Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Дом у Радэрфордзе
Пакуль што мы жыл1 на кватэры, але Зора даўно насілася з думкай купіць хату, да чаго я ставіўся халаднавата. Працэс набыцьця хаты ня быў доўгі: Зора гэтым займалася і знайшла прыдатны аб’ект у мястэчку Радэрфорд (Rutherford) гэта ўнівэрсытэцкі гарадок з добрай школьнай сыстэмай, з выдатнай камунікацыяй у Нью Ёрк ехаць 25-30 хвілін. Дом быў дзьвюхкватэрны: на першым паверсе пасяліліся мае бацькі, што нам было вельмі на руку, а на другім і трэцім мы.
Дом быў вялікі разам 16 пакояў, тры гаражы, вялікі падвал (абшалёваны дрэвам) і надбудоўка над гаражамі. На наступныя 39 гадоў гэты дом для нас станецца выдатным сямейным месцам, добрым складам для беларускіх друкаваных матэрыялаў, «гатэлем» для дзесяткоў беларускіх гасьцей, афіцыйным адрасам БІНіМу і іншых беларускіх арганізацыяў. Юрка Станкевіч запачаткаваў і добрых гадоў дзесяць трымаў у тым доме друкарню «Пагоня», якая выпусьціла каля дзесятка школьных падручнікаў.
Некаторыя нашы сябры пражывалі ў доме тыдні, месяцы. За гэтыя гады ў доме вельмі часта бывалі Міхась Белямук, Кастусь Калоша, Сяргей Карніловіч, Васіль Мельяновіч. Начавалі Язэп Арцюх, Вітаўт Рамук зь сям’ёй, Язэп Сажыч, Раіса Жук-Грышкевіч, Івонка Сурвіла, Ева Пашкевіч, айцец Аляксандар Надсан, Аляксандар Лашук, Зоя Смаршчок, Юры Сянькоўскі, Міхась Зуй, Аўген Трусаў, Мікола Шуст, Уладзімер Бортнік, уладыка Мікалай, Віктар Сянкевіч, Джым Дынглі, Гай Пікарда, Лявон Тарасэвіч, Сакрат Яновіч з жонкай, Аляксандар Баршчэўскі, Ян Максімюк, Юрка Каліна, Мікола Прускі, Адам Мальдзіс, Вольга Іпатава, Радзім Гарэцкі, Сяргей Шупа, Алег Латышонак, Лёля 1 Янка Міхалюкі, Ласло Пастор, праф. Джоэн Брэдфард, Новік, Кастусь Хадыка, Галіна Квасіновіч, Хведар Нюнька, Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык, Ігар Лабацэвіч, Юры Гарбінскі, Алег Гардзіенка, Анатоль Міхайлаў, Аляксандар Калбаска, Віржыні Шыманец, Аляксандра Гужон, моладзь ЗБМА дзесяткамі, калі зьбіраліся ехаць на лыжы. Ясна, затрымоўваліся з розных нагодаў, найчасьцей на зацягнутых «паседжаньнях», і заставаліся пераначаваць Янка Запруднік, Антон Шукелойць, Катэрына Балерыні і іншыя сябры.
Тое, што дом быў вялікі, дазволіла нам сабраць і раскласьці па паліцах эмігранцкія друкі, упарадкаваць іх і пасьля перадаць калекцыю ў Нью-Ёркскую публічную бібліятэку. Дарэчы, у нас была нядрэнная бібліятэка беларусікі, каля 5 тысячаў тамоў, якія мы амаль цалкам падаравалі Прынстанскаму ўнівэрсытэту.
Заступнік загадчыка
Але вернемся да працы ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы. Я пазнаваў калекцыі, уваходзіў у адміністрацыйныя структуры, шмат езьдзіў па вялікіх індустрыяльных кампаніях, як, прыкладам, Merck, Hoffman-La Roche, наладжваў супрацоўніцтва ў галіне інфармацыі паміж бібліятэкай і прамысловымі кампаніямі. Зьяўляліся думкі аб павелічэньні базы інфарматыкі аддзелу. Адным словам я ўліўся ў бібліятэчнае жыцьцё і адчуваў, што буду салідным дадаткам да вялікага Навуковага аддзелу. Аж раптам загадчык аддзелу Джордж Бон заявіў, што ад 1 студзеня 1965 году пакідае пасаду ў Нью Ёрку і становіцца дырэктарам бібліятэкаў Гавайскага ўнівэрсытэту. Гэта крыху паблытала мае пляны: з старым загадчыкам было ведама, што робім, а заняць ягоную пасаду я быў яшчэ не гатовы, не было адміністрацыйна-бюджэтнага дасьведчаньня. Што рабіць? Аднак адміністрацыя бібліятэкі пайшла мне насустрач: была створаная новая штатная адзінка заступнік загадчыка, і гэтую пасаду запрапанавалі мне. Я павесялеў і канчаткова вырашыў застацца ў бібліятэцы.
