• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    У будынку на рагу 42-й вуліцы і 5-га авэню, дзе я адпрацаваў панад чвэрць стагодзьдзя, працуе каля 300-400 чалавек: на поўнай стаўцы, пагадзінна, служба бясьпекі і інш. 80% супрацоўнікаў маюць беспасярэдняе дачыненьне да кніжак і чытачоў, 20% адміністрацыя, бухгальтэрыя, кафэтэрыя 1 г. д. Бібліятэчныя супрацоўнікі ў вузкім сэнсе падзяляюцца на тры асноўныя катэгорыі: бібліятэкары, тэхнічны пэрсанал і пажы.
    Бібліятэкары аснова ўсёй установы, гэта людзі з вышэйшай адукацыяй і бібліятэчным дыплёмам; тэхнічны пэрсанал зь незакончанай, а часам і закончанай вышэйшай адукацыяй, але безь бібліятэчнае асьветы; пажы пераважна студэнты або вучні старэйшых клясаў сярэдніх школаў. Кожная катэгорыя на працы мае акрэсьленыя абавязкі і патрабаваньні. Для ўсіх катэгорыяў пажадана ведаць пару моваў, бо нават паж, ведаючы код кнігі, мусіў бы прачытаць загаловак кнігі, падаючы яе чытачу.
    Забесьпячэньне кадрамі ўваходзіць у абавязкі заступніка загадчыка заступнік рыхтуе спэцыяліста на даведачны стол, на бібліяграфічны кантроль, падбор літаратуры, разбудову калекцыяў. На пошук кадраў, найманьне на працу трацілася вельмі шмат часу.
    Я заўсёды вельмі ўважліва ставіўся да інтэрвію з новымі бібліятэкарамі і тэхнічным пэрсаналам. 3 гэтае адміністрацыйнае практыкі ў мяне ў памяці засталося пару эпізодаў.
    Белае і чорнае
    У аддзеле працуе каля дзесятка бібліятэкароў, кожны зь іх мае папярэднюю іншую асьвету бо ў бібліятэцы такога профілю і ўзроўню, як наша, кожны бібліятэкар павінен мець два дыплёмы: бібліятэчны і спэцыяльны. Спэцыяльны дыплём у бібліятэкара ў Навуковым аддзеле мусіць быць навуковы фізыка, хімія. (Біялягічнай літаратуры бібліятэка не зьбірала гэтым займалася Акадэмія мэдычных навук на 63-й вуліцы.) Бібліятэкараў-спэцыялістаў мы вельмі цанілі, бо калі бібліятэкара-хіміка знайсьці адносна лёгка, то, напрыклад, матэматыка цяжэй, вельмі цяжка.
    У канцы 1970-х гадоў надышла першая большая хваля кампутарызацыі, зьявіліся розныя мовы праграмаваньня, 1 я бачыў, што аддзелу патрэбны спэцыяліст, бо нашы матэматыкі або фізыкі не былі дастаткова падрыхтаваныя ў кампутарнай навуцы. Я даў абвестку ў тыднёвы бібліятэчны бюлетэнь, які пашыраецца толькі ў бібліятэках, што ў Навуковым аддзеле ёсьць вакансія з такімі і такімі патрабаваньнямі. Гэта стандартны працэс: найперш абвестка даецца ў мясцовы бібліятэчны бюлетэнь, калі не знойдзецца нікога ў бібліятэчных колах пішацца заява ў аддзел кадраў, і пошукамі ўжо займаюцца яны: калі ў іх картатэцы няма патрэбнага спэцыяліста,
    даюць абвесткі ў газэты, звычайна ў New York Times, і праз тыдзеньдва пачынаюць прыходзіць кандыдаты «звонку». Спачатку яны зварачаюцца ў аддзел кадраў, там іх адсейваюць, некаторых прысылаюць на інтэрвію. I калі ты некага зь іх выбераш, ты ня маеш права нічога сказаць абранаму кандыдату, а мусіш паведаміць пра свой выбар у аддзел кадраў.
    Я шукаў бібліятэкара-спэцыяліста, які б ведаў мовы праграмаваньня. Пасьля абвесткі ў газэце прыйшло пяць-шэсьць кандыдатаў, і аддзел кадраў складае графік, калі яны маюць прыйсьці да мяне на інтэрвію. Першая прыйшла бібліятэкар-хімік, жанчына грэцкага паходжаньня, і папярэдзіла, што ня можа працаваць вечарамі а гэта было адно з маіх патрабаваньняў: адзін вечар на тыдзень працаваць да 10-й гадзіны вечара. Іншы прыйшоў малады чалавек спэцыяліст па батарэйках з Канэтыкуту, але яму няма як даяжджаць у суботу. Ну й так кандыдаты адсейваюцца. Наступная прыходзіць адна вельмі прыгожая маладая жанчына з Калюмбійскага ўнівэрсытэту, добра арыентуецца ў тэме, але больш як мэнэджэр, чым знаўца моваў. Яна працавала ва ўнівэрсытэце ў інжынэрным аддзеле, а там некаторыя мовы ўдасканальваюць для сваіх патрэбаў. Іначай усё ў яе падыходзіла жыве ў горадзе, муж працуе. Я так сабе ў думках зазначаю «прыдатны кандыдат».
