• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццё і праца Мічурына

    Жыццё і праца Мічурына


    Памер: 154с.
    Мінск 1950
    52.28 МБ
    Іван Владзіміравіч Мічурын (1855—1935)
    ШКОЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА
    В. М. БРОЎКІНА
    ЖЫЦЦЁ І ПРАЦА ІВАНА ВЛАДЗІМІРАВІЧА М І Ч У Р Ы Н A
    Пад рэдакцыяй кандыдата сельскагаспадарчых навук Г. Г. Фецісава
    ДЗЯРЖАУНАЕ ВЫДАВЕЦТВА БССР Рэдйкцыя дзіцячай і юнацкай лііпаратуры Мінск 1950
    У кнізе расказана аб жыцці і дзейнасці 1. В. Мічурына, яго творчым шляху, метадах і выніках яго работы, аб вучнях — прадаўжальніках справы Мічурына і мічурынскім вучэнні аб пераутварэнні прыроды, як новым вышэйшым этапе развіцця совецкаіі біялогіі.
    Кніга напісана простай і маляўнічай мовай. Яна можа з’яўляцца дапаможнікам для настаўнікаў пачатковай. і сярэдняй школы і вучняў старэйшых класаў.
    ЗАМЕСТ ПРАДМОВЫ
    Стройныя, высокія пальмы невялікімі аазісамі раскінуліся ўздоўж дарогі, па якоіі імчыцца паша маленькая новая машына. Гэта фінікавыя пальмы.
    Пальмы, пра якія арабы гавораць: «Свае ногі яны купаюць у вадзе, а галаву падымаюць у агонь нябёсаў». Шчыльныя голыя ствалы пальмаў узнімаюцца ў вышыню на дзесяць-пятнаццаць метраў, рассечанае доўгае лісце ўтварае ў вышыні вялізную зялёную шапку, а паміж лісцем звешваюцца ўніз гронкі буйных сакавітых фінікаў. Спелыя плады часам падаюць на зямлю, хутка сохнуць і зморшчваюцца пад спякотным сонцам, робяцца вялымі і салодкімі. Саладзейшыя за цукар! Загарэлыя дзеці ласуюцца імі.
    Унізе, пад пальмамі, нізкарослыя бананы схіляюць да зямлі гронкі сваіх пладоў, падобных да доўгіх гуркоў... Аблітыя золатам, раскінуліся апельсінавыя і мандарынавыя гаі... У далечыні шырокім зялёным дываном сцелюцца чайныя плантацыі.
    Што гэта? Спякотная Аравія? Пласкагор’і Кітая? He! Гэта Казахстан і Туркменія, пустыні і стэпы якіх ператварыліся ў квітнеючыя, пладародныя сады трапічных раслін і засяліліся людзьмі, якія жывуць у новых гарадах і пасёлках. Гэта — спякотныя бязводныя пустыні, воляй чалавека ператвораныя ў квітнеючыя сады.
    Мы імчымся далей.
    Старадаўнія пяскі Каспія, насычаныя соллю... Соль мярцвіла зародкі раслін; тут маглі жыць толькі вартыя жалю, нікому не патрэбныя саляросы — расліны саланчакоў, маленькія кусцікі чырванавата-бурага колеру.
    Цяпер, па абодва бакі дарогі, на сотні кіламетраў, рассцілаецца зялёная нізкарослая расліннасць. Велізарныя цёмназялёныя кавуны, жоўтыя дыні, трохпудовыя яркія гарбузы, якія з цяжкасцю падымае толькі сілач, стракацяцца сярод зялёных шырокіх лісцяў, пакрываючых зямлю. Дыні і кавуны! Салодкі оок іх перапрацоўваюць у цукар, духмяную мядовую патаку, а сакавітыя мясістыя гарбузы пойдуць у корм тлустым статкам, якія трапляюцца нам насустрач.
    Наша дарога паварачвае к поўначы... Уральск, Чкалаў, Магнітагорск... прыгор’і Урала. Суровыя, дзікія горы, узгоркі — у далечыні, а мы едзем бясконцай алеяй пладовых дрэў.
    Невысокія яблынькі, ігрушы, слівы суцэльнай сцяной сталі ля дарогі і вабяць падарожніка спыніцца, адарваць і паспытаць сакавітыя, чырванеючыя плады, якія цяжкім грузам схіляюць да зямлі галіны дрэў. На некаторых дрэвах вісяць таблічкі з надпісам:
    «Плады есці нельга, яшчэ няспелыя!»
    А астатнія?
    Мы бачым, як праходзячыя міма падарожнікі смела працягваюць руку то да аднаго, то да другога дрэва, адрываюць плады і ядуць іх.
