Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
3 Генадзем Бураўкіным пазнаёміліся ў другой палове 1970-х і засталіся сябрамі. Бураўкін прыйшоў сам, мы зь ім шмат шчыра гаварылі. Ён тады, здаецца, быў рэдактарам «Маладосьці» і казаў, што ягоная мара давесьці тыраж да 25 тысяч, а тады было толькі Ютысяч. Бураўкін быў уАмэрыцы два разы як дэлегат у 1970-х гадох, а потым ужо прыехаў як прадстаўнік Беларусі ў ААН, таму кантакт зь ім быў даўжэйшы і трывалейшы. Мне здаецца, што Генадзь Бураўкін у нашых размовах хацеў бы сказаць і больш, але стрымваўся.
Шапачнае знаёмства адбылося з Рыгорам Барадуліным. Барадулін больш маўчаў, мала гаварыў. Іншыя стараліся трошкі падхваліць, маўляў, у Беларусі ўсё квітнее, а Барадулін улады не хваліў.
Затое рэдактар «Сельскай газэты», я ўжо забыўся, як яго звалі быў поўнай адваротнасьцю рэдактара «Звязды» Аркадзя Тоўсьціка. Тоўсьцік быў спакайнейшы. Хоць ён і казаў, што іх сыстэма перамагае, але выкладаў довады вельмі інтэлігентна. А рэдактар «Сельскай газэты» адразу пачаў сыпаць статыстыкай колькі пашаў, колькі кукурузы і г. д.
3 пазьнейшых кантактаў прыемнае ўражаньне пакінуў мастак Кішчанка ён падараваў ААН адну з сваіх вялікіх карцін.
Прыходзіў да нас Анатоль Вярцінскі, але быў вельмі халодны. Пасьля мы ўсе ішлі на абед, і ён з намі не пайшоў.
Бываў у бібліятэцы Адам Мальдзіс там ён быў, як у сябе ў хаце.
Вядомая справа, сярод гасьцей з БССР было ладна й такіх, хто дбаў пра беларускую культуру, жадаў ёй дабра.
Прыкладам, спадар Шчасны быў ладны час у Нью Ёрку, прыносіў кнігі, у тым ліку і вядомую анталёгію Купалавага верша «А хто там ідзе?» на розных мовах. Было выданьне анталёгіі, дзе расейскі пераклад быў не на пачатку, а паводле альфабэту дык Шчасны дбаў, каб наша бібліятэка мела і гэтае выданьне.
Былы міністар замежных справаў Беларусі Пятро Краўчанка перадаў бібліятэцы ладна кніжак, а таксама партрэт Францішка Скарыны.
Рэгулярна дараваў бібліятэцы кнігі Алег Пашкевіч адзін з сакратароў Беларускае місіі пры ААН. Шмат кніг зь Беларусі
бібліятэка атрымала дзякуючы дыплямату Андрэю Дапкюнасу. Вядомая справа: тыя, у каго ў душы была беларускасьць, дбалі пра беларускую культуру і ў Нью Ёрку.
Прыяжджалі часам сюды прадстаўнікі гандлёвых кампаніяў, звычайна ў складзе агульных савецкіх дэлегацыяў помню, адзін раз жанчына была зь Берасьця і яны заходзілі ці выпадкова, ці ім казалі зайсьці.
Часам прыходзілі спартоўцы, але як турысты сустрэчы ў памяці не засядалі.
Звычайна на сустрэчы з гасьцямі з БССР прыходзілі Адамовіч, Тумаш, часам Клёнаў, Рутман. Хто ніколі ні з кім не спатыкаўся гэта Янка Юхнавец. Hi з кім. Проста ня мог ці не хацеў. Помню, калі быў Алесь Адамовіч, дык я Юхнаўца запрашаў асабіста, каб ён прыйшоў не пайшоў. Казаў не хачу зь імі ні пра што гаварыць.
Ясна, шырока гэтыя сустрэчы з гасьцямі з БССР мы не афішавалі. Пра ўсе сустрэчы я дзяліўся ўражаньнямі зь Янам Запруднікам. Тумаш ведаў, Адамовіч ведаў, часам мы расказвалі аб гэтым на зборках БІНіМу, але наагул гаварылася няшмат. Праўда, злыя языкі казалі, што адбываліся сустрэчы па-за намі. Казалі, што Максім Танк прыходзіў да Адамовіча, але Адамовіч ніколі пра гэта не казаў. Мы ў яго пыталіся, ён маўчаў. Казалі, што Цэлеш таксама меў сустрэчы з Танкам, я з Цэлешам бачыўся шмат разоў, і ён таксама ніколі нічога не сказаў. Маглі быць прыватныя спатканьні людзі маглі шукаць сваіх родных. Прыпушчаю, што сустрэчы былі больш шырокай зьявай, чым падавалася ў друку.
