Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
каб на дзень выбараў нас там ужо не было. Перад днём выбараў ён нам паказаў свае ордэны, дык я пытаюся вы, напэўна, 1х надзенеце? Ну, не, кажа, але хай будуць недалёка.
Рэктар даў нам машыну, каб мы паезьдзілі па Гомельшчыне, зьезьдзілі ў Крычаў, у Неглюбку. Мы прывезьлі ва ўнівэрсытэт шмат кніжак, 1 была наладжаная сустрэча са студэнтамі прыйшло, можа, з сотню студэнтаў. Мы, Зора і я, расказалі, як мы жывем на эміграцыі, пыталіся, ці ня маюць яны якія зацікаўленьні, зьвязаныя з эмігрантамі. Перад пачаткам гэтай сустрэчы я сказаў рэктару, што зраблю ўступнае слова і раскажу, хто я і што я. I ўжо амаль калі я пачынаў гаварыць, мне падсунулі пісульку. Я яе разгортваю, а там напісана: «Нічога не ўспамінайце пра бацьку!» Я й ня думаў нічога пра яго казаць... Пазьней я запытаўся, хто прыслаў гэтую пісульку выявілася, што гэта Анічэнка. Ён, напэўна, думаў, што я буду расказваць пра савецкія канцлягеры, і спалохаўся. Дарэчы, гаворачы пра Анічэнку ён хацеў адведаць Амэрыку, бо ён вывучаў мову Скарыны, быў у Лёндане ў Скарынаўскай бібліятэцы і хацеў пазнаёміцца з Тумашам 1 паглядзець скарыніяну ў Амэрыцы шчыра хацеў. Я, прызнацца, думаў знайсьці амэрыканскі коледж, які навязаў бы лучнасьць з Гомельскім унівэрсытэтам.. Але прафэсар Анічэнка неўзабаве памёр, і мае кантакты з Гомелем абарваліся.
Чаму я тады зьдзівіўся і то прыемна зьдзівіўся. Была жвавая экскурсія мы езьдзілі ў Рэчыцу, у Мазыр, была сустрэча са студэнтамі, што былі ў этнаграфічнай экспэдыцыі. Вельмі дзелавая паездка была ў Ветку, Зора пазьней ім прыслала шмат бісэру, бо там рэстаўруюць іконы, 1 ім быў патрэбны бісэр. Я зьдзівіўся, кажу: ты ім так шмат абяцаеш, а дзе ты гэта купіш? Але Зора сказала: ты не бядуй. I праўда, у Нью-Ёрку яна пайшла на даўнтаўн і купіла кіляграмы чатыры тых шкельцаў 1 сіненькіх, і чырвоненькіх, можа якіх дзесяць колераў. Мы выслалі гэта на ўнівэрсытэт, Анічэнка пазваніў, што атрымаў, і пасьля завёз у Ветку.
Два разы мы наведалі Крычаў, Зора хацела адведаць мясьціны свайго дзяцінства. Пад’яжджаем мы да Крычава на ўнівэрсытэцкай машыне, і раптам Анічэнка кажа: «Ох, я мусіў вас зарэгістраваць...» «Дзе там, мы ж толькі на пару гадзін?» «Не!» 1 спыніў машыну. Зора пайшла шукаць свае мясьціны, я застаўся каля машыны, а ён пабег у міліцыю і сказаў там, што прыехалі амэрыканцы. I гэта ў 1994 годзе, ужо даўно не Савецкі Саюз... Для мяне такое захаваньне прафэсара было незразумелым!
У той час Анічэнка працаваў над трэцім томам «Слоўніка мовы Скарыны», дык ён завёў нас і паказаў, як ідзе праца. Тым часам трошкі расказаў пра сябе, пра сям’ю. У яго было два сыны, адзін інжынер, а другога ён «згубіў». Мы пытаемся як згубіў? А так, быў у іх на га-
стролях цырк, і як цырк паехаў, то і сын паехаў з тым цыркам. Пасьля ён скончыў цыркавую школу ў Маскве, а цяпер жыве ў Італіі.
Праз год ці два, здаецца, у 1996 годзе, мы з Зорай былі ўМенску, Анічэнка даведаўся, што мы прыехалі і звоніць нам: «Выступае цырк, і там будзе мой сын. Хочаце пайсьці? Колькі білетаў?» Мы кажам: тры я, Зора і Зорына кузынка Валянціна. Мы, вядома, з тым сынам не былі знаёмыя і сказалі на касе, што хочам пазнаёміцца. Ён прыйшоў. Зора яму падарыла бел-чырвона-белы гальштук. I што вы думаеце ён выступаў на трапэцыі ў тым гальштуку! I яшчэ памахаў нам рукой.
