• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    На душы стала прасьвятляцца: зьявілася праца, была гарантыя, я працаваў і зь беларусікай, быў на шляху да новага дыплёму і мог прадаўжаць шукаць працу ў геалёгіі. Жыць стала весялей!
    Застаюся ў бібліятэцы
    Такая пара няяснага чаканьня цягнулася паўтара-два гады. За гэты час я меў дзьве прапановы працы ў геалёгіі: коледж у Паўдзённай Дакоце 1 яшчэ адзін коледж бліжэй, але ў абедзьвюх установах была малая нагрузка, дык гэта мне не падыходзіла. Пад канец 1961 году
    я сказаў Бону, што сур’ёзна думаю пра бібліятэчную кар’еру, бо блізілася заканчэньне бібліятэчнага факультэту.
    Калі я скончыў факультэт, падышоў час атрыманьня грамадзянства, якое я ўзяў у 1962 годзе. Праўда, у працэсе прыняцьця грамадзянства былі «зачэпкі», але я пасьпяхова адказваў на ўсе запатрабаваньні. Асноўнае, да чаго чапляліся іміграцыйныя ворганы гэта справа з тым, чаму я спрабаваў уладкавацца геолягам на дзяржаўныя пасады 1 «хаваў сваё былое грамадзянства». Было цяжка вытлумачыць ворганам, што тэрмін «апатрыд» у графе грамадзянства не азначаў, што я сваё грамадзянства хаваў. У розных маіх ранейшых анкетах нідзе не было пытаньня пра «ранейшае грамадзянства», таму я 1 пісаў (бо не дапытваліся!), што я апатрыд асоба без грамадзянства.
    Стаўшы грамадзянінам ЗША, я напісаў у геалягічную службу запыт, ці можна маю справу шуканьня працы аднавіць. Мне адказалі, што трэба яшчэ чакаць. Мяне гэта раззлавала, і я цьвёрда вырашыў застацца ў новай прафэсіі. Аб гэтым я паведаміў Бону, ён быў вельмі задаволены і сказаў, што мне даюць трэці разрад. Фактычна адміністратары бібліятэкі пабойваліся, што можа паўстаць канфлікт з прафсаюзамі, але прафсаюзы тады былі яшчэ вельмі слабыя. Пазьней такі нумар ужо б не прайшоў, бо да трэцяга разраду трэба было б яшчэ гадоў шэсьць працаваць.
    Але й падстава, што мне далі трэці разрад, была салідная: у мяне быў абаронены дактарат, я ведаў некалькі моваў, меў друкаваныя працы, зрабіў пару справаздачаў аб стане навуковае калекцыі ў бібліятэцы дастатковыя вымогі для трэцяга разраду.
    Такім ходам справаў была задаволеная і Зора мы вырашылі заставацца ў Нью Ёрку пры бібліятэцы, падшукоўваць хату дзеці расьлі. Купілі першую машыну «Шэўрале» за няпоўных 1700 даляраў, якія сплацілі гатоўкай.
    Нью-Ёркская публічная бібліятэка
    ўчора і сёньня
    I так, выпадкова 1 нечакана, бібліятэка стала маім месцам працы. Уважаю, што аб бібліятэцы неабходна сказаць пару слоў, бо гэта сапраўды неардынарная ўстанова.
    Шырокае амэрыканскае грамадзтва звычайна атаесамляе НьюЁркскую публічную бібліятэку зь вялікім шэрым будынкам клясычнай архітэктуры на рагу 42-й вуліцы і 5-га авэню ў Нью Ёрку. Пагляд правідловы, але незусім, бо няпоўны. На рагу42-й вуліцы і 5-гаавэню знаходзіцца толькі палова бібліятэкі тое, што называецца Research Department (Дасьледнае аддзяленьне). Другая палова Circulation
    Department (Абанэмэнтнае аддзяленьне), панад 80 філіялаў разьмешчаныя ў розных месцах Мангэтэну, Бронксу і Стэйтэн-Айлэнду (Куінс і Бруклін належаць да іншых бібліятэчных сыстэмаў.)
    Дасьледнае аддзяленьне прыватная бібліятэка, якая фундуецца прыватнай карпарацыяй Astor, Lenox and Tilden Foundations, a Абанэмэнтнае аддзяленьне гарадзкая бібліятэка, якая фундуецца з грамадзкага бюджэту гораду. Аддзелы існуюць цалкам асобна і незалежна адзін ад аднаго, але пад адной дырэкцыяй.
    Дасьледнае аддзяленьне складаецца з аддзелаў навуковага, славянскага, усяго панад 25 і налічае ў сваіх фондах каля 18 мільёнаў пазыцыяў. Абанэмэнтнае аддзяленьне абслугоўвае панад 3 мільёны чытачоў.
