• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    дзе акрэсьлены прафэсарам. Безь вялікага энтузіязму я пакінуў Балтымор, але і не адмовіўся, думаючы, што да верасьня знайду нешта.
    Да верасьня я шукаў працу і было пару цікавых момантаў.
    Першыя даляры
    У маім рэзюмэ было напісана, што я ведаю геахімію і мінэралёгію сьлюдаў. Аднойчы я атрымоўваю ліст (бо ў маіх бацькоў тэлефона не было, наагул, нашы людзі тады яшчэ тэлефонаў мелі няшмат), што нейкай кампаніі ў горадзе Патэрсан, недалёка ад Пасэйку ў штаце Нью Джэрзі, патрэбны такі спэцыяліст, як я спэцыяліст па сьлюдах. Я паехаў у тую кампанію, знайшоў яе. Прыйшоў да галоўнага загадчыка ён кажа, о так, ведаем, ты прыслаў рэзюмэ, мы табе адказалі, зараз я зьвяду цябе зь людзьмі, якім ты патрэбны. Я ўжо й рады некаму я патрэбны. Прыходзяць жанчына і два мужчыны і распытваюцца што я рабіў, як і дзе. Выслухаўшы мяне, кажуць: зараз пойдзем у цэхі, дзе мы працуем са сьлюдамі, і мы табе пакажам, што мы шукаем. Аказалася, што гэта фабрыка, якая вырабляла жалезныя печкі, а дзьверы ў печках мелі сьлюдзяныя вокны, і гаспадары хацелі тыя вокны рабіць розных колераў. 3 майго рэзюмэ людзі зразумелі, што я дапамагу ім вырашыць, як таньней тую сьлюду фарбаваць. Я паглядзеў 1 сказаў, што абсалютна ня ведаю, чым ім магу дапамагчы, бо я больш ведаю навукова, з чаго гэтая сьлюда складаецца, ведаю, што ёсьць чорная сьлюда біятыт, ёсьць лепідаліт, ёсьць сьветлая сьлюда мускавіт. Гэта ўсё яны ведалі, але хацелі, каб тая сьлюда была жоўтая. Я сказаў, што калі яны хочуць, я магу паспрабаваць, але што я наўрад ці ім падыходжу, што ім патрэбны інжынэр, які ведае кераміку. I яны былі ўдзячныя, што я ім гэта падказаў. Мы ўжо разьвітваліся, 1 яны мне даюць чэк на 200 даляраў! Я бачу, што 200 даляраў, і разумею, што гэта чэк але ў мяне няма банкаўскага рахунку, дык я з чэкам нічога не магу зрабіць. Тады жанчына, што зь імі была, пайшла запытацца ў бухгальтара, ці можна даць гатоўкай, 1 праўда празь дзесяць хвілін прыносіць мне 200 даляраў. Гэта быў мой першы амэрыканскі заробак, які на той момант быў для мяне велізарны, калі я прыйшоў і паказаў Зоры яна ледзьве давала веры, што я атрымаў столькі грошай, і сказала: «Цяпер мы можам траціць хоць пяць даляраў на дзень!»
    Union Carbide
    Быў яшчэ адзін памятны момант у пошуках працы, калі мяне запрасілі на інтэрвію ў амэрыканскую кампанію-гігант Union Carbide. Гэта хімічная кампанія, але займаюцца яны і здабычай мінэралаў. Калі я быў ужо ў Балтыморы бо рэзюмэ я рассылаў раней мяне паклікалі на інтэрвію ў Нью Ёрк і напісалі, што аплацяць дарогу.
    Я паказаў гэта прафэсару Ўотэрсу, зь якім я працаваў, ён сказаў безумоўна, едзь.
    Паехаў я ў Нью-Ёрк, пайшоў на інтэрвію і бачу, што кампаніі патрэбны геоляг, які мае такую падрыхтоўку, якую меў я тая самая спэцыялізацыя але яны хочуць, каб я на два гады паехаў у Турцыю. Я ня быў да гэтага гатовы і сказаў, што з Амэрыкі нікуды не паеду. Мне заняло шмат часу, каб трапіць у ЗША, дый іміграцыйны закон прадбачае, што я пяць гадоў ня маю права нікуды выяжджаць, калі я выеду працэс пераезду ў ЗША пачнецца з нуля. Людзі з Union Carbide спрабавалі пераканаць, што паспрабуюць нешта зрабіць для мяне ў Вашынгтоне, але пасьля прыйшла жанчына і сказала, што наўрад ці нешта ўдасца зрабіць. У выніку я сказаў, што калі праз два гады бо я ўжо буду грамадзянінам гэтая праца яшчэ будзе, я буду гатовы яе ўзяць. (Тады я яшчэ й ня ведаў, што грамадзянства трэба было чакаць пяць гадоў.) На гэтым мы й разышліся, праўда, яны вельмі шчодра аплацілі мне дарогу. Наагул, што да грамадзянства, у тыя часы законы былі жалезныя, і іх трэба было выконваць літаральна.