    Праз пару дзён на інтэрвію прыходзіць чорны Дэрэк Роска, мужчына гадоў 45, зь бібліятэчнай адукацыяй і ведае пару моваў праграмаваньня. Я пачаў зь ім гаварыць ён шустры, ведае бібліятэчную працу, служыў у арміі, быў у Афрыцы, а апошняе месца працы было ў кампаніі ў Каліфорніі, дзе праграмуюць на патрэбных мовах. Я бачу, што ён у тэме разьбіраецца, і пытаюся чаму ж ён кінуў працу? А я, кажа, пасварыўся з начальнікам. Так проста і сказаў пасварыўся,
    Ён выйшаў, а я сабе думаю гэты кандыдат мае ўсе кваліфікацыі, што мне патрэбныя. У мяне ваганьня не было ён ведае тое, што мы шукаем. «Пасварыўся з начальнікам» мне гэтая шчырасьць спадабалася, а далей хай аддзел кадраў звоніць таму начальніку, пытаецца як там было, будуць разьбірацца безь мяне, але мне ён патрэбны. Я бяру тэлефон, званю ў аддзел кадраў і кажу ім, што вось гэты апошні Роска мне падыходзіць. А Рэнэ, сакратарка, падлятае і мяне цалуе: ><Я ніколі б не падумала, а мне ўжо 36 гадоў, што белы чалавек возьме негра, калі перад ім была такая прыгожая жанчына...» Я кажу: «Рэнэ, you’re crazy! Мы так ня думаем!» «А мы, кажа, чорныя, думаем іначай». Я кажу, павесіўшы трубку: «Рэнэ, ты разумееш, што тут канфлікт глыбока філязафічны. Вот ты сядзь і зразумей мне патрэбны бібліятэкар. I ты думаеш, што я вазьму прыгожую жанчыну дзеля таго, што яна прыгожая?» Я так зь ёй пагаварыў, а яна пачала плакаць Рэнэ не магла ўсьведаміць,
    што белыя думаюць іншым! катэгорыямі, апрача колеру скуры. Думаю, што і да сёньня чорныя амэрыканцы не ва ўсім давяраюць амэрыканскім белым. Гэта праблема, нават трагедыя, але яна існуе.
    Расавыя дачыненьні на працоўным месцы ў ЗША «гарачая бульбіна». Калі кіраўнік стаіць перад выбарам «чорнае-белае», ён павінен быць вельмі аб’ектыўным 1 ўважлівым. За гады працы, калі мне патрэбна было наймаць на працу, толькі адзін раз у мяне ўзы-гік канфлікт. Чарнаскуры спэцыяліст, не атрымаўшы пасады (а атрымаў яе белы, бо меў значна вышэйшыя кваліфікацыі), падаў на мяне ў арбітражны суд Амэрыканскай асацыяцыі мэнэджмэнту. Справу я выйграў ужо ў першым слуханьні (звычайна прадбачаюцца тры слуханьні).
    Брус Слуцкі
    Яшчэ адзін выпадак з адміністрацыйнай практыкі. У аддзеле працавала пару бібліятэкароў-хімікаў, але быў патрэбны яшчэ адзін спэцыяліст хімік-арганік з касмэтычным ухілам. Пасьля ўсіх абвестак у газэтах ды адсейваньня ў аддзеле кадраў шлюць да мяне на інтэрвію чалавека, Бруса Слуцкага, які працаваў у касмэтычнай кампаніі «Revlon». Заходзіць да мяне ў кабінэт чалавек гадоў 40-45 досыць «аляпаватага» выгляду. Я пачынаю інтэрвію: дзе вучыўся, што скончыў, дзе працаваў ітак далей. Уся ягоная папярэдняя падрыхтоўка адпавядае нашым патрабаваньням. Але пад канец інтэрвію я вырашыў усё ж спытацца ў яго, ці ён ведае, адкуль у яго такое прозьвішча Слуцкі? Брус, не задумваючыся, адказаў, што добра ведае 1... паехаў мне тлумачыць, што ёсьць такая краіна Беларусь, там ёсьць горад Слуцак, у ім некалі была разьвітая тэкстыльная прамысловасьць, а ягоны дзед, адзін з суўласьнікаў мануфактуры, некалі эміграваў у ЗША. Брус Слуцкі прачытаў мне лекцыю пра Слуцак! Бывае ж такое...
