Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Запамятаць усіх, з кім я меў бліжэйшы кантакт, проста немагчыма, але шмат хто застаўся ў памяці, асабліва тыя, з кім даводзілася дыскутаваць беларусіку.
Адным зь першых, з кім мне давялося «пра сёе-тое перагаварыць», быў Іван Любачка, але ён паставіўся з засьцярогай да «крывічоў», калі я запрапанаваў яму прадыскутаваць ягоную працу пра Беларусь пад Сталіным на паседжаньні ў БІНіМе. Праўда, з Іванам Любачкам я быў знаёмы яшчэ зь Нямеччыны, але бліжэйшага супрацоўніцтва ў Нью Ёрку не навязалася, хоць некаторую статыстыку для свае працы ён знайшоў толькі ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы.
3 амэрыканскай прафэсуры запамяталіся, бясспрэчна, тыя, з кім давялося супрацоўнічаць на ніве беларусікі. Прыкладам, Патрыцыя Грымстэд я дапамагаў ёй у заканчэньні працы пра архівы БССР; пра-
фэсар Максін Сэлер у ейнай кнізе аб амэрыканскіх нацыянальных тэатрах мы з Зорай апрацавалі разьдзел аб беларуска-амэрыканскім тэатры (потым выйшаў асобнай брашурай); прафэсар Сьцяпан Горак ягоная пераважна бібліяграфічная праца пра нацыянальнасьці СССР была паўсюдным дапаможнікам у амэрыканскіх унівэрсытэтах, для гэтае кнігі разьдзел пра БССР я апрацаваў выключна на матэрыялах бібліятэкі. Над беларусікай працавалі таксама Юры Шавялёў, Саламон Шварц, Пол Вэксьлер, Барыс Унбэгаўн, Пётра Гой, Зоя Юр’ева, Сьцяпан Зымэр, Майкл Поп, Майкл Урбан і гэта толькі тыя, з кім я супрацоўнічаў даўжэйшы час. Усіх не прыпомніць!
Землякі-беларусы ў бібліятэцы
Зь землякамі зь Беларусі ў мяне кантакты былі фактычна бесьперапынныя, але былі гэта амаль выключна афіцыйныя асобы з розных урадавых дэлегацыяў, сябры камісіяў ААН і падобнае. Турыстаў не было.
Як ведама, у складзе ўрадавых дэлегацыяў заўсёды былі прадстаўнік1 літаратурна-культурных ведамстваў рэспублікі: пісьменьнікі, настаўнікі, журналісты. Найчасьцей прыходзілі пісьменьнікі, але заходзілі і іншыя «інтэлектуалы». Усіх цяжка прыпомніць, хоць некаторыя не забываюцца. Адным зь першых маіх знаёмых з БССР быў удзельнік дэлегацыі на асамблею ААН Міхаіл Мінковіч, утой час намесьнік, а праз пару гадоў міністар культуры БССР. Быў гэта беларускамоўны, палітычна падрыхтаваны чыноўнік, ветлівы, уважлівы да думкі субяседніка, абазнаныў беларускіхсправахі, якя пераканаўся, з шчырым і адказным нацыянальным пачуцьцём. Я сустрэўся зь Мінковічам раз ці два. Яго цікавіла беларуская культура ў замежжы, асабліва друк, а я выказваў яму мае пагляды на «дзяржаўнасьць» рэспублікі. Пры разьвітаньні Мінковіч папытаўся ў мяне, ці мы ў бібліятэцы адчуваем патрэбу ў дапамозе з атрыманьнем беларускіх кніжак. Я сказаў яму, што так адчуваем патрэбу ў дапамозе, а асабліва важна для нас было б мець поўны камплект «Летапісу беларускага друку» (пазьней «Летапіс друку БССР»). Мінковіч папрасіў дадзеныя, якія я ўжо меў падрыхтаваныя, сказаў, што паспрабуе нашую просьбу залагодзіць і асьцярожна спытаў: «Вітаўт Яўхімавіч, ці варта падаць у друк, што мы з Вамі сустракаліся, гутарылі?» На што мой адказ быў: «Ня думаю, што варта, але калі Вы аб гэтым напішаце, то і эмігранцкі друк напіша таксама. Нам важней, каб Вы даслалі нам тое, што мы ў Вас папрасілі». Я правёў госьця да выхаду зь бібліятэкі на 42-ю вуліцу, мы разьвіталіся. Больш я з спадаром Мінковічам не сустракаўся, але празь некалькі тыдняў бібліятэка атрымала вялікую скрыню матэрыялаў, якія мы прасілі улучна з гадавікамі «Летапісу друку БССР».
Такі быў мой першы кантакт з высокім чыноўнікам з БССР.
