вндмшь лошадка, я же тебе говормл проверь, что там за лмтература». I затрымалі тыя кніжкі. Я кажу гэта для бібліятэкі! «Где надо, разберемся». Я прашу, каб пазванілі ў Нацыянальную бібліятэку і праўда, яны пазванілі Галіне Алейнік, яна прыехала на сваёй машыне і сказала: «Мы забіраем, гэта кніжкі для нас». Усё спакойна абышлося, але магла паўстаць канфліктная сытуацыя.
    Але было раз і такое, што адзін памежнік, правяраючы пашпарт, пазнаў прозьвішча «Кіпель» і папрасіў, каб я яму прыслаў кнігу «Беларусы ЗША».
    Для нас гэтыя падарожжы ў Беларусь былі вельмі прыемныя, мы адчувалі, што наладжваецца кантакт, беларускасьць мацнее ад супрацоўніцтва эміграцыі зь людзьмі на Бацькаўшчыне. Безумоўна, былі патрэбныя і сямейныя кантакты што маглі, мы дапамаглі матэрыяльна 1 яшчэ, гэтыя карані перадаюцца новаму пакаленьню. Цяпер 1 нашы дзеці, і ўнукі канкрэтна ведаюць пра карані на Беларусі гэта спрыяе ўсьведамленьню беларускага паходжаньня, збліжае зь Беларусьсю.
    Барыс Сачанка і Беларуская энцыкляпэдыя
    Мы стараліся так: навязаць кантакты зь людзьмі, з установамі, 1 калі магчыма знайсьці, што б нам дапамагло ў беларускай працы. Найбліжэйшыя дачыненьні ў нас усталяваліся з Скарынаўскім цэнтрам, аднак супрацоўнічалі мы і зь іншымі арганізацыямі.
    Калі я ў 1993 годзе сустрэўся ў Менску з Барысом Сачанкам, першае, што ён мне сказаў, было: «Вітаўт, дзякую за ўсю літаратуру, якую ты прысылаў яна была базай кнігі «Туга па Радзіме»«. Я вытлумачу: гэта была працоўная сувязь я слаў Сачанку на ягоныя запыты 1 ня толькі шмат эмігранцкай літаратуры. Я ведаў, што такая сувязь, хоць і празь літаратуру, прынясе карысьць беларускай слраве. Сачанка мне давяраў каб гэта было супрацоўніцтва, а не прапагандысцкі выкрык.
    У часе сустрэчы ў Менску, Сачанка запрасіў нас з Зорай на абед, падараваў нам «Чароўная іголку» Л. Свэна (Лявона Савёнка, Зорынага бацькі) ды запрасіў на сустрэчу з пару дзясяткамі супрацоўнікаў выдавецтва «Беларуская Энцыкляпэдыя». Будучы знаёмым з працай навуковай энцыкляпэдыі McGraw-Hill, я расказаў, наколькі ведаў, пра амэрыканскія энцыкляпэдыі. Дыскусія ў будынку Энцыкляпэдыі цягнулася гадзін пяць, а пасьля з Барысом Сачанкам мы яшчэ дыскутавалі дэталі. 3 дыскусіяў выявілася: у Менску шмат чаго не хапае ў галіне інфарматыкі прыходзіцца званіць «туды-сюды», у «цэнтар», у Маскву, каб атрымаць вестку зь першай крыніцы. Непрываб-
    ная для новай дзяржавы сытуацыя. Абодва мы прыйшлі да высновы: трэба стварыць у Менску свой даведачна-энцыкляпэдычны цэнтар, мець пад рукой усё, што патрэбна. Я прапанаваў Сачанку сваю дапамогу.
    Вярнуўшыся ў ЗША, я праз тыдзень-два выслаў у Менск каля дзясятка англамоўных даведнікаў ды парупіўся, каб азнаёміць зь «Беларускай Энцыкляпэдыяй» такія амэрыканскія выданьні, як Collier’s і Encyclopedia Americana. Карацей, мы з Сачанкам зрабілі захады да пашырэньня менскага энцыкляпэдычнага цэнтру. Я таксама прапанаваў Сачанку дапамогу маю і іншых сяброў БІНіМу у справах карэкты.
    Але як кажуць, «усе мы пад Богам» сталася трагедыя: Барыс Сачанка раптоўна памёр. Пасьля я чакаў зь Менску, з выдавецтва «Беларуская Энцыкляпэдыя» нейкага слова, але было маўчаньне.
