• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Падсумоўваючы сваё супрацоўніцтва з радыё «Вызваленьне» («Свабода»), магу з гонарам адзначыць, што яно выяўляецца ў тым, што за больш чым трыццаціпяцігадовы пэрыяд у этэр пайшло каля трох тысячаў беларускіх скрыптаў аўтарства Вітаўта Зубкоўскага.
    На амэрыканскім радыё
    Даводзіліся мне выступаць і ў праграмах на амэрыканскім радыё.
    У часе працы ў бібліятэцы даводзілася выступаць на радыё ў сувязі з рознымі нью-ёркскімі юбілеямі. Пару разоў выступаў на муніцыпальным (гарадзкім) радыё, але найчасьцей на станцыі 710-WOR магутная станцыя. Ва ўступе мяне прадстаўлялі як амэрыканца беларускага паходжаньня.
    Якія юбілеі адзначалі? У пачатку 1970-х гадоў «Уздым і заняпад нью-ёркскага мэтро» пра тое, як будавалася сыстэма. Вывучаючы архівы мэтро для выстаўкі, я бачыў, што на яго пабудове працавала шмат землякоў-беларусаў. Іншыя выступы: на пачатку 1960-х «Пабудова 1 адкрыцьцё мосту Вэразана», «Цікавыя матэрыялы з гісторыі астранаўтыкі ў Нью-Ёркскай Публічнай Бібліятэцы (дзе былі выстаўленыя кнігі Казіміра Семяновіча, а ў канцы гутаркі было падкрэсьлена, што Семяновіч беларус).
    Гаварыў я таксама ў Нью Ёрку колькі раз з муніцыпальным радыё, а таксама ў праграме радыё АВС-770 аб этнічных рэсурсах гораду. Пра нацыянальнасьці ў горадзе я меў інтэрвію на радыёстанцыях у Філядэльфіі і ў Каламбусе, штат Агаё.
    Некалькі разоў меў інтэрвію ў «Голасе Амэрыкі» з нагоды выстаўк1 пра ўгодкі беларускага кнігадруку ў 1967 годзе, пра цэнзуру ў літаратуры ў БССР у 1984 годзе, а таксама пра выстаўкі, прысьвечаныя Дзьмітрыю Мендзялееву, Янку Купалу і Якубу Коласу, Статуту Вялікага Княства Літоўскага.
    Часта даводзілася выступаць на радыё ў штаце Нью Джэрзі, асабліва ў часе майго старшынёўства ў Этнічнай радзе штату.
    Вяртаньне ў Беларусь
    Запрашэньне на канфэрэнцыю, прысьвечаную ВКЛ
    У разьдзелепраБІНіМя пісаў праўдзел у навуковых канфэрэнцыях і кангрэсах. Але кангрэс, які цьвёрда застаецца ў памяці як першы, дзе пачалося наша супрацоўніцтва, наш «паварот на Бацькаўшчыну» гэта міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная Вялікаму Княству Літоўскаму ў Рыме 30 красавіка 4 травеня 1990 году.
    Аб гэтай канфэрэнцыі я памятаю да дробязяў.
    Улетку 1989 году мне пазванілі з Рыму, з Польскага інстытуту, які дзеіў там ужо каля 80 гадоў, і сказалі, што паўстала думка (а званіў прафэсар Ежы Клачоўскі) арганізаваць у Рыме кангрэс, прысьвечаны вывучэньню гістарычнай спадчыны чатырох народаў былых «грамадзянаў ВКЛ» палякоў, беларусаў, літоўцаў 1 ўкраінцаў.
    Доктару Клачоўскаму я адказаў, што ў прынцыпе згаджаюся з такой прапановай, але мушу ўзгадніць справу з управай БІНіМу, і паабяцаў адзваніцца. Адразу ж пасьля размовы я тэлефанічна зьвязаўся з Запруднікам, Бэрдам, Зорай і Шукелойцем усёй управай БІНіМу. Аднадушна ўсе згаджаліся браць удзел. Аб пастанове ўправы БІНіМу я паведаміў арганізацыйны камітэт, і падрыхтоўка да канфэрэнцыі пачалася. Праграма канфэрэнцыі ўзгаднялася з Клачоўскім, калі ён у лютым-сакавіку 1990 году адведаў ЗША, а таксама на паседжаньнях аргкамітэту ў Філядэльфіі.
    У часе падрыхтоўкі літоўцы, украінцы і мы выказалі думку запрасіць прадстаўнікоў з Бацькаўшчыны. У палякаў з гэтым праблемы не было, Польшча камунікавалася з Захадам, у Польшчу езьдзілі свабодна арганізатары адразу сказалі, што з Польшчы будзе шмат навукоўцаў. Ну а ў нас яшчэ не было так ясна ці змогуць прыехаць з БССР. Зь Беларусі мы вырашылі запрасіць Адама Мальдзіса, якога зь літаратуры ведалі найбольш, Анатоля Грыцкевіча, пажадана было таксама, каб нехта быў зь пісьменьнікаў, таму мы запрасілі Васіля Быкава. Зваротны адрас для сувязі мы падалі рымскі арганізацыйны цэнтар канфэрэнцыі быў у Рыме. Мальдзіс 1 Грыцкевіч паведамілі, што прыедуць, а ад Быкава прыйшоў невыразны адказ нібыта ён заняты і ўдзелу ў канфэрэнцыі браць ня будзе.