Якаў Качан
У 1964 годзе я меў нагоду пазнаёміцца і сустракацца зь Якавам Качаном. У той час Якаў Качан быў рэдактарам «Камуніста Беларусі» і ў Нью Ёрку быў у складзе дэлегацыі БССР на Генэральнай Асамблеі ААН. Качан прыйшоў у бібліятэку, разам зь ім яшчэ пару чалавек, сказалі, што хочуць са мной пагаварыць. Сел1 мы каля бібліятэкі ў парку, і Качан пачаў мне расказваць, што ён і яшчэ нехта выступаюць у абарону «Нашай Нівы». Я сказаў, што я чытаў тыя артыкулы ў абарону «Нашай Нівы». У тым самым часе тэма «Нашай Нівы» дыскутавалася 1 ў беларускім эміграцыйным друку. Я сказаў, што ў БІНіМе было прачытана пару дакладаў аб «Нашай Ніве», і запрасіў Качана на даклад у БІНіМ. Прапанову маю ён, ясна, адхіліў, але пра «Нашу Ніву» гаварыў зь вялікім энтузіязмам і ўпэўненасьцю, што газэту пачнуць дасьледаваць і ў БССР. Якаў Качан мне адкрыта сказаў падкрэсьліўшы, што ён упэўнены газэта «Наша Ніва» будзе перавыдадзена факсыміле і станецца даступная дасьледнікам. Я, помню, так жартам кажу: вы глядзіце, каб вы не згубілі сваёй працы з гэтым усім.
Прыехаў ён у Беларусь і яго ня толькі зьнялі з пасады, але й «Камуніст Беларусі» перавялі на расейскую мову. Ён таксама выдаў кніжку, дзе пісаў, што хадзіў у бібліятэку, гаварыў з Кіпелем, а ў Кіпеля шрам на твары, гэта шмат аб чым гаворыць яўны намёк на ваеннае мінулае! Я, прызнацца, ягонае пісаніны ў адмоўнанасьцярожаным да мяне тоне сур’ёзна ня браў. Я ўпэўнены, што ён ніяк не хацеў мяне «падкалоць» ці зьняважыць. Са мной ён быў вельмі шчыры, а пра шрам на твары яму, напэўна, сказалі ўставіць. (Адкуль той шрам: калі я ўвосень 1945 году прыехаў у Рэгенсбург, у мяне на твары напухла скула, фурункул, яго выразалі, прычым рабілася гэта без наркозу. Я пайшоў да немцаў, яны кажуць, што нічога зрабіць ня могуць, у іх усё зачынена, параілі ісьці ў лягер палонных. Я пайшоў у лягер, а мне амэрыканец кажа: тут ёсьць доктар Мартынчык ці беларус, ц1 ўкраінец, ён мае інструмэнты, каб рэзаць. Мяне паклалі на стол і выразалі безь ніякага наркозу! Але шрам застаўся назаўсёды.)
Прафэсар Васілёнак цікавіцца
Сяргеем Вільчыцкім
Адна сустрэча дакладней, гутарка пры сустрэчы была надзвычайная, проста незабыўная. Быў у Нью Ёрку ў складзе дэлегацыі БССР прафэсар БДУ Васілёнак, чалавек сярэдняга росту, бландзіністы, знаў літаратуру. Дарэчы, як ведама, у складзе дэлегацыі БССР на Генэральнай асамблеі ААН заўсёды былі прадстаўнікі культурнай сфэры. Васілёнак прыйшоў у бібліятэку папаўдні, зайшоў проста да
мяне, мы доўга гаварылі пра літаратуру, ён глядзеў картатэкі, Hernia выпісваў. Пасьля Васілёнак кажа: «Я запрашаю на вячэру». Я пытаюся, ці можна я запрашу свайго сябра, Янку Запрудніка? «0, так, клічце, калі ласка!» Я заўсёды Янку клікаў, бо ён працаваў у радыё, і яму такія сустрэчы былі таксама цікавыя.
Вельмі яскрава, выразна да дэталяў стаіць у памяці такое: мы выходзім зь бібліятэкі на 5-е авэню, там, дзе калёны, шарэе, гэта было восеньню ён, з аднаго боку я, з другога Запруднік. I тут Васілёнак спыняецца і кажа: «Хлопцы, выбачайце, у мяне ёсьць адна справа, і я б хацеў яе хутка вырашыць, бо я мушу вырашыць». Да таго быў вельмі прыязны і прыемны, а тут раптам напружыўся, Я дык падумаў ну, нешта пачне пытацца пра радню, я ўжо такое знаю, 1 гэта непрыемна. А ён сур’ёзна кажа: «У нас шукаюць ці ня чулі вы пра эмігранта Сяргея Вільчыцкага? Пад як1м ён цяпер прозьвішчам, ніхто ня ведае, Дзе ён можа быць?» Мы з Запруднікам (Сяргеем Вільчыцкім!) замёрлі. Я перапытваю: «Як, кажаце, прозьвішча?» «Вільчыцкі. Ён недзе з-пад Міра, і яго даўно шукаюць». Я кажу: «Хто, літаратары?» «Не, не літаратары. Ну, нехта цікавіцца, і мяне папрасілі, каб я з вамі пагаварыў пра гэта». Я так на Запрудніка гляджу і кажу: «Я такога ніколі ня чуў на эміграцыі». Запруднік кажа: «Ну, калі ты ня чуў а ты езьдзіш паўсюль, маеш дачыненьні зь людзьмі, то што я буду ведаць, седзячы ў кабінэце!» Васілёнак кажа: «Ну, хлопцы, усё ў парадку, я спытаўся зрабіў тое, што мне трэба. Цяпер пойдзем на вячэру». I мы пайшлі на вячэру.
