• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Працэс цягнуўся два тыдні, пасьля чаго іх паклікалі ў Аддзел іміграцыі і абвясьцілі рашэньне. Але за гэтыя два тыдні я адчуў, што тут існуе трохкутнік: Дзяржаўны дэпартамэнт, беларуская амбасада і расейскае консульства, якому амэрыканскія ўлады паведамілі пра гэтую справу у тым сэнсе, што яны схільныя даць прытулак, але беларускія ўлады будуць супраць, а Расея і Беларусь саюзьнікі. Расейцы занялі пазыцыю чаканьня, не казалі ні так, ні не, а пасьля сказалі, што салідарызуюцца зь беларускімі ўладамі.
    Пра гэтую справу шырока паведамлялася ў прэсе, і на абвяшчэньне рашэньня аб прытулку ў кангрэсавы будынак прыйшлі больш за сотню журналістаў. Мы прыйшлі туды з Пазьняком і Навумчыкам і пачулі рашэньне аб тым, што ім даецца палітычны прытулак у Злучаных Штатах. Была прэс-канфэрэнцыя, я адказваў па-ангельску, некаторыя пытаньні былі па-расейску. Карацей, справа была досыць гучная, і гучнай зрабілі яе амэрыканцы: Пазьняк у іх, яны яго прымаюць, а што скажуць іншыя іх мала тычыцца.
    Беларускія ўлады прыслалі ноту, якая была пададзеная кіраўніку аддзелу Ўкраіны, Беларусі і Малдовы ў Дзярждэпартамэнце Сігэлу, што яны супраць гэтага рашэньня. Амэрыка поўнасьцю гэта ігнаравала.
    Тут трэба сказаць, што калі Пазьняк падаў заяву на прытулак, яна пайшла ў іміграцыйнае ведамства, а ў другім ведамстве па абароне і правох чалавека мне сказалі: чаму ж вы нам не паведамілі, мы б дапамаглі, але не хвалюйцеся, Пазьняк усё атрымае. Але каб прысьпешыць гэта ўсё, кліўлэндзкія беларусы а Пазьняк адразу паехаў у Кліўлэнд сказалі, што зьвернуцца да свайго кангрэсмэна. I сапраўды, кангрэсмэн Гоўк рэалізоўваючы сваё права заявіў у Іміграцыйным камітэце, што ён хоча, каб Пазьняку далі прытулак. У выніку ўсіх гэтых захадаў на працягу 12 дзён прытулак быў дадзены.
    Амэрыканскія беларусы ўспрынялі гэтую падзею пазытыўна цяпер Лукашэнка Пазьняка ня зьнішчыць. Але з другога боку лічылі, што як ён выедзе, дык Фронт ня будзе такі дынамічны і дзейны. Так яно й атрымалася.
    I яшчэ эміграцыйнае грамадзтва ўспрыняло дадатна, што і Пазьняк цяпер эмігрант, ён разам з намі і мы поўнасьцю, стопрацэнтна яго падтрымваем. Эміграцыя дапамагла выдаць па-ангельску і пабеларуску кніжку пра Курапаты, яна вельмі шырака разышлася. Амэрыканскія беларусы дапамаглі 1 выдаць і распаўсюдзіць кнігу і наагул спрыялі Пазьняку. Але з другога боку ніхто ня думаў, што гэта надоўга, думалі, што Пазьняк вернецца, што рэжым Лукашэнкі
    скажа: яны нікога не саджаюць за палітычныя перакананьні так лічылі ў эміграцыі і думалі, што на Бацькаўшчыне Пазьняк значна больш патрэбны.
    Прыезд Пазьняка бясспрэчна дапамог пашырэньню ў ЗША інфармацыі пра Беларусь у той час ён быў ведамы палітык, яны з Навумчыкам зладзілі некалькі прэс-канфэрэнцыяў. Гэта завастрыла беларускае пытаньне ў мэдыях відаць, у Беларусі ня ўсё так проста, калі адтуль уцякае палітычны лідэр.
    Пазьней я кантакт абсалютна страціў, Пазьняк езьдзіў у Эўропу, жыў то ў Эўропе, то тут. Навумчык неўзабаве зьехаў у Прагу.
    Думкі аб працы ў Беларусі
    Безумоўна, хада палітычных падзеяў у Беларусі не прадказвала нацыянальнага разьвіцьця: аналізу гісторыі, ужываньня беларускай мовы, вывучэньня эміграцыі. Зноў вярнулася старое «мы і вялікі рускі народ», «мы адна дзяржава», «руская культура вялікая, а мы лапцюжнікі, павінны вучыцца ў старшага брата». Пачалася дэбеларусізацыя. Кіраўніцтва, гледзячы ў рот «бацьку», выкараняла беларускасьць, зачыняла школы. Тым часам сам новаабраны кіраўнік у два вокі глядзеў, як «скокнуць» на ўсход і стацца новым уладаром ад Брэсту да Ўладзівастоку.
    Але нягледзячы на такую беспрасьветнасьць мы з Зорай усё ж не адмаўляліся ад думкі працаваць у Беларусі.