Пасаду заступніка загадчыка Навуковага аддзелу я прыняў з пачуцьцём асабістага задавальненьня, але было 1 адчуваньне боязі перад новай адказнасьцю. Паколькі пасада была новая, яе трэба было «напоўніць», і, за прыкладам іншых падобных установаў, адміністрацыя ўсклала гэтае заданьне на мяне. У прынцыпе праца заступніка загадчыка аддзелу ахоплівае: арганізацыя працы даведачнага стала, г. зн. інфармацыйная абслуга 250-400 асобаў штодзённа (на практыцы кожны бібліятэкар адбываў штодня 3-4 гадзіны на даведачным стале); рэшта працоўнага дня разьмяркоўвалася на бібліяграфічны кантроль, што азначае працу з каталёгамі навуковых выдавецтваў, замаўленьне кніг з гэтых каталёгаў.
Новыя абавязкі
Кожны бібліятэкар штодня атрымоўваў па разьмеркаваньні заступніка загадчыка 5-10 каталёгаў, пераглядаў 20-50 навуковых часапісаў (паводле спэцыяльнасьці бібліятэкара), знаёміўся з новымі кнігамі, якія штодня паступалі ў аддзел (100-150 назваў), адказваў на лісты чытачоў, пісаў анатацыі для бюлетэня «NTB». Пры складаньні дзённага раскладу трэба было прымаць пад увагу ўдзел бібліятэкароў у розных бібліятэчных камітэтах і даваць ім на гэта час. Бясспрэчна, праца была напружаная. Але асноўны стрэс быў зьвязаны з складаньнем раскладу даведачнага стала гэты сэгмэнт працы быў самы адказны. Справа ў тым, што ў амэрыканскім грамадзтве пануе добра замацаваны пагляд: Нью-Ёркская публічная бібліятэка гэта як бы апошняя інстанцыя ў пошуках патрэбнай літаратуры. У гэтай
бібліятэцы павінна быць усё. Гэткі пагляд і выклікае напружаньне, бо чытач спадзяецца атрымаць патрэбную інфармацыю, а гэта часам бывае ня так проста. Відавочна, што інфармацыю можна было мець, калі былі адпаведныя рэсурсы. Таму на падрыхтоўку бібліятэкароў, якія разбудоўвалі калекцыі 1 вялі інфармацыйную дзейнасьць, зварачалася асаблівая ўвага. Праводзіліся спэцыяльныя сэмінары, бібліятэкары знаёміліся з рэсурсамі іншых бібліятэк і пад.
Апрача працы зь бібліятэкарамі заступнік загадчыка аддзелу быў адказны за стол пэрыёдыкі і кнігасховішча працу зь бягучымі пэрыядычнымі выданьнямі і ўпарадкаваньне пераплеценага матэрыялу. 3 гэтымі абавязкамі я сустрэўся зь першага дня на новай пасадзе і вазіўся з вырашэньнем праблемаў у ходзе далейшае працы. Важнай і цікавай, а для мяне «пасільнай» была праца з іншамоўнымі часапісамі і кнігамі. Аддзел ад самага свайго заснаваньня ў 1911 годзе быў адказны за навуковую літаратуру ў заходнеэўрапейскіх мовах, а таксама ў мовах славянскіх і ўсходніх. Гэты аспэкт працы я значна ўдасканаліў стараўся браць на працу бібліятэкароў, якія ведалі мовы. За навуковай літаратурай і сотнямі ўстановаў, якія яе выдавалі, я рэгулярна сачыў асабіста пераглядаў каталёгі, бюлетэні, а таксама значна пашырыў тэматычны асартымэнт навуковае літаратуры з СССР. Праца заступніка загадчыка ўлучала таксама пэрыядычнае наведваньне прамысловых кампаніяў, знаёмства зь іх бібліятэкамі, асабліва калекцыямі патэнтаў (Нью-Ёркская публічная бібліятэка мела калекцыю амэрыканскіх патэнтаў ад № 1 і зборы патэнтаў 40 краінаў. Патэнты былі на адказнасьці Навуковага аддзелу.) Трэба сказаць, што індустрыя істотна падтрымоўвала Навуковы аддзел.
Ну і вядомая справа, заступнік загадчыка аддзелу быў асноўнай асобай, якая прымала рашэньні ў справе найманьня на працу бібліятэкароў і тэхнічных супрацоўнікаў, бо заступнік загадчыка быў адказны за далейшую працу кожнага новага працаўніка.