    Вось жа, поўны назоў бібліятэкі, выбіты ў мармуры над галоўным уваходам на 5-м авэню, гэткі: The New York Public Library, Astor, Lenox, Tilden Trust.
    Зацікаўлены чытач мо крыху схамянецца ці ўхмыльнецца, пачуўшы такое, але напэўна і запытаецца: як да такой раздвоенасьці дайшло? Адказ на пытаньне будзе такі: не дайшло, а менавіта з такога дуалізму ўсё й пачыналася.
    А было гэта так. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя ў Нью Ёрку дзеіла разьвітая сыстэма гарадзкіх публічных бібліятэк. Паралельна ў горадзе функцыянавалі бібліятэкі прыватныя, прыкладам магнатаіндустрыяліста Ленакса, дзе зьбіраліся Бібліі і рэлігійныя матэрыялы ў розных мовах; бібліятэка фінансіста Тылдэна зь вялікай колькасьцю літаратурных кніжак і манускрыптаў; асабліва папулярнай была бібліятэка багача-прамыслоўца Астора, створаная ім для «працоўнага», «занятага» чалавека, з тысячамі кніг найбольш прэстыжнага і навуковага профілю. Больш таго, Астор выдаткоўваў вялікія грошы на абслугу бібліятэкаў ды амаль рэгулярна высылаў прадстаўнікоў свае бібліятэкі на эўрапейскія кніжныя кірмашы ды навуковых бібліятэкароў у розныя ўнівэрсытэты, каб наладзіць куплю і абмен навуковае літаратуры.
    Напрыканцы XIX стагодзьдзя фінансавыя аддзелы гэтых трох бібліятэк стварылі фундацыю для будучага бібліятэчнага росквіту Astor, Lenox and Tilden Foundations. Гарадзкія ўлады Нью Ёрку, бачачы надзвычайнае разьвіцьцё і рост кніжных фондаў і папулярнасьць ды карысьць для грамадзтва бібліятэкаў карпарацыі Астора-Ленакса-Тылдэна, запрапанавалі ім злучыцца з гарадзкой бібліятэчнай сыстэмай, стацца часткай Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі.
    Карпарацыя Астора-Ленакса-Тылдэна згадзілася на такі крок пад умовай: горад мае збудаваць для трох бібліятэкаў, злучаных у адну, асобны будынак у цэнтры гораду, кнігі бібліятэкаў Астора, Ленакса і Тылдэна перавозяцца ў гэты новы будынак, і фінансаваньне гэтае часткі бібліятэкі застаецца ў руках іхных карпарацыйных дырэкта-
    раў. А фінансаваньне гарадзкой сыстэмы застаецца адказнасьцю гарадзкіх уладаў. Была там таксама і яшчэ адна невялічкая «кляўзула»: будынак утрымоўваецца горадам.
    Горад пагадзіўся на ўмовы карпарацыі. Будоўля будынку пачалася напрыканцы XIX стагодзьдзя 1 была закончаная ў 1911 годзе. Ад таго часу бібліятэка ўяўляе сабою адну ўстанову з двума адміністрацыйна незалежнымі аддзяленьнямі, на чале якіх стаіць адзін дырэктар, Рада дарадцаў (Trustees), адзіны аддзел кадраў. Вымогі працы ў аддзяленьнях дапасаваныя да вымогаў гарадзкога працоўнага кодэксу, аднак практычная розьніца застаецца, крыху розьняцца і заробкі (так, прыкладам, у Дасьледным аддзяленьні вымагаюцца для працы два дыплёмы, веданьне замежных моваў, іншыя характарыстыкі).
    Для зацікаўленага чытача дадам таксама: калі ў 1911 годзе быў адчынены будынак на рагу 42-й вуліцы і 5-га авэню, аб’ём кнігасховішча быў разьлічаны прыблізна на 75 гадоў наперад. Аднак кнігасховішча запоўнілася яшчэ ў 1940-х гадох, і ад таго часу бібліятэка дакупляе новыя будынкі, дзе ствараюцца дадатковыя сховішчы. апошнім такім дадатковым кнігасховішчам сталася прастора пад зямлёй падземнае кнігасховішча пад сумежным зь бібліятэкай Браянт-паркам. Пасьля доўгіх гадоў адміністрацыйна-судовай валакіты, у 1980-х гадох бібліятэцы было дазволена збудаваць пад паркам (а гэта прыватная зямля, падараваная гораду) кнігасховішча яно злучанае пад зямлёй з галоўным будынкам. Аднак сёньня і гэтая прастора амаль цалкам запоўненая, і бібліятэка купіла некалькі будынкаў пад кнігасховішчы ў штаце Нью Джэрзі, а таксама заплянавала новыя падземныя паверхі пад Браянт-паркам.