I яшчэ Анічэнка расказаў, што, на ягоную думку, у часе вайны мы маглі недзе сустракацца. Ён быў на два гады старэйшы, але ён быў у калгасе, і яму даручылі адагнаць 150коней ад нямецкага наступу. Дык ён гэтых коней гнаў аж да Арла і ў Арле паіў гэтых коней у Орліку. Такое ў Арле бывала людзі зь Беларусі былі з коньмі і часта нам, асабліва мне, бо я гаварыў па-беларуску, коней давяралі накарміць і напаіць. Можа, там быў і Анічэнка?
Прэзыдэнцкія выбары 1994 году
У тым годзе я ў Беларусі быў ад красавіка да канца чэрвеня. Адбылося пару сустрэчаў з інтэлігенцыяй, была канфэрэнцыя ў Іслачы (мы былі там зь Янам Запруднікам), я сустракаўся з скаўтамі (арганізаваў сустрэчу Косьця Хадыка), а ў вольны ад сустрэчаў час бываў у тэатры, у бібліятэцы ды, калі магчыма, бываў на перадвыбарчых мітынгах. Адзін зь мітынгаў у раёне вуліцаў Бялінскага і Коласа сабраў пару тысячаў чалавек, галоўным выступоўцам быў Заблоцкі. На мяне мітынг зрабіў вельмі пазытыўнае ўражаньне гадзіны тры Заблоцкі даводзіў і тлумачыў, чым новая ўлада будзе розьніцца ад папярэдняй.
Перад выбарамі мы былі ўГлушы, дзе рыхтавалася адкрыцьцё помніка Алесю Адамовічу. На ўсіх установах віселі бел-чырвонабелыя сьцягі. Прадстаўнік мясцовай улады прыемны, дзелавы малады чалавек пасьля адкрыцьця запрасіў нас на прыняцьцё з гэтай нагоды. I вось усе людзі там і з самой Глушы, і зь нейкай суседняй фабрыкі усе былі за Лукашэнку. Цяпер, кажуць, у нас 600 чалавек беспрацоўных, а калі Лукашэнку выберам ва ўсіх будзе праца. Калі мы з Запруднікам пачалі гаварыць з начальствам, дык яны кажуць, што тут няма чаго й казаць яны будуць толькі за Лукашэнку! А гаварылі па-беларуску...
Незадоўга перад тым адбыўся «тэатральны спэктакль» пад Лёзнам, і мы з маім гаспадаром Зорыным сваяком Мікалаем Караткевічам якраз тады паехалі на аўтамабільны базар у канцы вуліцы Коласа, там
пагаварылі з адным, з другім усе ў адзін голас казалі, што Лукашэнку трэба выбіраць, бо яго нехта хацеў забіць, на яго быў замах, і мы ведаем, хто за гэтым стаіць! Мікалай спытаўся: хто ж? 0, кажуць, тут могуць быць і амэрыканцы замяшаныя! Карацей, расказвалі розную фантастыку. Але маркі Лукашэнкі ішлі ўгару.
Лукашэнкава плынь, на мой пагляд, вырвалася наперад але ж ніхто маёй апініі не пытаўся. У значнай меры для сваіх высноваў я стасаваў амэрыканскія крытэрыі да выбараў у Беларусі. Галоўныя факты былі папулізм Лукашэнкавай праграмы і раздробленасьць нацыянальна сьведамага электарату яны адыгралі асноўную ролю ў перамозе Лукашэнкі. Так сталася. Але зь Беларусьсю мы не разьвіталіся прадаўжалі адведваць. Думалі: будзем гутарыць і зь не зусім «нацыянальным», але выбраным кіраўніцтвам.
Другі кангрэс беларусістаў
Другі кангрэс беларусістаў праходзіў у 1995 годзе і адбываўся ў Акадэміі Навук. Памешканьне было ня надта прыдатнае. У мяне застаўся ніякаваты ўспамін. На кангрэсе быў прафэсар Том Бэрд, прыехаў таксама Курт Вулгайзэр, 1 ягоная кандыдатура была запрапанаваная для абраньня ў кіраўніцтва асацыяцыі. Менскія дасьледчыкі пачалі выступаць супраць а, ён жыве далёка, а што ён там ведае, а Вулгайзэр сядзіць і ўсё разумее. Я мусіў выступіць і сказаць, што я яго рэкамэндую, я зь ім супрацоўнічаў, ён добрае ведае Беларусь і ў выніку яго выбралі. Проста публіка ня ведала прозьвішча, зацікаўленьняў. Але ён не пакрыўдзіўся, прыняў гэта нармальна. «Вітаўт, кажа Курт, я стараюся нешта зрабіць для беларускай справы, яны проста не разумеюць». Я кажу: «Слухай, палова гэтых людзей ніколі ня чула твайго прозьвішча, дык ты не пераймайся». Курт нам у Злучаных Штатах вельмі карысны, ён даўгі час быў у Гарвардзе, быў старшынём Амэрыканскай асацыяцыі беларусістаў і заўсёды выступаў на беларускія тэмы. Прычым ён добра знае мову, ён рабіў сваю тэзу на польска-беларускім памежжы на Беласточчыне, так што ён поўнасьцю кваліфікаваны, каб быць у кіраўніцтве асацыяцыі, і ён поўнасьцю сваё абраньне апраўдаў.