    Гляджу я на Бруса зь зьдзіўленьнем і захапленьнем ды кажу: «Bruce, you got the job!» Я расказаў яму, што і я зь Беларусі мы землякі. На гэтым інтэрвію скончылася, Брус пайшоўу аддзел кадраў ды ляпнуў там, што доктар Кіпель сказаў яму: праца твая! Празь пяць хвілін мне званок з аддзелу кадраў, і гутарка ішла літаральна так: «Слухай, Кіпель, ты хочаш тры месяцы пагуляць без зарплаты? Ты ж ведаеш, што канчатковае слова наконт працы за намі. Ты што, забыўся? Ну, але паколькі ты працуеш даўно прабачым табе гэты ляпсус. Брусу Слуцкаму скажам, што працу ў Навуковым аддзеле ён атрымаў».
    У мяне адлягло ад сэрца. 3 Слуцкім я працаваў пару гадоў. Ён быў добра падрыхтаваным бібліятэкарам. Пазьней ён падаў заяву на пасаду загадчыка Навуковае бібліятэкі ў Сэйнт-Джон-коледжы
    ў Кўінсе я даў добрую рэкамэндацыю, і працу Брус атрымаў. Можа яшчэ й цяпер там працуе, бо быў добра маладзейшы за мяне.
    Ніколі б я не падумаў, што Брус Слуцкі будзе пісаць успаміны! Ажно ў нейкіх яўрэйскіх зборах Алесіна сяброўка Аня знайшла Брусавы ўспаміны, дзе ён у добрым, пахвальным тоне прыпамінае і мяне ў часе працы ў Навуковым аддзеле.
    Пажы
    У навуковым аддзеле было каля 400 штодзённых бюджэтных гадзін працы для пажоў, гэта значыць, штодня іх працавала некалькі дзесяткоў. Цякучасьць кадраў сярод пажоў была вялізная. 3 пажамі інтэрвію рабіў ня я я іх адсылаў да таго або іншага бібліятэкара альбо да асыстэнта старэйшага векам спадара Эмануіла Рапапорта, фактычна, супэрвайзэра ўсіх пажоў. Раз тэлефануе мне з аддзелу кадраў спадарыня Роджэрс і кажа: «Да цябе ідзе малады чалавек Глік, але ты будзь зь ім асьцярожны, бо я бачу, у яго кніжка з сабой і ведаеш якая кніжка? Карл Маркс!» Яна ўжо яго незалюбіла і дае мне інструкцыі. Праўда, прыйшоў хлопец з даўгімі валасамі, пара наколак... Я паслаў яго да аднаго з падначаленых, і яго прынялі на працу, ён гадоў шэсьць працаваў. Аднойчы Глік падняў скандал: бягуць да мяне ў кабінэт у яго прапаў пярсьцёнак! Скралі залаты пярсьцёнак. Званіць ахове маюць права толькі я і кіраўнік аддзелу. Глікава начальніца кажа: доктар Кіпель, крадзеж, калі ласка паведаміце ахове. Я кажу: пакліч мне сюды Гліка, я хачу ў яго нешта спытацца. А сам думаю каму трэба той пярсьцёнак, зь нейкай паметкай, сэнтымэнтальная рэч... Глік прыходзіць, я кажу, што зараз буду званіць ахове, але паспрабуй зрабіць, як мяне вучыла маці: прайдзі ў думках кожны крок ад моманту калі ты прыйшоў на працу дзе ты быў і што рабіў. Ён думаў-думаў, і раптам пабег. Праз хвіліну прыбягае успомніў, што мыў рукі 1 каля ўмывальніка пакінуў той пярсьцёнак! Справа скончылася.
    Іншы выпадак, зьвязаны з пажамі, прыпамінаецца асабліва: гадоў 5-6 працаваў у аддзеле паж Пётр Айзэнштат. Добры хлапец, разумны, начытаны, часта гутарыў са мной распытваўся пра Эўропу, Беларусь. Быў ён габрэйскіх каранёў з Польшчы (прадзед прыехаў з Лодзі). Працуючы пажом, ён закончыў навуку, зрабіў дактарат у адным з гарадзкіх унівэрсытэтаў і «пайшоў у жыцьцё». Разьвітаўся са мной, падзякаваў, што праз усе гэтыя гады давалі яму працу... 3 такімі за чвэрць стагодзьдзя ў бібліятэцы я працаваў з пару тысячамі. Пайшоў і пайшоў.
    Але Пётр Айзэнштат раптам вынырнуў. Аднойчы звоніць мне, што ён займае пасаду аднаго з рэдактараў энцыкляпэдыі пра горад Нью Ёрк (такая была першая) і што ў сьпісе нацыянальнасьцяў, якія там