Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Калі Кудайберген прыпамінаў тое здарэньне ў Івянцы, у яго былі сьлёзы на вачах. Ён, трэба сказаць, быў досыць сэнтымэнтальны. Таксама ведаючы, што я беспрацоўны, што ў мяне цяжка з грашыма ён вельмі часта прапаноўваў мне начаваць у ягонай кватэры ў Брукліне, каб заашчадзіць на аўтобусных білетах у Нью Джэрзі. Я зь ягоных прапановаў карыстаў начаваў у Брукліне. 3 тых сустрэчаў мне будзе заўсёды памятацца: бывала, сядзіць Кудайберген, заківае галавой, нахіліцца як бы ў малітве і кажа: «Чудо... чудо... не расстрелялн... Сколько жмву, буду помннть н любпть белорусов!»
Як я выпадкова атрымаў працу
Але я забягаю наперад. У той час жыцьцё ішло памалей. Мы знаёміліся з Кудайбергенам бліжэй, знаёмства перайшло ў сяброўства. Кудайберген пазнаёміў мяне з геолягамі, былымі грамадзянамі СССР, а цяпер ЗША, якія знайшлі сабе працу. Гэтыя людзі Е. Аляксандраў (да вайны працаваў у АН УССР у Кіеве) і Леанід Сьмірноў (зь Ленінграду, быў галоўным навукоўцам Паўночнага марскога шляху з Архангельску ва Ўладзівасток) таксама нешта спрабавалі для мяне зрабіць, але ўсё ўпіралася ў грамадзянства.
У адзін з маіх візытаў у бібліятэку Кудайберген мне кажа (ягоны акцэнт я не забуду ніколі!): «Слушай, я могу тебе помочь с работой. Я планнрую сьезднть в Турцню м женмться там много нашмх красмвых татарок. Но! Мой бнблнотечный начальннк, поляк я его очень не люблю! сказал, что отпустмт меня с работы, еслн я найду себе замену. Я думаю выехать ммннмум на месяц-полтора. Я тебя очень прошу, я люблю белорусов м я знаю, что ты нідешь работу. Пожалуйста, заменн меня. Для моей жнзнк это очень важно!»
Ён ня толькі гаварыў, Ён горача прасіў, на ягоным твары быў выраз: мне гэта жыцьцёва неабходна калі ласка! Ну што я мог адказаць на такую просьбу раптоўную, нечаканую, жыцьцёвую? Я разгубіўся, такі абарот справы быў мне нязручны, ён гамаваў маю дзейнасьць. Але бачачы ягоную разгубленасьць, літаральна фатальнасьць адмовіць яму я ня мог. Я кажу: добра, я гатовы цябе на нейкі час падмяніць, але я мушу пагаварыць з тваім начальнікам. Я яму скажу, што я шукаю працу, хаджу на інтэрвію ў розныя фірмы, і калі ён будзе мяне па абедзе адпушчаць, я гатовы цябе замяніць.
Назаўтра Кудайберген прадставіў мяне начальніку доктару Рычарду Ляванскаму, які займаў пасаду заступніка загадчыка Славянскага аддзелу. (У тым часе доктар Ляванскі фактычна дзеіў як загадчык аддзелу, бо загадчык, доктар Джон Міш, быў у Рыме.) Маё інтэрвію зь Ляванскім было кароткае: праца будзе ўлучаць разбор залеглае літаратуры на славянскіх мовах, улучна зь літаратурай навуковай, ды акрэсьленьне, зь якімі навуковымі ўстановамі СССР трэба навязаць абмен, а таксама ўпарадкаваньне беларускіх матэрыялаў. Дзеля таго, што, як расказаў яму Кудайберген, падрыхтоўка ў мяне ёсьць, ён уважаў, што з працай я спраўлюся.
Я Ляванскаму коратка расказаў пра сябе ды пра тое асноўнае, што было ў мяне ў той час у галаве пошукі працы. Ляванскі адразу мне сказаў, што я магу прыходзіць калі хачу, аплата мая пагадзінная, працу шукаць я вольны, не прывязаны да гэтага месца. Паколькі ў мяне працы ніякае не было, а тут было можна зарабіць капейчыну я згадзіўся. Ляванскі быў вельмі задаволены, а яшчэ больш быў задаволены Кудайберген яго доктар Ляванскі адпускаў.