Рэфэрэндум, парваньне сьцяга
Кангрэс праходзіў у травені у тым самым часе, калі адбываўся рэфэрэндум аб мове і нацыянальных сымбалях. Аднае раніцы на кангрэсе разышлася вестка, што быў зьняты сьцяг з прэзыдэнцкай адміністрацыі і што Іван Ціцянкоў рваў яго на кавалкі і падпісваў іх. На мяне гэта зрабіла цяжкое ўражаньне, першы раз у жыцьці я меў так1
дэпрэсіўны настрой. Мы былі спыніўшыся ў гатэлі каля трактарнага заводу, дык мне не хацелася адтуль нікуды выходзіць нагэтулькі я быў прыбіты захаваньнем новага кіраўніцтва. Нідзеў цывілізаваным сьвеце няма такога, каб рвалі дзяржаўны сьцяг. Гэта была проста біялягічная злосьць на апанэнтаў, у сьцягу Ціцянкоў уяўляў людзей, якіх ён гэтак сымбалічна зьнішчаў.
У ЗША я на паседжаньні ў Дзярждэпартамэнце паказваў фотаздымкі, як рвуць той сьцяг амэрыканскія службоўцы амаль не давалі веры! Амэрыка ўскладала надзеі, што Беларусь будзе нармальная дзяржава, тым больш, што беларусы здалі атамную зброю хоць і не зусім заходняя дэмакратыя, але будзем разьвівацца. А тут раптам такое дзікунства! I пра беларусаў зарадзіўся пагляд, што мы яшчэ нявырабленыя, непарлямэнтарны народ, «дзікія людзі». Было пару артыкулаў, здаецца, нават адзін у New York Times, што зь Беларусі можа стацца моцная і жорсткая дыктатура, што гэты народ яшчэ будзе цярпець. Так яно і сталася.
Адно толькі было суцяшэньне, што ў Менску тады цяжкое ўражаньне было ня толькі ў мяне, але і ў іншых удзельнікаў кангрэсу і тысячаў менчукоў. На другі дзень пасьля гэтага выпадку мяне запрасілі ў Акадэмію навук, здаецца, у Інстытут гісторыі, і я пачаў сваё выступленьне, сказаўшы, што цяпер мы на эміграцыі і вы тут, хто думае нацыянальна, фактычна апынуліся ўадным лягеры. Бо парваньне сьцяга гэта аплявуха той частцы беларусаў, той частцы грамадзтва, якая падтрымоўвала гэты сьцяг. I сам факт, што нешта рвецца, топчацца гэта вельмі празрысты, злосны акт. Мяне падтрымала тады Галіна Сяргеева і амаль увесь пэрсанал інстытуту.
Эміграцыя Пазьняка / Навумчыка
А тады яшчэ, у 1996 годзе на эміграцыю выехалі Пазьняк і Навумчык уМенску была вялікая дэманстрацыя, і пасьля гэтай дэманстрацыі яны зьехалі. Празь нейкі час яны зьявіліся ў нас, сказалі, што выехалі таму, што наступ Лукашэнкі і цёмных сілаў будзе прадаўжацца, і што яны хочуць нейкі час затрымацца на Захадзе. Яны выбіралі, дзе будуць заставацца у Польшчы, у Брытаніі ці ў ЗША. I нехта ім падказаў, што, прыехаўшы ў ЗША, можна не прасіць амэрыканскага грамадзянства, а атрымаць дарожны дакумэнт, зь якім можна езьдзіць па сьвеце. Адначасна яны вырашылі падаць прашэньне на атрыманьне палітычнага прытулку. Я ў гэтым удзельнічаў, бо я быў іхным перакладчыкам і дапамагаў запаўняць анкеты з заявай. Пасьля паданьня заявы іміграцыйныя ўлады выклікаюць на інтэрвію і я і з адным і з другім хадзіў у якасьці перакладчыка.
Яны падавалі на прытулак у Вашынгтоне, бо там гэта ідзе значна
хутчэй. Там задавалі пытаньні чаму вы думаеце выяжджаць, яны сказалі чаму: бо ідзе наступ на дэмакратычныя сілы, і калі яны там будуць, то ня выключана, што іх заб’юць. Гэта было асноўным аргумэнтам пры атрыманьні прытулку.