• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    трэба будзе апісаць, ён ня ўбачыў беларусаў! «А беларусы ж у Нью Ёрку ёсьць я з Вамі працаваў каля 6 гадоў!» казаў мне Айзэнштат. Ну я сказаў: так, разумею, прапусьцілі. А ён мне адразу заяўляе: «Калі ласка, напішыце артыкул пра беларусаў для заплянаванай энцыкляпэдыі. Што я і зрабіў артыкул выйшаў у першым выданьні (1995), а для выданьня 2010 году такі артыкул напісаў ужо Лявон Юрэвіч. Такі вось вынік і блізкіх сувязяў з супрацоўнікамі, і веданьня каранёў.
    Сяброўства з калегамі
    Відавочна, у працэсе працы зь людзьмі паступова ствараліся і прыязныя таварыскія дачыненьні з калектывам: з аднымі бліжэйшыя, з другімі далейшыя, больш афіцыйныя.
    У мяне ў аддзеле было некалькі блізкіх сяброў. Катэрына Балерыні італьянскага паходжаньня, бібліятэкарка, сябравала са мной і Зорай больш за 40 гадоў. Лу Мінц бібліятэкар яўрэйскіх каранёў з Аўстрыі (Мінцы ў ЗША жывуць ужо гадоў 250-300). Тоні Мэдына з Пуэрта-Рыка, матэматык, потым пайшоў у прафэсуру. Доўн Полмэн бібліятэкарка ангельскага паходжаньня, яе род у ЗША ўжо гадоў 200, і характэрна, што ўся іх сям’я зьвязаная з морам капітаны, боцманы, рыбакі, а сама яна ў часе Другой сусьветнай вайны добраахвотна служыла ў марскім флёце.
    Мы сябравалі, часам хадзілі адны да адных у госьці. Аб адным такім гасьцяваньні мушу расказаць. Калі я толькі прыйшоў у Навуковы аддзел, давялося працаваць у першую ці другую нядзелю ад 1-й да 6-й гадзіны. Дзяжурны бібліятэкар быў Лу Мінц. Гадзіне а 2-й званок Мінцу: прыяжджай у шпіталь, жонка мае нарадзіць. Справа паважная. Мінц едзе ў шпіталь, пакідаючы дзяжурным па аддзеле мяне а я працаваў у аддзеле ўсяго толькі тыдзень! Але так было. Я з працай справіўся, і мы сталі зь Мінцам блізкімі сябрамі, хоць ён пайшоў па бібліятэчнай лесьвіцы ў іншы аддзел стаў загадчыкам усіх кнігасховішчаў, адказная, важная пасада. Аднойчы Мінц запрашае нас з Зорай на бар-міцву сына, які нарадзіўся ў тую нядзелю, калі Мінц пакінуў мяне дзяжурным. Мы, ясна, запросіны прымаем едзем на першую ў нашым жыцьці яўрэйскую ўрачыстасьць. Зора вельмі задаволеная і кажа мне: сёньня я еду на прыняцьцё з спакойнай душой ня будзе гарэлкі. Ваў! як кажуць амэрыканцы. Як Зора перажывала, калі ўбачыла на сталах «мора разьліванае»: сябры зь бібліятэкі выпівалі ня горш за сяброў «пад царквой». Але мы прыемна правялі час.
    Бывалі мы ў гасьцёх і ў Доўн Полмэн, і ў Тоні Мэдыны, 1 ў іншых бібліятэчных калегаў.
    Памятная, хоць і сумная дэталь Лу Мінц памёр за дзень перад Зорай, 13 красавіка 2003 году.
    Джэй Разіель
    3 дачыненьняў зь сябрамі-калегамі памятаецца 1 такі выпадак. Напрыканцы 1970-х гадоў я быў моцна ўцягнуты ў беларускую фэстывальную дзейнасьць арганізацыю 1 правядзеньне беларускіх фэстываляў у штаце Нью Джэрзі. Фэстывалі патрабавалі вельмі шмат часу, залагоджваньне ўсіх гэтых справаў адбывалася пераважна ў вячэрнія гадзіны (паседжаньні бывалі і да 2-й гадзіны ўначы!), на працы браліся вольныя дні з рахунку гадавых адпачынкаў. Некаторыя справы залагоджваліся тэлефанічна.