    Выезд з Пасэйку
    Карацей кажучы, я за вясну і лета працы ў геалёгіі не знайшоў, і так мы паехалі з Пасэйку. Як першая «база» ў ЗША Пасэйк пакінуў па сабе прыемныя ўспаміны, і пазьней, калі бывала магчымасьць, я сустракаўся зь «беларускім» Пасэйкам. Я браў удзел у беларускай калёне на адзначэньні 100-х угодкаў гораду, калі народжаная ў Пасэйку беларускаВера Божка была абраная «каралевай балю». Я выступаў у Пасэйку 24 верасьня 1978 году на ўкраінскай дэманстрацыі падчас адзначэньня 45-х угодкаў Галадамору ва Ўкраіне. Бываў на ўрачыстасьцях ушанаваньня сьвятых Кірылы і Мэтода ды на іншых імпрэзах. Праз Пасэйк, калі ёсьць хоць нейкая нагода, праяжджаю і цяпер. Дарэчы, на могілках у Пасэйку пахавана шмат актыўных беларусаў /Іідзія Янушкевіч, Сымон і Тацяна Жамойды, Юрка Барташэвіч.
    Балтымор
    У верасьні 1956 году я прыехаўу Балтымор працаваць асыстэнтам у прафэсара Арона Ўотэрса на катэдры геалёгіі. У прафэсара было каля 30-40 студэнтаў. Мая праца палягала ў тым, каб падрыхтаваць для лекцыяў розныя пароды, перагледзець, ці працуюць мікраскопы, а калі прафэсар ня прыйдзе у часе практычных заняткаў дапамагаць студэнтам разумець прадмет.
    Амэрыканская стыпэндыя асыстэнта (assistantship) разьлічаная на студэнтаў, якія трохі падзарабляюць, але галоўнае тое, што асыстэн-
    цтва ўлучае права наведваць лекцыі без аплаты. Гэта самае важнае, а таму для людзей, якія маюць навуковую ступень, сямейных, асыстэнцтва вельмі часовы пэрыяд, бо яно мала аплочванае.
    Падрыхтоўка да працы са студэнтамі забірала ладна часу, але я меў магчымасьць наведваць лекцыі па прадметах, якіх я ня меў у Лювэне напрыклад, пэтрагенэз (нараджэньне пародаў). Трэба было здаваць экзамэны, хоць на гэта я не зьвяртаў увагі. Я думаў што гэта мне дае? Тытул доктара ў мяне ёсьць хопіць. Сэнс майго побыту ў Балтыморы быў у тым, каб трымацца разам з геалягічнай навукай і трохі зарабіць, шукаючы працы па-за ўнівэрсытэтам. Праўда, у Балтыморы былі падработкі ў галіне геалёгіі. У тым самым унівэрсытэце Джонса Гопкінса разьмяшчалася галоўная кантора геалягічнай службы штату Мэрылэнд. Загадчыкам службы ўтой час быў прафэсар Зынгенвальд, я зь 1м пазнаёміўся, часам туды заходзіў. I прафэсар Зынгенвальд ведаў, дзе можна знайсьці працу для неграмадзяніна: зрабіць гідралягічную экспэртызу, або аналіз пробаў зь сьвідравінаў такую працу мог рабіць і неамэрыканец. Зынгенвальд мне такія працы даваў, што дазваляла зарабляць па 70-80 даляраў за дзень, добрыя на той час для мяне грошы.
    Я трымаўсяў Балтыморы яшчэі з тагомеркаваньня, штонакатэдры геалёгіі плянавалася разбудаваць экспэрымэнтальную геахімічную лябараторыю. Падобная лябараторыя была ў Вашынгтоне, а другую меркавалі адкрыць у Балтыморы. У такой лябараторыі займаліся б сынтэзам пародаў: хімікі дасьледавалі б склад той або іншай пароды, а геолягі меліся б з паасобных элемэнтаў сынтэзаваць такую самую пароду. Гэта была вельмі важная справа. Хімічны аддзел такой лябараторыі якраз і зьбіраліся адкрыць у Балтыморы і разьлічвалі на вялікі штат. Загадчыкам лябараторыі меўся быць Ганс Ойгстэр швэйцарац, які ў часе вайны апублікаваў шмат артыкулаў на матэрыяле Швэйцарскіх Альпаў. Але з гэтых плянаў нічога ня выйшла, бо праз год у кастрычніку 1957 году у космас паляцеў першы савецкі спадарожнік. Амэрыканцаў ахапіла паніка. У выніку ўсе сродкі, прызначаныя на розныя навуковыя праекты, уключна з геахімічнай лябараторыяй у Балтыморы, пайшлі на фізыку, астраномію 1 іншыя навукі, зьвязаныя з дасьледаваньнем космасу. Так надзеі на працу ў новай лябараторыі не збыліся. Трэба было шукаць нешта іншае і чакаць на грамадзянства.