    Вось маці вядзе за руку дзяўчынку, якая плача. Яна падыходзіць да яблыні, нізка схіліўшай свае галіны ля самай дарогі, адрывае самы вялікі, самы прыгожы яблык і дае яго дзіцяці. Дзяўчынка бярэ яблык, па шчоках яе яшчэ коцяцца светлыя слязінкі, але яна ўжо ўсміхаецца.
    Вось група школьнікаў спыняецца пад адной яблынькай з белымі, наліўнымі пладамі. Хлопчыкі не азіраюцца палахліва па баках, гатовыя кінуцца ў россып ад грознага вокліча вартаўніка, — яны адрываюць яблыкі адкрыта, не хаваючыся, і ніхто не спыняе іх. Напоўніўшы кішэні яблыкамі, дзеці ідуць далей.
    Вось стары з палкай павольна ідзе па абочыне дарогі, спыняецца пад яблынямі і ігрушамі, нагінаецца, збірае паданкі і... а'б’едкі пладоў. Ён кладзе іх у два невялікія мяшкі, падвешаныя на плячах, і, калі яны напаўняюцца, высыпае іх у вялікія кашы, якія стаяць дзе-ні-дзе пад дрэвамі.
    — Навошта ты гэта робіш? Навошта падбіраеш нават аб’едкі? — пытаемся мы, спыніўшы машыну.
    Стары смяецца:
    — У нас нічога не прападае — паданкі пойдуць у перапрацоўку, а аб’едкамі мы кормім жывёлу, — яна таксама любіць паласавацца.
    Наша дарога паварачвае на Свердлоўск. Тыя-жалеі пладовых дрэў, але дзе-ні-дзе яны перарываюцца то нізкім, то больш высокім густым кустарнікам.
    Што гэта?
    Кусты, шпалеры кустоў вінаграду і абляпіхі. Тугія невялікія гронкі яшчэ зялёнага вінаграду вісяць паміж лісцямі, а кусты абляпіхі ярка жаўцеюць ягадамі, скрозь «абляпіўшымі» расліну. Паўночная ягада —■ абляпіха — адзелася незвычайна буйнымі для яе салодкімі пладамі.
    Тут-жа купкі рабін — старадаўніх жыхароў нашых лясоў. Гронкі яркіх аранжава-чырвоных ягад звісаюць з галін. Ягады велічынёй з вішню страцілі сваю былую горкасць і сталі салодкімі, захаваўшы свой ранейшы рабінавы арамат.
    А вось і чорнаплюдная рабіна, — яе чорныя ягады зусім не маюць горкасці і, хоць іх старанна абшчыпваюць усе птушкі, застаецца дастаткова і на пірагі, і на джэм, і на віно.
    Суровая і непрыветлівая прырода Урала. Зямля захоўвае руду, метал, каменні самацветныя. Цяжкай, упартай працай здабываў іх чалавек. Пладамі сваімі зямля тут нікога не пеставала. Нават дзікія лясныя ягады былі рэдкім ласункам.
    А зараз мы едзем міма заводаў, акружаных садамі. Дрэвы ўсюды — і ўздоўж дарогі, і ля сцен вялізных будынкаў заводаў, домікі рабочых захаваны сярод пладовых дрэў.
    Поўдзень. Час абеда.
    Рабочыя размясціліся на зялёнай палянцы, перасечанай невысокімі зялёнымі градкамі; варта толькі працягнуць руку і набраць поўныя прыгаршчы чырвоных духмяных ягад, — гэта суніцы рамантантныя, яны ўсё
    лета цвітуць і прыносяць ягады. А паміж градкамідзені-дзе кусты агрэсту і смародзіны, ягады якіх здзіўляюць сваёй велічынёй. Нібы вінаградныя гронкі, звісаюць агатавыя гронкі чорнай смародзіны, бурштынам і рубінамі пераліваюцца ягады белай і чырвонай. Буйныя, як вішні, яны не выклікаюць аскомы — цукру ў іх больш, чым у вішнях.
    Ззаду засталіся адгор’і Урала. Дарога перасякае Заходне-Сібірскую нізіну, па якой коціць свае воды халодны Іртыш і многаводны Енісей. Там, дзе суровая тайга сцяной устае ля дарогі, усё болын рэдка і рэдка сустракаюцца пасёлкі. Пладовыя алеі засталіся ззаду, але ў гарадах і вёсках, вакол дамоў, вялікія агародныя ўчасткі.
    Ці агародныя?
    Мы бачым, як жанчыны і дзеці ходзяць з кошыкамі паміж кустоў, якія ледзь дасягаюць ім да кален, нагінаюцца і збіраюць у кашы яблыкі, слівы, ігрушы...