Пачатак працы ў бібліятэцы
Так я часова ўладзіўся на працу ў Славянскі аддзел бібліятэкі. Пазнаёміўся зь Ляванскім бліжэй. Ён паляк, пратэстант, паходзіў з Варшавы. У 1939 годзе быўу польскай арміі, ваяваўз саветамі, быў паранены, трапіў у палон, а далей у Сібір. 3 арміяй генэрала Андэрса выйшаў з СССР 1 ваяваў у Афрыцы і Італіі. Афіцэр. Гісторык, перад вайной скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт, а ў ЗША бібліятэчны факультэт Каліфарнійскага ўнівэрсытэту. Жонка італьянка, мае сына. Зь беларусамі сустракаўся ў арміі, ведае доктара ЖукаТрышкевіча. Ня любіць Кудайбергена і рады, што я нешта зраблю ў аддзеле.
Трэба сказаць, што мы абодва Ляванскі і я пачуліся добра пры знаёмстве, шмат у чым нашыя пагляды супадалі. Празь дзень ці два пасьля знаёмства Ляванскі мне кажа, што ён укладае бібліяграфію славянскіх слоўнікаў і нічога ня можа знайсьці беларускага, дык ці не згадзіўся б я яму дапамагчы з пошукамі. Ясная справа, што я згадзіўся і дапамог (мая першая праца ў гуманістыцы!).
Тым часам Кудайберген выехаў у Турцыю, як ён казаў, на месяц, але прыпушчаў, што можа там затрымацца даўжэй, бо ён напэўна хацеў ажаніцца з мусульманкай, калі магчыма, зь ягоных краёў. Я паступова пачынаў знаёмства з славянскімі калекцыямі і «залежамі», асабліва ваеннага пэрыяду. Праз пару тыдняў мае працы ў аддзеле як звычай я ў аддзеле бываў па абедзе доктар Ляванскі запрашае мяне на падвячорак і кажа, што да нас далучыцца яшчэ адна асоба спадар Джордж Бон, загадчык Навуковага аддзелу бібліятэкі.
Так і было, праз хвілінаў пяць да нас падсеў маладжавы з выгляду, рухавы чалавек і прадставіўся: Джордж Бон. Пасьля жартаўліва працягваў: паўгода загадчык Навуковага аддзелу, а перад тым два гады дарадчык Нацыянальнае бібліятэкі Турцыі па справах навуковае літаратуры і інфармацыі. I далей расказаў пра сябе: народжаны ў Агаё ў сям’і нямецкіх эмігрантаў, якія жылі ў ЗША каля 150 гадоў. Па адукацыі інжынэр-хімік, таксама 5 гадоў таму скончыў Caltex Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут, факультэт інфарматыкі і бібліятэказнаўства. Затым он, кажучы, што ў яго часу ў абрэз, зварачаецца да мяне гэтак: «Я пра вас ведаю ад доктара Ляванскага. Ведаю, што вы геоляг, ведаеце некалькі моваў і шукаеце працу. Мы можам вас узяць на працу. У Навуковым аддзеле паводле бюджэту ёсьць вакансія. Як выглядае, Навуковы аддзел адказны за падбор навуковай літаратуры з СССР, але, як мяне інфармавалі, кажа Бон, гэтая пасада застаецца незанятая каля дзесяці гадоў, не маглі знайсьці адпаведнага кандыдата». Працуюць «у пацёмках»!
Далей Бон вельмі станоўча сказаў, што калі я зацікаўлены мяне могуць залічыць на гэтае вакантнае месца, а зарплата будзе лічыцца стыпэндыяй. Гэта 360 даляраў месячна, аднак дадатковыя вымогі
стыпэндыі каб кандыдат быў запісаны на бібліятэчны факультэт. А іхная дадатковая вымога, дадаў Бон каб я два разы на тыдзень па тры гадзіны адбываў стаж інфармацыйнае працы працаваў з публікай.
Вось гэтак Бон расказаў мне аб магчымасьцях заробкаў 1 пайшоў. Я застаўся зь Ляванскім. Зь ім я пачаў разважаць: прапанова Бона выглядала прывабна, але гэта азначала, што мне трэба здабываць іншы дыплём. У выпадку згоды на прапанову абмяжоўваўся мой час на пошукі працы. Паколькі мы разышліся з Бонам безь ніякае канкрэтнае дамовы, я папрасіў Ляванскага сказаць яму, што аб гэтай справе я мушу парадзіцца з Зорай 1 добра падумаць.