    Паколькі канфэрэнцыя плянавалася шырака, а мы даведаліся, што ёсьць ахвочыя дасьледчыкі вырашылі запрасіць больш навукоўцаў. 3 БССР мы запрапанавалі Вячаслава Вярэніча з Акадэміі Навук мы, безумоўна, сказалі, што і яго трэба запрасіць. 3 Польшчы беларусаў прадстаўлялі Юры Туронак і Альжбета Смулкова. 3 Захаду мы запрасілі айца Аляксандра Надсана, паслалі таксама запросіны Вользе Арэхве, але яна не змагла прыехаць.
    Рым-І
    Пра канфэрэнцыю напісаў у газэце «Беларус» (№370, 1990) Ян Запруднік:
    «Падзею гэтую арганізаваў Польскі Інстытут Хрысьціянскае Культуры, што знаходзіцца ў Рыме, у супрацоўніцтве зь філядэльфійскім украінскім Інстытутам Дасьледаваньня Ўсходняе Эўропы імя Дыпынскага, ньюёркскім Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва ды Літоўскай Каталіцкай Акадэміяй Навук у Рыме. На канфэрэнцыю было запрошана 58 асобаў дакладчыкаў, супрацоўнікаў вышэй названых інстытутаў, а таксама навуковых установаў Варшавы, Кракава, Любліна, Менску, Вільні, Кіева. Бальшыня зь іх прыбыла на канфэрэнцыю. Усе шкадавалі, што не прыехаў Васіль Быкаў, які быў запрошаны таксама, але нехта ў Вандэі пастараўся, каб запросіны да пісьменьніка не дайшлі.
    Беларускія дакладчыкі гаварылі (храналягічна) на тэмы: Янка Запруднік (Нью Ёрк) «Гістарычныя й культурныя асновы нацыянальнай сьведамасьці беларусаў»; Зора Кіпель (Нью Ёрк) «Беларускі Трыстан» (аповесьць з XVIга ст.); а. Аляксандар Надсон (Лёндан) «Асновы рэлігійнага й культурнага жыцьця беларусаў»; Анатоль Грыцкевіч (Менск) «Вуніяцкія тэндэнцыі і Вуніяцкая царква ў Беларусі ў XV-XVIII стст.»; Адам Мальдзіс (Менск) «Франьцішак Скарына пасярэднік паміж хрысьціянскім Усходам і Захадам»; Юры Туронак (Варшава) «Праблемы каталіцызму ў Беларусі» (аналіз статыстыкі беларускіх каталікоў); Вітаўт Кіпель (Нью Ёрк) «Беларускае грамадзтва й палітыка ў мінуўшчыне й сучаснасьці»; Вячаслаў Вярэніч (Менск) “Гістарычныя й культурныя асновы польскае нацыянальнае сьведамасьці ў СССР».
    Беларуская тэматыка разглядалася таксама ў дакладах іншых аўтараў».
    А мне гэта ўсё прыпамінаецца так.
    Канфэрэнцыя адбылася ў канцы красавіка пачатку травеня 1990 году і атрымала сымбалічны афіцыйны назоў «Рым I» (з тлумачэньнем, што наступныя падобныя канфэрэнцыі будуць называцца «Рым II», «Рым III» і г. д.). Усяго ў ёй брала ўдзел чалавек трыста. Гэта была першая канфэрэнцыя, на якую прыехалі беларускія навукоўцы
    з дыяспары і зь Беларусі з Савецкага Саюзу і з Польшчы. Адзначалася, што на гэтай канфэрэнцыі былі 1 маладыя ўдзельнікі была маладзейшая дасьледніца зь Беластоку, была Алеся Кіпель, была таксама дасьледніца беларускіх тэмаў зь Нямеччыны.
    Асноўная мэта канфэрэнцыі была выпрацаваць супольны падыход да вывучэньня Вялікага Княства /Іітоўскага, каб у школах маладому пакаленьню падавалася больш-менш агульная карціна, прымальная і для беларусаў, і для літоўцаў, 1 для палякаў каб не было антаганізмаў. Мы, беларуская дэлегацыя, да канфэрэнцыі ставіліся вельмі сур’ёзна: мы ўважалі, што калі не дасягнем згоды ў насьвятленьні гісторыі ВК/1, дык прынамсі пра гэта пагаворым і, магчыма... дасягнем згоды ў будучыні.