    Праца ў Навуковым аддзеле
    К цяпер крыху аб Навуковым аддзеле. Навуковы аддзел адзін з большых у бібліятэцы. У аддзеле працавалі каля 10 бібліятэкароў, паўтузіна асыстэнтаў, і паводле бюджэту прадбачалася 250-400 штодзённых гадзінаў для пажоў. У кнігасховішчы аддзелу было каля 800850 тысячаў кніжак і каля 2 мільёнаў тамоў пераплеценае пэрыёдыкі. Штодня аддзел абслугоўваў 200-300 наведнікаў, зь якіх палова зварачалася з пытаньнямі да дзяжурных бібліятэкароў за «даведачным сталом», дзе цэлы дзень дзяжурылі 2-3 бібліятэкары. Аддзел быў адчынены ад 9-й раніцы да 10-й вечара ў чацьвяргі і панядзелкі, ад 9-й раніцы да 6-й вечара ў іншыя будныя дні і ад 1-й дня да 6-й вечара ў нядзелі.
    Аддзел быў адказны за разбудову кніжных калекцыяў дакладных 1 тэхнічных навук, інжынэрных дысцыплін, гісторыі навукі і тэхнікі. Бягучая пэрыёдыка налічала каля 40 тысячаў часапісаў і сэрыйных выданьняў, а штодня мы рэгістравалі каля 1000 назоваў пэрыёдыкаў.
    Зьбіраў аддзел выбарачна навуковыя калекцыі ў іншых мовах, улучна з славянскімі.
    Ад 1912 году аддзел выдаваў месячны бюлетэнь «New Technical Books», і бібліятэкары былі адказныя за яго выданьне. (Я быў рэдактарам бюлетэню ў 1982-1984 гадох.) Кожны біліятэкар мусіў зрабіць тыднёва 3-4 рэцэнзіі-анатацыі на новыя кнігі, якія выдавецтвы дасылалі нам бясплатна. Падпіска за бюлетэнь, ведамы ў бібліятэчным сьвеце ў скароце NTB, азначала прыбыткі ў бібліятэчнай скарбонцы каля сотні тысячаў даляраў, улучна з цаной дасланых кнігаў. Нядрэнная рэкляма і «падзаробак» для бібліятэкі. Бібліятэкары Навуковага аддзелу мусілі мець два дыплёмы: навукова-тэхнічны і бібліятэчны. Кожны дадатковы дыплём аплачваўся дадатковай тысячай даляраў у гадавым заробку.
    Мая праца ў Навуковым аддзеле пачалася з упарадкаваньня каля ЮООООтамоў геалягічных кнігазбораў (паводле колькасьці тэмаў найбольшыя ў аддзеле) і з таго, што на прафэсійным жаргоне называецца «бібліяграфічны кантроль» усяе навуковае літаратуры СССР і Польшчы на прадмет замаўленьня новае літаратуры, а таксама з упарадкаваньня «прагалаў» у літаратуры савецкага блёку. Адначасна я мусіў прайсьці трэнінг даведачна-інфармацыйнай працы, каб умець карыстацца (ведаць, што пакрываецца) каля 80-цю рэфэратыўнымі часапісамі, такімі, як Chemical Abstracts, Engineering Index, a таксама 700-1000 стандартнымі інжынэрна-навуковымі даведнікамі. Відавочна, напачатку вучыцца было чаму, але найбольш мяне «ўсхвалявала» адказнасьць за літаратуру з Савецкага Саюзу, бо попыт на яе быў і адгаворак не магло быць ніякіх.
    Мушу прызнацца, што першых пару гадоў я працаваў, як вол. He парываў я кантактаў і з геалёгіяй. Працуючы практычна з геалягічнай літаратурай усяго сьвету, я пачаў рэкамэндаваць для агляду літаратуру ў Chemical Abstracts, Engineering Index, зрабіў пару перакладаў у International Geology Review ды пачаў стала супрацоўнічаць з часапісам Economic Geology, Chicago. Таксама я пачаў неўзабаве сябраваць з прафэсарамі нью-ёркскіх коледжаў і ўнівэрсытэтаў, ведаў зацікаўленьні геалягічных факультэтаў, што дапамагала ў працы. Праз гады два-тры я цьвёрда стаў на ногі, што давала магчымасьць бываць і на бібліятэкарскіх канфэрэнцыях к таму часу я быў сябрам Амэрыканскага геалягічнага таварыства, Таварыства геолягаў Бэльгіі, Таварыства спэцыялістаў бібліятэкароў, Асацыяцыі дасьледнікаў славяназнаўства , а галоўнае мог аддаваць больш увагі дзейнасьці Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Як выглядала, мы болыв-менш усталяваліся з працай. Мой дадатковы дыплём бібліятэкара даў Зоры думку таксама скончыць бібліятэчны факультэт, і мы ўзяліся за пошукі больш сталага жытла.