Сустрэчы зь «іншымі» землякамі
Бясспрэчна, беларуская эміграцыя па Другой сусьветнай вайне эміграцыя ідэалягічная, палітычная. Яна варожа і непрымальна ставілася да ўсяго, што атаясамлівалася з Савецкім Саюзам, пагатоў сустрэчы з «савецкімі» і не разглядаліся інакш, чым «агентурныя», «шпіёнскія». Спрачацца з такім паглядам, бадай, наўрад ці было пажаданым і карысным, бо зьмены ў паглядах былі амаль немагчымыя. Мне здаецца, што ў беларускім грамадзтве і эміграцыйным, і на Бацькаўшчыне вельмі лёгка абыходзяцца з тэрмінамі «агент», «калябарант», «гэбіст» і падобнымі. Найчасьцей такія мянушкі лепяцца сумысьля дзяржавай, а калі на прыватным узроўні то каб падкрэсьліць асабістую варожасьць да паглядаў і думак суразмоўцы.
Я да гэткай разьвязанасьці языка стаўлюся асьцярожна і стрымана. Праўда, і я маю непахісны пагляд, што дзейнасьць «органаў» жывая і жывучая рэальнасьць. Паводле сьветагляду я належу да тых, хто ўпэўнены, што ў дзяржаўным апараце паліцэйскай дзяржавы ёсьць
орган, які сочыць за палітычнымі паглядамі грамадзтва, а частка гэтага органу адказная за пілнаваньне паглядаў і дзейнасьці эміграцыі. Так было ў Расейскай імпэрыі, бязь зьменаў прадаўжалася ўСССР, так ёсьць і ў сёньняшняй Расейскай фэдэрацыі. I я ўпэўнены, што БССР як частка СССР, а цяпер Рэспубліка Беларусь як саюзьнік Расеі сочыць за эміграцыяй, а каб эміграцыя ня сталася пагрозай імпэрыі (улучна з палітычным ладам у Беларусі) яе трэба раскладаць, сварыць, а калі ўдаецца зьнішчаць. Гэта ня тое, што мой пагляд гэта частка мае самасьвядомасьці.
I тым ня менш я зь землякамі з БССР сустракаўся, бо, па-першае ня ўсе яны былі «савецкія», а па-другое я гэтым не выхваляўся, хоць і не трымаў у таямніцы. За час маёй працы ў бібліятэцы я, як я заўважыў вышэй, сустракаўся з асобамі, якія, на мой пагляд, глыбака ў душы былі нацыянальныя, хоць на іх і ціснулі «органы» (як, прыкладам, прафэсар Васілёнак), але былі сустрэчы і з «агентамі».
Адным зь першых людзей «невыразнага профілю», хто пачаў да мяне прыходзіць, быў нехта Сітнік беларускамоўны, абазнаны ў нацыянальным руху, «працаваў над дактаратам». Вось гэты мамэнцік бываў вызначальны: «працую над дактаратам». Прыходзілі такія «дактаранты» зь місіі. Найчасьцей гэта бывалі «рускія людзі», якіх «органы» накіравалі на працу ў беларускую місію. Але бывалі і беларусы.
Але прыходзілі ня толькі «дактаранты», забягалі наведаць земляка і іншыя (нехта ж даваў адрас!). Былі іх дзесяткі. Адзін такі дзівак запамятаўся. Падышоў да даведачнага стала ў Навуковым аддзеле параўнаўча малады чалавек, гадоў 30-32, і спытаў Вітаўта Кіпеля. Мяне паклікалі. Я з «госьцем» прайшоў у вэстыбюль. Ідучы, «госьць» назваўся: Сьцяпан (імя я памятаю добра, а прозьвішча забыўся, здаецца Дашкевіч). Родам з Глушчыны, чуў пра мяне. Служыць у гандлёвым флёце і цяпер на савецкім караблі вяртаецца «на радзіму». Хутка будзе на Глушчыне можа ў мяне там ёсьць сваякі і я нешта хацеў бы ім перадаць? Ясна, я адмовіўся: у мяне сваякі згінулі! Але ж дзіўнае спатканьне.
Апрача таго, што людзей з «органаў» можна было пазнаць з таго, што яны «працуюць над дактаратам», яны заўсёды былі гатовыя «нешта перадаць сям’і». «Звычайныя» землякі ніякіх даручэньняў не прапаноўвалі яны заўсёды запрашалі «на радзіму»: прыедзьце, пабачыце, у нас усё зьмянілася ад вашых часоў! Бяскрыўдныя фразы...
Іван Стэльмашонак
Доўгі час прыходзіў да мяне нехта Іван Стэльмашонак беларускамоўны ладны час у сярэдзіне 1960-х ён быў першым сакратаром місіі. Аднойчы Стэльмашонак прыйшоў да мяне і чытаў мне ліст ад
бацькі: бацька былы партызан, яму выдзелілі дровы, але не далі каня, дык ён просіць сынка, каб яму дапамог прывезьці тыя дровы і гэта ён мне ўсё сэнтымэнтальна чытае. Мы зь ім былі на ты ён быў на год ці два за мяне старэйшы меў сваю машыну, адзін раз разьбіў яе і пытаўся, дзе купіць запчасткі. Ці Іван быў шчыры або не ня ведаю. Але я ўспрымаў ягоную бытавую расчуленасьць як ліпу. Я быў нагэтулькі загартаваны на прыкладзе ўласнай сям’і супраць саветчыны, што ня верыў нікому і ніколі, пакуль у 1990-х гадох не паехаў у Беларусь там я пераканаўся ў антысавецкім духу тысячаў і тысячаў людзей. I толькі таму, што я быў моцна загартаваны, я адчуваў, што магу сустракацца зь любым савецкім «агентам» і заставацца антысавецкім.