Ня ведаю, як мы з Запруднікам стрымаліся, каб ня выдаць, што прозьвішча Вільчыцкі нам ведамае мы не былі падрыхтаваныя да такога пытаньня, маглі зрэагаваць інакш, ухмыльнуцца, і Васілёнак мог бы адчуць, што мы нешта ведаем. Але мы ўбачылі, што ён прыняў нашы словы за чыстую манэту.
У тым часе яшчэ жыла Запруднікава маці, і ён падазраваў, што менскія «органы» хацелі праз маці яго выцягнуць. Яны шукалі хто такі Вільчыцкі, і мы дапушчалі: КДБ падазравала, што Запруднік і Вільчыцкі той самы чалавек, але шукалі пацьверджаньня. I таму даручылі прафэсару менскага ўнівэрсытэту запытацца ў Кіпеля, бо ён, можа, будзе ведаць і пацьвердзіць. Слоў няма Вільчыцкі для КДБ быў патрэбны.
Пятро Глебка
Бліжэйшы кантакт зь Пятром Фёдаравічам Глебкам адбыўся недзе ў 1962-1963 гадох. Я працаваў у навуковым аддзеле. Ён прыйшоў да мяне, але ён па-ангельску слаба гаварыў, дык яго нехта прывёў. I пытаецца: «Ваша прозьвішча раней было Зубкоўскі?» Кажу: так. «Ваша мама вучылася там і там?» Так. «Ну 1 я там вучыўся». Маці
сапраўды часта ўспамінала пісьменьнікаў, зь якімі вучылася Сымона Баранавых, Янку Скрыгана, іншых. «Я, кажа, Пятро Глебка». Я адказваю: «Я вас пазнаю». Бо я знаў яго з партрэтаў. «Я, сьцішае голас Глебка, шукаю майго добрага сябру Антона Адамовіча». Я кажу, што знаю, дзе Адамовіч, але перш яму пазваню і скажу. «Ну, я, кажа, пайду ў Славянскі аддзел, буду там сядзець чытаць, а вы пазваніце». Я пазваніў Адамовічу, той адразу кажа: «0, давай, прыводзь яго сюды, але ня сёньня, сёньня я заняты».
У той дзень я з Глебкам быў сам. Расказаў яму пра бібліятэку, спытаў, якія эмігранцкія выданьні яго цікавяць. Разьвітваючыся, мы выпілі кавы, і я пасадзіў яго ў таксі, сказаўшы таксісту адрас місіі БССР. Глебка сказаў, што ён празь дзень-два прыйдзе раніцай у бібліятэку. Праз пару дзён ён сапраўды прыйшоў зноў, праўда, пабыў у Славянскім аддзеле коратка, але даў мне сьпіс кніжак беларускіх эмігранцкіх выдавецтваў.
3 Адамовічам Глебка спаткаўся праз тыдзень. Спачатку ён прыйшоў у бібліятэку, а затым мы зь ім пайшлі ў рэстаран, дзе нас чакалі Адамовіч і Запруднік. Сапраўды, спатканьне было вельмі цёплае. Сьлёзы ў аднаго, сьлёзы ў другога, абняліся. Было гэта ў рэстаране «Стакгольм» на 48-й вуліцы. Замовілі вячэру і гутарылі, гутарылі. Выпівалі: Адамовіч ня піў, але Глебка добра дзёрнуў. Усё гэта адбывалася павольна. Мы з Запруднікам больш слухалі і назіралі. Праседзелі мы ў рэстаране гадзіны ад 6-й да 10-й, Глебка быў 1 падпіты, і стомлены. Мы з Адамовічам спачатку вырашылі яго аднаго пасадзіць на таксі, але потым Адамовіч мне кажа: «Не, браток, ты лепш сядзь зь ім і давязі куды трэба, я заплачу». Так мы і зрабілі: Адамовіч пайшоў зь Янам на мэтро, а я сеў у таксі і павёз Глебку пад місію БССР. Высадзіў я яго перад самым уваходам у місію, а сам паехаў на аўтобусны вакзал было пазнавата, а назаўтра трэба быць рана на працы.