• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    UNIVERSITY CATHOUOUE DE LOUVAIN
    CARTE DtTUDIANT
    M
    ayast promt» d'ob«erv« Ie Rtqlemcnt. a tit ІвкгП » Hletver«W
    La carte eat ddlvree aprt» peyetnent du mlncrvai. Elle peut ЮТКШГ» erre exlq* » Г entree des court. Elle dolt Mre pour route demande de certificat. pour llnwrlpHon au> ermra alnai que pout route nouvellc laacrlptton rboeuo. de ceUes-ci dolt »tre valid* pur 1 «tampiilc du q^rut.	LE V1CB-RECTEUR.
    Adreeee du titulaire :
    El ec.e ..a «HoAT.er«-...LouTain
    Студэнцкая картка
    Лювэнскага ўнівэрсытэту
    Сяброўская кніжка Саюзу Беларусаў Бэльгіі.
    3 Зорай. Шарлеруа, Вялікдзень 1950.
    «II Cand. Sc. Chimique et Geologique на экскурсіі
    y браварню “Artois”. Лювэн, лістапад 1950. Выпіўка задарма».
    Міхась Вострыкаў, Вітаўт Кіпель, Алесь Марговіч.
    Лювэн, 1950.
    Андрэй Стрэчань, Аляксандар Міцкевіч, Міхась Кальніцкі, Вітаўт Кіпель. Льеж, 1951.
    Тодар Мазура, Алесь Марговіч, Распа, Мікола Шуст, Вітаўт Кіпель, гарадзкі паркуЛювэне, 2.4.1951. Зьлева ззаду паміж дрэваў відаць беларускі студэнцкі дом.
    Распа. Лювэн, 1951.
    CERTIFICAT
    ?азз
    Le trtulatre de ce cerbhcat
    Signature du
    Bruxelles, le ......				
    31, avenue des Arts. Til. 1201 43
    'I? It'd Hi
    
    — la prisente carte ost stridement personnelle et doit r«*®r ca possession de I'intiressi.
    — CH* ne pent lui Jtre retiree que wr dWsion oxprosse da
    — Dans tauta correspondence mentionner tc H° de 4aiiu..
    releve du mandat de I'Organisation Internationale pour les R£fugi6s (Institution specialise des Nations Uniesl
    Son dossier a la delegation діпёгаіе de ГІЛО. en Belgique
    porte le n°
    Le Fonctionnaire Delegue,
    Уцякацкае пасьведчаньне. Бэльгія, 1951.
    На вясельлі прафэсара Дэніса.	Лювэн,
    Лювэн, 1951(?).	красавік 1951.
    Лювэн, сакавік 1952, зьлева направа: Алесь Марговіч, Мікола Равенскі, кухар Мікола Шуст, Вітаўт Кіпель, Тодар Мазура на фоне бібліятэкі, справа студэнцкі дом, пляц Гувэра.
    Зора. Лювэн, пачатак 50-х.
    Канцэрт лювэнскага студэнцкага хору ў Лёндане, за раялем кампазытар Алесь Карповіч, стаіць Кастусь Кіслы (кіраваў хорам пасьля Равенскага), 1953.
    Лювэнскі студэнцкі хор выступае ў Лёндане, 1953 (пасьля сьмерці Равенскага).
    Вітаўт Кіпель з асыстэнтам Андрэем Міхайлавічам Дыкенштайнам у Лябараторыі эканамічнай геалёгіі.
    Лювэн, 13.6.1954.
    Сяброўская картка прафэсійнага Бэльгійскага геалягічнага таварыства.
    Societe S5elge de Ceologie
    &е paUontologte & tflbgOrologte
    (Sesociation sans but lucrattf) fonbie a JGrurelke, Ie 17 j^vrier 1887
    Carte be Obembre 2?»=^
    йёііэтёе й Zlh onsieur VItaut КІЕШХ	 Mrujellce, Ie 6 feyrier 10 54,
    Брусэль, ліпень 1954, перад Швэцыяй.
    «Я на тэрэне! Працаваў я крыху для аднаго студэнта 4-га курсу. Памагаў рабіць тэзу. Гэта ў Ардэнах, каля нямецкае граніцы. Прабыў там я тыдзень мінулай восеньню. Немцы ў гэтым раёне эксплёатавалі “Мп”. Раён вельмі цікавы.
    Гэты студэнт будзе абараняць тэзу ў ліпені. Тут я з сваім малатком!
    Восень 1954«.
    Louvain, le Zj septembre 1955.
    Universite Catholiquc
    de Louvain
    CABINET DU RBCTBaR
    —	Comme suite A votre lettre du
    26 ct,, j'ai 1’honneur de vous Zaire savoir que je vous autorise volontiers A presen­ter 1'examen en vue de 1'obtcntion du grade de Docteur en Sciences (groupe sciences g4ologiques et min^ralogiqves, titre ecientifique).