    Навязаўшы добрыя кантакты зь Беларусьсю -асобаміі ўстановамі, мы ніяк не маглі адважыцца, выбраць момант, каб спытацца а ці маглі б мы прыехаць працаваць у Беларусь? Так, працаваць: нешта выкладаць або аналізаваць, парадкаваць. Мы ўжо мелі цьвёрдую адмову ў пытаньні набыцьця кватэры ў Менску, і адносна працы, аб якой мы думалі-марылі, пытацца не наважваліся. Першую такую спробу мы зрабілі ў Гомелі спыталіся ў прафэсара Анічэнкі: «Можа, вам патрэбная працоўная дапамога? Мы гатовыя вам гэта нічога ня будзе каштаваць!» Анічэнка нас адразу зразумеў і адказаў прыблізна так: «Калі б вы былі студэнтамі, можа й знайшлося б для вас што рабіць. Але «працы» ў нас няма, ды я з гэтым і вазіцца ня буду!» Так наша першая спроба «праляцела». Другая спроба з працай была зробленая, калі мы спыталіся пра магчымасьці ў Ядзьвігі Грыгаровіч, тадышняга рэктара Ўнівэрсытэту Культуры ў Менску. Яна нас выслухала, шмат аб нас, нашых прафэсійных характарыстыках запісала (мы гутарылі на гэтую тэму гадзіны дзьве!) і сказала: «Я папытаю вышэй, гэта ня так проста. Але мы аб гэтым яшчэ пагутарым!» Паўторнай гутаркі так ніколі й не адбылося, хоць мы з спадарыняй Грыгаровіч сустракаліся дзесяткі разоў.
    Успаміны падмяняе рэальнасьць...
    Вось я збольшага накідаў тое, што помніцца жылося зь Беларусьсю, Беларусь была ў цэнтры пачуцьцяў, дзеяньняў, жыцьця. Цяпер падыходзім да пункту, адкуль успамінаць больш няма патрэбы да рэальнасьці.
    Чаканьне, ці то набыць кватэру, ці атрымаць працу ў Беларусі (без аплаты працаваць, каб ствараць!) было безвыніковае, адказам было маўчаньне. Людзі, ад якіх я спадзяваўся рашэньня, згоды, адышлі ўбок, «зьніклі». Жорсткая рэальнасьць паказвае: Выкіньце з галавы думку ад перасяленьні ў Менск, аб працы там. Добра, што хоць бы «дазваляюць» глядзець на Беларусь! А шкада мы яшчэ шмат чаго маглі б зрабіць карыснага для Бацькаўшчыны. Розумам гэта цяжка ахапіць чаму эмігрантам нельга працаваць у Беларусі для Беларусі? Але так ёсьць. I тым ня менш аддавацца роспачы няма патрэбы. Можна прадаўжаць жыць і дзеіць, як жылося 1 дзеілася да гэтага часу: працаваць для Беларусі па-за Беларусьсю. Гэтак і будзе!
    Па-за Беларусьсю, для Беларусі.
    Паказальнік імёнаў
    Абрамава Надзея 96
    Абрамчык Анатоль — 409, 410
    Абрамчык Мікола 206, 207, 351-354, 390
    Адамовіч Алесь — 280, 281,289, 425
    Адамовіч Антон 19, 84, 95, 97, 103, 104, 164, 170, 211,275-277, 279, 289, 301, 305, 307, 310, 311, 319, 321, 322, 328, 329, 332, 339, 350, 385, 394
    Адамчык Вячаслаў — 280
    Азарка Юрка 385
    Азбукін Мікола — 12, 14, 16-18
    Айзэнштат Пётр 262, 263
    Акановіч Аляксандар 100, 102, 104-106, 119, 167
    Акановіч Ганна 104
    Акінчыц Фабіян 99
    Акіншэвіч Леў 304, 307
    Актан Міхаіл — 70
    Акула Кастусь 321, 325
    Акуліч Адам — 325, 332, 394
    Алейнік Галіна 278, 418, 421
    Алексіевіч Сьвятлана 268
    Алешчанка, украінец з Харкава — 152
    Аляксандраў Е. 243
    Аляксееў Алёшка 77, 117
    Андрусышын Багдан (Данчык) 388
    Андрусышын Юрчык — 318
    Андрусышына Юля 301
    Андэрс Уладзіслаў 244
    Андэрсэн Ганс Крыстыян 219
    Анічэнка Уладзімер — 419, 423-425, 427, 428
    Антановіч Антон — 286
    Антонава Тацяна — 293
    Аня, Алесіна сяброўка 262
    Арлова Любоў — 42
    Арлова Таня 420
    Арлоў Уладзімер — 419, 420
    Арсеньнева Натальля 97, 134,
    166,	172, 279, 305, 309-311, 340, 393, 394
    Арцішэнка Жорж — 330, 385
    Арцыменя Дзьмітры — 414, 415
    Арцюх Мікола 201