Пераход у Навуковы аддзел
Радзіліся і разважалі мы з Зорай аб прапанове даўгавата. Дыскутавалі аргумэнты «за» і «супраць». Перамагло «за» на той галоўнай падставе, што працу ў Навуковым аддзеле я заўсёды магу кінуць: кантракту я не падпісваў. Меў сваё значаньне фінансавы бок, а таксама тое, што я буду мець дачыненьне і да беларусікі. Я зноў сустрэўся з Бонам і сказаў яму пра маю згоду працаваць у Навуковым аддзеле, як і пра тое, што прадаўжаю шукаць працу ў геалёгіі. Бон адразу даў запоўніць мне патрэбныя фармуляры для паступленьня на бібліятэчны факультэт Ратгерскага ўнівэрсытэту, дзе ён таксама выкладаў прадмет «навуковая літаратура». Пры гэтым мы перакінуліся заўвагамі: Бон сказаў, што калі я на працягу году не знайду працы ў геалёгіі і буду заканчваць бібліятэчны факультэт тады пагаворым аб умовах, на якіх я змагу застацца ў Навуковым аддзеле. Гэтак аформілася мая праца ў аддзеле. Дзіўна, як бывае ў жыцьці: то працы не было, у кішэні ні капейкі, а тут раптам аж дзьве працы!
Празь месяц-паўтара з Турцыі, ажаніўшыся, вярнуўся Кудайберген. (Ажаніўся ён з «казанскай» татаркай, якая жыла ў Турцыі ведала мовы, вельмі «зарадная» і прыгожая жанчына.) Прыйшоў ён да мяне ў Навуковы аддзел заклапочаны і кажа: «Пойдем чаю выпьем». (Ён кавы ня піў.) «Ну ты, кажа, этого поляка любншь?» Я кажу, ведаеш, ну як, я зь ім нічога ня маю. У асноўным я працую ў Навуковым аддзеле і я расказаў Кудайбергену, што адбылося за ягоную адсутнасьць. Гэтаксама мая праца зь беларускай калекцыяй аплачваецца зь іншых фондаў, і Кудайбергену клапаціцца за сваё месца няма чаго. Гэта вельмі яго супакоіла, хоць ён паўтарыў, што Ляванскага ня любіць, і мы зь ім засталіся сябрамі. Больш я быў яму ўдзячны, што ён знайшоў мне заробак, і дзякуючы гэтаму ўрэшце сталася так, што я застаўся працаваць у бібліятэцы. Думаў я: некалі яго беларусы пашкадавалі, а пазьней ён мне дапамог у жыцьці.
Кудайберген уладзіў сваё жыцьцё нядрэнна. Атрымаўшы амэрыканскае грамадзянства, ён узяў сабе імя і прозьвішча Азамат Алтай, як ён мне тлумачыў «чалавек гор». Пазьней, у 1970-х гадох ён паехаў у Мюнхен працаваць на Радыё Свабода, дзе стаўся кіраўніком Кіргіскай рэдакцыі. Памёр Кудайберген у 2006 годзе. Вечная яму памяць!
Працу ў Навуковым аддзеле я пачаў з таго, што азнаёміўся з геалягічнай літаратурай, асабліва з тым, што яшчэ не было закаталягавана ваенны пэрыяд, зрабіў справаздачу. Гэтаксама пачаў знаёміцца з інфармацыйнай працай меў дачыненьне да чытацкай публікі.
У іншыя дні, пераважна па суботах, працаваў зь беларускай калекцыяй у Славянскім аддзеле. Адразу спасьцярог, што беларускую калекцыю трэба будзе шмат дапаўняць, было ўсяго пару інбелкультаўскіх выданьняў, амаль нічога не было зь літаратуры Заходняй Беларусі. Напісаў справаздачу і падкрэсьліў, што з БССР трэба наладзіць кнігаабмен. Трэба сказаць, што ў той час я быў вельмі заняты, бо зьвярнуліся да мяне яшчэ і з Калюмбійскага ўнівэрсытэту і папрасілі дапамагчы ўпарадкаваць славянскія матэрыялы фактычна, вылучыць украінскія і беларускія (іх было няшмат) лісты з Рускага загранічнага архіву, за як1м наглядаў Л. Ф. Мегероўскі.
Вядомая справа, я добра пазнаёміўся зь Ляванскім. Аднойчы, калі я абедаў зь Ляванскім і Бонам, апошні сказаў мне такое: калі я скончу бібліятэчны факультэт, у Навуковым аддзеле мне могуць даць пасаду бібліятэкара трэцяга разраду, што давала зарплату каля 9 000 даляраў у год. Ад такой навіны аж закруціла ў галаве, бо на пасадзе, на якую я спадзяваўся ў геалягічнай службе, плацілі 8 200 даляраў. Праўда, Бон растлумачыў, што да гэтае зарплаты я дайду асобнымі крокамі за паўтара года. Да зарплаты заўсёды «дакідаецца» даплата за доктарскую ступень 1000 даляраў. Такая была бюракратычная лесьвіца і заработная шкала. Умовы мяне задавальнялі. 3 Бонам я дамовіўся, што калі на працягу году не знайду працы ў геалёгіі і скончу бібліятэчны факультэт, то застануся на прапанаваных умовах у Навуковым аддзеле.