    Je vous souhaite tout succ^s A cette 6preuve et je vous prie de croire, Cher Monsieur, A 1'essurance de mes sentiments devours.
    Monsieur Vitaut KlPlkb,
    19, Place Hoover, LOUVAIN
    Дазвол на абарону дактарату, Лювэн.
    «4.9.55 Louvain. У глыбі трошкі відаць будынак унівэрсытэцкай бібліятэкі. Тут зусім недалёка ад дому хлапцоў.
    Мы хацелі ўжо пратэставаць, каб не фатаграфавалі, таму такі трохі сьмешны й недарэчны від».
    ЗША. Пачаткі
    Прылёт. Пасэйк
    Першай маёй базай у ЗША стаў горад Пасэйк у штаце Нью Джэрзі, непадалёку ад Нью Ёрку, кілямэтраў за 10-12. Гэта невялікі горад, каля 50 тысячаў жыхарства, стары і Індустрыяльны. Была разьвітая тэкстыльная прамысловасьць, выраб гумовых тавараў, мэблевыя фабрыкі, харчовая прамысловасьць. Жыхарства гораду вельмі інтэрнацыянальнае: яўрэі, мадзяры, немцы, славяне (палякі, славакі, украінцы, русіны, беларусы). У горадзе дзеілі чатыры вялікія праваслаўныя царквы, некалькі ўніяцкіх парафіяў, польскі каталіцкі і народны касьцёл, некалькі касьцёлаў славацкіх, пару нямецкіх кірхаў і шмат сінагогаў.
    Гадоў пяць-шэсьць у сярэдзіне 1950-х дзеіла і беларуская праваслаўная царква, дзе настаяцелем быў айцец М. Сьцяпанаў. Беларусы ў Пасэйку пачалі сяліцца напрыканцы XIX пачатку XX стагодзьдзя, а ў 1948-1955 гадох у горадзе пасялілася каля сотні беларусаў былых DP. Калі я прыехаў у Пасэйк, там дзеіла беларуская школка і пару беларускіх арганізацыяў. Беларускімі актывістамі ў Пасэйку былі Эмануіл Ясюк, Аляксандар Русак (жыў у горадзе Гарфілд побач з Пасэйкам), а. Мікалай Лапіцкі, Аркадзь Барсук, Сымон Жамойда, Андрэй Мінчук, Уладзімер Дутка. У Пасэйку ладзіліся вечары, сходы. Бацькі мае жылі ў горадзе ад 1949 году, мелі невялічкую кватэру, і я пасяліўся ў іх.
    Першыя крокі
    Першае, што я зрабіў у Пасэйку, гэта зайшоў у «ваенкамат» ці, як кажуць амэрыканцы, «рэкруцкае ўпраўленьне» зарэгістравацца для вайсковай службы. У тым ведамстве дзяжурны вайсковец праверыў мой пашпарт, візу, фатаграфію усё было легальнае. Той вайсковец адразу ж некуды пазваніў і, вяртаючы мне бэльгійскі дакумэнт, сказаў (гаварыў ён са мной расьцяжна па-ангельску і я яго разумеў!), што свой мабілізацыйны век я перакрочыў, бо мне ўжо за 28 гадоў, а ў войска бяруць толькі да 25 гадоў, таму мяне ўзяць ня могуць і я магу ісьці на ўсе чатыры бакі. На гэтым гутарка закончылася. Праўда, у тым ведамстве мне параілі адразу пайсьці зарэгістравацца
    ў Social Security, Агенцтва сацыяльнай апекі, бо бяз нумару Social Security я не змагу атрымаць працу. Гэта я ў той самы дзень і зрабіў. Нумар у рэестры сацыяльнага страхаваньня суправаджае чалавека ад першага дня на працы да пахавальнага бюро. Пасьведчаньне сацыяльнага страхаваньня і правы кіроўца два найважнейшыя дакумэнты кожнага амэрыканца. У аддзеле Social Security мне далі адрас школы, дзе я мог бясплатна наведваць лекцыі ангельскай мовы, што было вельмі пажадана, хоць ангельская мова была мне ўжо не чужая. Па дарозе ў школу я зайшоў у бібліятэку, запісаўся на абанэмэнт. У бібліятэцы я вельмі зьбянтэжыўся, бо, пагартаўшы каталёг, не знайшоў нічога пра беларусаў.
    Тым часам бацькі запыталіся ці ёсьць у мяне нейкая адзёжа. Ну ясна, прыехаў студэнт, чалавек, які за шэсьць гадоў неяк узьбіўся на пару сваіх кашуляў, але апрача гэтага ў мяне амаль нічога й не было. Пайшлі ў магазын, купілі ўсё новае, ясна, усё вельмі старамоднае, бо ў той час Пасэйк ня быў цэнтрам амэрыканскай моды.
