• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Васіль запоўніў анкеты апытаньняў, а тады прыходзіць да мяне ў бібліятэку і кажа: «Ведаеш, у мяне сёньня будзе экзамэн на паліграфе. Першае, што могуць спытаць ці я меў тут дачыненьні з савецкімі людзьмі. Дык казаць пра Івана ці не?» «Ясна, кажу я. Пра кантакты з Іванам раскажы абавязкова. Васіль, падкрэсьліў я, гэтага эпізоду ня ўтойвай. Ты зь ім цэлы год бавіў час!» I Васіль на паліграфе пра кантакты з Іванам Стэльмашонкам расказаў.
    Далей было так. Васіль паехаў у Менск. Адчыняецца выстаўка, і каго ж бачыць Васіль у першай партыі наведнікаў Івана Стэльмашонка! У цывільным, з двума людзьмі, цяпер я, кажа, генэрал, перадай прывет Кіпелю, як у цябе справы? Амэрыканцы, відаць, сачылі за сваімі праз камэры, бо мэнэджэр пасьля Васіля паклікаў да сябе і пытаецца: чаму ў цябе на гэтага чалавека была такая рэакцыя, што ў цябе нават голас пачаў дрыжэць? I ён расказвае, што сустрэў чалавека, які 15 гадоў перад тым быў у Нью-Ёрку і, мабыць, быў агентам КДБ, а тут і не хаваецца!
    Пасьля Мельяновіч дзякаваў мне: добра, што ты мне падказаў пра яго расказаць на паліграфе!
    Аб «шпіёнах» у бібліятэках
    Як я зазначыў раней, Галівуд і прэса стварылі міт пра тое, што ў бібліятэках прызначаюць сустрэчы шпіёны. Ясна, у галівудзкіх фільмах так бывае, але ў рэальным жыцьці ў публічных бібліятэках наўрад. Бясспрэчна, агенты выведак, Інжынеры-тэхнікі палююць за новай інфармацыяй, часам у часапісах праз недагляд рэдактароў
    трапляюцца матэрыялы, не прызначаныя для шырокай публікі, але такія публікацыі даступныя абсалютна ўсім. Замаўляй, запоўніўшы квіток замовы, і праз 10-15 хвілін публікацыя ў тваіх руках. Праўда, у гэтай простай трансакцыі ёсьць вельмі важны пікантны момант: зьмест квітка замовы становіцца ўласнасьцю бібліятэкі і нікому ня можа быць раскрыты. У сярэдзіне 1940-х гадоў Амэрыканская бібліятэчная асацыяцыя прыняла пастанову, якая гарантуе «сакрэтнасьць» інтарэсаў чытача. Усе амэрыканскія публічныя бібліятэкі з гэткай фармулёўкай унутранага закону згадзіліся, а ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкар нават можа страціць працу, калі некаму «збоку» пакажа квіток замовы.
    He пярэчу, сустрэчы, абмен інфармацыяй паміж чытачамі (1 шпіёнамі!) усё гэта можа адбывацца, і часта бібліятэкары (публіка пільная 1 назіральная) бачаць нейкіх «падазроных» чытачоў, а разгледзеўшыся, бачаць 1 тое, што нехта за некім або нечым сочыць. Але наагул такія сытуацыі бываюць вельмі рэдка. За чвэрць стагодзьдзя, што я адпрацаваў у публічным аддзеле, я толькі адзін раз «краем вока» бачыў, як нейкі чалавек (агент?) вельмі спрытна прыкаваў кайданкамі сваю левую руку да правае рукі чытача! Толькі раз. Абодва, злучаныя кайданкамі, вельмі ціха выйшлі з чытальні прыпушчаю, што ніхто апрача мяне нічога й не заўважыў. Пазьней у друку было паведамленьне, што савецкага грамадзяніна, супрацоўніка ААН, выдварылі з ЗША за нелегальныя спробы здабыцьця інфармацыі.
    Калі расходзіцца пра квіткі замоваў, то два разы нам у аддзел прыходзіў загад ад судзьдзі: паказаць нью-ёркскім дэтэктывам замовы за пэўную дату. Безумоўна, загад судзьдзі мы выканалі.
    Выдвараліся з ЗША і беларускія дыпляматы, прыкладам Юры Орандж, але іх справа была зьвязаная не зь бібліятэкай а з канфліктам вакол паркоўкі машыны на вуліцы. У бібліятэцы прадстаўнікі Midi БССР пры ААН захоўваліся на ўзроўні, хоць часта асабліва функцыянэры з тытулам «сакратар» зьнікалі: дамовяцца прыйсьці, каб пабачыць пэўную публікацыю, але так ніколі й ня зьявяцца.
    Пасьля СССР
    Сустракаўся я ў бібліятэцы зь землякамі і ў 1990-х гадох, калі «лопнуў» СССР прыкладам, з Антонам Сабалеўскім, Тацянай Антонавай, Лідзіяй Савік, Вольгай Іпатавай, Леанідам Казырам, Віктарам Скарабагатавым (зь ім было асабліва памыснае пазьнейшае супрацоўніцтва выдалі амаль усю спадчыну Міколы Равенскага) ды дзесяткамі іншых. Гэта былі працоўна-сяброўскія сустрэчы, найчасьцей пачаткі трывалага знаёмства.