Такім парадкам, застаўшыся працаваць у бібліятэцы, зьмяніўшы прафэсію, я сутыкнуўся і з новымі абавязкамі, якія трэба было апанаваць: адміністратара, бюракрата, кіраўніка. Але асноўнае, што ўвесь час прыемна сьвідравала мазгі гэткая зьмена прафэсіі пакідала мяне ў сфэры майго «геннага» зацікаўленьня беларусікі.
Відавочна, працай у бібліятэцы я быў задаволены: часткова прыстасаваў мае веды геалягічнай літаратуры. Можа й будзе самахвальствам, але прызнаюся: геалягічныя кнігазборы і асноўныя часапісы (вялікіх і малых таварыстваў) я ўпарадкаваў, зьліквідаваў прабелы, шмат чаго, асабліва старых выданьняў наклеіў на марлю або «ўмацаваў» іншымі хімічнымі спосабамі. У штодзённай працы, у кантактах з амэрыканскім акадэмічным сьветам я прычыніўся шмат у чым да супольнага набыцьця сотняў сэрыйных выданьняў, вельмі шмат дапамог амэрыканцам у карыстаньні, разуменьні навуковай
літаратуры з эўрапейскіх краінаў і былога савецкага блёку. Калі я заўважаў, што некаторыя кнігазборы або дакумэнты недастаткова вядомыя, я друкаваў «сыгналізацыйныя» агляды напрыклад пра літаратуру па аэранаўтыцы.
Бясспрэчна, 70-80 працэнтаў майго працоўнага часу было зьвязана з «акадэмічнасьцю», з навуковай літаратурай і інфармацыяй. Але мой штодзённы перапынак, доўгія гадзіны вечарамі, суботы і нядзелі мой бібліятэчны час па-за Навуковым аддзелам аддаваліся беларусіцы: шуканьню матэрыялаў пра беларусаў Амэрыкі, рэдкім выданьням. Таксама я прыпушчаю, што працэнтаў 20 штодзённае працы ў аддзеле было аддадзена працы з чытачамі, іх праблемам. Былі і цікавыя моманты, нешта асаблівае, што засталося ў памяці. Паасобныя здарэньні я зафіксаваў.
Чытачы: звычайныя і ня вельмі
Пару словаў аб чытачах. Чытачоў-карыстальнікаў у Навуковым аддзеле штодзённа ў сярэднім бывала асобаў 200 падкрэсьлю: у сярэднім. Падчас канікулаў, калі прафэсура і студэнты вольныя ад заняткаў, бывалі пэрыяды, калі статыстыка даходзіла і да 1000 трэба было «арганізоўваць» чаргу, бо чытацкіх месцаў у аддзеле было толькі 120. Статыстыка наведваньня вялася проста: чытач расьпісваўся ў «кнізе карыстаньня», якая ляжала на даведачным стале.
Чытацкая аўдыторыя была інтэрнацыянальная: каля 80% амэрыканцы, а каля 20% чытачы з замежжа. На даведачным стале працавалі бібліятэкары зь веданьнем моваў. Зацікаўленасьці чытачоўмелі вельмі шырокі дыяпазон: ад пытаньня, ці ёсьць у нас такая і такая публікацыя і як яе знайсьці, аж да складаных тэмаў накшталт «апошніх тэрмічных назіраньняў падводных плыняў у рэгіёне пэўнага акіянскага грабэну» (з націскам на апошнім слове!). У пераважнай бальшыні мы чытацкія патрэбы задавальнялі часам у выніку міні-дыскусіяў з удзелам усіх бібліятэкароў аддзелу гэта быў наш абавязак.
Мне асабіста працаваць з чытачамі было прыемна я заўсёды чуўся гатовы паглыбіцца ў вырашэньне нейкага цяжкога пытаньня.
Праўда, бывалі з чытачамі і праблемы.
Устаноўкаў дачыненьні да колькасьці патрэбнайчытачулітаратуры была такая: калі чытач у нечым спэцыялізуецца і замаўляе кнігі на адну тэму, то бібліятэкар мае права падысьці да гэтага чытача і далікатна спытацца: паколькі Вы замаўляеце шмат кніжак, у Вас на стале ўжо цэлая гурба, дык можа, каб не перашкаджаць іншым, Вам патрэбны свой маленькі «пакойчык»? Бібліятэка мела каля 20 спэцыяльных клетачак-пакояў для навукоўцаў, якія патрабавалі шмат літаратуры. I звычайна справа вырашалася: так або не.