    Мовы канфэрэнцыі
    На канфэрэнцыі часам паўставалі кур’ёзныя сытуацыі. Найперш паўстала пытаньне: на якой мове будзе весьціся канфэрэнцыя? Мы адразу ўхапіліся, і Мальдзіс сказаў: ясна на мове Вялікага Княства Літоўскага! Гэта быў выбух. Літоўцы не зразумелі, што гэта ня быў жарт, 1 ўспрынялі заяву Мальдзіса так, нібыта мы хочам іх падкалоць. Тады выступіў Ян Запруднік, даў характарыстыку гэтай мове, пагадзіўся, што сёньня мы ня можам камунікаваць поўнасьцю на гэтай мове. Польскую дэлегацыю ўзначальваў прафэсар Ежы Клачоўскі ведамая фігура і ён спакойна сказаў: трэба прызнаць, што ў BK71 была і лаціна, але штодзённай моваю дзяржаўнага апарату была беларуская мова, якая, магчыма, 1 адрозьніваецца ад сягоньняшняй, але аснова ў той мове была беларуская. Да гэтага трэба падыходзіць навукова дакладна, і тут не павінна быць ніякіх крыўдаў. Безумоўна, ні Клачоўскі, ні хто іншы не хацеў, каб на гэтай канфэрэнцыі раптам пачаліся спрэчкі. Мэтай канфэрэнцыі было яднаньне, адчуваньне прагрэсу.
    Украінцаў было шмат, вялікая ўкраінская дэлегацыя была і з Польшчы.
    У літоўскай дэлегацыі было шмат людзей, якія гаварылі пабеларуску быў прафэсар Валеры Чэкман, быў Чэславас Кудаба. Кудаба сказаў, што будзе рабіць даклад на мове ВКЛ гэта, кажа, мова маёй маці і пачаў гаварыць па-беларуску. Мы вельмі зьдзівіліся, ён зрабіў вельмі добрае ўражаньне дасканалым веданьнем беларускае мовы.
    Урэшце з мовамі вырашылася так, што ўсе гаварылі, хто як хоча збольшага ўсе па-свойму, а літоўцы пераважна па-ангельску, але пару дакладаў было таксама і на польскай мове. Па-літоўску не было нічога.
    Як я ўжо згадаў, на канфэрэнцыю не прыехаў Быкаў. Зь іншых пісьменьнікаў на канфэрэнцыі быў Чэслаў Мілаш ён быў вельмі актыўны, зь ім было вельмі прыемна кантактаваць. Я зь ім быў асабіста знаёмы і раней і сустракаўся зьім, але на канфэрэнцыі ён быў вельмі пажаданая і дарэчная асоба, бо ў ім было тое «ліцьвінства», ён вельмі добра быў зь літоўцамі, выдатна чуўся сярод нас, пару вечароў правёў выключна толькі зь беларусамі. Ягоная прысутнасьць неяк паказвала, што Вялікае Княства Літоўскае сапраўды культурна ня так адналітнае, як яно часам здаецца, калі чытаеш працы некаторых дасьледнікаў. Усё ж гэта было мультыэтнічнае і мультыкультурнае ўтварэньне, і гэтак яго трэба на будучыню і разглядаць.
    Сустрэча з Папам
    Канфэрэнцыя цягнулася дзён пяць. Адміністратарам канфэрэнцыі быў польскі ксёндз Родаван, які блізка стаяў да ватыканскага кіраўніцтва, гэта значыць да Папы а Папа якраз у той час быў паляк.
    Было наладжанае прыняцьцё ў Папы, мы правялі зь ім гадзін пяць. Усе дэлегаты былі прадстаўлены Папу асабіста. Я думаю, што папа ніколі такога ня чуў на свае вушы, што яму нагаварылі беларусы Мальдзіс, Запруднік, айцец Надсан, Зора і асабліва Смулкова адносна беларусізацыі каталіцкай службы, адносна пасылкі польскіх ксяндзоў на Беларусь. Беларусы акружылі Папу і казалі яму вельмі зьмястоўна: усё мусіць быць шчыра, а не прыхавана, што калі едзе польскі ксёндз, ён нібыта «вяртае веру» і адначасна нясе пальшчызну. Так не павінна быць вельмі горача прамаўляла спадарыня Смулкова. На Папу гэта рабіла ўражаньне, ён спачатку ўхмыляўся, пасьля перастаў ухмыляцца пабачыў, што сур’ёзная гутарка. Я ў гэтую гутарку надта не мяшаўся, але сказаў пару слоў: «Калі ў вас ёсьць у думках, што каталіцызм будзе прадаўжаць свой паход на ўсход, дык вам трэба пакінуць думку, што гэта будзе рабіцца праз палякаў». Трэба сказаць, што Папа слухаў, часам пагаджаўся, часам пярэчыў: «Ну, пра гэта яшчэ можна дыскутаваць» але бясспрэчна Папа ўдзельнічаў у дыскусіі як звычайны дасьледчык, а ня ціснуў аўтарытэтам Царквы, і гэта было і карысна, і прыемна.