    Мушу дадаць абавязкова і такую дэталь. У гадох, калі я частавата бываў у Менску ды знаёміўся там зь людзьмі з амэрыканскае амбасады маімі «прыдбанымі» землякамі, дык аб будучых кантактах у ЗША дамаўляліся заўсёды сустрэцца «паміж ільвамі» ля ўваходу ў бібліятэку на 5-м авэню. Толькі з амбасадарамі Козакам і Кролем я пасьля Беларусі сустракаўся ў Вашынгтоне.
    Сям’я і будні
    Дзеці на фарме
    3	працай у бібліятэцы амаль супадае жыцьцёвы этап нашага блізкага сямейнага бытаваньня: дзеці былі разам з намі, яшчэ ня выехалі ў коледж, нашы бацькі былі яшчэ жывыя адных мы адведвалі, з другімі жылі. Добра памятная, даволі доўгая жыцьцёвая, энэргічная старонка.
    Як я зазначаў, пасьля выезду з Балтымору нашай «базай» стала фарма, дзе жылі спадарства Савёнкі, Зорыны бацькі. Я шукаў працу, езьдзіў, але на ўікэнды варочаўся на фарму, дзе мы праводзілі час разам. На фарме мы ўсе дапамагалі колькі маглі ў сельскагаспадарчых працах: матыкавалі, палолі, палівалі. Унукі падносілі напіцца, перакусіць. А калі ўнукі падрасьлі, на іх адказнасьці быў дагляд за памідорамі, праполка агуркоў, буракоў, цыбулі. Часта езьдзілі лавіць рыбу, найчасьцей на рэчку Муліка, але езьдзілі і на марскую лоўлю.
    Памятаю здарэньне. Калі дзеці былі яшчэ зусім маленькія, сядзелі ў загарадцы, сабака Ваўчок злавіў зайчанё і прынёс дзецям у загарадку.
    Калі мы з Зорай выяжджалі, дзеці заставаліся зь дзядамі. Бабка Апалёнія каталічка, заўсёды адведвала касьцёл, кілямэтры за 2-3, дык унукі хадзілі зь ёй. Часам іх падвозілі суседзі.
    Грыбы, ягады, яблыкі, пэрсікі усё было сваё, гадаванае на фарме.
    Абсалютна можна сьцьвердзіць: дзяцінства дзяцей прайшло на прыродзе, на фарме зь дзядамі Нёням (Лёням) і Бабкай.
    Ўолінгтан
    Але... дзяцінства праляцела... жыцьцё інакшала.
    Перабраўшыся ў канцы 1958 году на поўнач штату Нью Джэрзі, мы пасяліліся ў мястэчку Ўолінгтан мястэчка старое, непадалёк гораду Пасэйк, у XX стагодзьдзі амаль цалкам польскае, хоць кватэру мы знайшлі ва ўкраінцаў «цёця гаспадыня» адразу да малых загаварыла па-ўкраінску. У гэтым мястэчку Алеся пайшла ў школу, а Юра у дзіцячы садок. Калі мы бывалі занятыя, за дзецьмі даглядалі прыходзілі бабка Марыя і дзед Яўхім, найбольш і найчасьцей, канешне, бабка. Так ад адных дзядоў унукі перайшлі да другіх, знаёмячыся ў міжчасе і з украінскай мовай ад «цёці гаспадыні».
    У гэтым пэрыядзе ў нас пачынаецца вельмі трывалае ўваходжаньне ў жыцьцё нью-ёркаўскае беларускае грамады, шырэйшая грамадзкапалітычная дзейнасьць, а таксама занятасьць зь дзецьмі 1м аддаецца вялікая ўвага і ладна часу.
    Беларуская суботняя школка
    Мы сталі рэгулярнымі наведнікамі і парафіянамі праваслаўнай царквы Сьв. Кірылы Тураўскага на 401, Atlantic Avenue (прыход БАПЦ). Пры царкве была добрая беларуская суботняя школа, дзе настаўнікамі былі Натальля Орса, Зіна Станкевіч, Юрка Станкевіч, Міхась Тулейка, музыку выкладаў Алесь Каптуровіч. Мы, пачынаючы ад 1962 году кожную суботу і нядзелю вазілі туды дзяцей. У суботу ў іх было 3-4 лекцыі: выкладалася беларуская мова, песьні, танцы, а таксама рэлігія. Рэлігію выкладаў уладыка Васіль і Барыс Данілюк. Данілюк выкладаў рэлігію па-ангельску, і для дзяцей гэта было добра, таму што яны наведвалі беларускую школу, дзе яны вельмі цешыліся, гулялі, атмасфэра збліжала, але ў гэтай школе было нешта такое, аб чым яны маглі назаўтра сказаць уангламоўнай школе або дзіцячым садку. Так што такая камбінацыя была вельмі ўдалая. Гэтай школе мы сапраўды вельмі ўдзячныя, бо апрача навучаньня у мяне недзе захоўваецца цэлая валізка тых сшытачкаў, якія пісалі Алеся і Юрка была і шырокая дзейнасьць тэатральнага профілю, яны развучвалі розныя п’ескі, інсцэніроўкі. Часам як кляснае заданьне нават перакладалі амэрыканскія дзіцячыя п’ескі на беларускую мову. У нядзелю зь імі таксама былі карацейшыя заняткі, Данілюк даваў дзецям нешта з рэлігіі.