    Сцелючыяся сады Сібіры! Сярэдняя тэмпература паветра ў ліпені тут +20°, а ля самай зямлі яна даходзіць да 30 — 35°. Зямля награваецца павольна, але даўжэй трымаецца цяпло, і плады наліваюцца і спеюць амаль ля самай зямлі. Зімой тэмпература паветра тут даходзіць да — 40°, але дрэвам, якія сцелюцца, гэта не страшна. Пад цёплай снегавой коўдрай, якая шчыльна закрывае іх з самай восені, тэмпература ўпадзе толькі да дзесяцідванаццаці градусаў холаду, а такі мароз пладовым дрэвам не пашкодзіць.
    I растуць, рассцілаючыся па зямлі і наліваючыся сокамі багатых чарназёмных сібірскіх зямель, цудоўныя Кандылі, Пепіны, Апорты, слівы і вішні, ігрушы і нават паўночны абрыкос, родны брат манчжурскага абрыкоса, некалі вывезенага рускімі з манастыра цібецкага Далай ламы. Кітайкі растуць тут, абсыпаныя салодкімі пладамі, якія сталі ўдвая, утрая буйнейшымі, чым раней. To жаўтавата-ружовыя, то цёмназялёныя з шарлахавым цёмным румянцам плады скрозь пакрываюць дрэвы так, што лісце амаль не відаць паміж імі. Такога багацця пладоў мы не бачылі нават у еўрапейскіх яблынь, якія суцэльнымі дыванамі садоў раскінуліся вакол гарадоў і пасёлкаў Украіны і цэнтральнай часткі Саюза.
    Наша падарожжа прадаўжаецца далей, па шырокім шасе Сібірскай трасы.
    Там, дзе тайга адступае ад дарогі, зноў трапляем у адеі дрэў, але гэта ўжо не яблыні з іх нізкімі кронамі і бялеючымі стваламі.
    Магутныя, раскідзістыя кедры ганарліва ўзнімаюць уверх свае вярішыні, густа абсыланыя івелізарнымі шышкамі. У цёмнай хвоі дрэў зрэдку мільгане жоўценькая пушыстая футра вавёркі.
    He адны вавёркі ласуюцца арэхамі. Бліжэй да пасёлкаў мы сустракаем па дарозе групы дзяцей з мяшкамі за спіной, то яшчэ парожнімі, то ўжо напоўненымі спелымі апаўшымі шышкамі.
    Мы набліжаемся да Далёкага Усхода.
    Дзе-ні-дзе дрэвы аплецены ліянамі паўночных лясоў. Празрыстыя доўгія ягады, якія нагадваюць ташкенцкі вінаград — «дамскія пальчыкі», звісаюць па адной, па дзве з галін ліян. Гэта духмяная актынідыя, якая па смаку нагадвае і суніцы, і ананас.
    I побач з ёю другая ліяна Далёкага Усхода — лімоннік. Лісце і ягады яго цалкам замяняюць лімоны, надаюць смак і арамат чаю, даюць здароўе хворым і слабым. У іх змяшчаецца многа вітамінаў і асобае вешчаство, якое павышае бадзёрасць арганізма.
    Далей і далей... Прыморскі край.
    Зноў алеі пладовых дрэў... Яблычным араматам напоена паветра, і ўсімі колерамі вясёлкі расквечана дарога. Усё часней і часцей сустракаюцца паселішчы, па дарогах імчацца машыны, едуць вазы, нагружаныя дарамі багатай восені —гароднінай, духмянымі пладамі садоў.
    * * *
    Назад мы вяртаемся на самалёце. Нібы на экране кінотэатра, змяняюцца перад намі карціны нашай неабсяжнай краіны. Сады, цёмная тайга, лясы, нівы, зноў прамыя, як страла, алеі і шахматныя дошкі садоў, блакітныя рэкі, горы Урала, лясныя палосы і сады Башкірыі і Паволжжа...
    I, нарэшце, Масква!
    Зялёны горад-сад, дзе прамыя вуліцы-алеі перасякаюць шырокія плошчы з фантанамі, акружанымі дываном кветак і цяністымі сцежкамі сярод пладовых дрэў.
    Ігрушы, персікі. яблыні, слівы...
    Сады на вуліцах, сады на плошчах, сады вакол кожнага дома!
    I вясёлыя дзеці з пладамі ў руках, у роце.
    Дай яблык дзіцяці — і яно ўсміхнецца.
    Дай яблык даросламу — і пасвятлее суровы заклапочаны твар.
    Дай яблык старому —• і разгладзяцца маршчыны ў яго на ілбе, і ён успомніць маладосць, сваю былую сілу і радасны дзень, калі ён упершыню шасадзіў пладовае дрэва.
    Нейкі мудрэц сказаў: «Плады — гэта паэзія і музыка харчавання».
    Паэзія і музыка акружаюць нас у Маскве — сэрцы Краіны Советаў, напоенай у гэты час араматам спеючых пладоў, араматам, які змяніў былы дым фабрык і заводаў, бензінавы след бегаючых узад і ўперад аўтамабіляў.