    Аднойчы адзін з маіх новых калегаў-бібліятэкароў я яго нядаўна перад тым узяў на працу Джэй Разіель, яўрэй народжаны ў Ізраілі, дзяды зь Беларусі, з-пад Беластоку, мне кажа: «Чую, што ў тэлефонных размовах Вы, доктар Кіпель, часта ўжываеце слова «песьня» я трохі разумею па-беларуску». Я расказаў Джэю Разіелю, што займаюся арганізацыяй беларускіх фэстываляў гэта маё «хобі». I Джэй адразу ж мне кажа, што хацеў бы ўдзельнічаць у фэстывалі. Рэч у тым, што ён жыве ў горадзе Пэрл Рывэр (на мяжы штатаў Нью Ёрк і Нью Джэрзі), і там ёсьць яшчэ пару яўрэяў зь Беларусі у іх там музычны квартэт, і яны часта граюць беларускія мэлёдыі. Гэта іх «хобі», а практыкуюцца яны ў мясцовай публічнай бібліятэцы.
    Такая адбылася гутарка, аб чым я паведаміў спадарыню Ірэну Рагалевіч, адказную за індывідуальныя музычныя нумары праграмы, і так на беларускім фэстывалі выступіў яўрэйскі квартэт зь беларускімі нумарамі.
    Джэй Разіель стаў маім блізкім прыяцелем, але ў пачатку 1980-х гадоў здарыўся няшчасны выпадак: ён касіў траву і адрэзаў частку пальца на руцэ, страціў шмат крыві. Трэба было зрабіць пераліваньне, і з новай крывёю ён атрымаў заразу СНІД і хутка памёр.
    Выканаўца абавязкаў загадчыка.
    Працы стала болей
    Калі ў пабытовым пляне станавілася крыху лягчэй дзеці заканчвалі коледжы, «станавіліся на ногі», узрастала нагрузка на працы. Прыходзіла больш кніжак, трэба было больш езьдзіць на канфэрэнцыі адбывалася цэнтралізацыя бібліятэчных сыстэмаў, трэба было быць у курсе навінак. Я адчуваў, што «гамую» мой асноўны праект «Беларусы ў ЗША». У 1982 годзе сталася нешта такое, што ніхто ня мог прадбачыць: мой начальнік Боб Круп трапіў пад цягнік, і яму адрэзала ногі. Аднак бюракратычная валакіта з заканчэньнем яго кар’еры цягнулася даўгавата.
    Я быў прызначаны выканаўцам абавязкаў загадчыка аддзелу. Ясна, што фінансава гэта было мне вельмі спрыяльна, але ў аддзеле не хапала чалавека, адна пасада заставалася незапоўненай. А тут «і трэба ж было такому здарыцца» адміністрацыя, бібліятэчныя «тузы» вырашылі, што ў сярэдзіне 1982 году Навуковы аддзел павінен перайсьці на кампутарнае абслугоўваньне чытачоў. Навіна цудоўная. Кампанія IBM стаяла за гэтым і дапамагала. Але, але... Перш чым зрабіць кампутары даступнымі для публікі, трэба навучыць кампутарнай справе бібліятэкароў.
    I пачалі мы адукоўвацца. Працавалі overtime, суботы, знаёміліся з кампутарамі. Я ў кампутарызацыю амаль ня ўлазіў, але каардынаваў працу аддзелу, выконваў і старыя абавязкі, і новыя. Мушу сьцьвердзіць: працы было «па вушы». У другой палове 1982 году ў Навуковым аддзеле былі ўсталяваныя пару кампутараў, і мы маглі шукаць новыя кнігі, а таксама рабіць кароткі пошук літаратуры, дадзеных на кампутары. Зьява была для бібліятэкі новая, жадаючых карыстацца кампутарамі было поўна, зьявілася літаральна чарга. Пры кожным кампутары быў заняты бібліятэкар.
    Відавочна, я добра арыентаваўся ў сытуацыі бо быў начальнікам, але ў галаве ўмацоўвалася думка, што я ўжо маю дастатковы стаж, каб выйсьці на пэнсію. Калі заставацца на працы, трэба поўнасьцю аддацца новай тэхналёгіі, новым працоўным вымогам. I я быў перакананы так думала і Зора што прыйшоў час выйсьці на пэнсію і поўнасьцю аддацца кнізе «Беларусы ў ЗША» і наагул пачаць актыўней працаваць у беларусістыцы. Напрыканцы 1984 году я вырашыў, што выйду на пэнсію ў 1985 годзе што я і зрабіў.
    Ведаю, што за 25 гадоў працы ў Навуковым аддзеле я замовіў больш за сотню тысячаў новых публікацыяў, упарадкаваў геалягічныя калекцыі (найболыв каля 120 тысячаў тамоў), прычыніўся да разбудовы тэматыкі навуковых калекцыяў ды пасьпяхова абслугоўваў многія тысячы чытачоў.