    У першым томе Беларускай Энцыкляпэдыі (1996) маё прозьвішча пададзена ў сьпісе Рэдакцыйнага Савету, але ўжо ў другім томе яго там няма. Відаць, новы галоўны рэдактар палічыў, што ня варта з тымі «белбурнацамі» супрацоўнічаць. Гэтак спроба супрацоўніцтва з БЭ ляснула, як і зьнікла патрэба ў тых даведніках, якія я купляў для гэтага выдавецтва. Шкада, што прапанову супрацоўніцтва не прынялі, бо ў энцыкляпэдыі асабліва тое, што тычыцца эміграцыі дый наагул англамоўнага матэрыялу, магло б быць больш сыстэматычнае (прыкладам, апісаньне беларускай эміграцыі: у Нью Джэрзі дэтальна, а Нью Ёрк, Агаё, Ілінойс ні мур-мур!). Магла б быць больш выкарыстаная арыгінальная англамоўная бібліяграфія, а не расейскія пераклады. Напэўна, можна было б пазьбегнуць і непрыемных памылак, накшталт такой: «Уласна Нью Ёрк складаецца з 5 акруг (адм. раёнаў): Манхатан, Бруклін, Куінс, Бронкс, Рычманд (!)» (БЭ, т. 11, ст. 394).
    Радзім Гарэцкі
    Пачалося супрацоўніцтва і з навуковымі коламі. Разам з Радзімам Гарэцкім, віцэ-старшынём АН Беларусі, і іншымі аўтарытэтнымі навукоўцамі мы падалі заяўку ў Амэрыканскае Геафізычнае Таварыства на дапамогу (першапачаткова на $250 000), каб пачаць распрацоўку Сусьветнага музэю-парку валуноў на тэрыторыі паўночназаходняе Беларусі. Стварыць такі парк, геалягічна-геамарфалягічны запаведнік думка, народжаная навукоўцамі Беларусі, я яе цалкам вітаю і падтрымваю, яна базуецца на ўнікальным марэнным ляндшафце краіны. Мэмарандум, перададзены ў Вашынгтон у пачатку 1994 году, патрабаваў тлумачэньняў, абмеркаваньняў. Аднак у сувязі з прыходам да ўлады іншых людзей, не зацікаўленых у беларускай прыродзе і эканоміцы, праект замёр.
    Дарэчы, з Радзімам Гарэцкім 1 ягонай жонкай Галяй у нас склаліся прыяцельскія адносіны: мы былі ў іх гасьцьмі шмат «аднаўлялі ў памяці», дзе мы бывалі, калі нашы сем’і выселілі зь Менску. Я так рады быў атрымаць ад Радзіма падпісаны ім «Жыцьцёвы меланж» 1 іншыя кнігі, што перачытваў... вяртаўся ўмінулае... не адзін раз! Дзякую, Радзім 1 Галя!
    Яўрэйская канфэрэнцыя
    Паездкі на Бацькаўшчыну мелі на мэце азнаёміцца зь Беларусьсю як мага шырэй, каб пазьней, расказваючы пра Беларусь амэрыканцам або пішучы артыкулы, паказаць, што мы ведаем сёньняшнюю Беларусь.
    Падчас адной з паездак я браў удзел у беларуска-яўрэйскай канфэрэнцыі, там было пару ўдзельнікаў і з Амэрыкі, якія цьмяна сабе ўяўлялі, што ў Амэрыцы могуць быць беларусы. Я навязаў зь імі кантакт.
    Ніколі не забуду: на гэтую канфэрэнцыю я ехаў трамваем да прыпынку, які каля вуліцы Пуліхава а канфэрэнцыя адбывалася ў будынку Коласаўскага ліцэю. куды я ад прыпынку ішоў пешкі. Быў дождж, і я вымак да ніткі. На канфэрэнцыю прыйшоў таксама амбасадар Джордж Крол, я яму дапамагаў з тэкстам выступу. А я ў кожнага пытаўся, ці няма ў каго запаснога пінжака, каб мець на сабе нешта сушэйшае.
    Сярод удзельнікаў было шмат яўрэяў, пераважна старэйшыя людзі. 3 адным старым чалавекам у мяне здарыўся кур’ёзны эпізод. Абедалі мы ў іншым месцы, 1 нас рафікам вазілі ў рэстаран. 1 вось я заходжу ў рафік, ён пусты, толькі адзін чалавек сядзіць. Я ўвайшоў, а ён мне: «На каком фронте сражалмсь?» А я кажу: «Я з Амэрыкі...» Дык ён бах дзьвярмі! і выскачыў, як ашпараны: баяўся застацца сам-насам з амэрыканцам.
    Гэты выпадак нагадаў мне падарожжа ў рафіку зь Менску ў Полацак, таксама на канфэрэнцыю зь Менску ехала каля дзесятка асобаў, і адзін з апошніх пасажыраў меўся быць міністар Стражаў. Дык, даведаўшыся, што ў машыне ёсьць амэрыканцы я і Зора Стражаў, асоба міністэрскага ўзроўню, выйшаў і перасеў у іншы рафік.
    Гомельшчына, Анічэнка
    Добрае ўражаньне пакінула азнаямленьне з унівэрсытэтам уГомелі. Мы правялі там тры дні з прафэсарам Уладзімерам Анічэнкам, начавалі ў прафэсарскім інтэрнаце. Правялі б і больш, але гэта быў год выбараў, 1994-ы, і Анічэнка рыхтаваўся да выбараў. Ён вельмі прыемна нас прыняў, але хацеў чым хутчэй нас выперці,