    Вазіць дзяцей у школу і быць зь імі было важным абавязкам, мы выконвалі яго сьведама і ахвотна і заўсёды разам усім разам было весялей! Цяпер, больш як праз 50 гадоў ад тае пары, як кажуць, з пэрспэктывы часу я магу з упэўненасьцю сказаць, што вельмі трывалы ўплыў на беларускасьць выхаваньня робіць беларуская грамада школа, царква, арганізацыя. Падтрымку ў беларускасьці выхаваньня мы мелі якраз у царкве на 401 Atlantic Ave. у Брукліне. Гэтаксама мушу падкрэсьліць, што беларуская дапаможная школка ня зможа існаваць без падтрымкі і ўдзелу бацькоў. У нашай была ідэальная сытуацыя: спрыяльныя царкоўныя ўлады, асабліва Ўладыка Васіль, выдатны «ідэёвы» калектыў настаўнікаў, ладная грамада ахвярных бацькоў і добрыя дзеці вучняў у школцы бывала і да паўсотні.
    Беларускае выхаваньне дома
    Дома на беларускае выхаваньне зьвярталася вялізарная ўвага, асаблівую ролю, як мы й разьлічвалі, тут адыгрывалі бабкі бабка Апалёнія і бабка Марыя прымушалі дзяцей чытаць, пісаць, узбага-
    чалі іх беларускі слоўнік праводзілі зь імі цэлыя гадзіны. Бабкі патраплялі народжанаму ў англамоўным асяродзьдзі дзіцяці даваць беларускую адукацыю ненавязьліва, у дзяцей не было да гэтага адмоўнага стаўленьня. Але калі дзеці ўжо сталі падрастаць, яны ўлучыліся ў арганізацыю беларускай моладзі, якая ў той час канец 1960-х пачатак 1970-х гадоў была вельмі дзейная. У арганізацыі моладзі дзейнічала танцавальная група «Васілёк» пад кіраўніцтвам Алы Орса-Рамана, моладзь езьдзіла на экскурсіі, зьбіралася, танцавала і народныя танцы, і амэрыканскія патанцулькі, і гэта беларускіх дзяцей вельмі збліжала. Былі такія падзеі, як «караван» яны некалькі гадоў запар езьдзілі ў Канаду. Мастацка-тэатральная дзейнасьць вельмі спрыяла і вывучэньню мовы.
    На пачатку 1970-х гадоў, калі ўжо дзеці пайшлі ў коледж і ладзіліся этнічныя фэстывалі, дзеці з арганізацыі моладзі былі апорай 1 для нашай прапаганды ў амэрыканскім грамадзтве праз мастацтва, і ў справах арганізацыі фэстываляў.
    Мы з Зорай мелі нядрэнную дзіцячую бібліятэку 1 час ад часу чыталі дзецям ня толькі казкі, але і іншую літаратуру, я чытаў апавяданьні геаграфічнага профілю але бацькоў яны так сур’ёзна не ўспрымалі, бабак паважалі як настаўніц значна больш.
    Яшчэ ў сярэдняй школе, а пазьней у коледжах 1 Алеся і Юрка, як і ўсе дзеці беларускага паходжаньня, сустрэліся з праблемай, што пра Беларусь мала ведама, і яны інфармавалі сваё асяродзьдзе. Алеся яшчэ ў сярэдняй школе дапамагала школьнай танцавальнай групе развучыць беларускія танцы. Юра, калі быў у скаўтынгу і езьдзіў на джэмбары міжнародныя ці амэрыканскія стараўся паказаць нешта беларускае. У скаўтынгу ёсьць праграма у дадатак да абавязковых патрабаваньняў можна рабіць яшчэ нешта дадатковае, напрыклад, здаваць іспыты на рэлігійныя адзнакі, бо наагул амэрыканскі скаўтынг «асьцярожна-рэлігійны». Юра, будучы праваслаўным, сказаў, што будзе здабываць адзнаку ў беларускай царкве. I ўладыка Васіль, і асабліва айцец Карп Стар доўгі час зь ім займаліся, праўда айцу Карпу трэба было дапамагаць у ангельскай мове 1 тлумачыць, якія веды мае атрымаць скаўт. Праз паўтара года Юрка тую адзнаку атрымаў і заўсёды тлумачыў, што атрымаў яе ў беларускай царкве.