    Сустрэча з Зорай
    Залагодзіўшы амэрыканскія пабытовыя справы, я пачаў думаць больш «цяжкія» думы, якія не пакідалі мяне ў спакоі трэба было залагодзіцьсправы «буйнейшыя», жыцьцёвыя, асабістыя -аформіцца зь вясельлем, знайсьці працу.
    Каб асягнуць першае пачаць вырашаць зь вясельлем трэба было расшукаць Зору, якая выехала з Бэльгіі раней і дала мне адрас і тэлефон сваіх бацькоў, у якіх яна затрымалася. 3 геаграфіяй новай краіны я яшчэ знаёмы ня быў, але добра разумеў, што гэта не Бэльгія, у параўнаньні зь якой ЗША сапраўдны гігант. Як дабрацца да Зоры я ня меў зялёнага паняцьця. Ня быў вялікай дапамогай і тэлефон: мае бацькі тэлефона ня мелі, а каб званіць з будкі, трэба было мець цэлую кішэню драбязы, якое ў мяне не было. Я знайшоў у бацькоў старую карту ЗША, а на той карце знайшоў горад фактычна вёсачку па тым адрасе, што мне дала Зора. Вёсачка звалася Памона, на паўднёвым усходзе штату Нью Джэрзі, а большым горадам каля Памоны быў Атлантык Сіты, да якога трэба было дабірацца з дзьвюма перасядкамі аўтобусам, а адтуль кілямэтры тры-чатыры пешкі. На даезд пайшло шмат часу, але ўрэшце я дабраўся! Зора, убачыўшы, як я іду пад іхную хату, расплакалася.
    Сустрэча з Савёнкамі была вельмі цёплая, свойская найбольш хіба гутарылася пра грамадзкія справы, але тады я заявіў, што хачу ажаніцца з Зорай. Запярэчана не было яны згадзіліся. Дамовіліся мы на дату вясельля 25 лютага 1956 году. Вырашылі браць шлюб паводле праваслаўнага звычаю, у айца Лапіцкага, хоць Зорына маці Апалёнія была каталічка. Праўда, мы з Зорай былі прыхільныя да
    БАПЦ, належалі да БАПЦ і спадарства Савёнкі (прыход на 401 Atlantic Avenue у Нью Ёрку), але мае бацькі Марыя і Яўхім Кіпелі былі прыхаджанамі парафіі Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай у Саўт Рывэры. Здавалася б далікатная сытуацыя. Аднак у пытаньні аб выбары месца шлюбу дапамагло шматгадовае знаёмства з айцом Лапіцкім яго добра ведалі як сьвятара і грамадзкага дзеяча. Асабліва была важная дапамога айца Лапіцкага Лявону Савёнку і іншым беларускім грамадзкім дзеячам у часе, калі іх каля дзесятка інтэрнаваных амэрыканцамі беларускіх актывістаў маглі выдаць саветам у 19451947 гадох.
    Пачаў шукаць працу
    Перадвясельная гарачка мяне амаль не захапіла. Я больш аддаўся справе шуканьня працы. На адну працу я, прызнацца, разьлічваў яшчэ зь Лювэну, але з гэтага нічога ня выйшла. А справа была такая.
    Працуючыў Лювэненаддактаратам, я пазнаёміўсяз амэрыканскім прафэсарам геахіміі з Калюмбійскага ўнівэрсытэту ў Нью Ёрку Браянам Мэйсанам, аўтарам аўтарытэтнага на той час падручніка па геахіміі. Прафэсар Мэйсан азнаямляўся з нашым інстытутам, а найбольш зь мінэралягічнай лябараторыяй, і правёў нейкі час са мной, дэталёва знаёмячыся з хіміяй мае дысэртацыі. У адной зь лябараторных гутарак прафэсар Мэйсан, даведаўшыся, што я магу апынуцца ў ЗША, сказаў мне, каб я калі там буду зайшоў да яго ў Калюмбійскі ўнівэрсытэт, ён дапаможа мне знайсьці працу.
    Вядомая справа, я пра гэтую гутарку не забыўся і праз тыдзеньдва свайго жыцьця ў Пасэйку паехаў у Калюмбійскі ўнівэрсытэт. На жаль, прафэсар Мэйсан у «Калюмбіі» болей не працаваў як мне сказалі, ён перайшоў працаваць у Музэй натуральнай гісторыі, тут жа ў Нью Ёрку. Я хутка знайшоў і той музэй, і прафэсара Мэйсана. Сустрэча нашая была вельмі цёплая, ён азнаёміў мяне зь мінэралягічнай калекцыяй гэтае выдатнае ўстановы, сказаў, над чым яны працуюць і г. д., але «на жаль, на жаль...» узяць мяне на працу ня могуць, паабяцалі, што, можа, праз год... Выйшаў з я музэю вельмі засмучаны. Пазьней я ўспамінаў і думаў наколькі я яшчэ не разумеў амэрыканскай рэчаіснасьці: праца так хутка не знаходзіцца!