    Рэкляма рэсурсаў
    Ясная справа, Нью-Ёркская Публічная Бібліятэка наўрад ці мае патрэбу ў рэклямаваньні сваіх кніжных рэсурсаў. Іх зьмест і шырыня ведамыя як спэцыялісту, так і любому амэрыканцу. I тым ня менш бібліятэка ў цэлым і паасобныя аддзелы рэгулярна наладжваюць выстаўкі юбілейныя, тэматычныя, асабовыя каб зрабіць большую рэкляму ў прэсе. Выстаўкі гэта справа пахвальная, але і працаёмкая, а значыць дарагая.
    У Навуковым аддзеле ў функцыі заступніка кіраўніка аддзелу ўваходзіла каардынацыя выставак. За час працы ў аддзеле пры маім
    удзеле прайшло добра панад сотню выставак выстаўляліся кнігі, дакумэнты, прыходзілася даваць інтэрвію на тэлевізіі і радыё. Асабліва вялікімі былі выстаўкі «Пачаткі 1 заняпад Нью-Ёркскага мэтро», «Масты Нью Ёрку», выстаўкі прысьвечаныя Мендзялееву і Каперніку (я даваў інтэрвію і «Голасу Амэрыкі», і «Радыё Свабода»), Варта таксама згадаць выстаўку прысьвечаную аэранаўтыцы, дзе адным з экспанатаў была кніга Казіміра Семяновіча (дарэчы, усе пераклады Семяновіча ёсьць у Нью-Ёркскай бібліятэцы), дзе я зазначаў, што Семяновіч беларус.
    Адбываліся выстаўкі і ў Славянскім аддзеле, дзе працавала Зора, а я там быў дараднікам. Найбольшая выстаўка ў Славянскім аддзеле прысьвечаная 450-годзьдзю беларускага друку трывала блізу году, і асаблівым посьпехам карыстаўся рэклямны плякат з партрэтам Скарыны на 5-м авэню. Былі таксама выстаўкі, прысьвечаныя беларускай лацінцы, Купалу, Коласу, /Іітоўскаму статуту, выстаўляліся таксама паасобныя кнігі Ніны Ватацы, Ларысы Геніюш, Уладзімера Жылкі, маладнякоўцаў і інш.
    /Іісты ў Беларусь
    Мушу адзначыць, што бібліятэчныя кантакты былі шырокія, яны дапамагалі пашыраць знаёмствы, дазвалялі выказаць зацікаўленьне беларусікай, беларускім друкам, у зьбіраньні якога Нью-Ёркская публічная бібліятэка была піянэрам.
    Некалькі лістоў ад бібліятэкі было напісана Ніне Ватацы, бо мы хацелі скамплектаваць усе бібліяграфіі культурнага профілю літаратура, гісторыя, археалёгія, каб гэта ўсё ў нас было (з гэтым Зора працавала). Але нам ніколі ніхто не адказаў. Праўда, ужо ў 1990-х гадох, калі мы зайшлі да яе пэрсанальна, Ніна Ватацы нам дала ўсе бібліяграфіі, што мы шукалі, і цяпер у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы выдатная, як на заходні сьвет, калекцыя беларускай бібліяграфіі. Дапамагала нам і навязаць кантакт зь Нінай Ватацы, і сабраць ейную бібліяграфію Людміла Рабок, за што ёй вялікая падзяка.
    Гэтаксама не было адказу але мы на яго й не спадзяваліся ад Ларысы Геніюш. Справа была такая: мы атрымалі кніжку «На чабары настоена», там не было ніякага подпісу, але я бачыў, што яна была адпраўлена з Горадні, і я вырашыў, што нам трэба Ларысе Геніюш падзякаваць. Звычайна гэта рабілася вельмі проста нехта з тэхнічнага пэрсаналу бярэ спэцыяльны фармуляр, запаўняе і дасылае. А тут я пайшоў да загадчыка аддзелу, які разглядае ананімныя датацыі спадара Сэма Ўільямса, у мяне зь ім былі прыязныя дачыненьні і папрасіў яго напісаць Ларысе Геніюш ліст пабеларуску. Пасьля кароткай дыскусіі ён згадзіўся.
    Фонд беларускай кнігі
    Працуючы ў бібліятэцы, мы здавалі сабе справу, як шмат гэтая ўстанова прычынілася да пашырэньня і паглыбленьня інфармацыі пра Беларусь, дапамагаючы ў стварэньні новых кнігаў у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы пісаліся сотні кніг важных для беларускай культуры. Таму мы Зора, я і ўся наша сям’я вырашылі нечым дапамагчы, у «мініятурнай» форме аддзячыць бібліятэцы: стварыць невялічкі дапаможны фінансавы фонд, як кажуць, «на ўсякі пажарны».