    Першыя кантакты
    з грамадзкім жыцьцём у ЗША
    У Балтыморы было ад 50 да 100 беларусаў, якія трымаліся разам. Фармальнай арганізацыі не было, але беларусы зьбіраліся на вясельлі, іншыя сьвяты. Неабвешчаным лідэрам быў Іван Канарчук.
    Канарчукі беларусы зь Лепельшчыны, Іван у часе вайны быў у беларускай адміністрацыі. Жонка Оля працавала настаўніцай. Яны былі стараверы: сям’я была вялікая брат Лёўка, сястра Маруся, дзеці. Іван Канарчук атрымоўваў пару дзесяткоў асобнікаў газэт «Бацькаўшчына», «Беларус» і раздаваў людзям. Адрас Канарчукоў мы даведаліся праз Савёнкаў.
    Да нас Канарчукі паставіліся вельмі добра, дапамагалі. У нядзелю, калі зьбіраліся беларусы у іх ужо тады была аўтамашына, Канарчукі прыяжджалі 1 забіралі нас да сябе.
    Цікава, што да іх на зборкі прыходзілі 1 старыя эмігранты. Адзін раз такая зборка была ў праваслаўнай царкве, 1 там мне сказалі, што раней у Балтыморы была беларуская арганізацыя. Мяне пазнаёмілі з чалавекам, які належаў да той арганізацыі, і той чалавек сказаў, што пакажа мне месца на могілках, дзе за агароджай пахаваны беларус, які сам сябе застрэліў. I сапраўды на помніку было напісана «беларус». Я не запісаў адрас могілак, тым часам усе тыя людзі памерлі, і я не магу іх знайсьці.
    Працавалі амаль усе беларусы Балтымору ў цукровай кампаніі «Domino». Балтыморскія беларусы жылі сваім жыцьцём, адарваныя ад большых арганізацыяў, але Іван Канарчук і Лёўка Кавалёў трымалі лучнасьць з БАЗА, з Кангрэсавым Камітэтам. Пасьля таго, як калі памерлі Іван і Оля Канарчукі, беларускасьць у Балтыморы трымае Лёва Іванаў малодшы брат. Зь Лёвам і ягонай жонкай, мы трымаем лучнасьць і да сёньня.
    Былі ў Балтыморы беларусы цікавыя сваёй біяграфіяй. Адзін зь іх Мікалай Нагорны з Баранавічаў добра запомніўся. Калі ў 1939 годзе прыйшлі саветы, Нагорных адразу раскулачылі і ў кастрычніку вывезьлі ў Карэлію. Але ў дарозе на нейкай станцыі савецкі афіцэр пераглядаў хлопцаў, якіх везьлі на высылку, і кажа Мікалаю: «Этот парень нам подходмт» і забраў яго ў войска, і так Мікалай стаў савецкім салдатам. Ён быў на фінскай вайне, быў інтэрнаваны і ніколі не вярнуўся на Бацькаўшчыну. А потым калі пачалася нямецкая вайна, трапіў у нямецкае войска, а пасьля да амэрыканцаў.
    Назіраючы за беларускім жыцьцём у Балтыморы, я бачыў, што беларускія кантакты могуць быць без фармальнай структуры. Аднак, безумоўна трэба, каб быў актывіст, рухавік, які будзе трымаць беларускасьць. Іван Канарчук уважаў, што так будзе найлепш, бо, казаў ён, калі стварыць арганізацыю, людзі пачнуць паміж сабой сварыцца, і арганізацыя разваліцца. Думаю, што ў некаторых выпадках гэта разумны падыход.
    Ясна, у Балтыморы было значна больш беларусаў, але ня ўсе трымаліся з Канарчукамі. Давялося мне сустрэцца ў той час зь беларусамі, якія прыехалі ў ЗША перад Першай сусьветнай вайной
    і памяталі доктара Аляксандра Сянькевіча і ягоны беларускі гурток у 1912-1915 гадох, калі ён студыяваў мэдыцыну ў Балтыморы.