    Арцюх Язэп 175, 251
    Арэхва Вольга 397, 402
    Арэшка Аляксей 208, 212, 394
    Астор Джон Джэйкаб 248
    Астроўскі Мікалай 44
    Астроўскі Радаслаў 138, 207, 327, 346, 347, 350-354
    Асьлюк Віктар 5
    Асэльбэргс Эцьен 194, 220
    Б’юкэнэн Патрык — 356
    Бабарэка Адам — 19
    Бабенка Эрнст — 418
    Багамолаў Алег 340
    Багдановіч Аляксандар 165
    Багдановіч Максім 214
    Багровіч Андрэй гл. Тумаш Вітаўт
    Багушэвіч Францішак 90, 91,408, 409
    Балерыні Катэрына 251, 263, 302
    Бануты Карл — 377, 378
    Банькоўска Моніка — 404
    Барадулін Рыгор 280, 288
    Баранавых Сымон 275
    Барбіеры 303
    Барскі Алесь гл. Баршчэўскі
    Аляксандар
    Барсук Аркадзь 227
    Барташэвіч Юрка — 235
    Бартуль Вера 385
    Бартуль Ганна — 385
    Баршчэўскі Аляксандар (Барскі
    Алесь)251, 280, 340
    Барыс «Юда» 32
    Баскін Борка — 65
    Бахар Галіна 376
    Бахар Міхась — 355, 384
    Бедны Дзям’ян 59
    Белакоз Алесь — 413
    Белямук Міхась 251
    Бжэзінскі Зьбігнеў — 356
    Беластоцкі 159
    Блюхер Васіль — 36
    Блюхер Вася, сын 36
    Божка Вера 235, 343
    Бон Джордж 244-247, 252
    Бортнік Слава — 358
    Бортнік Уладзімер 251
    Брага Сымон гл. Тумаш Вітаўт
    Бранавіцкая 94
    Брукс Біл 302, 303
    Брынза 155
    Брэдлі Біл 367
    Брэдфард Джоэн 251
    Брэчка Юзя 169
    Будзіловіч Мікалай 150
    Букацкая Марыя — 96
    Булат 279, 280
    Булат Барыс — 279
    Бураў Толя 95
    Бураўкін Генадзь 280, 281, 288, 419
    Бута Алесь 169, 170, 174
    Бухта Мікалай 8
    Буш Бэрнард — 374
    Буш-малодшы Джордж — 367
    Буш-старэйшы Джордж 362, 363, 366
    Быкаў Васіль 396, 397, 399, 417
    Бэнэдыкт, папа 146
    Бэрг Морыс 257
    Бэрд Том 280, 322, 329, 331, 333, 335, 340, 378, 396, 402, 409, 426
    Бэрн Брэндан 370-372, 375, 376, 378, 386-388
    Бэрнштэйн С. 306
    Бэтц Элізабэт 340
    Бяганская Ядзя — 9, 35
    Бядуля Зьмітрок — 87, 122
    Вайтовіч Андрэй — 128
    Вайцяхоўскі Кастусь 164, 169, 232
    Вайцяхоўскі Ксэнафонт 158, 347
    Варатніцкая дачка 85, 98
    Варатніцкая Маня 85
    Варатніцкая пані — 85
    Варатніцкая Рэня — 85
    Варатніцкая Чэся 85
    Варатніцкая Яня — 85, 125
    Варатніцкі, «татусь» 85, 98, 125
    Варатніцкі Юзік 85
    Варатніцкія 8, 83, 85, 86
    Варонка Язэп 323, 363, 412
    Васілеўская Ванда 50
    Васілёнак 273, 274
    Ватацы Ніна 266, 418
    Ваўчкі 85, 86
    Ваўчок Лукаш 8, 9, 84
    Ваўчок Марфа Кандрацеўна 5, 8, 9, 129, 406, 407
    Ваўчок Сярожка 9, 103, 125
    Ваўчок Юзік 8
    Вачнадзэ Леа 144
    Вінакураў — 412
    Вініцкі Алесь 154, 158, 159
    Віціг, прафэсар 180
    Віцьбіч Юрка 164, 210, 322, 394
    Войтанка Віктар 181, 307
    Войтанка Сьцяпан 180, 181
    Волкаў Валянцін 108
    Вострыкаў Цімох (Міхась) 206, 215, 216, 210, 214
    Вулгайзэр Курт 426
    Вэк Фрэд 381-384, 387, 388
    Вэксьлер Пол 272
    Вэнс Сайрус 356
    Вэрн Жуль 44
    Вярбіцкі Аўген 307
    Вярбоўская Вацлава — 409
    Вярцінскі Аляксандар 107, 284
    Вярцінскі Анатоль 288
    Вярэніч Вячаслаў 397
    Г’юз Лінда 340
    Гадлеўскі Вінцэнт 88, 94, 102
    Гаеўскі — 142, 143
    Гайнц151-153, 157
    Галожын Герасім 349
    Галяк, сястра Лявона 136
    Ганчар К. —101
    Ганчарэнка Галіна (Руднік) 104,
    143,	176-179, 181, 182, 230, 232
    Г анько Міхась — 138
    Гапонаў 29, 30
    Гарбачоў Міхаіл 408
    Гарбінскі Юрась 251, 330, 332, 333
    Гарбузік Ніна 107, 128
    Гардзіенка Алег 251, 324, 330, 333