I Іван мяне прасіў: пазнаём мяне яшчэ з кім! Пазнаёміў я яго з Запруднікам, з Васілём Мельяновічам, які жыў у Мэрылэндзе, але якраз быў у Нью-Ёрку на курсах мэнэджмэнту, але Стэльмашонак усё хацеў пашырыць сваё кола знаёмстваў. Я зь ім разышоўся на такой ноце: ён вёз дываны, а па дарозе праверылі дазволілі правезьці толькі тры, а пятнаццаць забралі. Стэльмашонак прыйшоў у бібліятэку 1 кажа мне, што я некаму сказаў пра дываны. Я кажу: Іван, ты мне пра гэта ніколі не гаварыў, я й ня ведаў. Так ён і зьехаў.
Цікава, што Стэльмашонак быў ці не адзіны, хто пытаўся ў мяне як запісацца ў бібліятэку на абанэмэнт. Я расказаў, як гэта робіцца, ён пайшоў і запісаўся ў бібліятэку Донэл на 53-й вуліцы.
Калі я пазнаёміў яго зь Мельяновічам, то ў іх ужо кантакт быў лягчэйшы зойдуць і ў рэстаран, 1 па чарцы вып’юць, я зь імі не хадзіў.
Іван Стэльмашонак шукаў кантактаў. У бібліятэцы ён пазнаёміўся з маім сябрам Сяргеем Казаковым*, які ў той час рабіў магістарскі дыплём і працаваў у эканамічнай кампаніі. А Мельяновіч працаваў у Bell Telephone у камунікацыйнай сфэры, да таго ж меў першаклясную амэрыканскую біяграфію добра скончыў сярэднюю школу ў ЗША, пайшоў добраахвотнікам у армію, служыў у Панаме, меў
'Значна пазьней, у 1980-х гадох, Сяргей Казакоў працаваў у Вашынгтоне ў Міністэрстве абароны, а потым у Міністэрстве адукацыі. Я, праўда, згубіў Сяргея з поля зроку. Але аднойчы ноччу, было гэта, можа, у 1985-м, гадзіне а 2-3-й, цёмная, глухая ноч тэлефон. Я кіплю ад злосьці, але трубку бяру. «Здароў! Гэта Сяргей Казакоў зь Нігерыі! Я тут працую для Дзярждэпу. Раскажу пазьней што к чаму. А цяпер гаспадар кватэры, дзе я жыву, індус, заўтра будзе ў Нью Ёрку. Ён зойдзе да цябе ў бібліятэку. Ты пазыч яму ЮООдаляраў, я табе іх вярну, калі прыеду празь месяц уЗША. Калі ласка, зрабі абавязкова! Бывай!»
Гутарка зь Сяргеем скончылася, але перадаць яе зьмест мне давялося і Зоры, бо ж і яна прачнулася! Усё было добра, пакуль я не дайшоў да той тысячы даляраў. Было крыху сваркі, але грошы індусу пазычылі, а Сяргей нам доўг аддаў ды завёў нас у дарагі рэстаран, зафундаваў нам дарагі абед.
рэпутацыю добрага мэнэджэра ў вялікай амэрыканскай тэлефоннай кампаніі, знаны ў беларускіх колах. Аднак з Васілём Мельяновічам Стэльмашонак хутка разышоўся Васіль быў моцна антысавецкі.
Але з Стэльмашонкам Васілю Мельяновічу яшчэ давялося сустрэцца. У канцы 1980-х гадоў амэрыканцы арганізоўвалі ў Менску тэхнічную выстаўку, і Васіля Мельяновіча запрасілі працаваць на выстаўцы гідам. Праўда, калі арганізатары выстаўкі набіралі працаўнікоў, кандыдатаў добра адбіралі і экзамэнавалі. Галоўныя патрабаваньні былі амэрыканскае грамадзянства і веданьне беларускае мовы гэтыя вымогі стаялі разам. Наступныя пытаньні пры падборы на працу былі ці вы належалі да прафсаюзу, калі так то да якога, бо ўдзел у некаторых левых прафсаюзах выключаў магчымасьць трапіць у склад амэрыканскіх замежных працаўнікоў. Іншыя пытаньні ў анкетах для атрыманьня працы гіда на амэрыканскай выстаўцы былі: ці ёсьць радня ў СССР, ці ўступалі ў кантакты з савецкімі грамадзянамі і падобныя. Кандыдатаў папераджалі: адказы на пытаньні будуць правярацца на паліграфе.